Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
практика.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
566.78 Кб
Скачать

Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Кавалеўскай Розы Грыгор’еўны 1939 года нараджэння ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна.

Тлумачэнне:

Зб.: – Аўсейчык У.Я.

Інф: – Кавалеўская Р.Г.

НРБ – нельга разабраць гуказапіс.

********

[713_0029]

В. Свяча Бешанковіцкага раёна

Зб.(1): – Як раней вось вяселле спраўлялі, у сваты ці хадзілі?

Інф.: – Ну ў сваты хадзілі. Я раскажу як ка мне прыхадзілі. Прыйшлі ў сваты ў яго ў дзярэўню, я сама родам з Багданава, прыйшоў малец, цётка і матка і гаворуць, тут у вас авечкі прадаюцца, а папа гаворыць ну авец я не ваджу, а мне радоўка ў поле была, а мне малец не панравіўся, а я гавару ну вы тутака авец дагаварывайцесь, а я пайшла ў поле. Я за яго не пайшла. Ну многа была і з дзярэўні Багданава прыхадзілі, ну прыйдуць, што дагаварываюцца, а еслі я не сагласна ну дзе ж я пайду, еслі я яго не люблю. Ну прынасілі гарэлку пілі, ну што большэ, ну было так, што дагаварылася ў Чашнікі, малец я яго не знала, а з гэтым ужо хадзіла. Прыехаў ён у запоенным і з гарэлкай, прыехаў усё і гэтат прыехаў. Гэты схаваўся на грудцы, а таму адказываю, а што за прычына, ты абясціла ідці, усё ну не пайду і ўсё. Ну дык такіх было ў мяне. Ну што я магу большэ сказаць, песні свадебныя раньшэ ж пеялі іх, ну як вот і адпраўка была, песні пеялі, цяпер жа гэтага няма.

Зб.(2): – А вот свадебную песню можа памятаеце якую?

Інф.: – Ну свадебную песню, ой борам, борам, барамі ўслана дарожка рублямі, хто эту дарожку пратаптаў, хто ж яе рублямі ўваслаў, уваслаў рублямі, ну там сужэніка да дзеванькі ходзючы ей падарачкі носючы, первый дарочак платочак, втарый дарочак вяночак, трэцці дарочак конь вараный, чацвёрты дарочак сам маладый. Во гэта свадзебная, гэта пяецца мальцу.

Зб.(2): – А дзяўчынке можа што пяецца?

Інф.: – Ну, а дзяўчынке, непраўдзівая каліна, непраўдзівая каліна, казала цвіцеці ня буду, казала цвіцеці ня буду, непраўдзівая дзеванька, непраўдзівая дзеванька, казала замуж я ні пайду, казала замуж я ні пайду, як пасваталі дык пайшла, як пасваталі дык пайшла, белая каліна зацвіла, ну трошку збілася тут, белая каліна расцвіла, белыя цвяточкі пусціла, маладога забылася, а калі я іх пяю божа мой. Ну і так пяецца песня, як гэта яе начынаюць, ай забылася.

Зб.(2): – А як раней увогуле свадзьбы спраўлялі?

Інф.: – Ну як спраўлялі раньшэ? Маладуха гатовілася, цвяты іскала, ну як у сваты прыязжалі, тады і запоеннымі прыезжалі, радзіцелі яго прыязжалі ну, а тады ўжо к свадзьбе. Ну вот, еслі дзеўка гатовіла падаркі, абвязывалі ягоную радню, ну а тут ужо як прывазілі, свякроў устрэчала, усім падаркі ж давала. Ну што тут такое была, тое ж врэмя гэта ж не цяпер у рэстаранах. У мяне во нядужа даўно ўнучка зайшла ў рэстаранах дык во, еслі ішлі цвятоў дужа многа гэта дачка мая жывець, дык бабу дажа на свадзьбу не пазвалі.

Зб.(1): – А вось ці былі дзявішнікі там, мальчышнікі ці ладзіліся?

Інф.: – Ну дык ладзіліся канешне.

Зб.(1): – Дык, а што там танцы таксама, песні пелі?

Інф.: – Ну во гэта ж дзелалі заручаны, давалі перад свадзьбай.

Зб.(2): – А як заручаны раскажыце?

Інф.: – Давала гармонья, сабіралася маладзёж, ну еслі былі мальцы ў дзеўкі, драку ўстраівалі ды вун якую драку.

Зб.(2): – Было, да памятаеце?

Інф.: – Было, помню, дажа лампу снімалі мае мальцы, яшчэ дажэ, калі мяне ў чужой хаце цвяты надзевалі, ну вялі з чужой хаты ў сваю, як надзевалі цвяты, садзілі скамеечка, запевалі песню дык я дажа па радзіў, садзіся Фенечка нізенька, ай як успамінаю начынаю плакаць і тады, што палучылася. Вялі мяне тут на парог, а сабралася маладзёжы дужа многа, первый стол адсядзелі, прыехаў малады, а мне плоха стала, сурочылі мяне і мне плоха стала і я стала паміраць, ну тады хто што, снялі цвяты з мяне, усё снялі, дзядзіна вадой змыла, хто гаварыў бярэменна, хто што сачыняў ужо тады, а тады як змылі, цвяты надзелі. Ну свадзьба прайшла ўсё нармальна прайшло, а на заручанах завяліся біцца. Тады ж ну тады мая радня пайшлі ж раньшэ ж свету не было, лампу вешалі, лампу забралі, гарманіста забралі, гэта маладзёж кучай хадзілі, 17 марта ў мяне свадзьба была, кучай хадзілі, ну раз не сумелі па харошаму гуляць, гуляйце так. Раньшэ інцерэсная была свадзьба ні цяперашняя.

Зб.(1): – Дык а вось скажыце ў маладых можа былі якія-нібудзь прыкметы, што рабілі, каб яны там жылі шчасліва ці багата?

Інф.: – Ну прыкметы якія. Ну вот я маладуху, ну нявесту ўстрэчала, слала палавік, палаценца засцілала, хлеб, соль, вада, яны ваду бралі, чэраз галаву вылівалі эту ваду, ну вот так во встрэчала.

Зб.(1): – А вось, а даўней можа на дзяжу садзілі ці на шубу там?

Інф.: – На шубу да, во правільна ты гаворыш. На куце, гэта на багацце, гэта садзілі на багацце.

Зб.(2): – Можа яшчэ што-небудзь такое была, каб вось шчасліва жылі?

Інф.: – Ну матка гаварыла, каб ужо ў вас і вялося, і каб дружна, каб бацькоў не забывалі, ну эта во такое во. Можа хто знаў той як эта гаворыцца, а я нічога не знала і мая мама нічога не знала дык і нічога ў нас такога і не было.

Зб.(1): – А вось ці пяклі караваі на вяселле?

Інф.: – Каравай да, каравай пяклі, цяпер жа ж купляюць, а тады пяклі караваі. Помню мне дзядзіна прывазілі, пякла караваі, ну а большэ ў мяне нічога такога не была.

Зб.(1): – А можа ну вось этыя караваі, можа ён такій асаблівы быў, можа ну да пэўнага моманту трымалі, можа яго ўкрашалі чэм?

Інф.: – Ну ўкрашалі чэм, цвяты былі, букет цвятоў, а караваі ну спечаныя як крэст на караваі, ну і нічога ў нас такога і не было.

Зб.(2): – Ну можа лебедзямі нейкімі?

Інф.: – Ну дзелалі, дзелалі птушачак, садзілі вот утка, а калі яе маленькія вуцяткі былі, во такое во была, а гэта ўжо столькі гадоў прайшло, што я думаеце помню, толькі помню што.

Ну я ўсё врэмя хадзіла, вот як Пасха ну дык хадзіла па валачобніках, эта я ўсё врэмя сколькі і тут жыву, скольку ў Багданаве, ну асталіся маміны песні, ну дык па валачобніках.

Зб.(2): – Можа спяеце што-нібудзь?

Інф.: – Валачобную вам спець?

Зб.(2): – Ага, спойце калі ласка?

Інф.: – А на ганачку на цясовенькім Хрыстос васкросен Божы, молад Мішэнька так скучан сядзеў, Хрыстос васкросен Божы, чаго Мішынька зажурыўся ты, Хрыстос васкросен Божы, а чаго жа мне не журыцісі, Хрыстос васкросен Божы, учора с мілаю на ганку сядзеў, Хрыстос васкросен Божы, сягоні на заручоныя, Хрыстос васкросен Божы, заручоны я, увязёны я, Хрыстос васкросен Божы, нібыло б жалі, каб жалець мяне, Хрыстос васкросен Божы, а па маіму двару вадзіца ідзець, Хрыстос васкросен Божы, на маім двару папраўляецца, Хрыстос васкросен Божы, а мне Мішачку наругаецца. Вот гэта мальцава песня.

Зб.(1): – А да дзяўчыны ці пелі?

Інф.: – Ну вот да дзяўчыны пелі песню. Ты рэчанька цячэ быстрая, Хрыстос васкросен Божы, малада дзевачка кубачкі мыла, Хрыстос васкросен Божы, кубачкі мыла, персцень уваліла, Хрыстос васкросен Божы, мамачка ідзі, персцень мне найдзі, Хрыстос васкросен Божы, мамачка пайшла, персцень не нашла, Хрыстос васкросен Божы, сястрыца ідзі, персцень мне найдзі, Хрыстос васкросен Божы, сястрыца пайшла, персцень не нашла, Хрыстос васкросен Божы, брацетка ідзі, персцень мне найдзі, Хрыстос васкросен Божы, брацетка пайшоў, персцень не нашоў, Хрыстос васкросен Божы, сужэнькі ідзі, персцень мне найдзі, Хрыстос васкросен Божы, сужэнька пашоў, персцень мне нашоў, Хрыстос васкросен Божы, ён мяне абняў, сладка цэлаваў, Хрыстос васкросен Божы. Ну вот дзеўкіна песня.

Зб.(1): – А да гаспадароў, каб дабрабыт там быў?

Інф.: – Ну а цяпер. Ой ідзём, ідзём пад багаты дом, Хрыстос васкросен Божы, ці спіш, ці ляжыш, ці адпачываеш, Хрыстос васкросен Божы, еслі ж ты і спіш дык Бог з табою, Хрыстос васкросен Божы, а калі ня спіш гукай са мною, Хрыстос васкросен Божы, ачыні вакно, паглядзі ў гумно, Хрыстос васкросен Божы, што ў цябе за прыявачка прыявілася, Хрыстос васкросен Божы, сорайка ровы кацялілася, Хрыстос васкросен Божы, усе цялушачкі, усе рабушачкі, Хрыстос васкросен Божы, у поле бягуць, памыківаюць, Хрыстос васкросен Божы,

а з поля бягуць, падзыківаюць, а ці нас дары, ці ў хату заві, Хрыстос васкросен Божы, а дары нашы невялікія, чарка гарэлкі і сыр на тарэлкі, Хрыстос Васкрос, Хрыстос Васкрос, вот гэтыя песні.

Зб.(2): – А ці былі раней бабкі-павітухі, ці памятаеце вы?

Інф.: – А што та гэта мне не ў памяці.

Зб.(2): – Якія роды прымалі?

Інф.: – Ну вот роды прымалі. Мая мама не хадзіла, мая бабушка хадзіла, раньшэ ж не была гэтага, ну бабушка звалі яе хадзіла, яна роды прымала. Ну а тады хадзіла, купала рабёнка, тады ўжо дзелалі стол, які там стол, бабу гэту звалі, песні пеялі вот, шышы мышы шалелі, бабцы фартух паелі, ідзі дзедзька ў лапушок залабацай гвартушок. Гэта бабуля мая яшчэ во гэту, дык яна такая маленькая, дзе я ўжо гэта помню.

Зб.(1): – А вось гэта бабка-павітуха вось яна на хрэсьбіны ці прыносіла якую кашу ці бліны?

Інф.: – Ну я вам гэтага не магу сказаць, ну канешна баба шла не з голымі рукамі. Баба несла палаценца, ну там ужо якія пялёнкі нясла гэтыя дзяцёнку яна нясла, ну і што было то яна пякла, што та я ня помню ну што та пякла баба як шла.

Зб.(1): – А вось, а калі купалі дзяцёнка яго можа там якія травы клалі ў вадзічку эту?

Інф.: – Я гэтага ня помню, я і сама купала і сама ніякія ні травы нічога я не кідала.

Зб.(1): – А серэбраныя манеты?

Інф.: – А у мяне іх не была.

Зб.(1): – А рэчы ніякія таксама не клалі, да?

Інф.: – Неа, неа.

Зб.(1): – А вось дзяцёнка яго ў пялёначках купалі, да?

Інф.: – Да, надзевалі шапачку раньшэ, такія маленькія былі шапачкі і ў пялёначкі.

Зб.(1): – А вось ну на хрэсьбіны кум, кума таксама назначаліся, да?

Інф.: – Абязацельна.

Зб.(1): – А хто гэта былі нехта з родзічаў?

Інф.: – Ну вот я крэсціла ўнучку адну і другую, родны брат быў за татуся, а ўжо мужыка майго дваюрадная сястра была матуся, былі родзічы. Ну тут во ўнука красціла гэтага ну ён нам не родзічы, а проста дружылі. Ну вот і матуся, ну ён татуся здзелаў абышто, ён задавіўся, малады задавіўся.

Зб.(1): – А вось не казалі што, калі ў сям'е шмат дзяцей было якія паміралі то маглі браць проста выпадкова куму, кума, з уліцы каго-небудзь?

Інф.: – Неа, у нас эта слава Богу такога не была, а тады ўжо сталі вазрастаць, ну дык вайна была, там коклік, тое сёе і так уміралі ні врачоў дужа, нічога не была.

Зб.(1): – А вось як дзяцёнка ў царкву як бы вязуць красціць ці былі нейкія прыкметы, вось як ён там сябе паводзіў?

Інф.: – Ну як ён паводзіў, было, я красціла малых.

Зб.(1): – Ці спалі, ці плакалі?

Інф.: – Ну плакаў Андруша, у тое ж врэмя красціць не разрашалі, нада з сельсавета была спраўка, спраўкі не давалі. Ну дык вот я чужога друга ягонага брала за татуся, а старую брала за матусю, што связі таго, што ў сына быў паспарт, ну дык гэты паспарт гэта ўжо мая кросная давала, ну ўжо татусю, каб разрашылі красціць. У Чашнікі вазілі, красцілі ў Чашніках, ну а дачку я красціла тут у Бешанковічах дык я не магу дажа толкам сказаць.

Зб.(2): – А ці памятаеце вы якія казкі малым расказывалі, можа як Бог па зямлі хадзіў, чаму бусел вот такі стаў?

Інф.: – Ай ці я помню якія я ім казкі, у маё врэмя ні хаты, ні таты, я выходзіла замуж, дык мне было не да казак і кідала ў мамы і ўсяго было.

Зб.(1): – А гульні дзіцячыя таксама ня помніце, у што раней гулялі?

Інф.: – Ну а пачаму, раньшэ первая была кадрыль, тады за кадрылью сорыца, тады каробачка.

Зб.(1): – А ў карабочкі там нейкія словы павінны былі спявацца?

Інф.: – У каробачке, ну хто ўмеў частушкі якія падпявалі хто якія. Ну што месяц што за ясны, калі свеціш, калі не, што за мілы за дружочак, калі прыйдзеш, калі не. Ну гэта гулялі месяц. Ну страданне гулялі ну і тожа пеялі, ох страдай рож, страдай рабіна, ой страдай тот, каго любіла. Ну Сямёнаўна, ну і пеялі, Сямёнаўна юбка ў поласу, а ў Сямёнаўны не стала голасу, ну многа такога.

Зб.(1): – Дык а вось гэта вы спеялі і гулялі ўсё на вячорках, да?

Інф.: – Да, да, і гэта, і на вячорках, і на Купалу хадзілі, вось гэта і спявалі. Раньшэ ж Купала была, гарманіст быў, палілі банкі такія, трапкамі набівалі гэтыя трапкі, патом факелы запалівалі, ну і па жыту хадзілі, кастры раскладалі, хто што мог тое і пеялі. Ну а па дзярэўне хадзілі, я помню папа вышаў карову гнаць, тувалет вынеслі на дарогу і паставілі, ага, тады папа мой устаў, а яго папёрлі са ўсім, дык праз вакно вылезаў. Ну а Купала здаецца ж Купала, што здзелаў прапала. Залезлі ў клубнік, к нам залезлі сюды, Валодзя пачуў, праз вакно выскачыў і гнаў іх аж да бальшыка, была раньшэ, а сёлета нідзе, я яшчэ банкі сымала, гавару, можа залезуць ды паб'юць. Ну цяпер жа ў Свячу панаязжалі, і чужых многа, што не знаем дажа. Раньшэ ж былі ну свае мы зналі, а цяпер ідзеш саўсім вот.

Зб.(2): – Тык, а купальскія песні ці памятаеце вы?

Інф.: – Сёлета я не хадзіла. Купала, ночка Івана, як эта яе забылася. Купала ночка Івана, сягонняшней ночкай змеяй ходзюць Купала, на Івана змеяй ходзіць кароў доіць Купала, на Івана шырокі лясток на кляніне Купала, на Івана, а яшчэ і шэры на дубочку Купала, на Івана кліча галуб галубачку Купала, на Івана хадзі ж мілка пацалую Купала, на Івана на што ж мяне цалаваці, серцу жалі надаваці Купала, на Івана хоць і ні сваю дык чужую Купала, на Івана, ну эта во.

Зб.(2): – А яшчэ што пеялі?

Інф.: – Ай многа пеялі, а чорт я ўсё ўспомню.

Зб.(1): – Можа хараводы вадзілі што пелі?

Інф.: – А чорт, хараводы я не вадзіла, што та не ўспамінаю, што та не ўспамінаю я.

Зб.(1): – Можа да моладзі што пелі там?

Інф.: – Ну да моладзі нешта мы пелі я помню, міліцыя правярала дзе гэтыя кастры. Мы заехалі там во ў Сасняне, там у старухі былі нічога, заехалі ў наш клуб сюды там маладзёж была, ну а мы сабразілі тут во мельніца, стан быў мы тут, ай к нам дажа і бутылка самагонкі была, няпойдзе ніхто, ну і гарманіст быў у нас. Мы дажа, ну мужыкі былі такія храбрыя, што міліцыі румку дажа самагонкі далі і прышлі, і пахвалілі ў клуб, схадзіце, паўчыцеся, як старынныя людзі пяюць, вот действіцельна ў іх Купала і фатаграфіравалі дажа нас старух.

Зб.(2): – Так вы раскажыце што вы пеялі там?

Інф.: – Ай ты думаеш я ўжо забылася, ну я жа не адна там пеяла, Вэта Аляксандраўна была, ой во знаець тожа гэтых песен, у нас тройка ўдалая, з Яцвякоў Макараўна, гэта тожа песен многа многа знаець, мы ўсё з ей пелі. Ну як так помніш, а вобщэм не ляніцеся схадзіце ў Яцвякі, кірпічны дом. Як пела, пела троху вспомню, мілы тот кусточак вспомні тую ветачку, як угаварываў меня меня малалетачку, пад сіренью я радзілась, пачаму не расцвіла, я любовью напіталась, кагда маленька была, а як так дык я іх і дужа бывала с радака прыедуць, у нас свой гарманіст ну і пелі. А было ж гады таму 4, як я была ў Бешанковічах і дзелалі дзень Зімы, яны ж рэгулярна дзелаюць Масленіцу, ну дык вот мы былі две бабы, гарманіст вазілі нас туды дык пелі песню, ну эта жалабная песня.

Зб.(2): – Не вы спойце, спойце жалабную калі ласка?

Інф.: – Садзілся мілый у машыну, кандуктар двері закрывал, праехал станцыю Адэсу, праехал Кіевскій вакзал, на адном вакзале астанавілся, сказал, падружэнька прашчай, прашчайце глазкі галубые і ты падружэнька прашчай, забудь, забудь маю паходку, забудь чарты майго ліца, забудь, как мы с табой влюблялісь, забудь с начала да канца. Ох как жа я тебя забуду, кагда партрэт твой на сцяне, а как жэ я тебя забуду, кагда малютка на руцэ, партрэт мой выбрасі за акошка, малютку в детскій сад аддай, а пра меня, пра фулігана прашу быстрее забывай. Дык пад ету песню я пела тады там пела.

Зб.(1): – Можа на якія іншыя святы песні пеялі яшчэ?

Інф.: – Ну дык пелі.

Зб.(2): – А вось, калі неяк гаворуць ткалі да раней самі?

Інф.: – Да, да мая мама ткала.

Зб.(2): – Ці памятаеце вы, калі ткалі гаворуць песні нейкія пеялі?

Інф.: – Ай мама, што та я ня помню як яна проста кросна паставіла, я ей памагала ніць кідаць, ткала, палаценца ткала і скацеркі, і адзеяла ткала, а вот што запевала ня помню.

Зб.(1): – А ці ведаеце ці жанілі тут Цярэшку?

Інф.: – Цярэшку жаніць, жаніць, галоўка баліць, баліць, Цярэшкі беда стала, с кем яго жана спала, пад кустом зялёненькім с казачком малодзенькім, ох пайду каров даіць, а за мной Давыд бяжыць, бросіла даёначку Давыду ў галёначку, ой Давыд Давыдзіла я ж цябе ня відзела.

Зб.(2): – А як жанілі, можа раскажыце?

Інф.: – Ну як мы Цярэшку жанілі, сабіраліся, усякія песні пеялі, якія хто задумаў такія і пеялі.

Зб.(1): – Ну дык а дзе збіраліся?

Інф.: – Вот напрымер і ў мяне збіраліся ілі ў Марахавай, ну дзе большэ маладзёжы была.

Зб.(1): – Усе збіраліся па парах прыходзілі ці хто як хацеў?

Інф.: – Як хто хацеў, ну ў каго малец быў прыходзіў і з дзеўкай, з суседняй дзярэўні дажа прыходзілі. Я яшчэ дзеўкай была, гэта на Пасху была, з Шыпуль папрыходзілі мы, мальцы гарманісты, мы хату прасілі ну мальцы гарэлку прынасілі, мы закуску прынасілі, ну што, а песні пеялі якія, раньшэ дажа гарманіста не было. Помню мама пад язык іграець, а мы танцуем.

Зб.(1): – Дык а там ці была якая гульня?

Інф.: – Каліна, маліна ў лузе стаяла, яна скучныя, невясёлыя і са мной размаўляла, яна скучныя, невясёлыя і са мной размаўляла, пайду, пахажу я ці ня ўвіжу я ці ня всречу я каго крэпка любіла, ці ня ўвіжу я ці ня всречу я каго крэпка любіла, а ўстрэціла това, свайго брата раднога, ох раскажы ж ты мне, пакажы ж ты мне, дзе міленькага хата, ох раскажы ж ты мне, пакажы ж ты мне, дзе міленькага хата, зайшла ж я ў каюту, нет хлеба ні солі, ох наракаць буду, праклінаць буду сваю горькую долю, ох наракаць буду, праклінаць буду сваю горькую долю, зайшла я ж у цэркавь, стала за дзвярамі, ох людзі молюцца, людзі клонюцца, а я льюся слезамі, ох людзі молюцца, людзі клонюцца, а я льюся слезамі, ой чаго маменька, чаго родныя, чаго пісем ня пішэш, адной напісала, друго прачытала сваю горкую, нешчаслівую долечку расказала. Вот вам і такая песня.

Зб.(2): – А свадзебную ці ўспомнілі вы якую хацелі спець?

Інф.: – Вачкі на стале, ох неправдівые цяпер дзевачкі насталі, а мне ўзялі неправдачку сказалі, а самі пашлі ў зелёный сады вянкі віць і сабе звілі з руты, з мяты, з каліны, а мне звілі з калючага яленца, а яленец коліць, галоўку клоніць да нізу і сваей маманьке, сваей родненькай да слёзы, с'езжала дзевачка са двара, у бярозе вяршочак ламала, аставайся мая бярозка без верха, аставайся мая мамачка без меня, як стала бярозка пасыхаць, як стала мая мамачка ўздыхаць. Вот вам і свадзебная.

Зб.(1): – А вось можа былі там яшчэ такія песні там вось пра свякроўку, пра тое, што там на гайку якія каб застрашылі дзяўчынку?

Інф.: – Не было ў мяне такіх песен. Мяне жызнь злажылася з свякровай очэнь плахая, очэнь дажа, я 3 месяца ў яе пажыла, нас с хаты выгнала, я пастрадала, радзіла дачку первую, забалела я, 3 хаты меняла пака ў эту ўжо звазіла і ў мамы 2 раза ездзіла, общэм забалела я, стала па бабкам ездзіць, мне сказалі ўсё атрыгнулася, мой арганізм пераборыў на дачку, вот і дачка ка мне і ня ходзіць. Ну тады забалела дачка, я ездзіла дужа так забалела, што хадзіла ў 7 клас, ну тады ўжо паехалі мы гадаць, гадалка сказала так, што еслі не пахваціцеся, то памрэць яна, мы аж у Віцебск к дзеду, дзед сказаў здзелана на краві, я не памагу, ну ў нас як пашла і пашла тады. Мне дзед даваў ваду, я насіла ваду, як мяне маладуху вялі, залівала тое места. Ну што ён сказаў ішчыце крапчэй, крапчэй я нідзе не нашла і мая дачка ад мяне адкалолася. Іду во каля хаты па дароге плачу, я ж во пяю, а я этым вокам нявіжу, мне ж аперацыю нада дзелаць, катаракта.

Зб.(1): – Дык і што і дачка ніяк?

Інф.: – Дык вот я свякрове, тады далі эту ваду, заліла і эта ўсё спраўдзілася, яе машина забіла. Я не хацела дажа на халтуру ідці, прышлі, я ей тапкі дала, тое што дала, а туды ўнукаў адправіла, а сама не. Ну канешна родны сын ён усё панімаў, як яна тварыла на мяне, ён шафёрам робіў, ён сёння пьяны, заўтра пьяны, а я як гаворыцца адна. Ну было так, што яна сабрала баб, падпісаліся і ў міліцыю сказалі, што я сыну дала і спічкі, і хацела ейную хату падпаліць, мяне як прыступніцу міліцыя з гародчыка забралі і ў міліцыю. Я папала к начальніку міліцыі, а сына забралі дальшэ. Ці давала матка яму спічкі, а хай ба вы тады, як іх вызывалі, хай бы вы і мяне тады, дык тады нічога не было, а тады ўжо на завтрага мяне ў халаце, галалобую схвацілі, ні грошай ні далі, нічога. Ну я пагаварыла з начальнікам, а дзівер ходзіць, тых нікаго, а дзівер так ходзіць па міліцыі. Я расказала ўсё начальніку міліцыі, а цяпер гавару я вас буду так крэпка прасіць, я дужа знаць хачу хто гэта, а ён мне як эта пажалеў мяне, улыбнуўся і гаворыць, я вам раскажу вашых врагоў, во дзівер ходзіць, я гавару, я яго ўзнала, ага, была гаворыць свякроў, 6 чалавек падпісалася і напісана дажа абстрыгчы мяне, у мяне завіўка была, дажа абстрыгчыся. Начальнік міліцыі гаворыць, эта ня ўшчэрб, я гавару кіну ўсё і перабяруся на Родзіну, а ўжо двое дзяцей, ну малец ужо парадашный. А я гаворыць знаю, што свякроў очэнь дрэнная, ну і дзівер адзін з гарэлкі і другі з гарэлкі пагіблі і с тога врэмені ў мяне пайшоў разлад. І во так, я пра свякроў не хачу дажа і ўспамінаць, як яна мне і курыцу, і с хаты выганяла. Я на карпічным рабіла, а сюды прыязжала, паймала і курыцу мне ў морду, і ты такая ты эткая.

Зб.(1): – Дык а вось вы кажыцца па бабках ездзілі?

Інф.: – Да і мне тады як утварылі, не то суседзі, но тут і свякроў па расказам і свякроў, адна карова здохла, другая карова здохла ды малодзенькія, гэта так як тады купіла я другую, адгадавала, пашла дровы сеч, заграда вот так быў хлеў адкрыты, тут засунута, а яе прыхаджу, цэп сняты, ражок вот так падсвінны вот столечкі падточаны, карова нежывая, перанясла я. А што дзелаў мужык маі міленькія, расказаць вам эта цэла была для маладых кніга і не абыякая. Як ён мяне біў, як ён ганяў мяне, як я з дзеткамі з малымі на кладбіща, у буру за 8 кіламетраў пашла, што было, а во сабрала грошы, хацела кінуць яго, увыйці, грошы згарэлі маі тады, як во эта была, да да і грошы маі згарэлі, я і сягодня жыву. Дачка ўсё крычала ратунку, матка кідай, што была ўжо бітая была ўсяк, з хаты маё сала насіў, краў, я парасёнка гадую, а ён наберыць і пашоў, я к матке, я было тады ў школе робіла, прыхажу ўсё-такі дзеці, мне нада і скот і пайці на работу, хату адкрываю, а ў свякрові стаіць бутылка на стале, а я ўлетаю, бутылку хватаю, як дам па катлам і бутылка дажа не разбілася. А сама яшчык макарон купіла, сіла была адкуль эта, во як мельніца свякроў жыла, тады віжу мяне дагоніць, ударыць я кідаю яшчык гэты ў хату. Ноччу бегала, ён мяне наганяець, 8 кілометраў да Багданава бегала, вот так пражыла. Тады ўжо як стаў ён, стала я замячаць, што яму дажа стала плоха, яму дзелалі во тут во сасед гарманіст быў, там міліцыанер хату купіў, вот заброшаная, ну што ж яны крэпка знала, ну а ён што якое, я на пахароны паехала ў Мінск, а ён якія яйцы, які індзюк, усё туда, ну тады ўтварыла яна яму, дык ездзіла, узяла вады аж за Лепель дзярэўня Варакі, ездзіла скату, звалі яе Феня, яна памёрла. Я тады раз яго вазіла, а яна яму гаворыць, ой табе жонка не ацанёная, а ты ня ўмееш яе цаніць і ты мужчына неплахі, но табой камандуюць людзі, ну тады ён стаў і пад вурлаты хаваўся, мароз, вьюга, дзеці ішчуць, ну а тады ён памягчэў, не стаў тварыць, а цяпер ужо і я як эта гаворыцца навучылася. Ты мяне ўсю жызнь біў, а цяпер я што падлаўлюся і я ў яго, а рэўнаваў к каждаму сталбу, бяседа, я пяю, танцую, а яму, а тады прыду дамоў і ён мне дасць.

Зб.(1): – Дык а вось вы кажыце вось свякроўка магла там што прыдумаць, а вось гэтыя сурокі тожа кожны мог наслаць?

Інф.: – Суроцы гэта бываець мінута і бываець вока такое, бо я ўрочная, вот мяне пагавары там ці што я ўрочная дужа дажа. Тут у Свечы было, а з работы прыляцела, мне ж нада на работу дык я сабіраю ў агародзе, а ішла баба ну што яна падзівілася, я ў хату прышла і павалілася, нічога ня помню ага. А тады падруга мая прышла ка мне, ай Фенька што дык яна і вугалькі ліла, праз вугалькі ліла, праз замок, вот замок замкнуты, праз замок ліла, цяпер во парасёнка бьеш, лычок во гэты атрызаеш і пра гэта. Ну і вот так во спасалі мяне, ну ў мяне і сын урочный, ён балеў і тожа была, як тады не пахвацілася так і тожа б загнуўся, тожа ад уроцы.

Зб.(1): – Дык а як гэта засцерагчыся, можа якія травы былі?

Інф.: – Ну травы абычна, ну вот еслі ад мужчыны, тады хватай трусы мужскія, выцірайся, сама свае трусы, падол выцірайся і гэта очэнь памагала. Ну што, а так загавораў я ніякіх не знаю і бацькі не зналі, а вот такое вот дажа дзеўкай я перастрадала, звенавой робіла, субота, а эту бабу снялі, што звенавой была і прыгласілі мяне ў баню памыцца, ну я пабегла, у бані памылася, усё пад вечар жа нармальна, ой ё, стала надзевацца ў прыбанніку, нічога ня віжу, і рукі і ногі вянуць, нічога ня віжу, а ўсё-такі дзеўка, думаю хто замеціць, скажуць эпілепсія, вот такое во, чую кароў гонюць з поля, я бокам, бокам, як знала толькі, а калі я шла ў баню, дык старуха гэтыя бані гаварыла, во Фенечка як ты спраўляешся і з работай, ну лён жа ж раньшэ рукамі бралі, ну я да дому дайшла як гэта гаворыцца за ізгароду ўзялася, помню што хата, а папа замеціў, Фенька, што з табой, папа мне плоха, а тады мама пашла, яна мяне і падалом выцірала, яна мяне чым толькі ваду свянцонай, вада свянцоная крэпка памагаець і я паляжала, паляжала, гармонь заіграла, ідуць у навасёлкі на танцы, мальцы заходзюцца за мной, устала дзе тая балезнь дзелася, тое што і пашла, яшчэ польку адчэсала пад первый клас. Ну дык вот і суроцы.

Зб.(1): – А вось кажуць, тут нейкій у вёсцы жывець, недзе толькі ў тым іншым канцэ дзядзька нейкій як яго Усаў ці як?

Інф.: – Во, во ён ваду даець.

Зб.(1): – Дык а што ён ваду даець, загаварываець?

Інф.: – Ён загаварываець ваду, даець ён і скату, я і сама брала ў яго, карова, вымя бальшое была, вышла во тут па дароге, ну і што, і карову разнясло і раздула, і ўсё, і тады ён дажа прыходзіў на даму, загаварываў мне і карове вобщэм пасобіў. Ну і прыязжаюць людзі, дажа з Віцебска к яму, а я ішла ў магазін, машына астанавілася каля маста, ага, бабушка гаворуць мілая ў вас ёсць чалавек дзе-та, ён даець ваду, а яшчэ гавару ай дзеткі малодзенькую вёз мужчына, гавару, у нас веруць і ня веруць, а ён гаворыць, не ў нас у Віцебску бабку ён вылячыў, врачы, не а ён вылячыў. Ну я паказала дарогу куды і паехалі і тады разы 3 устрэчалася, усё к яму ездзілі.

Зб.(1): – Дык а як яго называюць людзі?

Інф.: – Мішка Вусаў.

Зб.(1): – Но ён толькі добрае робіць?

Інф.: – Ага, ну я нічога, я толькі знаю, што гэта к яму па харошаму людзі. У яго жонка ў Віцебску робіла медсястрой, ну цяпер жа яны старыя. Ага, ну дык яна што, у іх травы ўсякія, травы ўсякія ёсць.

Зб.(1): – Ну а вось да якіх хваробаў, яны ж і даўней былі такія людзі, можа якія хваробы яны там маглі вылечыць? Ну там перапучак казалі, спуд, да?

Інф.: – Спуду, спуду зналі. Бывала, у мяне вядома ж жызнь такая была, былі дзеці напуганыя, а сын быў, ад ваенкамата адправілі ў Лепель, а палажылі дзе гэты дурдом, ну і калі ён прыехаў, ён ноччы ўставаў і вот так дзе кавёр, дзе што вот так во грабаў, ну і я, я ў Мішкі не брала ваду, я яе ўжо нет бабы тыя, адный, другой, трэцяй няма, я ў іх ваду брала. Ну дык яны загаварывалі яшчэ вот сонца, як с абеда сонца і яны ставюць на дзень, на дзень станавяць і тады і с пальцаў бралі, і с капцюроў, і с ног, і ўсё, і з галавы валасы, як валасень, бываець балезнь валасень, ну і памагалі. А дзяўчынку дык я гэту вазіла аж у Дзямідавічы, тожа брала ад спуду. Ну цяпер такіх ты знаеш рэдка такіх і найдзеш.

Зб.(1): – Ну а вось казалі рожа такая хвароба?

Інф.: – Рожа была.

Зб.(1): – А што за яна такая?

Інф.: – Ой, ой, ой, ой, ой. Ну што распахала, дзелалась і ў бальніцы. Во ў бабы была ў Яцвіках рожа, дык яна ў Бачэйкаве ў бальніцы ляжала, ад усіх баб брала ваду, ну я ж не знаю дзе ж яна брала ваду, ну толькі гэта з Яцвякоў Любка Маторыха, вот і валасень, дык ад валасня бывала ў нас, у Багданаве, дык трава такая была карычневая, кусток карычневый, а ў ей ці 5, ці што во такіх сучкі, па баках рассаеденяюцца, ну дык вот я цяпер этай травы, каб яе ня відзець і не знаць вот.

Зб.(1): – Так а вот маглі так зрабіць, каб у каровы малако прапала? Ці там усё не вялося?

А вось не казалі, што могуць там пад дом нешта паднесці, падкінуць, там зямлі якой насыпаць?

Інф.: – Казалі, гэта нада была каб хто, во мы ў гэтай хаце, я хату была купіла, а тады папа даў мне карову і на хлеў. Як та разламала і ўшла на Багданава, за 8 кіламетраў карова, а я была бярэмянная, ноччы ішла за тый каровай туды, ну дык вот тады яны забралі, на гэтым месце тады тую старую хату разабрала, яна ў Віцебску баба, а мне не нада была на гэтым строіцца, а не дык нада была ім капейкі лажыць, хлеб лажыць, ну а што ж я ў Багданаве, ён тут адзін. А хай бы ты свякроў знала. Хай бы ты прышла і гэта здзелала, а тады ўжо сталі мне гаварыць, ну што позна.

Зб.(1): – А навошта вось капейкі ці хлеб класці? Куды нада класць?

Інф.: – Гэта на вугал, кагда первый вянец і на вугал ложыцца. Хлеб на багацце, грошы, каб всегда вяліся грошы, ну і вот 3 прадметы ложуцца і кагда ў хату заходзіш ці ката, ці петуха нада первага, во што.

Зб.(1): – А вось, а як тут у вас ці просюць бацюшку, каб ён асвяціў ну вось хату?

Інф.: – Просюць, ну дык гэта ж як хто просюць. Ну і дачке вон у гэнай хаце баба знала, што яна купіла, знала, ага ну што там тожа гаўно ў дачкі, ну цяпер во дзеўкі павыўчыліся, адна ў магазіне таргавала, а цяпер тавараведам ці што ўчора захадзіла, другая ўчыцельніца. Ну ў іх тожа там нада была край бацюшку, ну ня ўсе слухаюць маладыя. Яна дажа не хацела дачка дзяцей каб я красціла, сваіх унукаў, проців была, а я перакрасціла ўсіх, а яна проців гэта няпраўда і ўсяк. А цяпер у бальніцу пападаеш, і то ў цябе спрашываюць, ці крашчоная ці не.

Зб.(1): – А вось раскажыце, ну вось пахаванні, да, звычайна вось як тут ладзілі, вось чалавек яго ж трэба там і мыць да, хтосьці павінен глядзець гэта ўсё, вось хто павінен мыць чалавека? Ці могуць родзічы гэта рабіць?

Інф.: – Мыць, я мыла, прыбягала з Багданава я, папа быў нямыты мой, счас жа саседку пазвалі, некага была зваць дажа і з саседкай мылі, а маму ўжо маму, пака я прыбегла, мама ўжо на куце лежала, без мяне памылі, а папу я мыла сама.

Зб.(1): – А вось у труну што кладуць, бо многія кажуць, калі чалавек там паліў там цыгарэты кладуць, там напрыклад ці можна так рабіць?

Інф.: – Гэтае хто што ўздумаець, а хто эта навернае ў маей сястры у мужыка матка папала пьяная пад трактар, ну яна піла крэпка, дык гаварылі ў ногі бутылку палажылі. Ну гэта хто што здумаець, а так канешна ложуць жа, і грошы ложуць яму, ложуць і іконку даюць, во гэта ўсё, і курыць, і спічкі ложуць, сігарэты ложуць, ложуць гэта.

Зб.(2): – А якія павінны блюды быць абавязкова на стале вось калі паміраець чалавек?

Інф.: – Каша, первым дзелам каша, ну а тады ўжо гэта ўсё, но а кагда ўжо канчаецца клёцкі, полеўка, вада.

Зб.(1): – А гарэлку ці можна на пахаванні піць?

Інф.: – Пьюць.

Зб.(1): – А вось на магілках ці можна піць гарэлкі, ці есці ўвогуле што?

Інф.: – Мы спрашывалі ў бацюшкі, а бацюшка гаворыць, а які памін без гарэлкі і на кладбіщы дзелаюць. Вот жа магілку закапалі, скацерку расцілаюць, свечку станавілі, ну первай бярэш кашы, а тады румку, а тады астальное ўсё што ёсць.

Зб.(1): – А вось ну вось а крыж куды ставюць у галаву ці ў ногі?

Інф.: – Спрашывалі, цяпер жа ж усё станавілі гэтыя ж красты ну дзерывянныя, ну а цяпер жа ж ужо памятнікі дык у бацюшкі спрашывалі, ай яй яй на галаве становіць дык ведь яму дужа цяжка, а бацюшка атвеціў гэта ваша дзе хочыце там і станавіце. Ну дык у нас тут малады задавіўся Ціханаў гэты дык у нагах пастанавілі.

Зб.(1): – А вось калі памінаюць памерлых сваіх дзядоў?

Інф.: – Ходзюць на 3 дзень, гэта носюць як яду, як абед носюць, на 3 ну як далёка, дзе ты паедзеш, тады на 9 дзень тожа ну блізкія ходзюць на 9 дней на кладбіща, ну а тады ўжо шасціны.

Зб.(1): – А вось на працягу года ці ёсць нейкія святы на якія можна ну на магілкі паехаць там?

Інф.: – Абязацельна, вот разніца есць, вот Багданава за 8 кіламетраў у нас на Радаўніцу ходзюць у панядзелак, патаму што у нас была баба багамаленая, яна хадзіла па кладбіщу, богу малілася, ну і хто яйца, хто грошы, хто што давалі ей гэтай бабе, а тут ужо ва вторнік ходзюць, на Троіцу ходзюць дзе маскалі. Тут машын з'езжаецца Бог ведаець. Мы ездзілі ў Мядвецка Іванскі сельсавет, мама мая адтуль, мы ездзілі туды ну, а брат у Чашніках пахаранілі і ў Чашнікі ездзілі на кладбіща на Троіцу ездзілі.

Зб.(1): – Ну а на Радаўніцу можа стравы якія таксама робюць там клёцкі ці кашу?

Інф.: – Дзяды тады ж называюцца, дома дзелаюць Дзяды, таксама клёцкі, полеўка ну каша.

Зб.(1): – А можа клічуць неяк ну там Дзяды кашу есці?

Інф.: – Да, да, свечку вот і я палю свечку, запаліваю, соль свянцоную лажу, а тады заву, Дзяды, Дзяды, хадзіце на ваш пасмех за мой стол, хадзіце будзем памінаць, папа, мама, там усіх родзічаў сабіраю, а тады гавару, у каго некаму памінаць і тых завіце во толькі так.

Зб.(1): – Ну а тады адкладаецца тарэлачка неяк ставіцца, да?

Інф.: – Да, да, да, спецыальна тарэлка і тое што на стале ёсць, дажа і ў румачкі віно станавілі ўсё на тарэлкі і становіш гэта.

Зб.(1): – А пасля гэта куды на магілкі заносіцца ці не?

Інф.: – А еслі магілка далёка як так, дык тады ну ў газетку скручывалі і ложыш, а як мужыкі дык па магілках во, наліваюць жа румкі, а яны сходзюць і пап'юць.

Зб.(1): – А на святы гадалі як асабліва ці было такое на Каляды, Купалу?

Інф.: – На Купалу.

Зб.(1): – На Купалу вы кажыце вянкі пускалі?

Інф.: – Да, да, гэта ў рэчкі пускалі вянкі, а гадалі гэта на Пасху, на Пасху гадалі, станавілі зеркала, станавілі свечкі, ну вот напрымер у дзеўкі малец, яна гадала на яго, сужаный мой сужаный прыдзі ка мне і як мама расказывала, як быў дык гэта навернае праўда была, мама расказывала, ну сабралісь у 12 часоў, запалілі нада роўна ў 12, запалілі свечкі ну і стала ўжо яна зваць, а ей паказаўся гроб, у зеркала паказаўся гроб, яна як спугалася, закрычала, а другая ну там не радам, патаму што я гадаю, я адна гляджу на свайго, як закрычала, аж у скорасці вышла замуж, ён памёр, праўда была. Ну і было так, што паказалась, што замуж у цветах усё, а як мама гаварыла, што ў зеркала паказалась яна ў цвятах і з мальцам, вот дальшэ забылася, вот гроб дык добра ўспомніла, а тут што тожа непрыятнасці якія та.

Зб.(1): – Ну вось на Каляды гадалі там тожа?

Інф.: – На Каляды што, мы хадзілі, танцы былі ну і пашлі і з дзеўкамі і вот тын абшчэпліваць, во рукі раскідываеш во шырока і сколькі ты іх возьмеш, еслі ў пару, то сёлета замуж выйдзеш, еслі не ў пару, то сёлета ня выйдзеш, ну лажылі што пад падушку нешта лажылі, палаценца лажылі, мыла лажылі пад падушку, сужаный мой прыхадзі мыцца, гэта прысніцца, а так я большэ нічога ня дзелала, я не знаю.

Зб.(1): – А вось кажуць што ёсць сны, каторыя могуць сбывацца, ну там памёрлы могуць сніцца да саракавога дня?

Інф.: – А што будзець, дык Бог яго ведаець, ты і забудзешся тое, а тады як случыцца, тады ты толькі ўспомніш. Я толькі добра ў памяці мне, у нас хадзіла па дзярэўне малдаванка, гадала і вот па чом яна знала, у ей яна гадала, кніжку вот так развернець і тады нам па кніжке скажыць усё, а ў нас бабы гадалі, верылі і ня верылі ей. Ну а мне тут ужо яны зналі, што мама ў бальніцы была, бацька ў бальніцы, а пры мне трое малых, я сама старшая, ага, ну вот і я бягу ў бальніцу, а мяне к гэтай бабке, вот бы як эта, хадзі сюды, табе я гавару, у мяне грошай нет адных 50 капеек, яна гаворыць, яна табе на 50 скажыць. Ну дык па чом бы яна знала, кнігу развярнула і гаворыць, ты ў хаце самая старшая, но ты ня бойся гроб ня будзець, пака ты тут у хаце, ты ўжо тады як выйдзеш замуж, у цябе сватоў будзець дужа многа, у цябе ўжо ёсць сватоў, но ты ня можыш замуж выйці, што каму ты бальных радзіцелей кінеш, гэта яна мне гаворыць, ага, ты выйдзеш замуж пры бойкай дарозе, пры цэркаві, пры лесу, мужык будзець на букву в так і ёсць, у цябе будзець 2 дзяцей, людзі будуць табе дужа завідаваць у тваей жызні, но ты будзеш век у слезах. Усё на 50 яна мне так і сказала, вот і пры цэркаві, вун і лес, недалёка і бойкая дарога, 2 дзяцей, а будзець, у цябе яшчэ будзець, у цябе пара, яшчэ ты кроўю расчытаешся, двайнюшамі была і сама сабе аборт здзелала ў хаце памірала вот і эта сказала. Сказала памру, но большэ ражаць ня буду, а ён у тое врэмя, нада была яму кроў здаць, а ён сказаў, не здам ражай, а я гавару ня буду, а яго матка навучыла, што мол, еслі яна здзелаець, то яна цябе кінець і ўедзіць, ну а тут я пашла вот такое. І гэта вот нада па чом знаць з кнігі гэта расказаць, но малдаванка ні цыганка нічога малдаванка.

Зб.(1): – А вось вы казалі маскалі былі да?

Інф.: – Маскалі вон яны, там ужо цяпер мешанка, іх адзельна кладбіща, яны не харонюць, гэта ўжо рэдка, еслі радні няма, тады ўжо тут во ў Яцвякоўскую, там Свецкую, а ў нас там Багданаўскую каля Бачэйкава, ну дык вот маскалі большыя на сваім.

Зб.(1): – Дык а як яны ўвогуле адрозніваліся чым, чаму іх так называюць?

Інф.: – Ну яны с прыродай, гэта толькі можа Валодзя тут знаць ён іх, яны людзі болі врэдныя, во што.

Зб.(1): – Кажуць, што ў іх там вера іншая?

Інф.: – Ну да да, у іх вера якая то другая, другая вера.

Зб.(1): – Ну а тут у вёсцы вот як да іх ставіліся? Сябравалі з імі ці наадварот?

Інф.: – Ну калхоз жа адзін, разам робілі, у іх і гаворка вот як чысты маскаль, дык у іх гаворка не такая як наша, ён чыста маскаль і с тваей кружкі піць ня будзець, гаворыць твая кружка паганая, да.

Зб.(1): – А вось ці былі тут паны дзе? Можа даўней калі?

Інф.: – Паны, паны, гэта там жа ў Бачэйкаве, дзе та было ну што та, а так я паноў тут, ну паны ў Іванску, там у мяне брат дваюрадны, там пан быў, іменіе ягонае, ён там і пастроіўся на тым іменіі, ён сам ляснічы. Ну толькі там во, а тут во ніхто не гаварыў, цэрква дык была ў Бачэйкаве, цэрква і гэта мне папа пра Бачэйкаўскую расказываў.

Зб.(2): – А што расказываў пра Бачэйкаўскую царкву?

Інф.: – Ну што бывала празднік, сабіраліся, раньшэ што, самі напякалі баранкаў там пячэнняў, гармонь іграў, сабіраліся, а тады гаворыць і гарэлку пілі, думаеце тады не пілі. Ды расказываў як завяліся біцца, захацелі ў дзядзькі баранкаў, а ён гэтыя баранкі во так во павесіў ну і прадаваў, яго як цапнулі, нітка парвалася, а баранкі гаворыць усе каля цэрквы этай ляцелі, куды што ну.

Зб.(2): – А гэта царква ня дзейнічае, яна разрушана ці не?

Інф.: – Разрушана, і быў крэст, як я прыйшла быў адзін крэст і втарый крэст быў, яна была яшчэ нармальная. У вайну там што-та было ў іх, но а тады ўдабрэнне ссыпалі, а тады жулікі во такія, як яны разлажылі агонь, ну там што-та было дзеравяннае, ой як гарэла, як трашчэла, як зляцела два красты гэтых, ну як бы так, а то прадседацеля сын, цяпер ён прадседацелем і яшчэ якіх то тры. Я чэраз рэчку бегла, а туды ідці няможна, ляцела там Бог ведаець, гарэла, ну а цяпер што хадзілі, сабіралі грошы, гаварылі будуць яе рэманціраваць гэту цэркву. Ну а што ж няма людзей, адно што і грошай нет такіх, якія людзі трэбуюць. Ну і там што-та навазілі, купілі хатку былі старэнькую, крэст паставілі, да вам інцерэсна і туды схадзіць, там крэст стаіць на нізу, я хадзіла, як яны робілі, палкі прыезжаныя, дажа што там ляжалі, блокі нейкія ляжалі тады дык вам туды інцерэсна схадзіць.

Зб.(1): – А вось скажыце, а не казалі што тут, ну можа ці ведаеце дзе камяні ёсць вялікія, на якіх крыжы там адбітыя, якія пааставаліся з даўнейшых часоў?

Інф.: – Камні, камні с крыжамі, камні с крыжамі, я ніяк не магу ўспомніць дзе-та відзела і с крыжамі камні, но ён наверна, калі хочыш там мала была ў вайну людзей пахаронета, саўсім мала. Ага, тады гарод быў дзе-та пад Касарэўшчынай, яго трактары там расцягалі, там расцягалі, там ужо, но нічога няма.

Зб.(1): – І ён быў такі вялікі, да?

Інф.: – Но ён невялікі быў, но крыж быў на ім па мойму так.

Зб.(2): – А вось ня ведаеце чаму гэта вёска Свяча называецца?

Інф.: – А вот гэта во, прыедзіць Валодзя дык ён тады можыць сказаць, ён тутачкі ўсё-такі месны, ну чаго яна Свяча. Тут у вайну за рэчкай, дзе еный вон дом тут быў пленнікаў провалакай абцягавалі, тады ўжо як эта пастанавілі ену хату на гарушке, чэраз рэчку, хто мог пленнікам есці што падаваў ці што. Дык а гэта вот чаго Свячанка называецца так я не знаю, не магу сказаць дажа.

Зб.(1): – Дык а як правільна во кажыце гэта называецца?

Інф.: – Свеча, рэча Свячанка, вось схадзіце вы ў Яцвякі.

Зб.(2): – Можа песню напаследак нам нейкую ўспомніце?

Інф.: – Пад акном чэромыха калышыцца, апускае ліпесткі сваі, за ракой знакомый голас слышыцца, і паюць усю ночку салаўі, за ракой знакомый голас слышыцца, і паюць усю ночку салаўі, эх ты песня, песня салаўіная, за чего ж ты за душу берёш, ведь к любві ведет дарожка длінная, як аставіш, большэ не найдзёш, ведь к любві ведет дарожка длінная, як аставіш, большэ не найдзёш, а найдзёш дык большэ не надышышся, мне не жаль, што я табой пакіната, но мне жаль, што людзі многа гавараць, мне не жаль, што я табой пакіната, но мне жаль, што людзі многа гавараць. Нарадзілася ў Оршы, а вайна забросіла, папа палучыў кварціру, усё начылася вайна, тады кварціру разбамбіла, папа нас прывёз на Родзіну, у Багданава, а мама з Мядвецка і мама тут жэ, ну а тады ўсю вайну мы тут былі, дзярэўню нашу спалілі немцы, кароў перва выгналі, тады людзей выгналі, у мамы ў вайну двайнушы былі, нясець двое ў краю агня, а папа як явіўся ўжо ён раненый з Воршы, а папа з кустоў ідзець. Немцы крычаць, партызан, партызан, мама бросіла дзяцей не партызан, ну і тады Клешчунок не спалілі, там радам. Тады нас папа прышоў, ну што там можа нічога не асталося адні гэтыя, як гарэла Багданава с Клешчыно на заўтрага нас вёў, а дзеці плачуць дык у каго сухар быў, у каго што, падпаўзалі, давалі. Ну а тады прышлі на худамент там, у группке малако асталося, што мама кіпяціла, пакармілі нас і к сястрэ ў Займішчэ павялі. Ну пабылі мы там нямнога. Тады папа здзелаў будку ў саду, здзелаў будку, а ішлі немцы, адступалі ўжо, а ў гэту будку забегла сучка, парасілася нямецкая, ну і нам было неізвесна што, гэта сучка цягала галовы, сабачанятам цягала. Ну а папа пойдзець, дзе што есці найці, нам прынесці, ну і сабіралі мядунку, клевер, дзе бульбіну гнілую, кармілі ну. А тады ўжо нада была сучку гэту вывесці, папа прышоў, здзелаў ей будачку і анна як ляцела, як цапнула вот тут і стала стацьмака бальшая чэм гэта сучка. Ну але не пакусала, як хазяіна не пакусала, ды бывала хто папу зачэніць, ідуць во якія дзеці, ці хто пааставаўся, вазьмі ў яго шапку, на дрэва ўскакавалі, яна так защыщала хазяіна, ужо счытала яго як хазяіна. Ну а тады прыехалі міліцыя, я ўзнала прыехалі з Чашнік, міліцыя і забралі тую сучку, ну а мы тады ў будкі жылі, ужо гэта нашы партызаны былі, ужо немцы пайшлі, партызаны былі і як наляцелі самалёты, а папа выкапаў на агародзе такую длінненькую, хавацца туды. Ой, госпадзі Божа стала ўспамінаць дык ажна, немцы ноччу стучыць у акно, якая там будачка была, стучыць есці дай, што было ўсё аддавалі, каб не чапаў толькі. Ну а тады трапілі мы ўжо, халады сталі з будкі, патом к сястрэ ў Займішчына, а там самый спіцецца ішла, тады ў лясу многа пабілі людзей і ў нас там і мальчык памёр. Дык вот мы як і вы прышлі к бабе, булку хлеба прыняслі, а накрыць мальчыка, хустку накрылі, немец заходзіць, кіндэру капут, не зачапілі яго нічога, ну а тады ўжо ўвечары на другую хату. Вобщэм немцы цётку наганялі, дзе мужык, а мужык быў у лясу, ну мы тады перайшлі ў другую хату, мама ляжыць бальная, бацькі нет, прыдраліся дзе твой мужык партызан, ну і маму выводзяць, пакажы дарогу дзе находзяцца партызаны. Я іду вот так па снягу босенькая, мама нясець двое ўперадзе, а ён ззаді з ружьём, ага думаем, ну сейчас усё, а я на каленкі, каго я нясла яшчэ некага ня помню, на каленкі ў снег, во так павалілася, а ён прыкладам, як турнуў маму і сам развярнуўся і пашоў і не застрэліў.

Зб.(1): – Дык а вось якія немцы яны былі, ну вось добрыя, злыя?

Інф.: – Злыя, злыя. Былі ў дзярэўню ў Грыцьяўкі два мальчыка не пайшлі, ну можа такія як Андруша мой, а можа ўжо меньшыя, у хату прышлі, застрэлілі іх, ну на што застрэлілі, яны ж не ў партызаны не пашлі нікуды, застрэлілі ну і тады пахаранілі ў Багданаве, там целятнік такі так сірэнью зарасло две магілкі, як я кароў глядзела дык я ўсё хадзіла к мальчыкам, общэм очэнь злыя, очэнь дрэнныя.

Зб.(1): – А партызаны якія былі?

Інф.: – Ну а што партызанам было дзелаць, нашых убівалі ну вот і нашага партызана забілі ў Яцвіках, ну што ён здзелаў, яго застаўлялі ваеваць, сколькі нашых перабілі страхоцце, а тады вядуць нашы ўжо партызаны паймалі ці 2 ці 3 немцы і вязуць 2 забітых на калёсах і гэтых, а якая я была во з 36, які ў мяне розум быў. Я с якім та мальчышкам вот так беглі, крычалі, стрэляйце іх, стрэляйце, а партызаны былі забітыя, 2 на калёсах ужо вязлі і немцаў гэтых, а мы ратуначку крычалі і іх стрэляйце, но іх павязлі ў Бачэйкава, мы нічога не знаем. Дрэнныя былі, а тады ўжо нейкая бульбачку пасадзілі, бульбачка ўзышла гэта ну і мама ходзіць і я к маме, а немец ляжыць на мяжэ, бяроза, дуб, а ён расцянуўшысь к сонцу ляжыць, а мама ня відзець, што б ён здзелаў з мамай нічога я не знаю. А я бегала, бегала па гэтых граначках, а тады глядзь, а ён во так на маму бокам глядзіць, я скорынька за маму, мама там немец ляжыць і мы ўцяклі. Ай дзеткі што мы ў вайну пераняслі дык гэта і сказаць невазможна дажа і хочыце каб тыя нервы былі, каб тое што, а як я самая старшая была, мне была чыщэ за ўсіх. Во што снарад як даў, спідзіцыя, яны там кружылі, лес ацапілі, общэм немцы, ну а тут ужо партызаны хаваліся, яны падзелалі ў лясу акопы там і вот яны, як панаходзілі там этыя акопы ды там тады папа сколькі раз, два браты застралілі яны з Займішча, 5 чалавек немцы там у лясу застралілі. А тады агонь, палаткі гэтыя запалілі, палаткі былі ўсе ў лясу, ну і як акружылі, я вышла з хаты там у Багданаве, сажалка асталася дзе бомба гракнула, а снарад недалёка ад нашай хаты, мяне зямлёй было засыпала, капітальна засыпала, не знаю, ці мама, ці папа хто яны мяне ў скорасці нашлі, ну а тады ўжо бамбілі самалёты і нашы ляцелі, бамбілі, а як рускія зайшлі ў будку, у нашу тут самалёты нізка лётаюць, а салдацікі і наш Валодзя як та адбіўся ад мамы, ад папы, ды і ў будку там і ня выскачыш, а яны яму, што яны і далі яму нашы салдацікі, ці пячэння, ці канфет дажа далі, усё распрашываюць, а дзе вы жывёце, дужа ён знаў у тое врэмя. Дык нашы, а сколькі радасці было, ай, як шлі нашы ўсе выступалі, усе крычалі, незнакомыя цэлаваліся нашы салдацікі, а гэтыя звяр'ё ішлі. Дзеткі, каб век тое ня ўстрэціць, хадзілі босыя, а тады лапці плялі, папа лык надзерыць, лапці спляцець, тады пашлі ай яй яй к Пасхе буцян прыляцеў як то, пайшлі на маміну Родзіну, ай праталкі сталі, а мы заборы гэтыя ўжо закінулі на крышу лапці, пака пабылі, снег напаў, дык па снягу шлі да Багданава з Мядвецка. Дзеткі, сказка, сказка, дзядзька мой у плен папаў, у арміі быў на кані, немцы каня ўбілі, а яго ў плен забралі, 10 гадкоў ну ніхто не знаў, што ён адседзіць, ну а тады ён прышоў, а сыну было васемнаццаты год, яго нада было ў армію забіраць, а ён прышоў і лёд быў, нада была ім адкасіць ці сена, матрас наторнуць, ну што-та нада, пашлі касіць і ён распацеў, лунку прабіў, Васечка напіўся, адхваціў ангіну і не спаслі яго ў Віцебску, і памёр. Во яму армія, бацька прыйшоў, а сын ушоў. Не дай госпадзі Божа, а што ўжо мне, мяне Бог век. А якая кобра за мной бегла, вы толькі можа ў запаведніку яе відзелі, во там вужака, як вам расказаць яна дліней, вот я сяжу і так да. Напісана ў бару было, што ўшла з запаведніка кобра, ну а бульба цвіла, такая пара была, папа гаворыць, схадзі, прывядзі каня, бульбачку паганяем, а я толькі радзіла дачку, 1 апрэля, ай ё мосцік ломаны, а нешта ляжыць, вот такі капіляк, а бліскучы ну золата, а я катлячок узяла маленькі так, а яна там галава вот так стала, а тады як дуга ззаді і за мной, каб я к лесу, яна б мяне там усё, а я дарогай бегла, бегла, затыхаюся, глядзь і яна стаіць, я на яе стаю, гляжу, віжу, што яна будзе прыгаць, я апяць бягу, бягу, 3 раза такое было. Первый раз астанавілася яна вот так, я папёрла і бегла канюшня ад Багданава, канюшня счытай як во гэта пуня, ага, яна стаіць, а я думаю, аддыхаюсь, клевер цвіцеў і лён цвіцеў, яна стаіць, а сама трасуся, думаю павалюся, але яна гляжу з дарогі ў клевер і пайшла пад дзярэўню, пака я прыхажу дамой, папа з мамай як глянулі, ай дачушачка ні каня і ты такая страшная. Я не магла нічога ім расказаць, пака ўжо мама і свянцонай вады і тут ужо і лекарства мне, смылі тады я толькі расказала пра гэту вужаку.

Зб.(2): – Дык яна з запаведніка збежала?

Інф.: – Канешна, тут жа такіх нідзе няма.

Зб.(2): – А ці знайшлі яе патом?

Інф.: – Тады ну ўжо я гады прайшлі гэта ж ужо сколькі дачке во, ага, стала ў КБО неяк гаварыць, а баба з Бачэйкава, ну з таго боку гаворыць, відзелі яе і там, а паймаць ну ніхто ж мы не знаем. І вужакай кусаная была, цётка мая 10 клас канчала, памёрла, нічога рады не далі. А вот скажы, а мне Бог, басая пашла ў лес, ну і ўкусіла мяне вужака, лён бралі, ужо такая пара была, дождік ішоў, позна выбегла на бераг. В вайну ў нас была саседка, яна была, вяроўка тут, тут са штаноў вяроўку перавязала мне, вышла, думала яшчэ раздзяру, села ў ваду ну эту рану, але сталі бабы крычаць, сонца заходзіць бяжы дамоў, ну і папа тады ў Тарантова бег, а ўжо сонца на захадзе, а вужака вот яе бі яна жывая, кускі жывыя, як станець сонца захадзіць яна тады ўсё ўжо, а так яна яшчэ тот кусок прыткнецца, яна табе паўліяець, ну і гэта пака сасед сядзіць каля мяне, ужо маладзёж сабралася ка мне, прынёс папа вады, змыў мяне, ну ўжо што дзед гаварыў ён усё дзелаў мне, а я толькі прасіла, што разрэжце мне тыя шнуркі, ну іх ужо не відаць было тых шнуркоў, яны так ужо ўпаяныя нядзелю, мама ўжо галасіла, радня ўся сабралася, раз Сцёпка памёрла, значыць і я памру, сабраліся родзічы ўсе, на выцяжке нага гэта, нядзеля прайшла, стала мая нага жоўтая, жоўтая, пухніна не спадаець, но ўжо ня сіняя, а жоўтая. Прышлі мальцы, сідзяць, Фенька, ты не памрэш, ага я гавару, не Стась памру я ўсёраўно, я пайду за цёткай і на втарой нядзелі мне паказаліся шнуркі, общэм две нядзелі я счытай вот так, але во прайшло ж, не бальніцы не было, нічога і дзед мяне выручыў, толькі спас дзед. Вот людзі ёсць як гаворыцца владаюць чэм та. Бывала як я толькі прыйшла, дзе якая так Фенька на гулянку, на гулянку, вот тут такіх і не было, а тады ўжо сталі падругі ў мяне такія і ўсё. Гараць, гараць лампадачкі, кругом начная цьма і ўсе сідзяць па парачке, а я сіжу адна, і ўсе сідзяць па парачке, а я сіжу адна, ох вецер занавесачку ціхонька шэвяліць, мой мілы пад акошачкай з другою гаварыць, мой мілы пад акошачкай з другою гаварыць, уходзіт мілый в комнату і вьюцца валаса, снімает он фурашэчку і смотрэць на часа, снімает он фурашэчку і смотрэць на часа, скажы, скажы мой міленькій, каторый сейчас час, а яшчэ скажы мой міленькій, зачэм разлукаў нас, а яшчэ скажы мой міленькій, зачэм разлукаў нас, не плач, не плач малодачка, пака я халастой, уволечку паплачэшся, кагда жанюсь з другой, уволечку паплачэшся, кагда жанюсь з другой, стаканьчыкі гранёныя ўпалі са стала, упалі і разбіліся, разбіта жызнь мая, упалі і разбіліся, разбіта жызнь мая, стаканьчыкі гранёныя вас некаму сабраць, но мне таску і горечка мне некаму сказаць. Ну вот гэта старынная маміна песня, яе ніхто тут дажа не знаў.