- •Краязнаўства Беларусі
- •Развіццё гістарычнага краязнаўства ў беларусі хvі – 1-я пал. Хіх ст.
- •Руская плынь
- •Польская плынь
- •Развіццё краязнаўства ў другой палове хіх ст.
- •Музей старажытнасцяў
- •Віленская археаграфічная камісія
- •Дзейнасць краязнаўцаў 2-й паловы хіх – пачатку хх ст.
- •Развіццё краязнаўства ў Беларусі з 1917 г. Да нашых дзён
- •Краязнаўства ў 1930-я гг.
- •Заходняя Беларусь
- •Краязнаўства ў другой палове хх – пачатку ххі ст. Краязнаўства 1950-я гг. – сярэдзіна 1980-я гг.
- •Краязнаўства з сярэдзіны 1980-я гг. – пачатак ххі ст.
- •15 Гужалоўскі, а.А. Музеі Беларусі (1941–1991 гг.) / а.А. Гужалоўскі. – Мінск: нарб, 2004. – 218 с.
Краязнаўства з сярэдзіны 1980-я гг. – пачатак ххі ст.
Другі этап пачынаецца ў 1985 г. з разгортваннем у СССР палітыкі “перабудовы”. У гэты час у краязнаўчым руху адбываюцца кардынальныя змены. Перыяд характарызуецца імклівым ростам яго ўдзельнікаў, павелічэннем грамадскай актыўнасці, пашырэннем тэматыкі даследаванняў, цікавасцю да “белых плямаў” у гісторыі, скарачэннем ідэалагічных абмежаванняў18. У другой палове 1980 – 1990-х гг. краязнаўства адыграла значнаю ролю ў нацыянальным адраджэнні Беларусі.
Палітыка перабудовы прывяла да зменаў у адносінах да нацыянальнага Адраджэння. Краязнаўства адыгрывае ў ім важную ролю.
Адраджэнне грамадскага краязнаўства праявілася ў розных формах. У арганізацыйных (утварыліся новыя арганізацыі і аднавілі дзейнасць старыя); росце цікаваці мясцовых уладных структур да краязнаўства, зменах у тэматыцы даследаванняў.
Найбольш актыўнымі прадстаўнікамі грамадства, якія не былі абыякавымі да лёсу помнікаў гісторыі і культуры, стану беларускай мовы, экалагічных праблем у гарадах вобласці ўтвараюцца культурна-асветніцкія таварыствы: “Узгор’е” (Віцебск), “Повязь”, “Рша” (Орша), “Маладзік”, “Вытокі” (Полацк). Больш падрабязна пра дзейнасць таварыстваў распавядаецца ў артыкулах19. На пачатку 1990-х гг. утварылася і дзейнічала Віцебскае абласное аддзяленне Беларускага краязнаўчага таварыства. Пры Віцебскай абласной бібліятэцы ўтварыўся і дзейнічаў Краязнаўчы фонд імя А.П. Сапунова. Да пачатку 1990-х плённа працавала абласное, гарадское і раённыя аддзяленні БДТАПГіК. У шэрагу раёнаў заходняй Віцебшчыны (Браслаў, Германавічы, Глыбокае, Паставы) ўтварыліся краязнаўчыя таварыствы, якія дзейнічалі на аснове энтузіязму мясцовых краязнаўцаў (М. Гіль, В. Бунто, А. і М. Райчонак, І. Пракаповіч, У. Скрабатун, К. Шыдлоўскі).
Аднаўленне краязнаўства як актыўнай грамадскай дзейнасці на Віцебшчыне звязана з працай клуба “Узгор’е”. Асноўнай мэтай на пачатку дзейнасці з'яўлялася «дапамога грамадскасці ў аднаўленні, рэстаўрацыі; абарона помнікаў гісторыі і культуры»20 і іх рэшткаў у Віцебску, дапамога археолагам, якія праводзілі раскопкі на гэты час у горадзе. Данінай часу ў планах дзейнасці было «вывучэнне і прапаганда ленінскіх ідэй захавання гісторыка-культурнай спадчыны савецкага народа»21. Планавалася праводзіць сустрэчы з архітэктарамі, якія распрацоўваюць праекты рэстаўрацыі і рэканструкцыі помнікаў культуры, ладзіць мастацкія выставы. Такім чынам, асноўнай мэтай дзейнасці была ахова помнікаў гісторыі і культуры, развіццё ў віцяблян беражлівых адносін да архітэктурных і культурных каштоўнасцяў свайго горада, фарміраванне эстэтычнага густу.
Дзейнасць аб’яднання была дастаткова шматпланавай: праводзіліся пасяджэнні з абмеркаваннямі дакладаў па гісторыі і археалогіі Беларусі і Віцебска, па праблемам захавання помнікаў культуры, мовы, экалогіі з удзелам работнікаў абл- і гарвыканкамаў, ладзіліся суботнікі па падрыхтоўцы помнікаў да рэстаўрацыі, чыталіся лекцыі. Члены аб’яднання «Узгор’е» сустракаліся са школьнікамі, студэнтамі, навучэнцамі ПТВ, ладзілі вандроўкі па цікавых, славутых мясцінах Беларусі, багатых на архітэктурную спадчыну (Слонім, Нясвіж, Жыровічы, Мір і іншыя гарады). На свята «Дзяды» практыкаваліся выхады на Старасямёнаўскія могілкі. У розных акцыях таварыства прымалі ўдзел ад дзесяткаў да сотні чалавек. Сярод тых, хто найбольш актыўна ўдзельнічаў у працы клуба, можна адзначыць В.М. Арлова, Л.У. Вакар, А.В. Куржалава, А. Мемуса, М. Паўлава, С.М. Цярэнцьева, Р.І. Пушкарову, Л. Хмяльніцкую, Т. Цаль, Ю.А. Якімовіча22.
Адным з найбольш паспяховых ва ўсходняй Віцебшчыне была дзейнасць Браслаўскага краязнаўчага таварыства – рэгіянальнай грамадскай арганізацыі, якая была заснавана ў 1989 г. на базе Браслаўскага музея гісторыі і краязнаўства. Асноўнымі відамі дзейнасці таварыства з’яўляліся: правядзенне экспедыцый, удзел у археалагічных раскопках, арганізацыя рэгіянальных канферэнцый, выдавецкая дзейнасць, метадычная дапамога настаўнікам і студэнтам. За перыяд дзейнасці таварыствам былі арганізаваны навуковыя канферэнцыі “Браслаўскія чытанні” (1989, 1991, 1994, 1997), выдадзены матэрыялы канферэнцый. Выдадзены таксама 3 нумары “Браслаўскія запіскі” (1996, 1997, 1999), 14 інфармацыйных бюлетэняў, прысвечаных гісторыі краю. Намаганнямі кіраўніка таварыства К. Шыдлоўскага23, а таксама аяго актыўных членаў была падрыхтавана кніга “Памяць” Браслаўскага раёна, якая з’яўляецца адной з найлепшых у краіне. Таварыства выдавала рэгіянальны бюлетэнь (газету) “Павет”, праводзіла летнікі, дзе актыўна выкарыстоўваліся метады эксперэментальнай археалогіі, напрыклад, "Raciunki" (1999).
Адным з найбольш значных цэнтраў рэгіянальных даследаванняў у 1990-я гады становіцца Дзяржаўны архіў Віцебскай вобласці. Тут праводзяцца навуковыя канферэнцыі на рэгіянальную тэматыку (90 гадоў Віцебскай вучонай архіўнай камісіі, у гонар 150-годдзя А.П. Сапунова), выдаюцца зборнікі матэрыялаў канферэнцый24 і тэматычныя зборнікі25. У Полацку традыцыйнымі становяцца канферэнцыі, прысвечаныя гісторыі і археалогіі Полацкай зямлі (1987, 1992, 1997, 2002, 2006, 2008). У Оршы пры дапамозе рэгіянальнага аддзялення таварыства аховы помнікаў краязнаўцы выдаюць шэраг кніг. Высілкамі супрацоўнікаў Браслаўскага раённага аб’яднання, і ў першую чаргу К. Шыдлоўскага праводзяцца “Браслаўскія чытанні” (1989 – 2007), выдаюцца “Браслаўскія сшыткі” (1996, 1997, 1999), бюлетэнь “Павет” (2001 – 2006).
Аднак у апошнія два дзесяцігоддзі у краязнаўстве маюць месца і негатыўныя тэндэнцыі. Адсутнасць цэнзуры і абавязковага рэцэнзавання рукапісаў, артыкулаў сталі прычынай з’яўлення нізкаякасных, а часам і псеўданавуковых кніг і матэрыялаў. Дылетантызм у краязнаўстве – гэта не асаблівасць, а хутчэй агульнае, што лучыць краязнаўцаў “усіх часоў і народаў”.
У школьным краязнаўстве Усебеларуская турысцка-краязнаўчая экспедыцыя навучэнцаў “Наш край” перарасла ў рэспубліканскую акцыю навучэнскай моладзі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Са зменай назвы не змяніўся сэнс і асноўная мэта: удасканаленне дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні навучэнцаў і студэнтаў праз актыўнае ўключэнне іх ва ўсебаковае вывучэнне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы. З’явіўся новы напрамак у школьным краязнаўстве – стварэнне дапаможнікаў па гісторыі і культуры рэгіёнаў. На гістарычным факультэце ВДУ імя П.М. Машэрава выкладаюцца курсы “Гістарычнае краязнаўства”, “Краязнаўства Беларусі”, “Турыстычнае рэгіёназнаўства”.
Хутка расце колькасць і якасць Інтэрнэт-сайтаў краязнаўчага характару, якія прысвечаны гарадам, раёнам і нават вёскам Віцебшчыны. Шмат матэрыялаў выдаецца беларусамі, палякамі, якія нарадзіліся на Віцебшчыне, але па воле лёсу жывуць у Польшчы, Латвіі, Расіі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць ураджэнцы Браслаўскага, Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў.
На мяжы стагоддзяў у нашым імклівым жыцці шмат што хутка мяняецца. Адбываецца змена пакаленняў. Сыходзяць старыя краязнаўцы, якія нарадзіліся ў мінулым стагоддзі. На змену ім прыходзіць моладзь, якая нарадзілася ўжо ў незалежнай Беларусі. Мяняецца і само краязнаўства – яго формы, метады, але не мяняецца яго сутнасць – вывучэнне і любоў да свайго краю. Пакуль будзе край, будуць і людзі, якія яго любяць, шануюць і вывучаюць. Таму ў краязнаўства вялікая і доўгая будучыня.
1 Bieńczyk, Grzegorz Krajoznawstwo i jego związki z turystyką Warszawa : Wyższa Szkoła Ekonomiczna, 2003. – С. 3, 45.
2 Midura F., Ochrona krajobrazu przyrodniczego i kulturowego domeną krajoznawstwa. Ziemia’99. Opole, 1990, 9 września. – С. 34
3 Шмидт С.О. “Золотое десятилетие” советского краеведения // Отечество. Краеведческий альманах. – М.,1990. Вып.1. – С. 56–66.
4 Козлов В.Ф., Святославский А.В. Москва в экскурсиях: Книга для учителей, учащихся, родителей. – М.: АНО ИЦ «Москвоведение»; АО «Московские учебники», 2003. – 256 с.
5 Арсеньев, В. С. Личный состав Витебской учёной архивной комиссии 31 мая 1910 года. — Витебск, 1910.
6 Мельникова, М. (сост.) Каталог архива Витебской учёной архивной комиссии. — Витебск, 1912.
7 Глыбовский, В. И. 1812-й год в Витебской губернии. — Витебск, 1910.
8 Змигродский, К. А. (сост.) Каталог монет и медалей музея Витебской учёной архивной комиссии. — Витебск, 1911.
9 Верхнее Поднепровье и Белоруссия. Полное географическое описание нашего Отечества / Сост.: В.П. Семенов (Тянь-Шаньский), И.В, Довнар-Запольский, Д.З. Шендрик и др. – Мн.: БелЭн, 2006. – 456 с.
10 Slownik geograficzny Królewstwa Polskiego i innych krajów slowjañskich / T.1–15. Warczava, 1880–1900
11 Витебская губерния. Историко-географический и статистический обзор. Вып. 1. История. Природа. Население. Просвещение. Составлен по программе и редакцией кн. В.М. Долгоруково. Витебск: губ. типография, 1890. – 387 с.
12 Левко, О.Н. Витебские изразцы XIV—XVIII вв. / О.Н. Левко. – Мн.: Полымя, 1981 – 46 с.; Левко, О.Н. Витебск XIV—XVIII вв. / О.Н. Левко. – Мн.: Наука и техника, 1984. – 120 с.; Экскурсия по древнему Витебску. / О.Н. Левко. – Мн.: Полымя, 1984. – 32 с.; Левко, О.Н. Торговые связи Витебска в X–XVIII вв. / О.Н. Левко. Мн.: Наука и техника, 1989. – 88 с.
13 Штыхов, Г.В. Древний Полоцк IX-XIII вв. / Г.В. Штыхов. – Мн.; Наука и техника, 1975. – 135 с.; Штыхов, Г.В. Города Полоцкой земли (IX-XIII вв.). / Г.В. Штыхов. – Мн.: Наука и техника, 1978. – 159 с.; Штыхаў, Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі. / Г.В. Штыхаў. – Мн.: Народная асвета, 1982. – 175 с.
14 ДАВВ. Ф. 487. – Воп. 1. – Спр. 31. Арк. 32–33. Постановления и распоряжения президиума ЦС БДООПиК за 1970 г.
