
- •55 Этнаграфічныя матэрыялы: Бачэйкава_2013
- •В. Багданава Бешанковіцкага раёна
- •Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Дзятлоўскай Зінаіды Ягораўны 1926 года нараджэння ў вёсцы Багданава Бешанковіцкага раёна.
- •В. Свяча Бешанковіцкага раёна
- •Запісана ў 2013 годзе Казловым д.І., Палынскай д.В. Ад Касагорац Надзеі Якаўлеўны, 1932 года нараджэння ў вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна .
- •Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Кавалеўскай Розы Грыгор’еўны 1939 года нараджэння ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна.
- •В. Свяча Бешанковіцкага раёна
- •Запісана ў 2013 годзе Палынскай д.В., Казловым д.І. Ад Фені Андрэеўны Голуб 1936 года нараджэння ў вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна.
- •Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Дзятлоўскай Матроны Емяльянаўны 1925 года нараджэння ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна.
Запісана ў 2013 годзе Палынскай д.В., Казловым д.І. Ад Фені Андрэеўны Голуб 1936 года нараджэння ў вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна.
Тлумачэнне:
Зб.(1): – Палынская Д.В.
Зб. (2): – Казлоў Д.І.
Інф: – Голуб Ф.А.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
[130701_003]
в. Бачэйкава Бешанковіцкага раёна
Зб.: – Тут жа во Купалле вот будзець скора вот?
Інф.: – Шастога будзець Купалле.
Зб.: – А што вот як раней Купалле атмечалі?
Інф.: – Як атмечалі, раньшэ ж не так было як цяпер. Тады дзе-нібудзь украдзім у каго старае калясо не рэзінавае, а дзеравяннае, раньшэ калёса былі дзеравянныя калёса і ў тое калясо наторкаем сколька чаго можна і тады яго на кол, абліём троху керасінам ці чым і на кол, і на масту прывяжым. Ён стаіць высока эта калясо і падпалюць такія мальцы, мальчышкі як і я, гэта калясо доўга, доўга гарыць, а на масту танцуюць пад гармошку маладзёж танцуець, а старыкі ідуць у жыта на поле і пяюць такія песні купальскія, старынныя. Ну вот і гэта да ўтра такая гулянка, вянкі в’юць, на рэчку пускаюць, дзе вянок чый, вот вянок сойдзецца чый, гэта ўжо хто-та замуж выйдзець і гэта глаўнае.
Зб.: – А там з якіх та апределённых цветов плялі вянкі?
Інф.: – Рамашка, любые цвяты, ліш бы можна была заплесці вяночак.
Зб.: – А пріметы былі какіе-нібудь на Купалу?
Інф.: – Ну ніхто ня відзеў, але ж гэта самае далжна была цвісці папараць. Ну вот тую папараць, цвет той ніхто ніколі не нашоў і ня відзеў, ну але іскаць хадзілі. Есць гэта такая трава папараць, яна расцець ну вот так па нізкіх местах у лясу, яна красівая, зялёная, пушыстая такая, ну яна нікагда не цвіцець. А вот значыць хадзілі іскаць этат цвет, эта ўжо дужа шчаслівы хто яго найдзець, ну яго ніхто нікагда не нашоў. Ну вот гэта наша Купалле.
Зб.: – А вот скажыце, а вот на Купалле зёлачкі ці сабіралі цвяты?
Інф.: – Ну дык я ж гавару сабіралі і вялі вянкі.
Зб.: – А вот так каб у хату прынясці?
Інф.: – Каб у хату прынясці гэта нада на самога Івана, нада нарваць гэтай ну якія ёсць рамашкі, Іван да Мар’я, яшчэ такія цвяты нясуць у цэркавь, у цэркві асвяшчаюць, гэта на самага Івана 7 іюля, а вот эта што я расказала, гэта на 6, на Купалле дзелаюць, а эта асвяшчаюць і ў хату прыносяць, чай дзелаюць з гэтых цвятоў. Ну вабщэ каб цвяты, вот у мяне вун вербачкі яшчэ ляжаць ад вербніцы ўвярху і цвяты вун там дзе-та цвет ёсць, каб у хаце былі гэты асвяшчоныя цвяты.
Зб.: – А скажыце патом эці цветы памагают прі забалеваніях какіх-то ілі проста чай, ілі можа курыць браць як спужаецца рабёнак, можа для чаго іх бяруць?
Інф.: – Лячыць, ну я лячэнне адно знаю. Лячэнне было такое, гэта самае крэпкае лячэнне, значыць, ніткі, каторыя прадуць са льна на калаўроце, гэтыя ніткі, каб яны былі такія суровыя, такія як са льна, еслі рабёнак спугаўся крэпка, тады гэтыя ніткі бяруць, рабёначку кругом галавы, адну нітачку і не атрываюць, кругом грудзей не атрываюць і ў места зложуць гэту нітачку ў две рэдзі і тады вот сначала на грудзі і прыгаварываюць, выбіраю сцень і завязываюць узел, ну вобщэм са ўсіх касцей, са ўсіх насцей, з белага цела, з краснай крові, з лёгкія і з серца і што раз прыгаварываюць, то вузялок вяжуць што раз прыгаварываецца, вяжуць вузялок, а потым гэты ўзялок ну нітачку эту на тарэлачку і трошку свяшчонай вады, травы і тады рабёначку адхінуць эту рубашонку і запалюць, каб ён праздыхнуў, рубашачку атнімуць і каб этат дымок ён удыхнуў с этай нітачкай і свяшчонай травой. Вот эта самае крэпкае лячэнне ад іспугу і людзі ня верылі каторыя, а верыць нада. Тут у нас была адна ўчыцельніца, яна дужа не любіла таго, хто Богу верыць і яна шла з гэтага педсавет, ішла з педсавета, а яе акружылі сабакі, пальто на яе троху парвалі, напугалі яе па-страшнаму, а ейная хазяйка, дзе яна была на кварціре, яна ўмела дзелаць вот эта во ад іспугу і яна ей прэдлажыла, а яна во ўсякім забабонам нада верыць, нічога эта не праўда. Перастала есць, перастала спаць і начала чахнуць, чарнець, худзець, тады гаворыць, а можа Пятроўна мяне паглядзіце, тады Пятроўна гаворыць, вот я магла вас 3 раза паглядзець, а цяпер мне нада будзець 12 раз вас глядзець, каб вы атышлі. І вот яна яе, як паглядзела і стала эта ўчыцельніца, нармальна стала. Вот эта і я такое знаю.
Зб.: – А на ваду загаварывалі, шэпталі што-та на ваду, былі такія людзі?
Інф.: – Былі такія людзі, ну я ня ўмею і не знаю эта, госпадзі Божанька слава цебе, мне дзеткі ўжо 88 лет.
Зб.: – А скажыце вот такая балезнь рожа?
Інф.: – Рожа, не дай Бог.
Зб.: – А што эта за балезнь такая?
Інф.: – Эта балезнь такая, у мяне дажа во на этай наге была, вот тут дзе недзе ёсць знак, нічога, бяльё у рэчке папаласкала і нага мая закраснелась, такая стала болечка, як мачынка маленькая, маленькая, а нага раскраснелась, стала толстая, апохла і мне бабка адна старэнькая, прыдзі ты ка мне, я цебе загавару, яна мне загаварыла нескалькі раз і ўсё прайшло. Но я гэта не знаю слоў, я тожа глядзела дзетак малых.
Зб.: – А вот валасень балезнь?
Інф.: – Валасень тожа страшная балезнь, эта косная балезнь, сустаў можэт убрацца ад валасня ад гэтага, ой, не дай Бог.
Зб.: – А ад чаго ён бываець валасень этат?
Інф.: – Ну еслі па цяперашняму якая інфекцыя пападзець, але вабщэ то так во цяпер так і няма этых валаснеў, эта раньшэ былі.
Зб.: – А гаварылі што нешта на колас выліваць нада яго валасень не казалі?
Інф.: – Да, гэта 9 каласоў звязываюць, ну можа што прыгаварываюць, гэтага я не знаю і льюць эту цёплую ваду на гэтыя класы, у некаторых праходзіць, а ў некаторых дажа сустаў прападаець.
Зб.: – А вот такія детскія балезні вот гаворуць малый дзяцёнак, як вот ня спіць вот крычыць крыкса ці начніцы не казалі нічога?
Інф.: – Крычаць дзеці і ў мяне ж трое дзяцей было, як жа эта забылася называецца, крыхтуны во. Этыя крахтуны, як рабёнак ня спіць і круціцца, круціцца, ня можыць спаць, тады так дзелаюць, пякуць хлеб, раньшэ ж хлеб пяклі, рабёнка ложуць ніцам і хлеб качаюць, 9 клёцак такіх з мягкага, гарачага хлеба і качаюць па плячах, цёплый хлеб убірай крыхтуноў, убірай крыхтуноў і вот эцім цёплым хлебам выкачываюць з плячэй гэтых і дажа ў хлебе, я вот разламывала хлеб і глядзела там ёсць валосікі, там неізвестна чыі яны, як на плячах іх няма нідзе, а як вот возьмеш тую клёцку так разламываеш і там якія-та валосікі ёсць. Вот эта крахтуны і не давалі дзецям спаць, эта і ў мяне первый малец так крычаў.
Зб.: – А далей што з гэтым хлебам рабілі?
Інф.: – Сабакам атдавалі.
Зб.: – А вот не казалі, што малый можыць сабе і грыжу накрычаць вот?
Інф.: – Ну не знаю, ці можыць накрычаць грыжу, но ражаюцца дзеці з грыжай. Ражаюцца дзеці з грыжай вот дзе пупок, вакруг пупка такая, як калечка і тыя дзеці крычаць і гэта ўходзіць, як калі пупа ну ізвесна грыжа, яны ад этага яшчэ болей крычаць, еслі нічога не дзелаць этай грыжы дык яшчэ большэ яна будзець развівацца. У нас тут адзін быў дзед, ён загрызаў грыжу, вот рабёначка занясуць яму, ну ён там ужо знаець малітву якую, памоліцца і тады сваімі, можа такія зубы як у мяне, гэтымі сваімі зубамі загрызает і малітву якую та гаворыць, загрызаў, такое было, эта я ўжо знаю.
Зб.: – А вот гаворуць як падарвешся вот, падыміш што цяжкае вот, што тады рабіць нада?
Інф.: – Падыміш цяжкае гэта называецца залатнік і тады баліць жывот. Ну раньшэ так лячыліся, былі ж печы рускія і вот этат загнет, што дастаеш кацялкі на загнет, а пад загнетам там не было ж як цяпер, пасуду туды клалі пад загнет, яна там і сохла, і чыстая была. Дык вот этат залатнік тады нада спіной стаць к загнету туды і двумя рукамі за тое падзагнецце, яно во такое во як кірпіч і вот за этыя кірпічы нада брацца рукамі і падымаць яго сколькі ёсць у цябе сілы толькі, кагда падымаюць гэтыя кірпічы, яны не паднімуцца, а ў цябе там вастановяць на места той залатнік.
Зб.: – А ці гатавалі вы лекавыя напоі з раслін?
Інф.: – Ад коклюша, страшная балезнь коклюш. Ёсць такі палявый, такія кругленькія растуць траўка палявая, во тую траўку эта коклюш, я сама балела коклюшам і коклюш прама ў бальніцы не лячыўся. У нас была такая бабка харошая, яна нарвала ай, яй, яй, як жа мне ўспомніць.
Зб.: – А цвецікі якога цвета?
Інф.: – Там ніякага нет цвету, там такія кругленькія растут, нічога на іх, ні лісцяў нет, нічога, такія роўненькія, кругленькая трава такая. Вот яна эту траву нарвець, кіпятком заварыць, банку паставіць на гэтым самым на загнеце, раньшэ не было ні газу, нічога, дзе цёпла паставіць і на цэлы дзень эта вада цёплая і яна нам гаворыць, ці хочаце піць, ці ня хочаце, ідзіце, папейце з гэтага жбаночка, мы цэлый дзень ён каля жару стаіць цёплый, жар жэ раньшэ с печы выгрыбалі ямку, ён калі этай ямке цэлый дзень цёплый быў, вот этат жбаночак стаіць, гэта ну я далжна жэ вспомніць, у мяне такое бываець, што і цяпер дзелаецца выскачыць, а што раньшэ было эта помню. Вот эту траву заварывалі кіпятком і пілі мы яе, як забярэць этай коклюш. Вот так во ўжо не кашляеш, а так во няма перахваціць воздуха, каб воздуха перахваціць прама толькі ўжо зыбаешся, а звуку нету ў цябе. Эта страшная балезнь коклюш.
Зб.: – А асцерагальныя словы мабыць нейкія вы помніце, там ну ад зглазу, ад напрыклад паглядзеў на вас нехта благі, там нешта сказаў, такія словы асцерыгальныя?
Інф.: – Ну эта па свойму каждый дзелаець, у некаторых ляжыць вот так чэшуць палку, а там сучок, ета шчэпіна адшчэпіцца і там дырачка ў гэтым сучку раз сучок быў, во эту шчэпіну пакладуць дзе-нібудзь, тады як ужо зглаз эты так чэраз эта пераліваюць. А мне быў зглаз, майго мужыка ну вы што вы знаеце, а што і не нада, майго мужыка сестра всегда мне памагала, мне ж 3 мальца, трое адпраўлянняў было в армію і 3 свадзьбы было, і яна мне ўсё врэмя памагала, а тады гаворыць, ну Моця, а теперь ты мне памагі, дачку замуж аддаць, ой Валя с удовольствіем. Я ей пашла, памагала ўсё к свадзьбе прыгатовілі і дамой іду, а дзед стаіць на тым баку, на дароге жыў, стаіць рукі зазад і глядзіць, во галубка лётаеш, дзе гэта ты так летала, а я с такім хворсам гавару, свадзьбу прыгатовіла, счас пайду карову падаю, свіней накармлю і пайду свадзьбу гуляць і ўсё, ні я карову не змагла падаіць, ні я не змагла справіцца, як мяне ламанула, палажыла там у тый жэ мы хаце жылі, быў гэты самы тапчанок, так як лягла на той тапчанок і ўсё мне і ўсё, думаю, ай, яй, яй, што ж мне дзелаць, дажа я павярнуцца не магу, а розум прышоў у галаву. Гавару, Пецька на мужыка, ідзі, нясі замок, які табе замок, нясі абы які мне замок, толькі замок, гэта я знала, замок тот замкнула і две кружкі, вот чэраз замкнуты замок 9 раз в эту кружку, эту прэстаўляю, 9 раз у гэту кружку і нада 9 раз па 9 праліць праз гэтат замок і этай вадой змыцца і папіць, вада тая і ржавая, і гразная была, той замок валяўся недзе ў кладоўні, неізвесна дзе. Я гэтай вадой уся вымалася, папіла трошку, прама як мяне хто-та ўдарыў і заснула каля этага тапчанка, так заснула, праснулася, ай, а што гэта такое, чаго й та я ляжу тут і тады ўспамінаю чаго я ляжу, успомніла давай шэвяліцца, не баліць нічога, як усёраўно этага не было нічога, устала, пашла справілась, пераадзелась і пашла свадзьбу гуляць. Вот ад суроцы называецца эта суроца нада вот переліваць ілі праз гэтый палачку, што с сучком была ілі пра замкнутый замок.
Зб.: – А словы ці якія ёсць ну каб сказаць можна была пра сабе?
Інф.: – Не, не, не, нічога я не казала і не знаю толькі пераліла 9 раз па 9.
Зб.: – А ці не казалі вот каб не сурочылі дык шпільку вот в адежду?
Інф.: – Гэта гаворуць, што нада каб всегда была шпілька, ну дзе-та там, тады гаворуць не так бярэцца.
Зб.: – А навыварат бяльём бралі, абціралісь?
Інф.: – Да, да, падалом абціралі.
Зб.: – А падалом і дзетак абціралі?
Інф.: – І дзетак абцірала.
Зб.: – Так вы гаворыце, што вось дзед такі быў да так існавалі ў вас увогуле чараўнікі, якія псавалі жывёлу, людзей псавалі?
Інф.: – Ён, эты дзед ён не эта, было ў нас тут гэты дзед ён нічога чараваць не ўмеў, у яго былі такія чорныя вочы, такі быў чалавек урочлівый, да ён дзе скажыць ці што ўвідзець усё раўно. Ён мне карову быў сурочыў, я хадзіла к бабкам за 10 кілометраў, вады каб карове. О кароўкі ідзе, вымьцэ кругленькае, ножкі беленькія, чысценькая як выматая, кароўка мая як стала мне лупіць, усе даёнкі парвала, усе мне рукі, ногі пасініла, не магла даіць і там ёсць далёка пад Бешанковічамі пяшком жэ тады ж не хадзіла нічога, за 12 кілометраў пяшком ішла к гэтай бабке, а бабка ўжо позна бульбу дакапываець, я памагла ей дакапаць, яна пашла, узяла бутылку, пашла, схадзіла і здзелала вады і прышла гаворыць, дзетачка тваей карове не здзелана, у вас там хто-та дзе-та ёсць, яе сільна асурочылі і гаворыць ідзі, каб толькі сонца не зашло, дамой як толькі кароўка прыдзець с поля, ей што-нібудзь смачненькае дай і етай вады ўлей і ўсю яе змый, змый ей морду, і дзе эта вымя крыж змый. Усё, мая карова троху асцепенілася. Гэта ўжо ў мяне самой такое было і самае глаўнае, як хто стаіць во так во хваліць, гаворыць, во фігу паказываць.
Зб.: – А вот сурочыць эта можа мінута такая гаворуць вот тады?
Інф.: – І мінута такая бываець плахая, надойдзець. Во гэта во саседка мая, яна такая старэнькая як і я і мы з ей 60 гадоў жывём чэраз дарогу, ні за што не ругаліся, дружым усё і яна расказывала, гаворыць радзіла яна і лежала гаворыць у чэтверых у палаце, а прышла мая мама і гаворыць, зайшла ў палату, дажа не казала нічога, толькі падумала, ай якія ўсе, а мая дык ляжыць як роза цвітущая красівей за усіх і яна пашла дамой. А баба гэтая як абамлела там з сваім рабёнкам, саўсім ей плоха стала, ей дажэ ўлівалі хлорыстый, эта такое лекарства, што ў вену ўколюць і жара з галавы да ног, усё і ў ва рту, і ў насу, і ва ўсе ізвініце дыркі, жара эта пройдзець, калолі хлорыстый і нічога эта не памагло. Тады яна неяк пераказала і матка прышла яе змыла і ей легчэ стала, гэта бываець мінута такая, што яна хацела, каб дачку сваю, што ей здзелаць, мінута такая падышла.
Зб.: – А вот былі такія людзі, вот што спецальна паддзелывалі плахое?
Інф.: – Былі, вот тут чэраз гэты кірпічный дом, там стаіць дом, там жыла старуха, яна прыхадзіла ка мне, яна такая шутлівая і дружыла са мной, ну і подласці дзелала. Як знаець адкуль, знаець карова цялілась, то прыйдзець вілкі адалжыце, то пілы адалжыце, то што-нібудзь адалжыце, яна брала малако, выбірала, карова станець меньшэ малака даваць і паснейшае станець. Во так раз было, помню на Пятра, я ўтрам устала, карову падаіла, гляну ці гонюць дзе, каб мне гнаць карову, гляжу эта баба паўзець там па канаве, ад самага нізу ўверх па тый старане, ну эта яна са мной шуціла, так я гавару, ну дзе ты ўжо баба такую рань швэндалася, а яна мне ні слова не сказала і пашла там к сваей хаце чэраз дарогу. Ейны дзед і яна ўмелі яны малоўкі этыя адбіраць і ўмелі людзям плоха дзелаць, ну мне яна плоха не дзелала, ну малачко яна маё ела.
Зб.: – Дык а вот можа гаварылі спосабы каб во малако не атабралі нешта нада там жгучкай вот абсыпаць там?
Інф.: – Значыць, каб малако не атабралі і нічога с сялібы во такія во нічога не ўзялі, яны ўжо паўміралі, ёсць такі празднік Юр’я, вот на Юр’ю нада, каб быў хоць святый мак, а хоць дажа і не святый мак і туды тады свянцонай солі ўсыпаць і да сонца, пака яшчэ сонца ўзойдзець, нада абыйці сваю сялібу і прыгаварываць, як этый мак не падабраць, так с маей сялібы нічога не ўзяць і 3 разы, абыйці сваю сялібу і гэты макам і свянцонай солью. А ну ёсць Макавей празднік, асвяшчаюць мак, ну не ва ўсіх ён быў тады вот так во дзелаюць, тады ета дужа не ўліяець, ну я яшчэ дзелала, карова мая красівая была, хазяін у мяне быў добры, глядзеў, як выйдзець гэта пака яшчэ ў полі ісці мы здзелалі ей такі каля шыі ўшачок і туды акуратна здзелаем, задзелаем іголкі і с этым яна паясом ходзіць цэла лета ў полі, ён крэпкій, плотный і іголкі нідзе не падзеваліся, так мы дзелалі, каб яны там убітыя сядзелі і нікуда не дзелісь. Вот эта дужа харашо, каб эта з іголкамі карова хадзіла.
Зб.: – А чацвярговую соль рабілі?
Інф.: – Не, я на первый дзень усегда хадзіла на ўсеначную і брала с сабой соль і яічкі, і свіное, толькі гаворуць нельзя свіное браць, астальное целяціну там, што і ў сумку і там мне асвецюць і соль, і яічкі, і ўсё, а ў чацверг спецыальна соль чацвярговую людзі дзелаюць, знаюць, но я гэта ня дзелала.
Зб.: – А вот скажыце, а на Пасху на кладбіща не хадзілі тут?
Інф.: – Па правілам на кладбіща на Пасху ня ідуць. Ну цяпер ідуць на кладбіща на Пасху, лажацца пузам наніз, пьюць, ядуць, памінаюць. Мы хадзілі всегда на Радаўніцу, на Радаўніцу яшчэ не зайдзеш на кладбіща, толькі падходзіш і гаворыш Хрыстос Васкрэсе, Хрыстос Васкрэсе, эта Радаўніца эта іхная Пасха ўсобшых, во тады памінаем, але каб водкі не было, ну а што ёсць самае глаўнае, у мяне ёсць свечка, запаліла, яна ня тухнець і пастаяць нада, пакланіцца, хай свечка пагарыць, ну эта тожа бацюшка не разрышаець, але ўсё раўно кашы, кашу ж варуць на Радаўніцу і булачкі яшчэ свянцонай, пасхальнай пакрышыш.
Зб.: – А яічка вот крашанае носюць жэ?
Інф.: – І яічка краснае на каждую магілку сваю.
Зб.: – А не катаюць, так ложуць?
Інф.: – Не, так ложуць.
Зб.: – А ўвогуле ў вас не было такой традіцыі, калі на Вялікдзень моладзь яйкі катала?
Інф.: – На первый дзень Пасхі, на втарый і каталі, і білі, а сколькі выпівалі. Мой дзядзька быў мой кросны, я яшчо цёмна пабягу к яму з яйцом, раньшэ бегалі к кроснаму за яйцом, а ён гаворыць, не мая кроснічка, і племенічка трошку падажді, думаю што ж трошку падаждаць, як пойдзець, як прынясець гэтых яец цэла рэшата, ён знаў выбіраць якія яйца нада, ён бывала панабіваець столька яец, 2 яйцы эта ён мне дасць як крэсніцы, а тады гаворыць, бяры сколькі хочыш, раньшэ ж так не было яіц, як цяпер, раньшэ ж іх на базар, грошы ж не давалі не аткуда, масла, яйцы, тварог, гэта ўсё на базар, а тады за гэта нада купіць мыла, спічкі, керасін, во за гэтыя капейкі несчастныя. Так што яец не было ўволю, зваруць па 2 яйкі, дадуць ну дзяцёнку каждаму свайму.
Зб.: – А вот ці хадзілі дзеці малыя па яйка раней на Вялікадня вот па вёсцы ці хадзілі?
Інф.: – Хадзілі валачобнікі і з гармошкай, і жэнщыны, і мужчыны, у каго голас харошый, хто песні знаець валачобныя, хадзілі пад хатамі пелі, харошыя людзі ў хату запускалі, сколькі можна было ўгашчалі, а каторыя вынасілі на двор давалі, а каторыя саўсім закрываліся і блізка не ўпускалі.
Зб.: – Эта аж пад вакно падходзілі?
Інф.: – Пад вакно падайдуць і пяюць валачобнічкі валачыліся, валачыліся, памачыліся.
Зб.: – А вот гаворуць што спецыальна бралі мужыка, каб вот кошык насіў, вот можа яго як называлі смешна, гаварылі?
Інф.: – Этага не знаю, ня помню, я то не хадзіла.
Зб.: – А Каляды як святкавалі?
Інф.: – І на Каляды прыходзюць к вокнам, яшчо гады 2 назад было сюды во на Каляды, ужо в эту хатку прыйдуць з гармошкай іграюць і танцуюць, пяюць.
Зб.: – А перапраналіся там у звяроў у якіх? А раней на Каляды ці хадзілі?
Інф.: – Раней на Каляды не хадзілі, ездзілі, называлі Хрыстаслаўцы ну гэтыя бацюшкі рэлігіозныя, людзі прыхадзілі ў хату, пелі доўга і маліліся і ім давалі ў каго што было, хто пара каўбас, хто сала, што гэта было, а эта самае, а калядоўнікі ну тожа хадзілі, але нешта я ня помню, каб прыходзілі, а сюды во прыходзілі былі, яшчо маладыя такія во як і вы, гармошка ў іх была і песні яны знаюць, прыйдуць, паздраўляюць, танцуюць, а я і рада, патанцуйце, патанцуйце.
Зб.: – А варажылі на Каляды, моладзь сабіралася варажыць, гадаць?
Інф.: – Усяк варажылі. Я вам раскажу як я варажыла. Вот лажылася спаць і загадала, сужаный, ражаный, прыхадзі мяне чэраз кланку перавядзі, а брат мой узяў міску, што вячэралі ўжо на Каляду, вады ўліў і палку палажыў, пад краваць мне паставіў, каб я не знала, а я сплю і віжу ва сне. У нас была ў калхозе яма, эта сілозная, куды сілоз дзелалі і я ніяк не магу перайці чэраз эту яму, палка эта круціцца, а мне крайне эту нада перайці, эту яму і я мучылась, мучылась, так і не перайшла. Утрам устала, брат гаворыць, ну што ты сягоння сніла, ай людзям сны сніцца, а мне дык дур нейкая, не магла цэментную яму перасці, круцілася палка, не магла, ну дык у цябе паглядзі пад кравацью стаіць цэментная яма. Ніякі жаніх мяне не прыйшоў і не перавёў і я тое, што ён мяне век не перавёў, можа чэраз 10 лет толькі замуж вышла.
Зб.: – А абутак кідалі?
Інф.: – Кідалі.
Зб.: – А плот абдымалі?
Інф.: – Сколькі ці ў пару прынясеш, дроў набярэш і прынясеш, пасчытаеш, ня ў пару, зярна пасыпеш і петуха выпусціш і паставіш ваду, яду. Пятух выйдзець, еслі пятух піць хватаецца, мужык пьяніца будзець, еслі есць хватаецца, значыт багатый мужык будзець.
Зб.: – А варажылі толькі на Каляды ці ад Каляд да Крашчэння варажылі?
Інф.: – Не, каждый раз не варажылі, на Каляды варажылі, ну вот яшчо на Купалле тожа вянкі пускалі ці сойдуцца.
Зб.: – А вот празднавалі як вот куцця была ж на Каляды?
Інф.: – Куцця была на посную Каляду, толькі с сахарам і пасцілі эту посную Каляду, і посную яду елі. А вот перад этым, перад Новым годам, эта перад 14, эта счыталась багатая Каляда, на эту Каляду ў хазяйстве ж бываюць каўбасы абыкнавенныя яны тонкія, а бываюць тоўстыя каўбасы, чынюць вот на гэтую Каляду, на багатую жарылі тоўстую калбасу і што было багацейшае тое на стол ставілі.
Зб.: – А мароза ці звалі куццю есці?
Інф.: – І звалі мароза куццю есці на ўсе Каляды, двер адкрыю гавару, мароз, мароз, хадзі куццю есці, ты хадзі, дзяцей сваіх вядзі, а летам не прыхадзі мне памідоры і агурцы не маразі мароз. Ну дзверы адкрыю, вот так пагавару, пазаву яго і на гэтым канец.
Зб.: – А вот скажыце ну вот Каляды, а вот яшчэ якія празднікі вот такія бальшыя бываюць вот?
Інф.: – Ну начыная ад Пасхі, Пасха эта бальшый празднік, Троіца бальшый празднік.
Зб.: – А што вот на Троіцу вот рабілі?
Інф.: – На Троіцу аір свянцілі, у цэркву хадзілі, на вокны ставілі ў хаце, аірам усё засцілалі, абязацельна нада каб каля крыльца, мы так і дзелалі. 2 бярозы ставілі, с адный стораны і с другой, у зямлю ставім дажа вадой палівалі і гэтыя бярозы цэлую нядзелю зялёныя стаяць, гэта абязацельна на Троіцу так дзелалі, Троіца. А так после ж Пасхі бываець Вазнясенне, гэта Ісус Хрыстос да Вазнясення з намі, патом ён ужо ходзіць на неба, а нам астаўляець дух святой. Ну вот Пасха, Вазнясенне эта бальшый празднік, Благавешчанне бальшый празднік.
Зб.: – А вот ці чулі пра такі празднік Уздвіжанне?
Інф.: – Уздвіжэнне Хрыстова ёсць такі празднік, гэта кагда Ісуса Хрыста распялі і з ім разам распялі 2 ну разбойнікі там ці Бог ведае хто і тады гэтыя красты закапалі, а патом так папа прывёз, нам нада была гэтыя красты ўзнаць, дзе Ісус Хрыстос быў павешан, дастаць яго, ваздвігнуць, вот гэта Ваздвіжанне бываець такі празднік. Кагда ну так гэта легенда ці праўда Бог яго ведаець, 3 красты ўсе роўныя, каторыя, на каторым быў Ісус Хрыстос ніхто не знаў і вязлі ўмершага хараніць і вот астанавілі і пракладывалі этыя красты, ад аднаго эты ўсобшы ажыў, значыць гэта быў, гэта быў этый крэст Ісуса.
Зб.: – А вот ці гаварылі, што на Уздвіжанне ў лес ня ходзюць, што змеі там сабіраюцца?
Інф.: – Ну эта тожэ гаварылі, Уздвіжанне гэта яны хаваюцца ў той дзень і тады яны кучамі сабіраюцца, можаш на іх найці, дык яны цябе на тот свет загонюць. Ну гэта я так відзела ў лясу змяю, а такога я ня відзела, ну гаворуць так, што на Уздвіжанне яны ўсе хаваюцца.
Зб.: – А ўвогуле калі ў лес захадзілі мабыць якія словы казалі, каб чорт па лесе не вадзіў ці лясун па лесе не вадзіў?
Інф.: – Не.
Зб.: – Ці каб змяю можа ня ўвідзець? А ў кішэні можа кавалак хлеба ці бралі вось як некаторыя бяруць, ну тоесць што бы абратна выйсці з лесу, такая можа была прымета?
Інф.: – Не, тожа не брала. Не знаю, я жыла ў лясу, мы жылі на хутары ў лясу, я не ўмела блудзіць у лясу, я нешта ўсё знала, куды мне нада ідці і што ўсё знала. Хутар наш быў у лясу, у бальшым лясу, мне была палтара года, мама памёрла, я маленькая гадавалася, бацька не жаніўся, хацеў мяне падгадаваць трошку. Дык я ён паедзець поле араць, а я ўстану ўтрам і знала свае места, не знаю сколька мне лет было, пайду ў тыя места, земляніку панайду, панаемся землянікі, дзе я знала свае места. Адзін раз дашла да таго, хадзіла, хадзіла, ужо пад вечар, замарылася наверна і завалілась, там недзе ў сухім балоце, заснула і ноч там праспала, а бацька бедный, усе калодзежы перакапаў, усе сажалкі перакапаў, галасіў і ўсё, што я прапала, а я ўтрам паўзу чэраз парог, а ён як схваціў мяне на рукі, а дачушачка мая, дзе ж ты была, а я гавару, там дзе трава мокрая, бальшая, трава была мокрая, бальшая, я замарылася, заснула, ноч пераспала, а раса то, там была мокрая трава.
Зб.: – А ў лесе ў вашым ці былі там крыніцы нават нейкія ці дрэвы там якія ўшаноўвалі?
Інф.: – У лясу бяроза была, лес бальшый, бярозавый лес кругом, толькі нам быў хутар, там ад краю дадзен, а так скрозь лес. А тады не знаю ў якім гаду прыехалі і гэтый лес выразалі, лажылі такія кубаметры, па лясу дроў бярозавых і вывазілі куды та лес эты, рашалі ўвесь, а я была малая ў лясу не баялася нешта, не панімала баяцца, ні сабак, ні ваўкоў нікога, нікога ня відзела нідзе.
Зб.: – А вот ці не казалі можа, што вот крыніцы такія вот па блізасці святыя, што вадзічка вот ад чаго памагаець, ці не было тут такіх?
Інф.: – Не, не было ў нас такіх. Крыніцы былі, но не было такога што б памагалі.
Зб.: – А вот можа казалі вот у лесе каго вот чэрці водзяць, вот гаворуць, што долга блукалі, блукалі, вот гаворуць чорт вадзіў?
Інф.: – Вот наверна і нас адзін раз чэрці вадзілі. У мяне ўжо тады як бацька жаніўся мачыха была, і мы хадзілі к дзядзьке ў баню, сваей бані не было і пашлі, вымыліся ў бане, і з бані ўсе знаем, што ні туды пашлі, пашлі ў саўсім процівапаложную сторану. Сюды нада было ідці і адна дзеўка гаварыла, куды вы пашлі, хадзіце сюды, а мы не паслухалі, мачыха, ейная дачка і я, і яшчо адна там цётка і пашлі ў саўсім другі бок. А там такая мшара, балота такое, там вады не было, але мох такой, балота непрахадзімае і мы па гэтаму балоту цэлую ноч хадзілі і ўжо пад утра гэта наверна можа кілоў 3, 3 мы ўвідзелі свет, трошку нейкі гарэў, пашлі на той свет, а ў таго дзядзькі дзеці малыя былі і рабёнак малый быў, відна канапатачкі, такія раньшэ лампачкі гарэлі і мы на эту лампачку прышлі, а ён як вышаў, як глянуў на нас, перапугаўся, сеў на каня і гаворыць, я буду ехаць, а вы ідзіце за мной, а інача вы да ўтра дамой не дайдзіце, вот гэта як раз было на Дзмітраўскія Дзяды. Гэта ўвосень бываець Дзмітраўскія Дзяды, на гэтыя Дзяды мы прышлі дамой, там і еда дзядовая была прыгатоўленая, там і каша, і ўсё, мы ўзбілісь усе на печы і не вячэрылі, рады, што сагрэліся з бані, адзежу сваю пад пахамі падціралі і босыя хадзілі, халодна было. Вот гэта нас ужо точна чорт вадзіў.
Зб.: – А вот можа ёсць такія месцы вот гаворуць дзе зданкі здаюцца вот такія, не казалі?
Інф.: – Неа, мне нікагда не здавалася нічога.
Зб.: – А вот можа ёсць такія камні, што называюць тут во ў меснасці, ці там горкі якія, не казалі, нічога, што валатоўкі можа ёсць якія, французскія магілы?
Інф.: – Валатоўкі ў нас у Бачэйкаве. 2 валатоўкі во тут во ёсць, там дзе-та ёсць у дзярэўне Жарнасекава, а тут у Бачэйкаве, недалёка дажа. Кагда мы жылі ў маленькай хатке, яшчо ў тую валатоўку мы адну разбурылі і здзелалі ў ей склеп, капалі там і косці былі, усё было, вырылі яму бальшую і абклалі гэтым самым такімі доскамі, што немцы дарогу дзелалі, тоўстымі доскамі абставілі, накрылі і зямлёй засыпалі і там усё банкі нашы, картошка, усё.
Зб.: – А скажыце вот вы гаварылі Дзмітраўскія Дзяды гэта ж памінаюць радзіцелей, да?
Інф.: – Да, да, эта самае глаўнае Дзмітраўскія Дзяды ўвосень. Вот мы на гэтыя Дзяды дзедавалі ў балоце.
Зб.: – А эта вот атмечаць Дзяды дзедаваць называецца, да?
Інф.: – Да, куццю варуць, ну хто што, у каго што ёсць, чым хто багат і тады дзяды дзядоў завуць, памінаюць і стол не ўбіраюць, і ноч стаіць стол.
Зб.: – А Дзядам ці адкладаюць адзельна?
Інф.: – Яшчо пака самі не ядзім нічога на тарэлачку адзельна адкладывалі дзядам.
Зб.: – Дык а што можа яшчо і гаварылі як прыглашалі дзядоў, можа як спецальна звалі іх?
Інф.: – Звалі, дзяды, дзяды, хадзіце к нам на вячэру, самі хадзіце і малых дзяцей вядзіце, звалі.
Зб.: – А с якога вот блюда начыналі вот?
Інф.: – С куцці, самае первае эта с куцці, ну тады ж яшчэ і клёцкі на Дзяды дзелалі, і полеўку варылі, ну а тады мяса якое, што ў каго была, клёцкі, полеўка і куцця эта далжно быць.
Зб.: – А сколькі вот блюд гаварылі нешта 12 нада?
Інф.: – Мы нікагда не дзелалі 12, не было гэта ў нас нікагда, но дзядоў усегда паміналі. А цяпер я памінаю, гляжу, ёсць у мяне жэнщына адна, каторая свечкі падаець, яна очэнь харошая, я пазваню, яна ка мне зайдзець, я дам 50 рублей, дам спісачак і там у цэркве памінаюць, усіх па іменах чытаюць, памінаюць, за здравіе чытаюць, памінаюць.
Зб.: – А скажыце вот Дзяды, а вот ці праважаюць патом іх, патом ці гаворуць, што Дзедам ну вот там якія словы ў канцы, ці проста так пашлі спаць?
Інф.: – Не, пашлі спаць, газецінкай прыкрылі на стале, што была.
Зб.: – А эта для чаго так робяць?
Інф.: – Ну як кажуць, прылігіозныя далжны яны прыйці, прыходзіць памінаць і вячэраць.
Зб.: – А вот дзверы спецыальна ці можа адкрывалі, як іх звалі?
Інф.: – Дзверы не адкрывалі, дзверы толька перад Пасхай, ні адны дзверы не замыкаюцца, не зашчэпліваюцца.
Зб.: – А чаму так?
Інф.: – Ну не знаю так чаму, але не адны дзверы не замыкаюцца і не зашчэпліваюцца, вот так як жывём, так і астаёмся нанач.
Зб.: – А вот якія Дзяды ёсць, Дзмітраўскія Дзяды, а якія яшчэ ёсць?
Інф.: – Траецкія Дзяды перад Троіцай, былі Дзяды і яшчо Раданіца.
Зб.: – А вот атлічаюцца чым-нібудзь Дзмітраўскія і Траецкія Дзяды, на стол можа што па другому ставюць?
Інф.: – Ну так і ставюць на стол усё врэмя на этыя Дзяды.
Зб.: – Дык а можа на Траецкія можа неяк па другому ці таксама?
Інф.: – Таксама.
Зб.: – А баню ці тапілі перад Дзядамі?
Інф.: – Нешта не тапілі мы перад Дзядамі.
Зб.: – А ўвогуле, калі будавалі лазні ці іншыя там пабудовы, хату будавалі, рабілі ну што-небудзь, якія рытуалы былі ў вас?
Інф.: – Мы сваю хату як ставілі, у нас быў гэты самы такі рубль Нікалаеўскі, ну ён так быў як сказаць быў ды і ўсё, ну можа так, як людзей пачулі, мы ж былі маладыя, ад старэйшых пачулі, што нада пад угал лажыць ну не бумажку, а манету, ну што гэты рубль будзець валяцца. Туды ў кут, дзе ў нас ікона, там у тый хаце, у той кут на трэці вянет паклалі гэты рубль, ну я не знаю як людзі кладуць, а мы вот так здзелалі.
Зб.: – А вот скажыце вот можа пра свадзьбу, вот раней як вот свадзьбу спраўлялі?
Інф.: – Начыналася так, панравіцца парню дзеўка, сабіраецца, бярэць якіх-небудзь пар сваіх, ну там саседзей ці родственнікаў, едуць у сваты. Ну еслі там яны дагаворуцца яны, што яна ўжо пойдзець за яго, ужо радзіцелі ей, а ўжо вобщэм разрашаць ей, раньшэ ж радзіцелі разрышалі. Значыць дзелаюць запоіны, на запоінах мужчына, ну гэты ўжо жаніх нанімаець хату, керасін купляець, паліць лампу харошую і пішыць запіскі ў дзярэўні, у дзярэўні, што ў яго запоіны, што каб прыходзілі танцавалі за ягонай счот, музыканта наймець, усё, значыць запілі. Тады дагаварываюцца на які дзень, кагда свадзьба, ну дагаворуцца на сколька чалавек там гасцей, на сколька тут гасцей і патом начынаецца свадзьба. У жаніха свая, свае госці, у нявесты свае госці. Патом жаніх бярэць сваіх гасцей, раньшэ ж на канях ездзілі, павозак 5 садзіць сваіх гасцей і едуць к нявесце, а там нявесту схаваюць, нада выкуп за нявесту, ну жаніх тады ўжо ейныя падругі маладую схаваюць, жаніх тады ўжо расплачываецца дзеньгамі, расплачываецца, тады яе адпускаюць, ну яна яго ўстрачаець і садзяцца за стол, гэтыя госці, што былі жаніховы, не нявесціны, ён жа прыехаў к нявесце, значыць гэтыя госці ўжо ўступаюць, а жаніховы ўсе занімаюць сталы, новую ўсё ставюць прадукты, усе садзяцца жаніховы госці, ну і гуляюць сколька хочуць. А патом забіраюць нявесту і едуць к жаніху дамой, яе вязуць, но ейныя ўжо госці сюды яны ўжо не едуць, яны ўжо там дагуліваюць дома, а тут ужо нявесціны свае тут дагуліваюць. Ну вот і кончылася свадзьба.
Зб.: – А вот доруць калі маладых?
Інф.: – А доруць маладых доруць. Мяне, напрымер, дарылі дык двое мы былі, у нас адна была свадзьба, дык ён і я былі за сталом і іхняя радня і мая якая там была радня, дарылі нас, а факцічэскі доруць нявесту ў нявесты ейная радня ўся, а жаніхова ў жаніха ўсе доруць. Ну тады ж дзецям аддаюць этыя грошы, у первую очэрэдзь ставюць тарэлачку з салфетачкай і кусок хлеба дажа с солью свянцонай, кладуць на эту тарэлачку, а патом усех, хто жэлаець ложыць ну і завязываюць, аддаюць. Я напрымер як сваіх сыноў жаніла, звязывала і аддавала ім, эта ж іхнія грошы, ім жа жэлалі эта што, а мае грошы, што нам складывалі разам свякроў забрала, сказала, што я ў даўгу свадзьбу спраўляю, мне доўг нада раздаць, а што я скажу.
Зб.: – А вот ці быў вот, ці сабрала маладая вот да свадзьбы сваіх вот падруг вот перад свадзьбай у суботу гаворуць нейкі там паненскі вечар можа, не казалі?
Інф.: – Не, гэтага я не знаю, што я магу сказаць, свадзьбу і я гуляла многа і за мной гулялі.
Зб.: – А ці сажалі маладую на дзяжу раней?
Інф.: – Ну эта ж навернае яшчо да мяне, хоць і я ўжо старая, гаворуць на дзяжу сажалі, касу запляталі, а як я замуж выхадзіла, мая цёця ўзяла паўшубак, склала і на кут паклала і гаворыць, садзіцесь на гэты паўшубак, каб багатыя былі.
Зб.: – А завіванье ці было раней, калі свякроў ці іншыя старэйшыя жанчыны ўжо жонкі маладой галаўны ўбор нейкі наматывалі ці хустку завязывалі на галаву?
Інф.: – Свякроў снімала гэту фату і ўжо як жэнщыне платочак назад.
Зб.: – А фартук нейкі там, адзенне ўжо па іншаму?
Інф.: – Не, этага я ня відзела, не магу гаварыць то, што я ня відзела.
Зб.: – А вот на свадзьбу якіх музыкантаў прыглашалі вот?
Інф.: – Каторыя харашо іграюць.
Зб.: – А на чым, на гармошке?
Інф.: – Толькі на гармошке, другія былі толькі дрынькалі, а другія былі ўсю свадзьбу рэзалі і песні зналі і гэтыя самыя ігралі харашо.
Зб.: – А вот дуду ці чулі інструмент такі?
Інф.: – Ёсць дуда, но я пра яе не знаю нічога, я яе ня відзела і нічога не знаю.
Зб.: – Дык а гаварылі пра яе што?
Інф.: – Ну гаварылі, што была яшчэ дуда, ну я не знаю пра эта.
Зб.: – А вот эта ж абычна як свадзьба дык маладая ідзець да маладога жыць, да свякроўкі ідзець?
Інф.: – Да, да.
Зб.: – А ці даюць ей які пасад, вот радзіцелі ці даюць?
Інф.: – Даюць, як раньшэ гэта была дык ткалі сваё палатно, скрыня была такая цветная, красівая, ну вот такая як во эты мой ящык, толькі бальшая і выкрашэны красівымі цветамі ўсякімі і там у скрыні ўвесь быў пасад, там і тканае ўсё была, і вышыванае ўсё была, усё, еслі ўжо эту скрыню цяжка нясуць, гаворуць, во нявестка наверна багатая, ёсць у яе у этай скрыні, а ў тый скрыні трубкі палатна накручаны былі, ну ўсяго была, гэта давалі нявесце такі пасад, а цяпер такога ж няма.
Зб.: – А дык гэта ў дзень свадзьбы няслі, да?
Інф.: – Да, да, эта называецца прэданкі едуць. Гэта жаніх ужо з нявестай, а гэта прэданкі едуць, вязуць гэты сундук, падушкі.
Зб.: – А прэданкі гэта за свадзьбай едуць?
Інф.: – За свадзьбай.
Зб.: – А вот бываець жа, што гаворуць вот у прымакі пайшоў во, калі хлопец пераязжаець да маладой?
Інф.: – Ну гэта я не знаю, як эта дзелалі, але мая цёця радная прымаку брала, я яшчэ малая была, ну але не знаю як гэта было. Ну знаю, што ў маей гэтай цёці было 4 сястры, тыя ўсе павыхадзілі замуж, а яна адна асталася, яна і ня дужа красівая была, неважна, што яна мая цёця, а там у аднаго хазяіна было наверна аж 7 дзяцей і вот гэтага Нікіфара дзядзьку аддалі к ей, к цётке ў прымакі, у цёткі было многа ўсяго і сала, і калбасы, і кумпякі віселі, і скрыня полная была, і трубак гэтых, і ўсяго. Ну вот яго аддалі к этай цётке, а ён яе не любіў, ён хадзіў, вынасіў са скрыні ўсё нанач, хадзіў к другім і ўсё. Цётка толькі робіла, прымака гэты быў, пагіб ён.
Зб.: – А ці было гэта неяк пазорна ў прымакі ідці, ці гэта было як у парадку рэчаў?
Інф.: – Ну як многа было, а як сыноў было, вот хто ў іх там быў, Максім, Віктар, Грышка, Нікіфар, Федзька, 5 сыноў, а хутар як яго дзяліць, этый хутар, каму што аддаваць.
Зб.: – А вот скажыце а вот свадзьбу адгулялі, а патом гаворуць там неяк чэраз нядзелю нада, маладая ездзіць да сваіх радзіцелей вот, не было такога, што вот патом маладая дзеўка, вот да сваіх вот гаворуць нядзелю нельзя ездзіць, а патом ужо нядзелю паехалі, не?
Інф.: – Наверна эта было, толькі я не магу расказаць пра гэта, патаму што не знаю.
Зб.: – А вот хрэсьбіны, як вот хрэсьбіны спраўлялі?
Інф.: – Хрэсьбіны спраўляюць так. Гэта дзелаецца да 6 нядзель, жэнщына радзіла, да 6 нядзель яна далжна ў цэркву перакрасціць рабёнка, куму ўзяць каго там яна, кума і рабёнка перакрасціць і сама далжна называецца ўвесціся ў цэркву, увесцісі і перакрасціць этага рабёнка. Ну а патом і дзелаюць этыя хрэсьбіны. Тожа збіраюць людзей многа, сваіх родственнікаў, харошых знакомых, хрэсьбіны бальшыя як свадзьба ну і гэта самае бабку садзюць на куту, бабку і дажа сабіралі так было, хадзіла бабка с тарэлкаю, с салодкаю гарэлкаю, сабірала дзіцяці на мыла, каб дзіцяці чысценька хадзіла і гэтыя ўсе гэтыя ну госці этыя, хрэсьбіны этыя, яны складываюць хто сколькі можыць дзенег для гэтага ўжо рабёнка гэтага. Ну вот так хрэсьбіны гуляюць.
Зб.: – А бабка гэта хто бабка ўнука?
Інф.: – А бабка гэта не ўнука. Раньшэ ж не ў бальніцы ражалі, а дома, бабкі прынімалі, такія былі бабкі спецыальна каторыя панімалі па родам і гэту бабку звалі прынімаць роды і тады гэта бабка ўжо сядзела ўжо на куту, самая глаўная была.
Зб.: – А можа як павітуха звалі ці не?
Інф.: – І павітуха звалі, гэта адно і тожа.
Зб.: – А каго ў кумоў выбіралі?
Інф.: – Каго хацелі, сястру вот напрымер, я хачу красціць свайго рабёнка, сястру сваю вазьму, толькі нельзя браць там ягонага каторага ці брата, ці каго, любога, хто гэта, ну каго захочуць.
Зб.: – А вось была напрыклад нешта, што нельга была рабіць жанчыне, калі яна вынашывала дзіця?
Інф.: – Да, да, да, гэта мне свякроў гаварыла гэтыя прыкметы, якія толькі шлі замуж. Мая свякроў царства ей нябеснае добрая была, яна гаварыла, калі забярэменееш, чэрпаеш ваду ў калодцы, хоць поўна будзець, хоць цяжка будзець, не атлівай назад, сколька зачэрпнула, столька і нясі, будзець лежаць вяроўка ці будзець лежаць цапы ж, раньшэ лежалі, кароў перавязывалі чэраз цэп, не пераступай, значыць еслі я ваду буду атліваць, такі будзець рабёнак, ну вы ж яшчэ маладыя дык вы не знаеце, адзін чысценькі, а ў другога вечна слюнакі цякуць гэта самае, еслі чэраз вяроўкі буду пераступаць пры родах можыць быць пупавіна завёрнута кругом шыі, будзець плоха ражацца, можыць дажа, еслі не дагледзіць нежывый радзіцца. Ну вот гэтыя прыкметы. Каб адалжаць не хадзіла нікуды бярэменная. Ёсць такія людзі, каторыя кінуць чым-нібудзь плахім і рабёнак будзець эта есць, дажа некаторыя гаворуць секануць. Вот я ўжо работала ў бальніцы, адна жэнщына радзіла мальчыка, губа рассечаная і вот тады после здзелалі яе, а так была, як губа, як рассечана, гэта нехта злый. Яна пайшла, прасіла што-та адалжыць, ей ні далі, еслі не дадуць, значыць у гэтага чалавека, каторый не даў будзець мыші есць дзе што надабнае, значыць яны секанулі па гэтай, вот у яе радзіўся рабёнак такі, а еслі кінулі чым-небудзь ён бы еў. Вот помню адзін рабёнак не наш, дзе этыя какі курыныя, сухія, падбіраў і еў, вот гэта кінулі.
Зб.: – А секануць гэта куды па парозе?
Інф.: – Па парозе секануць, рассечана губа.
Зб.: – А можа гаварылі, што і катоў біць нельзя ці сабак там піхаць нагой, каб вот шорстка такая?
Інф.: – Нельзя, нельзя, да, нельзя. Катоў нагамі нельзя біць, во гэтыя будуць, што я гаварыла крахтуны. Катоў, сабак нельзя ні ў коем случае біць будуць крахтуны.
Зб.: – А вот можа яшчэ там гаварылі, што і на пахароны нельзя хадзіць вот бярэменнай, не казалі?
Інф.: – Мяне свякроў не пускала, эта я не знала чаго, але гаварыла, ай, не нада табе ідці, ня ідзі можа і так.
Зб.: – Але некатарыя, ну напрыклад, былі павязывалі хусцінку, вот тоесць на жывот, каб гэта не атразілась на дзіця?
Інф.: – Не знаю.
Зб.: – А вот не казалі ну вот як яшчэ тожа такая ў палажэнні ходзіць жэнщына, што вот і на камні сядзець нельзя?
Інф.: – Не, гэта мне ніхто не гаварыў, можа і нельзя, гэта я не знаю, не скажу.
Зб.: – А можа яшчэ такія вот, што запрэшчалі, вот як такая бярэменная была можа нешта есці, на пажар глядзець нельзя?
Інф.: – На пажар нельзя глядзець, будуць гэта такія пятна на ліцэ. Тут у нас у адный ёсць на лбу, але цяпер прычоскі такія носюць, што не відаць, гэта радзімы, пажарны сіняк такі красняк.
Зб.: – Дык а што вот як яго можа звадзілі яго раней, не гаварылі, сціралі чым?
Інф.: – Неа, гэта ня зводзіцца, гэта радавое далжно быць, не зводзіцца. Ну вот навернае быў нейкі пажар, яна ўскочыла і глянула на этый пажар.
Зб.: – А вот як у армію праважаюць, вот можа што рабілі, каб вярнуўся, не казалі там?
Інф.: – Я ж 3 праважала ў армію, 3. У мяне ж старшы адслужыў ў марфлоце ўжо 3 гады, а гэтых два ў Германіі, абодва ў Германіі, ну я нічога ня дзелала, каб вярнуліся, але чэсна сказаць плакала і Бога прасіла, каб яны вярнуліся, слава Богу ўсе вярнуліся, малілась за іх Богу і ждала, і многа плакала. Вот доўга нет пісьма ці што, во гэты што захадзіў, як нагледзіўся, як я па старшым плакала, валнавалася, дык ён да Брэста яшчо не даехаў ужо пісьмо прыслаў, каб я ўжо не валнавалася.
Зб.: – А дык можа гаварылі вот, як там пясочак там за ікону не лажылі ці с сабой перадавалі?
Інф.: – Не, гэта я нічога і не знала, і ня дзелала, не знаю, не буду гаварыць.
Зб.: – А вот можа раскажыце вот раней жа там хлеб самі рабілі і вот самі пяклі?
Інф.: – Ой, які я хлеб пякла. Сейчас раскажу вам, ну я дзелала ў аснаўном гэта і патаму яшчо, што троху беднавата было, значыць машынак не была гэтых тады, як іх лесарубак. У дзяжу гэту, дзе хлеб дзелаюць варыла картошку, чысціла і такую ўжо негарачую, а такую летнюю ў гэту дзяжу і чыстым секачом чыстым так пасяку меленька, меленька еслі яе таўчы нада ўсё роўна будуць бувалкі, а еслі сеч нічога няма. Вот тады цёпленькай, цяплей трошку за хатней вады, вадзічкі і мукі ржаной і ставіла на край печы, гэта я дзелала с абеда на край печы і гэта маё цеста падніміцца, а ж чуць не поўная бочка і ападзець, эта счытаецца яно ўжо гатова, нада яго мясіць. Патом снімаюць эту бочку з печы, я яе вот так во рукой падаб’ю, так што яна мне, кажыцца жывое эта цеста, а патом сыплю мукі, салю, тмінку ўсыплю і раньшэ такая была чарнушка ў хлеб сыпалі, расла яна ў агародзе і мяшу датуль, пака вот падварачываю і мяшу, падварачываю са ўсіх бакоў і мяшу, так замяшу, што я мяшу, а ў мяне пад кулакамі трэскаець, трэсь, трэсь, такое як ну і тады этай вадзічкай, ну я ж бяру і вадзічку, рукі макаю, кругом каля бочкі вадзічкай абвяду, кругом тады эта кругом завярну і кругом каля бочкі вадзічкай абганю, заглажу і крэсцік пастаўлю, і апяць паставім на тое месца, дзе ён стаяў. А печку накалім, нагрэем гарачую такую, памяло сасновае было, вымецем, эта я ўжо па старыннаму гавару, цяпер формы былі ўжо як я, а то качаргой выгрыбем усё с печы, печ накаліцца і памялом сырым вымецем под, там жа кірпічы, под вымецем гэтый і тады такая была лапата, такая бальшая і з ручкай яшчо. Вот падсыпаю мукі на эту лапату ілі аір, калі ёсць, я аір летам загатаўляла, тады аіру вот так во налажу на эту лапату, ну бяру рукамі хлеба сколькі ўзяць, кладу на эту лапату, замазываю каля бакоў, так трошку каля нізу і ў печ. 6 буханак хлеба ў печ улазіла, ну і тады гляжу, еслі ён яшчо падбелаваты, а тут жа, на загнеце, ляжыць жара, тады трошку туды жару і ён станець румяны, такі румяны, красівы, ён пячэцца 2 часы. А тады с качаргой, с печы яго цянем, а ён аж падпрыгіваець, цёплы такі выпечаны і наліваю ў таз вады, і гэту еслі з мукой, еслі з аірам ня трогаю, а еслі з мукой, вымыю ўсю эту буханку чыстай вадой і на лавке, на дліннай ляжыць скацерка такая, што сталы засцілалі длінная, на адзін бок кладу этай скацеркі, зверху вадзічкай і другім бокам скацеркі закрываю. Чыстый, вкусный, румяный, з гэтым кмінам, чарнушкай, ну такі вкусны хлеб, такога хлеба, мне кажыцца ці пёк хто. Ну дык эта я так дзелала хлеб, эта я ўжо сама дзелала, а тады ўжо як замуж вышла формы былі, 6 формаў, у формы клалі, падагрэвалі, посным маслам з бакоў змазывалі і клалі ў формы, ну эта ўжо ня то.
Зб.: – А можа вот раней і самі і квас рабілі вот?
Інф.: – Не, ня буду лгаць, не рабіла я не якій квас.
Зб.: – А піва можа там не рабілі?
Інф.: – І піва не рабіла, не.
Зб.: – А вот ну што вот ну як горача, халодныя рабілі напіткі?
Інф.: – Рабілі раньшэ знаеце якія напіткі. Кагда ідзець бярозавый сок, вясной мой бацька быў дзелаў тыя бочкі дзеравянныя, дзежкі такія дзелаў, у нас была бальшущая, дзеравянная эта бочка. Вот мы этат сок насілі ў гэту бочку вылівалі. Бочка эта стаяла на зямле на сырой у карыдоры і тады яшчо бацька клаў туды, выбіраў ржаной саломы нескалька і гэтага, смародзіны ў гэту бочку кідалі і закрывалі. Яна на гэтай зямле стаяла. Гэта бочка, пілі яе ўжо жыта жалі, жалі ўжо пад восень, дажа можа ўжо як бульбу капалі. Вот жбанок наліюць нам на поле і пьюць, яна такая цяпер, дык яна не сладкая, кажэцца, патаму што ўсяго поўна. А раньшэ ж яна была сладкая, не было ж так сахару многа не было ж, ніякіях напіткаў такіх, нічога ды гэтай аппіваліся гэтай беркай, так яе называлі. Цяпер бярозавый сок, а тады берка. Я раз чуць не ўтапілась у той берке, нашы жалі, а мне гаворуць, бягі Моця, прынясі жбаночак беркі, я пабегла за тый беркай, а дастаць не магу, я кулялася, кулялася туды, чуць у берку не ўкулілась.
Зб.: – А вось вы казалі, што хлеб пяклі ну штодзённы, а ці пяклі святочны, там мабыць кулічы на Пасху?
Інф.: – Пяклі, як гэта рабілі. Значыць так я гэта рабіла, раньшэ былі такія начоўкі, круглыя, дзерывянныя, дзелалі іх з дзерава, толькі во этыя начоўкі длінныя, а тыя былі круглыя, як таз усё раўно. Вот у тыя начоўкі ўлівалі малака, цёплага, ну трошку цяплей, як хатняе, але не жаркага, цёплае і моланая мука з сваёй пшаніцы, эта к Пасхе дзелалі так, пшаніцу абтаўклялі ў ступе, мылі і сушылі, вот гэту пшаніцу, тады ў жорне малолі, свае жорні ў нас былі, круціш, усыпіш і круціш, муку эту прасеівалі і ў гэта цёпленькае малако ўсыпалі і тожа падбівалі крэпка, харашо і ставілі ў цёплае. Вот яно падышло эта цеста, тады туды сколька хто хочыць яічкі ўбівалі, ну калі было сахару трошку сыпалі і маргарыну, растаплівалі і мясілі, як хлеб месюць. Эта цеста падварачывалі, мясілі ну каб яно была срэдняе, не было яно густое, тады яны трэскаюцца і каб жыдкае не было. Так нада знаць такое, каб дзелалі эта цеста і тожа вот так на лапаце як хлеб садзілі ў печ, патаму што формаў не было, а дзелалі, называлі бабкі, во такія гуленяном слоечку, во такім 2 штучкі, бабкі пяклі, тожа рыхлымі былі, укусныя, пушыстыя, но з моланай жэ мукі, не с такой мукі як цяпер, яны серэнькіе былі, а ідзеш па вуліцы, еслі ў каго ў печы этыя пякуцца булкі, станеш аж панюхаеш.
Зб.: – А ўкрашалі іх чэм-нібудзь?
Інф.: – Не.
Зб.: – А крыжык рабілі на іх?
Інф.: – Абязацельна.
Зб.: – Кагда вы пеклі хлеб, што-нібудзь гаварылі, што б он вкусна палучыўся?
Інф.: – Не, не ўмела я гэтага нічога.
Зб.: – А вот на свадзьбу каравай ці пяклі?
Інф.: – Я не пекла, но мая свякроў пякла караваі, дзе ў каго свадзьба, прыходзюць ей заказываць, яна пякла караваі. Яна як тут дзелала, абплетала касой кругом каравай, а здзелала 2 лебедзя с этага цеста, дзелала маленькую такую, ну як сахарнічка і гэтых 2 лебедзя ставіла, і галовы іхныя як во так дзелала, як у сахарнічку гэту, гэта ей заказывалі. Прыйдуць к свадзьбе, Пятроўна, здзелай мне каравай і заплоцюць. Яна дзелала, пякла этыя караваі. А я не хачу хваліцца, эта ня дзелала і ня ўмею.
Зб.: – А скажыце вот можа чулі тут стараверы ці жылі дзе?
Інф.: – Я са стараверамі дажа дружыла. Там, дзе я жыла, гэта адсюль 30 кілометраў, там была Буднікі дзярэўня, у тыя Будніках было палавіна старавераў і я з дзяўчонкамі іхнымі дружыла. Яны такія як я, красівыя былі, харошыя і мы дружылі. Значыць у старавераў, як начынаецца пост ужо толькі хлеб, соль, капуста, бульба, усё, яны ўжо нічога ў рот не бяруць, пасцяць строга, не так як мы стараверы. С кружкі той папіць, дзе яны пьюць, яны не давалі, бываець, паганую кружка, так і гаварылі, са сваей кружкі зачэрпнуць у гэту кружку ўліюць, тады піць дадуць. Яны с общэй кружкі не пілі, хадзілі ў сваю маленную, у платкі не завязывалі, пад барадой зашпілівалі чорныя платкі, хадзілі ў сваю маленную гэтыя маскалі, а я саграшыла раз. Падруга Аня мая стала с печы, жбанок малака такі атоплены, с пенкай румянай, наліла кружку і ей гавару, Аня з’еш, а я гаворыць баюся, ніхто знаць не будзець, з’еш і ўсё і яна з’ела кружку малака с хлебам, а эта быў бальшы пост і я саграшыла так. Ну вот, ну што, ну яны гаварылі па свойму па маскоўскі, у іх пакойнікаў лажылі нагамі ў кут, а галавой к парогу, у нас жа ж ложуць у кут галавой, а яны гаворуць, ён ужо ад Бога, ад людзей атышоў і ўжо пайшоў к Богу, і яго лажылі галавой у парог, а нагамі ў кут.
Зб.: – А дык не гаварылі вот разам ці жаніліся стараверы з меснымі?
Інф.: – Жаніліся, но дужа гэта была. У нас дажа 2 сям’і жаніліся, ну гэтыя свякровы стараверкі гэты дужа нявестак этых не любілі, атхадзілі сыны ад бацькоў, атхадзілі, жылі адзельна, не любілі іх дажа саўсім.
Зб.: – Дык а можа як называлі старавераў, можа маскалі называлі?
Інф.: – Маскалі гэта стараверы, так ужо пішуцца яны, старая вера ў іх, а іх толькі і называлі маскалі.
Зб.: – А вот ці гаварылі, што маглі яны і ўкрасць сабе нявесту, не казалі, такога не было?
Інф.: – У нас не было, можа эта і было.
Зб.: – А вот не гаварылі, што яны і красці дужа любілі, такія вот падкрадалі троху?
Інф.: – Да, да, яны сабіраліся кампаніямі і штукі 3 іх, дажа і ці не яны ў нас, адны жылі, бацькі ў іх памёрлі, сіроты жылі дзеўкі, была ў іх кароўка, яны ў лапці кароўку абулі і с сарая вывелі. Тыя галасілі, кукавалі цэлы дзень, а яны яе ў лапцях звязлі куды-та і ўсё, і зарэзалі відна, і раздзялілі между сабою, гэта яны дзелалі, гэта ў іхнай крові было ў маскалёўскай, гэта было.
Зб.: – Ну а так не гаварылі, с меснымі як яны нармальна жылі ці?
Інф.: – Ну як я з дзяўчонкамі дружыла дык нармальна. Матка адный гэтай дзяўчонкі харошая была такая, яна бывала мне гаворыць, станавісь ззаду, глядзі як я дзелаю, я ж ня ўмела дзелаць і вязаць нада было, вязаць ня ўмела, я гляжу як яна вяжыць, а тады сама ззадзі становіцца, вяжы, а я вяжу, а троху не так, как дам счас па касалапікам, будзеш дзелаць такія.
Зб.: – А як вот можа яны называлі беларусаў, можа тожа неяк, маскалямі ж іх звалі, а яны нічога не гаварылі?
Інф.: – Не, не, такога я ня чула.
Зб.: – А вот ці быў у іх свій бацюшка ці быў?
Інф.: – Атдзельная маленная іхная была маскоўская і бацюшка ў іх быў свій, яны хадзілі, яны хадзілі, яны строга і пасцілі, і хадзілі ў эту маленная называлася.
Зб.: – А дык а як вот не расказывалі можа як у іх бацюшку выбіраюць у старавераў?
Інф.: – Вот эта не знаю, што не знаю, я тое ня буду гаварыць.
Зб.: – Дык а яны ж рускія ці хто яны?
Інф.: – Стараверы, гэта ж кагда та было кагда та, неізвесна сколька вякоў была адна вера, ну вот гэтыя перайшлі, як сказаць у праваслаўныя, а гэтыя асталіся ў старай веры, вот яны і называюцца стараверы, а так маскалі іх завуць, а як яны правільна.
Зб.: – А іх кацапамі не называлі?
Інф.: – Не, не, не, эта іх не называлі кацапамі.
Зб.: – А так вот яны гаспадары былі такія багатыя?
Інф.: – Зажытачныя, да, да, былі зажытачныя маскалі этыя.
Зб.: – А чым яны вот тожа на зямлі і рабілі?
Інф.: – На зямлі.
Зб.: – А не было там, што вот плотнікі, можа былі столяры, маскалі не хадзілі?
Інф.: – Не знаю, бацька мой быў і плотнік, і сталяр, усё дзелаў харашо, і бочкі, і калёса, і дажа, раньшэ ж не было ва што ссыпаць зярно, дык і з саломы, і з лазы такі дзелалі, вот як цяпер кацялок, а такі вышынёй дзелалі этат кораб і туды вот зярно ці семя, ці што туды ссыпалі, гэта ўсё мой бацька ўмеў дзелаць і што ткалі раньшэ, во гэтыя бёрны дзелаў, ён быў бацька рукаты. Але долі ў яго не было, тры разы жаніўся, первая жонка памёрла, мальчык астаўся, а тады і мая матка памёрла. Ну я цяпер думаю, чаго й та так было, первая матка балела туберкулёзам, а раньшэ ж ачагі этыя не абрабатывалі, усе палачкі аставаліся. Мая матка вышла замуж, мяне радзіла і яшчо мальчыка аднаго радзіла, ён памёр і бацька расказываў, вот ляжыць усё на печы, я гаворыць прыду, а яна саскочыць скорынька с печы, а ён гаворыць, ну чаго ты саскачываеш, ляжала ды пагрэлася бы, дык пагрэлася, пагрэлася, а нада ж робіць, а ён гаворыць, знаеш што вот кажэцца ў мяне сціснута во так у плячах што-та, а ён тады гаворыць, врачэй тады ж не было, панёс яе пану, у пана там нейкі фельдшар быў, фельдшар той паслухаў яе, паслухаў, нічога не сказаў бацьку, а бацька тады пасадзіў яе ўжо там на сані ці на калёса, гаворыць, забыўся пугу, пайду пугу вазьму. Тады прышоў, гаворыць, ну што вы мне нічога не сказалі? А што я вам скажу, гаворыць, гатоўцесь к хутшаму, яна ўжо скора ўйдёт. Ну вот і яна тожа ўшла, я, палтара года мне было і асталась маленькая, бацька не жаніўся. 22 наябра дзень Матроны Зімніцы, я як была дзяўчонкай у школу хадзіла, думаю Госпадзі, хоць бы Таня, хоць бы Маня, ну на што мне эта Матрона, дык добра ўчыцеля мяне Машай запісалі, а не Матронай. А вун мне бацюшка падарыў Матрону, вун іконачка, я ж троху і ў цэркву хадзіла, хоць на кастылях і я не хачу пахваліцца, бацюшка мяне ўважаў, я самая старанькая хадзіла. І вот на дзень Матроны, 22 наябра, ён прышоў мне ўручыў гэту Матронушку, я ўжо хацела плаціць, а ён нет, нет, нет, эта ваша храніцельніца, эта ваша ікона Матрона.