Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
11 1 Лекцыі краязнаўства для moodle 2.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
346.62 Кб
Скачать

Развіццё краязнаўства ў Беларусі з 1917 г. Да нашых дзён

Масавай з’явай краязнаўства стала яшчэ на мяжы ХІХ–ХХ ст. Яно праявілася ў стварэнні шматлікіх краязнаўчых арганізацый, таварыстваў, выданні срцень рознастайных краязнаўчых публікацый, у тым ліку кніг, з’яўленні перыядычных выданняў (варта прыгадаць дзейнасць Віцебскай вучонай архіўнай камісіі). Прычынамі развіцця краязнаўчага руху і пашырэння яго сацыяльнай базы бачацца рост нацыянальнай самасвядомасці, рэвалюцыя 1905–1907 гг., развіццё капіталістычных адносін, якое патрабавала развіцця навукі, у тым ліку і мясцовай, павелічэнне колькасці інтэлігенцыі і іншыя прычыны.

Першая сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., грамадзянская вайна ў Расіі нанеслі вялізную шкоду інтэлектуальнаму патэнцыялу Расіі і Беларусі. Тысячы прадстаўнікоў інтэлігенцыі ці загінулі, ці эмігрыравалі, ці згубілі магчымасць займацца актыўнай палітычнай, грамадскай, навуковай і выкладчыцкай працай.

Аднак не гледзячы на складанасці, у 1920-я гг. краязнаўства актыўна развівецца на тэрыторыі Савецкай Расіі. Гэты перыяд атрымлівае назву “залатога дзесяцігоддзя” савецкага краязнаўства. Гэта перыяд у развіцці краязнаўства ў СССР (БССР) у 1920-я гг., характэрымі рысамі якога з’яўляліся 1) масавасць і далучэнне да вывучэння краю шырокіх слаёў насельніцтва і ў першую чаргу моладзі, 2) удзел навуковай эліты краіны, 3) дзяржаўная падтрымка краязнаўчага руху, 4) значныя дасягненні ў нацыяльна-культурным будаўніцтве краіны.

Росквіт савецкага краязнаўства быў абумоўлены падтрымкай мясцовых уладаў і зменамі ў грамадскім жыцці. Важнай прычынай развіцця краязнаўства ў 1920-я гг. з’яўлялася імкненне лепшай часткі старой інтэлігенцыі захаваць культурную спадчыну. З боку улады гэта была спроба прыцягнуць да супрацоўніцтва і сацыялістычнага будаўніцтва не прыняўшую савецкую ўладу частку старой інтэлігенцыі, але любячых гісторыю і культуру Радзімы. Развіццё краязнаўства было абумоўлена і асаблівасцямі развіцця навукі ў краіне.

Галоўнай мэтай краязнаўчага руху было комплекснае вывучэнне Беларусі на карысць яе дзяржаўнага, эканамічнага і культурнага будаўніцтва. Перад краязнаўчымі арганізацыямі на месцах ставіліся задачы:

У 1924 г. з мэтай аб’яднання краязнаўчых арганізацый, вызначэння накірункаў іх дзейнасці праведзена Першая Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя. На ёй была ўтворана Цэнтральнае бюро краязнаўства (ЦБК), на правах пастаяннай камісіі Інстытута беларускай культуры (1923–1929), пры АН БССР (1929–1936). ЦБК – грамадскі орган па арганізацыі і кіраўніцтве краязнаўчым рухам на Беларусі, які распрацоўваў формы, метады і кірункі краязнаўчага руху, вёў улік краязнаўчых гурткоў і таварыстваў, аказваў ім метадычную дапамогу, забяспечваў літаратурай і бібліяграфічнай інфармацыяй, каардынаваў іх дзейнасць, прапагандаваў краязнаўства, падрыхтоўку краязнаўчых курсах, праводзіў даследаванне і абагульненне айчыннага і замежнага вопыту краязнаўчай работы. Друкаваным органам ЦБК з’яўляўся бюлетэнь “Наш край” (1925–1930, “Савецкая краіна” 1930–1933). У 1926 г. адбыўся Першы Усебеларускі краязнаўчы з’езд, які вызначыў асноўныя накірункі дзейнасці краязнаўцаў.

  • Стварэння краязнаўчых арганізацый

  • Стварэнне мясцовых музеяў

  • Развіццё школьнага краязнаўства, стварэнне краязнаўчыя музеяў ва ўсіх школах

Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд, які адбыўся ў 1927 г., замацаваў афармленне сістэмы арганізацыі і кіравання краязнаўчым рухам па адміністрацыйна–тэрытарыяльнаму прынцыпу: акруговыя краязнаўчыя таварыствы, раённыя краязнаўчыя таварыствы і разнастайныя краязнаўчыя гурткі (падзел і спецыялізацыя па тэрытарыяльнаму прынцыпу).

На Другой Усебеларускай краязнаўчай канферэнцыі, якая адбылася ў пачатку 1929 г. быў упершыню абраны і зацверджаны склад прэзідыума ЦБК. На ёй адзначалася, што краязнаўчы рух у БССР з’яўляецца адным з найбольш масавых на тэрыторыі СССР (больш за 10 000 чал., 330 краязнаўчых арганізацый).

Разгледзім яе на прыкладзе работы Віцебскага акруговага краязнаўчага таварыства. У жніўні 1924 у Віцебск прыбыў М. Каспяровіч, які актыўна распачынае арганізацыю краязнаўчага таварыства. У тым жа месяцы было ўтворана Віцебскае акруговае краязнаўчае таварыства (ВАКТ). З верасня 1924 г. па кастрычнік 1925 г. праведзена 8 агульных сходаў таварыства.

Утвараюцца раëнныя краязнаўчыя аддзяленні. Да красавіка 1925 г. раённыя аддзяленні таварыства былі створаны ў Лёзне, Сіроціне, Высачанах, Бешанковічах. Крыху пазней яны былі арганізаваны ў Сянно, Суражы, Езярышчы, Гарадку, Янавічах, Старым Сяле, Дабрамыслях. Пры віцебскіх мастацкім, педагагічным, электрамеханічным, музычным, акушэрскім, кааператыўным, беларускім і яўрэўскім тэхнікумах, Ветэрынарным інстытуце, школах акругі былі створаны краязнаўчыя гурткі.

ВАКТ меў 5 секцый: культурна-гістарычную, прыродазнаўчую, мастацкую, асветніцкую і беларусазнаўчую.

На пасяджэннях чыталіся рэфераты: “Гісторыя Віцебска”, “Архівы і архіўная справа на Віцебшчыне”, Віцебская архітэктура ў гістарычнай перспектыве”, “Жыццё і дзейнасць А.П. Сапунова”.

Выдавецкая дзейнасць ВАКТ:

  • “Беларуская архітэктура” і “Беларуска-расійскі слоўнік” М. Каспяровіча, “Беларускае мастацтва” А. Іпеля, “Новая беларуская літаратура” А. Багдановіча, “Эканамічны нарыс Беларусі” П. Аўхімені, “Крашаніна” І. П. Фурмана.

  • Краязнаўчы зборнік ВАКТ “Віцебшчына”. Уключаў у сябе 37 артыкулаў на розныя тэмы

  • кнігі М.Каспяровіча “Беларуская архітэктура”, “Беларускі арнамент”, “Беларуска-расійскі слоўнічак”, “Віцебскі краёвы слоўнік” , “Матэрыялы к вывучэнню Віцебскай краëвай літаратуры”

  • Планавалася выданне зборнікаў па кожным раёне, напрыклад рыхтаваўся да друку зборнік “Сенненшчына”.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]