
- •55 Этнаграфічныя матэрыялы: Бачэйкава_2013
- •В. Багданава Бешанковіцкага раёна
- •Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Дзятлоўскай Зінаіды Ягораўны 1926 года нараджэння ў вёсцы Багданава Бешанковіцкага раёна.
- •В. Свяча Бешанковіцкага раёна
- •Запісана ў 2013 годзе Казловым д.І., Палынскай д.В. Ад Касагорац Надзеі Якаўлеўны, 1932 года нараджэння ў вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна .
- •Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Кавалеўскай Розы Грыгор’еўны 1939 года нараджэння ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна.
- •В. Свяча Бешанковіцкага раёна
- •Запісана ў 2013 годзе Палынскай д.В., Казловым д.І. Ад Фені Андрэеўны Голуб 1936 года нараджэння ў вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна.
- •Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Дзятлоўскай Матроны Емяльянаўны 1925 года нараджэння ў вёсцы Бачэйкава Бешанковіцкага раёна.
Запісана ў 2013 годзе Казловым д.І., Палынскай д.В. Ад Касагорац Надзеі Якаўлеўны, 1932 года нараджэння ў вёсцы Свяча Бешанковіцкага раёна .
Тлумачэнне:
Зб.(1): – Казлоў Д.І.
Зб.(2): – Палынская Д.В.
Інф.: – Касагорац Н.Я.
НРБ – нельга разабраць гуказапіс.
********
[130701_001]
в. Бачэйкава Бешанковіцкага раёна
Зб.: – Ну вот скажыце, а вот тут жа Купала скора, да?
Інф.: – Да, Купала Івана. Сабіраліся раньшэ, вот старыя людзі адзельна сабіраліся ў сваю кучку, маладзёж у другую, кастры палілі.
Зб.: – А з чаго вот кастры ранней палілі?
Інф.: – Кастры раньшэ вот хто салому насіў, хто гэныя палкі якія насіў, складывалі вот такімі трэўгольнікамі, тады падпальвалі і палілі, і гарэлі, і песні пелі, і танцэвалі ўсё гэта. А тады калі касцёр ужо маленькі перапрыгвалі вот дзевачкі гэткія маладыя. Хто дальшэ прыгнець тот дальшэ замуж зайдзець, хто не перапрыгнець значыць будзець сядзець у дзеўках. Вот такія прыкметы. Вяночкі плялі з сіненькіх такіх васількоў, пускалі па рэчке, загадвалі вот чый вяночак упярод паплывець тот замуж выйдзець, хто першы гэта астанецца вянок значыць будзе ў дзеўках стаяць.
Зб.: – А вот скажыце, а май ці сабіралі на Купалле паліць на вогнішчы?
Інф.: – Вот гэта вот, што на Троіцу дзелалі, аір клалі раньшэ і бярозкі каля вуглоў прывязывалі гэта каждый хазяін для блага сваяго дома. Сабіралі у кучку і звязывалі, тады вот, калі Івана Купала насілі туды і прысаедзінялі, і палілі.
Зб.: – А вот калёса цяпер жа рэзінавыя палюць, раней ці палілі?
Інф.: – Не, калёса раньшэ не палілі, калёса гэта раньшэ счыталіся як сейчас машина дажа можа дарожа.
Зб.: – А вот можа наверх што на вот этат як агонь можа мазёнку ўкладывалі?
Інф.: – Не, нічога, не я ня помню такога. Можа да маёй яшчэ дык гэта да.
Зб.: – А вот кветкі ці хадзілі сабіраць перад Купаллем?
Інф.: – Хадзілі і ў хату насілі гэта купальскія цвяточкі, ставілі на вокна, на палы накладывалі.
Зб.: – А для чаго вы гэта так рабілі?
Інф.: – Ну для чаго, кааб Бог даваў здароўя ўсім.
Зб.: – А вот скажыце можа іх і свянцілі патом, не было такога?
Інф.: – Не, асвящалі толькі гэтага як празднік, во во толькі прайшоў Троіца. Тады яны асвящалі, аір і траўку разную, хто што.
Зб.: – А вот скажыце, а ці не было такіх разгавораў, што вот на Купалу можа такія вот чараўнікі і малако атабраць у каровы?
Інф.: – Было і былі такія случаі.
Зб.: – А вот можа раскажыце?
Інф.: – У нас вот гэта не пры мне, гэта вот дзедушка расказываў тожа вот такі адзін дзядзька гаворыць, халера цябе знаць, праснуўся, а жонка і з рабёначкам маленькім і гаворыць, после родаў ну не магла пайду даіць ну нічога ў каровы няма і ўсё после Купалы. Ну вот яму там людзі падсаветавалі, а ён яшчэ гаворыць толькі жаба бальшая выскаківае із хлева і ўсё я такіх жаб ня відзеў, а яны гаворуць, а ты вазьмі вот на следующую Купалу, калі яна табе прыглядзіцца жаба, а ты ёй ці лапку адсякі, ці па галаве стукні. І што вы думаеце гэты дзядзька пайшоў на Купалу апяць ужо для свайго інцерэсу і гаворыць тая самая жаба прыгаець, ён ей па лапке па пярэдняй усё гаворыць і гэта жаба запішчэла, завізжэла, а мне гаворыць страх узяў, я сабраўся і пайшоў. Што ты думаеш у дзярэўне ўсе гаворуць там ці Іван, ці як звалі гэтага дзядзьку ня помню ўжо гаворуць нагу адсек сабе, руку адсёк сам сабе. А як гэта руку сам сабе адсек? Гаворуць як та дровы сек і адсек, ну дык вот значыць точна была. Так дзед гаворыць во як людзі падсаветавалі.
Зб.: – А вот можа былі такія вот спосабы, кааб гэта ну не хадзілі ведзьмы, вот можа там крапівай там жгучкай?
Інф.: – Гэта не Івана Купала жгучку бярэш, я і сама цяпер дзелаю, мама мая дзелала і я. Нарву ахапачак жгучкі каля вуглу так во, каля ганка, у хлявах пакладу, каля дзвярэй пакладу вот тады гаворуць чары ня ідуць.
Зб.: – А можа яшчэ вот былі спосабы, каб чары ня шлі, можа там яйка закапвалі?
Інф.: – Не знаю гэтага не знаю. А вот гэта крапіву ўсяк клалі ды жгучку.
Зб.: – А вот на Купалле маладыя не тварылі всякага могуць замкнуць каго?
Інф.: – Гэтага ўжо было і перабыло, да нашай эры і после нашай эры.
Зб.: – Дык можа раскажыце вот, што абычна рабілі?
Інф.: – Гэта цяпер вот ужо знаеш усе ідут у сельсавет, у міліцыю, а вот як я была дзяўчонка, гэта ж 39 год я радзілася, ну где-та там 56-57 мужыкі, ну не мужыкі, а мальцы здаровыя такія сабіраюць такую кампанію рабят ну і пашлі запіраць, каму дзверы закруцюць на гэту, а мы ўжо толькі радзі кампаніі хадзілі з імі, каму што. Адной бабке ўзялі на чардак залезлі раньшэ ж саломенныя крышы былі і ўзялі на дымаход паклалі сцякло і ўсё, і злезлі, і пайшлі мы ўжо па дамам хто куды. А яна была вучыцельніцай, гэтыя мальцы, што яна ставіла ім ужо двойкі, яны ей задзелалі так, узялі ды гэта паклалі гэта сцякло, а на заўтра гэта Міхайлаўна крычыць ратуначку, затапіла печку, а дым увесь у хату, што такое. Сколькі печнікоў не прыходзіла, разбівалі ей, глядзелі, мусіць, нядзелю две ладзілі. А тады гэты ўчанік с 5 класа гаворыць, пастаў во мне 5, я табе скажу дзе ў цябе што ляжыць. А яна ну што ў мяне ляжыць, у мяне масцера ўжо былі гаворыць кажан ты яшчэ знаеш. А яны як паглядзяць сцякло жа свеціцца, неба відаць, значыць нічога там няма. Ён гаворыць толькі ня будзеш біць мяне, ня будзеш нікаму мяне аддаваць на пабоішча і бацьку не скажаш, яна гаворыць не. Узяў, палез на чардак, сцякло падняў гаворыць, а во відзіш. Дык бацька яму так сёк задніцу, яна яму сказала, а ён яму добра дадаў тады, ай хадзілі.
Зб.: – А вот можа яшчэ вот раскажыце гэта ж Купалле, а на заўтра Ян, да?
Інф.: – Ага.
Зб.: – А вот у царкву ці хадзілі на Яна?
Інф.: – Цэрквы пасля вайны не было, у нас цяпер во дзе Скакуноўшчына там кладбіща, вот на гэтым кладбіщы стаяла цэрква, раньшэ да вайны, а вот тут дзе ў нас сельсавет цяпер тут тожа цэрква стаяла, дык во гаворуць гэту цэркаў спалілі немцы. А там я дажа прама не ў памяці, мама мне вот расказывала, ці яе разабралі куды, ці што но цэркву ўбралі, не была цэрквы, а ў Бешанковічы ну хадзілі радзіцелі.
Зб.: – А вот раскажыце можа яшчэ якія вот такія бальшыя празднікі, тут Троіца была?
Інф.: – Ай Троіцу ў нас неяк ціха ўсе празднавалі.
Зб.: – А вот што нада гаворуць бярозкі ў хату насілі раней?
Інф.: – Да, бярозкі, аір нада насіць у хату.
Зб.: – А вот вы патом гаварылі аір насілі і ў цэркавь?
Інф.: – Да, сперва ў цэркаў занясуць, а тады ўжо ў хату, а тады ўжо вот на Івана Купала гэта ўсё сабіралі ўмесце і насілі ў касцёр.
Зб.: – А вот скажыце, а вот на Троіцу ці паміналі радзіцелей?
Інф.: – Канешна, паміналі на Радаўніцу і заказывалі абедню. Усё гэта цэркавь, пішаш бумажкі і бацюшка ўсіх тады чытаець.
Зб.: – А вот на кладбіща на Троіцу ці ходзюць тут?
Інф.: – На Троіцу ў нас калі толькі вот хто быстра памёр перад Троіцай, а так на Троіцу ў нас, на Пасху не хадзілі і я вот чытала ў журнале, што нельзя хадзіць на Пасху, у іх ёсць свой дзень гэта Радаўніца. Вот хадзіць, еслі каму няможна вот як я не магу значыць нада напісаць прашэнія бацюшке, што каб ён памянуў іх і вот дома нада ўспамінаць сваіх родственнікаў, каторыя памёрлі, а так усё памінанне ўсё гэта ў цэркві. А што на кладбіщы п'юць усё гэта нельзя.
Зб.: – А дык а тут во часцей ходзюць на Радаўніцу ці на Пасху?
Інф.: – У нас на Радаўніцу, у нас на мёртвую, панядзельнік, ва вторнік. Адны ходзюць у панядзельнік, другія ва вторнік. Значыць у нас ходзюць у панядзельнік гэта бацюшка хадзіў, памінаў там, а ва вторнік ён хадзіў ужо на другое кладбіща. Вот у мяне там мужык пахаронен і мама, дык мы ходзім усе ў панядзельнік.
Зб.: – Дык а вот абычна гавораць, што яйка нада з сабою насіць?
Інф.: – Да, на кладбіща і булачкі, і яйкі нада насіць, усё гэта.
Зб.: – А вот не казалі можа яшчэ там і зерне насыпаць птушкам?
Інф.: – Не, толькі мы ці булачкі нясём ды крэсцікам так пасыпаем.
Зб.: – А вот яшчэ можа раней гаварылі, што і водку маглі атліць на магілку?
Інф.: – Маглі, і цяпер ліюць, якія любілі піць. Мой сын як піў, цяпер закадзіраваўся, бывала як пойдзець дык і бацьке адліець у румачку. Я гавару нельзя гэта, а ён гаворыць хай і яму будзець.
Зб.: – А вот у якія яшчэ дні памінаюць радзіцелей?
Інф.: – У Дзмітраўскія Дзяды, Траецкія Дзяды ёсць, ну вот і перад Троіцай, общае памінальнае.
Зб.: – А вот Дзяды гэта ж дома нада справіць?
Інф.: – У цэркві далжно адслужыцца, а тады дома паміналі.
Зб.: – А паміналі гэта вячэру строілі?
Інф.: – Кашу варылі, калбасу жарылі там гэта і гарэлку ставілі і тады паміналі, усім па трошку налівалі і паміналі.
Зб.: – А вот можа быў вот як начыналі, маліліся сразу?
Інф.: – Канешне маліліся, бацькі пойдуць у цэркву, памолюцца, а тады прыйдуць дома перад намі памолюцца.
Зб.: – А можа вот гаварылі неяк прыглашалі вот радзіцелей?
Інф.: – А, адкрываюць хатку і гаворуць хадзіце к нам, дзядоў памінаць. Ну а тады ўжо як адпаміналі гаворуць ну ўсё ідзіце цяпер і вы атдыхаць і мы будзем атдыхаць.
Зб.: – А вот што нада абязацельна вот кроме кашы яшчэ гатовіць?
Інф.: – Што ёсць і бліны, усё што ёсць можна. Ну вобщэм нада 12 блюд.
Зб.: – А вот з якога блюда нада начынаць вот Дзяды, не гаварылі?
Інф.: – З кашы начынаецца, а тады ўжо пайшло, што ёсць у чалавека.
Зб.: – А вот чым заканчвалі, можа там вады папіць?
Інф.: – Не, не было вады, нам не давалі, не буду гаварыць. Вот як ужо харанілі людзей ужо вып'юць там па сколькі старшыя, калі і мы там кашы з'ядзім ці катлеціну дадуць. Ну раньшэ знаеш пасля вайны як было, а тады ўсім вадзічкі давалі, адна кружачка і хадзіла ў кругавую.
Зб.: – А вот скажыце вот на Дзяды ці не было гавораць вот не справілі Дзяды і вот можа прысніцца?
Інф.: – Ай, гэта непраўда.
Зб.: – А вот баню ці тапілі перад Дзядамі?
Інф.: – Мы не тапілі.
Зб.: – А вот гаварылі ёсць Дзмітраўскія Дзяды?
Інф.: – Ёсць Пакроўскія. Ай гэта я не знаю, ужо ня помню.
Зб.: – А Масленічныя ці ёсць такія Дзяды, ня чулі тут?
Інф.: – Масленіца ёсць, а дзядоў няма.
Зб.: – А вот можа Грамнічныя ці Пятроўскія, не было такога?
Інф.: – Не, не было.
Зб.: – А вот скажыце якія яшчэ можа празднікі вот такія бальшыя, гадавыя, вот Каляды гавораць дужа вялікае свята?
Інф.: – Не рабілі нічога на іх, не рабілі абсалютна, ну там скаціну прыберуць, есці сабе зваруць, а каб сяклі ці ў дровы хадзілі, ці што-нібудзь такое вот рабілі неа.
Зб.: – А вот на Каляды вот скажыце, 3 куцці на Каляды было?
Інф.: – Не знаю, у нас адна каша.
Зб.: – А вот як гэта вот Каляды празднавалі? Вот калі гэта начыналася ўсё?
Інф.: – Вечарам Каляды празднаваліся ўсе.
Зб.: – А што вот на стол ставілі на Каляды?
Інф.: – Што было ў чалавека, а каша абязацельна была нужна.
Зб.: – А вот мароза ці звалі на Каляды, не гаварылі? Куццю есці не звалі?
Інф.: – Не, ёсць такая, што хадзіце кашу есці к нам куцця, куцця і дзядоў памяніце.
Зб.: – А вот на Каляды дзеўкі ці варажылі? Вот раскажыце як вот варажылі?
Інф.: – Усяк, хто як надумаўся. У нас адзін дзядзька быў ну чудный і так мы сядзелі ўсе сабраўшысь ужо на работу, а ён гаворыць ну што будзем гадаць сягоння ці не, а ў нас такая дзяўчына была руплівая дужа гаворыць я та буду. Ну і вот яна гаворыць, а ён гаворыць, а як ты будзеш? Ну як знаю, так і буду. Я табе падсаветую гаворыць, што дзелаць нада. Гаворыць, вазьмі схадзі мякіны ў запазуху, насып знаеш, а яна ж такая калючая і гаворыць скажы сужаны, ружаны хадзі ка мне спаць. Дык яна як усыпала гэту дык яна гаварыла забылася дажа і яго прыгласіць і сабе, і гаворыць во як дзед нада мной пасмяяўся.
Зб.: – А вот гаварылі, што і хадзілі пад вокны слухалі вот?
Інф.: – Гэта блін мама пячэць першы і вот тады даецца на галаву накладаецца і ідзець, дзе вот скажуць што ідзі, значыць ты пойдзеш замуж, а еслі маўчаць дык тады ўжо і ты ідзі з бліном валіш дамоў.
Зб.: – А еслі можа там гаворуць стой, сядзі?
Інф.: – Ну і будзеш стаяць, будзеш сядзець. Хто як скажыць. А як вот у хаце многа дзяцей ну што там у хаце можна пачуць куды пайшоў, сядзь пасядзі дык і гаворуць к такім бальшым сем'ям раньшэ і не хадзілі.
Зб.: – Дык а вот гаварылі, што і можа петуха вот прынясуць у хату?
Інф.: – А гэта зярно сыпалі, сколькі дзевачак зярно сыпалі, петуха прыносілі ў хату і ў тую кучачку першую якую клюнець значыць ты першая, ва втарую ты втарая, а так ён усе не абойдзець ну вот тыя астаюцца. Дык гэта праўда ў нас гадалі дзяўчата, я была там сама дажа і ў адну кучачку ён клюнуў, точна дзевачка першая замуж вышла, абуванне кідалі чэраз хату, куды носікам ляжыць абуванне туды замуж зайдзеш, усякія прыметы гадалі.
Зб.: – А вот там можа ваду налівалі ў тазік, не было такога?
Інф.: – Не, мы не гадалі так.
Зб.: – А вот на Каляды Цярэшку ці жанілі тут?
Інф.: – Жанілі, многа пар.
Зб.: – Да, а раскажыце?
Інф.: – А дык я ня помню, я іх не жаніла, я ня помню, гэта яшчэ мама расказывала, што многа сабіралася малалзёжы ўсе і па парам і жанілі Цярэшку і гаворыць як начнём вечарам і да самага ўтра гулі ідуць і тожа хто што насіў, но каўбаса ўжо на Цярэшку абязацельна далжна быць.
Зб.: – А вот ну гэта танцуюць, а патом ці была такое Цярэшку разам пажанілі, а патом жаніліся?
Інф.: – Усякія случаі былі, гэта ж ідзець жа мальчык прыглашаць сваю дзевачку, ён жа ж ня пойдзець другую прыглашаць, каторая ўжо ня дружыць, ужо можаць любую ўзяць сабе.
Зб.: – А вот раскажыце, а вот ці хадзілі тут на Калядкі?
Інф.: – Ходзюць, пяюць, вот знаеш на гэтыя калядкі можаш с'ездзіць у Чурылава там іх ёсць свая група, яны ходзюць, пяюць усё.
Зб.: – А скажыце валачобнікі тут ці хадзілі?
Інф.: – І валачобнікі ходзюць.
Зб.: – А валачобнікі гэта болей хто, бабы ці мужыкі ходзюць?
Інф.: – Усе, да ёсць гармошка і цымбалы усё, што хочаш.
Зб.: – А вот гаварылі, што бралі мужыка вот спецыяльны мех насіў, яго там смешна так называлі?
Інф.: – Ня чула, у нас жанчыны бралі карзіначку і ідуць, пасля вайны ўсе бабы гэта хадзілі і пелі, а мы ззаді бегалі, глядзелі і слухалі як яны пяюць.
Зб.: – Ну гэта к каждаму дому нада падысці?
Інф.: – Да, пажылаць гаспадару харошага здароўя і ў хазяйстве, і ў хлявах, і ў сюдах, і каб дзеці харашо. Дужа інцерэсная песня.
Зб.: – І там можа гаворуць дзеўкам пеялі адзельна?
Інф.: – Дзеўкам адзельна ну дачкам, сыну адзельна пяюць, гаспадару адзельна.
Зб.: – А вот ці хадзілі тут такія старцы, жабракі пасля вайны яшчэ?
Інф.: – А ня ўжо ж галадающых знаеш сколькі было і мама наша хадзіла, што яна адна, а нас трое, а што ў каўхозе раньшэ зараблялі, нічога, труда дзень напішуць, палачку табе паставюць, што ты быў на рабоце, вот табе і зарабатак, хадзілі, жабравалі.
Зб.: – А вот гаварылі, што можа яны там і паміналі радзіцелей, вот не была такога, ну што маліліся і паміналі вот памёрлых?
Інф.: – Не, яны як хадзілі не пілі нічога, а гэтым можа што сабяруць і гэтым самым паміналі.
Зб.: – А вот можа яшчэ бальшыя празднікі і вот тут Пятро?
Інф.: – Ай, Пятра не празднавалі.
Зб.: – А вот ці чулі такая пагаворка была, прыйшоў Пятро, капаў лісток во?
Інф.: – Гэта венікі нельзя вязаць ужо пасля Петрака.
Зб.: – А вот гаворуць яшчэ такое вот Ілля свята ў аўгусце ці бываець?
Інф.: – Гдзе-та чысла 13 ці 15 так будзець Ілля, ну после Іллі не купаліся раньшэ.
Зб.: – А чаму так?
Інф.: – Гаворуць Ілля ўкінуў кусок льда, ужо халодна было.
Зб.: – А вот гаворуць, што на Іллю работаць нельзя?
Інф.: – Нельзя.
Зб.: – Дык гаворуць можа, калі там сена складываюць можа і згарэць сена гэтае?
Інф.: – Усякія случаі былі.
Зб.: – А можа, еслі чулі раскажыце?
Інф.: – Не, ня чула, ня буду абманываць.
Зб.: – А вот можа перад Вялікаднем ёсць жа такое свята Вербніца? А што вот гэта за свята такое?
Інф.: – Ну тожа свята, я не знаю, што яно абазначает. Ну я знаю, што раньшэ рвалі, ламалі вярбу, хадзілі ў цэркву, пасвяшчалі, у хату насілі, застаўлялі так за ікону ўсё гэта.
Зб.: – А для чаго гэта вярба была патом?
Інф.: – Ахраняець.
Зб.: – А не выганялі карову на пастку вербай?
Інф.: – Абязацельна вярбінкай той заганялі і гэта дзетак сцягалі.
Зб.: – Можа што прыгаварывалі?
Інф.: – А дзетак як білі, не я б'ю вярба б'ець, не я б'ю вярба б'ець, каб былі паслухмяныя, каб не капрызныя былі.
Зб.: – А вот яшчэ Грамніцы ёсць такі празднік?
Інф.: – Ёсць Грамніцы, да.
Зб.: – І свечкі свецюць да?
Інф.: – І гэта свечка памагаець пры пажары. Гаворуць, калі вот бальшы агонь і гэта запалілі яе весь дым пойдзець. У мяне во саседзі гарэлі во тут чэраз хату. Усё і сын згарэў, і матка згарэла, хату паклеілі, палы пакрасілі тады прышлі там, сабраліся, выпівалі і ад чаго там у іх пажар палучыўся я не знаю дажа. Ой, Насця гарыць, ой Насця гарыць і мы з дзедам туды і дзед пабег, а я за ім з койлечкамі гэтымі пайшла, паглядзела туды на дарогу, а тады ну такі агонь, такі вецер стаў і тады бабы пабеглі, хто дома, у каго ёсць і ён аккуратненька ў неба пашоў. Гэта точна.
Зб.: – А вот гаворуць можа яшчэ з іконай нада абхадзіць?
Інф.: – І з іконай абязацельна пажар.
Зб.: – Гэта што нада абысці кругом?
Інф.: – У кругавую хату.
Зб.: – І тады тожа будзець уверх?
Інф.: – Ну ён тады гаворуць затухаець сам. А вот скажу во гэта бабка памярла, но яна была ўжо старэй мяне, дык яна ўжо сабе і царкоўнае пакрывала купіла, і хустачку, і ў цэркве асвяціла ўсё гэта, усё згарэла, а гэта ўсё асталася.
Зб.: – А вот ці не расказывалі можа вам, што ёсць во такія людзі, што вадзічку даюць вот ад хвароб усякіх?
Інф.: – Да.
Зб.: – А вот тут во па блізасці ёсць такія бабушкі?
Інф.: – Ёсць.
Зб.: – А вот ад чаго яны абычна лечуць?
Інф.: – Вот хто падымець што-нібудзь цяжолае, жывот баліць, вот у каторага дзяцёначка грыжа, пупок бальшы на вярху.
Зб.: – А ад чаго случаецца вот гэта грыжа?
Інф.: – Вот плоха ілі завяжуць, ілі мама вот як есць там бярэменная рыбу ці арэхі, грызець семачкі, вот гэта нельзя.
Зб.: – І тады загаварываюць?
Інф.: – Загаварываюць.
Зб.: – А вот ці чулі такая балезнь ёсць рожа?
Інф.: – Ёсць, тожа загаварываюць, яна ў 12 там пакаленняў там загаварываецца.
Зб.: – А вот ці чулі можа валасень?
Інф.: – Валасень ёсць тожа, у нас жэнщына загаварываець.
Зб.: – А валасень гэта што за балезнь такая?
Інф.: – Гэта на пальцы бальшынство, распухаець палец і знаеш аж зялёны становіцца, ня можна ні робіць, нічога тады.
Зб.: – Так гэта тожа нада загаварываць?
Інф.: – Ну.
Зб.: – А вот гаварылі нешта выліваюць валасень?
Інф.: – Ну дык гэта на калоссе, 12 каласоў і выліваць тады і гаворуць тады.
Зб.: – А вот ці чулі такую калтун вот у валасах?
Інф.: – Гэта ў валасах.
Зб.: – Аж гаворуць і састрагаць нельзя?
Інф.: – Стрыгуць яго цяпер, раньшэ можа не стрыглі людзі старыя.
Зб.: – А вот гаворуць урокі, сурокі што гэта такое?
Інф.: – Суроцы, гэта вот чалавек прыйдзець дамой, галава баліць, млеець, з серцам плоха ўсё. Мая дачка як паполіць у агародзе, а ўсе ідуць, а калі ты так усё ўспеваеш, і там і тут, усё прыходзіць у хату нежывая.
Зб.: – А што тады нада вот рабіць?
Інф.: – Тады загаварываеш, вадзічкі даеш ей.
Зб.: – А вот што с сурокаў можыць стаць, што блага?
Інф.: – Я не знаю, што можыць стаць, ну але людзі і цяпер і раньшэ хадзілі ўсё па бабках.
Зб.: – А вот яшчэ можа вот такая вот як спужаецца рабёнак?
Інф.: – Ад іспугу даецца вадзічка і мераюць яго нітачкай.
Зб.: – А як вот нітачкай мерыюць?
Інф.: – Ну вот як стаіць дзяцёначак…НРБ…з галоўкі там, з ножак, з усяго і ўзялкі вяжуць, а тады гэту нітачку палюць.
Зб.: – А вот гавораць як барадаўкі вот на руках, не сціралі нічым тут, не гаварылі?
Інф.: – Не, у нас чыстацелам.
Зб.: – А вот можа яшчэ гавораць такая падучая балезнь ці эпілепсія яе завуць?
Інф.: – Ёсць пілепсія тожа ў людзей. У мяне вот сасед ужо і не жэнаты тожа гадоў можа окала 10, я на агародзе і ён на агародзе, ну відзім адзін аднаго. Тады гляджу ён паваліўся і рукі, і ногі дрыгаюць, як уверх падымаюцца, я пабегла туды, у яго пена са рта, я тады к саседу другому Нікалаевіч, нясі Кольке нешта плоха, нясі валер'янаўкі дадзім. Ну і гэта ён прышоў, валер'янаўкі далі яму, а ён усё раўно кідаецца, ну тады вызвалі скорую, скорая яго забрала, пакалола ад пілепсіі і харош.
Зб.: – А вот раней можа такіх во ці лячылі бабушкі?
Інф.: – Бабушкі лячылі.
Зб.: – А вот ці ёсць такія, што спецыяльна могуць паддзелаць вот чараўнікі такія?
Інф.: – Не знаю, гавораць людзі, што ёсць.
Зб.: – І гавораць, што надта ж цяжка паміраюць вот такія вот людзі?
Інф.: – Каторыя дзелаюць плахое дзела, гэтыя паміраюць плоха.
Зб.: – А можа гаворуць, што паталок нада ім прадзіраць?
Інф.: – Гаворуць нада падымаць паталок, 4 дасцёначкі, а ці праўда яно ці не не знаю.
Зб.: – А можа вот вам расказывалі такія гісторыі вот, як яшчэ гаворуць, як Бог па зямлі хадзіў, ня чулі там, адкуль бусел паявіўся?
Інф.: – У нас такая ходзіць прымаўка, што Бог дзяліў там судзьбы і вычышчаў усё неба ад смецця ну і насабіраў мяшок і даў гэтаму буслу, занясі гаворыць выкінь, а бусел ж знаеш гэты любапытны, узяў раскрыў гэты мяшок, разграбаў, паглядзеў ну і вот ня буслу, а чалавеку і вот чалавек гэты здзелаўся буслам. Вот ён і лётаець.
Зб.: – А не гаварылі чаму ў бусла ногі красныя?
Інф.: – Не, не знаю.
Зб.: – А можа вот чулі історыю як мужык саламянный плот гарадзіў?
Інф.: – Ну гэта браты гарадзілі плот. Адзін гародзіць плот, а Бог ідзець і гаворыць, што ты дзелаеш гэта чалавечым ён гаворыць, плот гаражу, нашто, каб куры не хадзілі ў чужы агароды і ў сваё, а ён гаворыць, дык а як жа ты саломай прывязываеш, а он гаворыць, мне заўтра паміраць. Дальшэ ідзець, а там дзядзька забіваець гвоздем чорт знаець якім, а што ты чалавек дзелаеш, ай гаворыць мне 100 лет жыць, дык я гаворыць, каб крэпчэ была дальшэ забіваю. Ну дык Бог і здзелаў так, што не знаем мы, калі памром.
Зб.: – А можа чулі там адкуль мядзведзь паявіўся?
Інф.: – Не, ня чула, не знаю.
Зб.: – А на пчалу абычна гаворуць, што яна ня здохла, а памёрла?
Інф.: – Да, патаму што яна тружаніца наша, канешна яна ж мёд сабіраець па капельках, вот яна тружаніца, вот на яе не гаворуць, што яна здохла, а памёрла. Вот выгрыбаюць жа пчаліны памор у вуллях, яны ж не гаворуць, што падохлі пчолы, памёрлі пчолы.
Зб.: – А вот можа раскажыце вот тут яшчэ можа сказкі вам даўней?
Інф.: – Ай, я ўжо іх забылася.
Зб.: – А загадкі ці загадывалі раней?
Інф.: – Ай, загадывалі ўсякае, і гадалі, і загадывалі.
Зб.: – А ці не было во тут во такіх случаяў, гаворуць людзей чорт водзіць у лесе, можат вадзіць і ня выйдзеш, круцішся, круцішся на адным?
Інф.: – А гэта я не знаю як хто, но мы і яшчэ там ёсць дзядзька адзін жывы і са мной разам пайшлі на танцы і пайшлі мы чэраз возера. Нам гаворуць ня ідзіце на танцы чэраз возера, будзець чорт вадзіць вас, но мы ж яшчэ гадоў па 16-17 якія там дзеўкі мы з гэтымі мужыкамі і пайшлі здаровымі, каторым ужо па 20-22 і дзеўкі іхнія і мы з імі. Ты знаеш, да 12 часоў хадзілі па гэтаму возеру, прыйдзём тожа самае месца, ідзём дальшэ тожа самае месца. 12 часоў, пятух прапеяў і мы пашлі дамой і на танцах не былі. Гэта быў случай лічна ў маей жызні быў.
Зб.: – А вот можа яшчэ якія случаі пра чарцей былі?
Інф.: – Ай не.
Зб.: – А вот можа якія тут такія урочышчы вот французскія магілы можа называюцца ці як?
Інф.: – Не, у нас завуцца французы пагрыба. Гэта каторых як французы ў нас жа шлі французы, дык во як ідзеш у ПМК там хворы такія гаворуць там яны хараніліся і тут во Бешанкоўскай вуліцы як ідзеш тожа адзін яны пограб пастроілі, а туды дальшэ другая валатоўкай назваўся тожа яны там захацелі пакапаць і пограб здзелаць як сталі капаць, а там косці чалавечныя, яны апяць закапалі і сказалі французы.
Зб.: – А можа што пра іх расказывалі тут?
Інф.: – Не.
Зб.: – А можа што вот такія горкі вот называюць, дзе называюцца Лысая гара можа якая?
Інф.: – Не.
Зб.: – А вот рака як гэта?
Інф.: – Ульянка, рака Ульянка з Улы выцікаець.
Зб.: – А вот можа тут расказывалі такія вот святыя крынічкі вот у вадзічку ездзіць?
Інф.: – Не, у нас гэтага няма.
Зб.: – А вот ці чулі такі вот Далман, недзе там пад Глубокім жыў?
Інф.: – Ня чула, я туды не абшчалася.
Зб.: – Вот скажыце вот свадзьбу як даўней ігралі?
Інф.: – Так як і цяпер.
Зб.: – Цяпер жа на машынах?
Інф.: – А раньшэ на конях. Каней убіралі, дугі цвятамі ўбіралі ўсё гэта красіва дзелалі.
Зб.: – А дык во гаварылі, што нейкі панецкі вечар быў, ці як маладая сабірала неяк у субботу перад свадзьбай сваіх во дзевак?
Інф.: – Не, у нас такога не было.
Зб.: – А вот куды сразу дзе сабіраюцца, у маладой ці ў маладога?
Інф.: – Маладый сабе гатовіцца, а дзеўка сабе гатовіцца, тады малады прыязжае за дзеўкай і сабіраюцца, едуць у цэркаў. У цэркву паехалі, абвянчаліся, прыезжаюць дамой, ужо ён вядзець яе дамой, ужо мама яго ўстрэчаець хлебам, солью, іконай, вынасілі ўсё гэта.
Зб.: – А на кажух можа ўстрычаець?
Інф.: – Не, кажух гэта кагда за стол садзюць тады расцілаюць кажух і садзюць на кажух на гэты каб багатыя былі.
Зб.: – А вот даруць калі іх?
Інф.: – А надарываюць вот ужо 2 румкі яны выпівалі, а тады ўжо надарываюць першыя надарываюць бацька з маткай ягоныя тады ёйныя, калі ўжо свадзьба ўмесце ну і астальныя ўжо госці.
Зб.: – А вот можа песні якія пеялі?
Інф.: – Ай пелі ўсякія, старынныя і іх не знаю, но пелі многа песен.
Зб.: – А вот у сваты перад свадзьбай хадзілі?
Інф.: – Хадзілі.
Зб.: – А хто ў сваты ішоў?
Інф.: – Ну вот дапусцім, ты жаніўся, хочаш ты друга свайго прыглашай за свата быць, хочаш папу бяры, ідуць і сватаюцца.
Зб.: – Дык а можа вот як абычна гаварылі, нешта сразу там як усе гаворуць тавар, купец, не казалі такога?
Інф.: – Казалі, твой тавар, мой купец, давайце сайдзёмся.
Зб.: – А было вот такое, што вот прыйшлі сваты, ай вот не сагласны?
Інф.: – Ну і што і пашлі з гэтым.
Зб.: – А вот сваты там водку с сабой бралі, да?
Інф.: – Да, а нявеста ўжо закуску тады ладзіла?
Зб.: – А вот было вот такія можа случаі, засваталі, а свадзьба вот і не палучылася?
Інф.: – Не, я ня помню такіх.
Зб.: – Ну раней жа вянчаліся, да?
Інф.: – Да, вянчаліся.
Зб.: – Не было такога, што вот толькі распісаліся?
Інф.: – Не.
Зб.: – А вот дзеўка сабе ж пасад брала, да, вот радзіцелі давалі ей?
Інф.: – Калі было што, а як няма з беднай сям'і, што бацька дасць. Раньшэ была зямля дарагая, ужо свёкр даваў за дачку зямлі там сколькі, коні было многа, каня даваў. Чым хацелі тым надзелялі.
Зб.: – А вот дзеўка сабе вот ці ткала?
Інф.: – Матка ёй наткала матэрыял гэты ўвесь ткалі, скуты зваліся, а тады выбелівалі іх, насілі к рэчке помню, вымачывалі, на сонца клалі, а тады яшчэ ідуць раз 6 іх намочуць, тады яно станець беленькае такое, красівае.
Зб.: – Так вот, а сколька дзеўка далжна сабе зрабіць?
Інф.: – Сколькі захочыць, сколькі не заленецца.
Зб.: – Так вот раней жа ўсё рабілі і ткалі, і пралі, самі ўсё рабілі, і ручнікі вышывалі?
Інф.: – Да, канешна.
Зб.: – А вот былі случаі вот гаворуць жнеш рука разаўецца і што вот?
Інф.: – Тады нітачку давалі красную.
Зб.: – А што ёй нада была абвязаць?
Інф.: – Руку абвязаць, там што-та гаварылі яны.
Зб.: – І гэта тады перастане балець?
Інф.: – Да.
Зб.: – А як вот нагу вывехнеш?
Інф.: – Тады тожа загаварывалі.
Зб.: – А ніткай неяк не абвязывалі?
Інф.: – Не.
Зб.: – А вот можа раскажыце вот як хрэсьбіны рабілі раней?
Інф.: – Ай, не рабілі пасля вайны хрэсьбіны, не крысцілі яны. После вайны прыязжаў бацюшка і на дварэ вот чыя дзеці не крышчоныя сабіраў кучай і усіх разам крэсціў.
Зб.: – Дык а можа баба вот на хрэсьбінах была, якую каталі патом па вёскі, не казалі?
Інф.: – Гэта ўжо, калі дзелаюць хрэсьбіны, тады ўжо на баране бабу каталі і дзеда.
Зб.: – А вот былі раней такія бабушкі, што і роды раней прымалі?
Інф.: – Былі после вайны ўсе ж ражалі дома, іх звалі бабы-павітухі.
Зб.: – Ну гэта ўжо такія пажылыя?
Інф.: – Да.
Зб.: – А вот скажыце, што кладбіща ваша раньшэ ці гарадзілі?
Інф.: – Гарадзілі і цяпер абгаражываюць.
Зб.: – А не было такога, што можа раўчук капалі які?
Інф.: – Не.
Зб.: – А вот гаворуць на кладбіщы раней не хавалі тых, хто сам сябе забіў?
Інф.: – Каля кладбіща, утопленікаў не харанілі на кладбіщы, окала кладбіща.
Зб.: – А вот чаму так?
Інф.: – Ну гаворуць грэх і яго не адпеваў бацюшка і цяпер у нас не адпеваець бацюшка, еслі хто сабе што здзелаў.
Зб.: – А вот гаворуць, што ксёнсы адпеваюць вот такіх во?
Інф.: – Да, каго ўтопленікаў не, еслі ён сам па сабе ўтапіўся ня будзець, еслі случай будзець.
Зб.: – А вот раскажыце вот гаворуць што ёсць прыметы такія, як гаворуць на смерць ці сон благі саснеш?
Інф.: – Ай Бог яго, я дык як та ня веру.
Зб.: – Гаворуць, што курыца як во запяець дык можаць нешта случыцца благое?
Інф.: – Вот сабака як выець гэта случыцца ілі пажар, ілі чалавек памрэць. У мяне была такая лайка і ад яе адзін раз мы адгадавалі сабачку і саседка прыстала ка мне чэраз хату. Дай мне гэтага сабачку, я ж яму нічога, я ж яго буду глядзець як сама сябе і ён ты знаеш у яе гадоў 10 быў. А тады паследніх 3 гады выў, я прыйшла і гавару, Насця, забей ты гэтага сабаку, чаго, ён выець начамі, ты можа спіш ня чуеш, а я гавару плоха сплю, я чую. А яна, што ты здурэла такога сабаку забіць і ўсё раўно яны згарэлі. Вот прымета гэта точна саўпала. А цяпер во гэтых во саседзей тожа выець сабака.
Зб.: – А вот ці гаварылі вот, што раней, як вот чалавек памрэць нада вот і зеркала завешываць?
Інф.: – Так і цяпер завешываюць, нельзя каб гэта пакойнік відзеў сам сябе ў зеркала.
Зб.: – А што вот яшчэ ў хаце робюць у гэты дзень, і часы можа астанаўліваюць?
Інф.: – Я не знаю, мы не астанаўлівалі, мама памёрла не астанаўлівалі, дзед памёр не астанаўлівалі, а зеркала, целевізар усё ўбіралі ад седа.
Зб.: – А вот нада ж патом і мыць пакойніка, абмываць?
Інф.: – Як ён памрэць так яго і мылі.
Зб.: – А хто вот мыў?
Інф.: – Каго папросіш.
Зб.: – А абязацельна каб мужчына мужчыну мыў?
Інф.: – Да, абязацельна, а баба бабу мыла.
Зб.: – А вот што з гэтай вадой вот як памылі?
Інф.: – Выліваюць.
Зб.: – А куды?
Інф.: – Хто на перакростак, хто гаворыць у канаву. Мы дык маму сягоння памылі ў бане, а на заўтра трапачкай працёрлі, трапачку цёпленькую памылі і перацёрлі. А дзеда ў бальніцы, дзед памёр, там памылі, надзелі, у гроб паклалі.
Зб.: – А вот мыла куды гаворуць мылам як мыюць?
Інф.: – Вот гаворуць мыла, каторае мыеш пакойніка, гаворуць як рукі млеюць мыць рукі сільна памагаець. А ці праўда, ці не не знаю.
Зб.: – А вот не была случаяў гаворуць як пакойнік ляжыць у куце памёр у вёсцы вот прыходзюць там калі зубы баляць могуць там пальцам сцерці?
Інф.: – Не чула такую вот прымету. Чалавек які вот раждаецца бываець краснае пятно на ліцэ ці на баку дзе тамака гэта пажарныя, абязацельна нада, еслі чалавек памёр, старшы мяне тады нада во гэтым мізінцэм сціраць гэтыя пятны, ну але гэта няпраўда. У нас дзяўчынка во такі во тут бок быў красны ад пажарышча і што матка ня дзелала ёй маленькай як і быў так і астаўся.
Зб.: – Дык вы гаворыце ад пажарышча маці схвацілася?
Інф.: – Гэта як пажар, вот дзе і гаворуць, там пажар і баба выскачыла там с хаты, ці за руку схвацілася, ці за ліцо, ці за што і астаюцца пятны, гэта точна, гэта я магу дажа с свайго прымеру прывесці. Беглі мы, там такая гара ў нас і беглі мы сена сушыць і дождзь находзіць, я гавару пайдзём це бабы ўсякія граза бываець, пайдзёмце дамоў, а я…НРБ…была і я была ўжо с сынам у палажэніі і прыбеглі мы гэта ў магазін, а прадаўшчыца на мяне гаворыць, на Роза стул, сядзь ты, ай пастаю, а яна глядзь у вакно гаворыць, ай што-та гарыць унізу, а я як сядзела вот так во на пальцы і ў сына палец во тут і астаўся красны. Гэта то праўда.
Зб.: – Дык а во, еслі пятна астаюцца як яшчэ можна ад іх ізбавіцца?
Інф.: – Вот гаворуць толькі нада сціраць пакойнікам.
Зб.: – А вот адзевалі пакойніка, у якую адзежу адзеваць нада?
Інф.: – У новае, усё ў новае нада, і кальсоны, і трусы, і рубашка, і майка, усё новае.
Зб.: – А вот чаму ў новае?
Інф.: – Ну ўжо ўсё яму дарылі на той свет.
Зб.: – А вот не гаварылі, што яшчэ пакойніку с сабой у гроб могуць нешта палажыць там?
Інф.: – Ачкі, еслі ён пользаваўся, расчосачку, шапку кладуць.
Зб.: – Ну шапку гэта мужчыне?
Інф.: – Да, а бабе ж хустачку павязываюць.
Зб.: – А вот не было, калі гаворуць калі водку любіў могуць і бутылку палажыць?
Інф.: – Клалі, клалі.
Зб.: – А вот гроб раней жа гаворуць і доскі гатовілі самі?
Інф.: – Самі гатовілі, у нас дзядзька дажа адзін здзелаў нядужа даўно можа гадоў 6 у Жарнасекаве сам сабе здзелаў гроб, у яго дзяцей не было і ўсцягнуў на чэрдак і жонке сказаў, я як памру мне гэны гроб абабі і мяне пакладзі, ну так і здзелалі.
Зб.: – А вот раней жа аббівалі толькі знутры гроб?
Інф.: – Да, толькі знутры.
Зб.: – А чым?
Інф.: – Белым.
Зб.: – А вот можа падсцілалі пад ніз стружачкі якія?
Інф.: – Стружачкі пад ніз не, а пад ногі падушачку дзелалі і пад галаву са стружкай, з венікаў лісточкі сабіралі і ўсё ў падушачку клалі.
Зб.: – А вот пер'я ці можна класці?
Інф.: – Ну я не знаю, я та маме не клала, я гавару маме якую падушачку класці, а яна гаворыць, калі не жалееш мая дачушка пакладзі мне гэту мягкую, ну я ей і паклала. А мужыку дык там у грабу, што купілі яны гэту падушачку і другую такую маленькую мы падушачку яму здзелалі, каб вышэ была і паклалі.
Зб.: – А вот грошы ці кладуць?
Інф.: – Раньшэ ў магілу кідалі мелач, хто радня ўсе кідалі, а цяпер бацюшка сказаў, строга настрага, што нельзя.
Зб.: – Дык а можа з сабой во ў карманчык ложуць?
Інф.: – Гэта калі хазяін памёр у карман.
Зб.: – А чаго так?
Інф.: – Ну ягоную часць як аддаеш.
Зб.: – А не была такога, што вот як памёр хазяін могут там і курыцу засекчы?
Інф.: – Ну дык нада ці полеўку варыць і секлі.
Зб.: – Не, ну а гаворуць вот часць ягоную не, не казалі такога?
Інф.: – Не, я ня чула дажа такога.
Зб.: – А вот сколька дней должан лежаць пакойнік у хаце?
Інф.: – Вот гаворуць хазяіна нужна двое сутак дзяржаць, а так хто памрэць сягодня і заўтра могуць хараніць, хто сколькі хочыць, як можна чалавека сахраніць. Наш дзед памёр сягоння, а на заўтра ўжо ў яго і шэя сіняя стала, і сюды к ліцу сталі падхадзіць пятна, хто чаго паміраець.
Зб.: – А вот гаворуць, што нада ноччу нельзя каб ён адзін ляжаў вот?
Інф.: – Неа, сядзіць уся радня, дзеці там, жонка.
Зб.: – А вот ці прыглашаюць пеўчых як ён ляжыць, каб пеялі песні якія царкоўныя?
Інф.: – Не, бацюшку прыглашаеш і ён адпіваець яго.
Зб.: – А бацюшку нада ў які дзень, як памёр?
Інф.: – Не, на кладбіщэ, і тады ён едзіць на кладбіща і там адпеваець тожэ, магілу асвещаець.
Зб.: – А вот ці прыходзіць вот як ляжыць пакойнік з вёскі да яго ці прыходзюць людзі?
Інф.: – Канешна, і тады ж праважаюць многа людзей за машынамі ідзець.
Зб.: – А дык можа прыносюць што з сабой ці бываець такое?
Інф.: – Не.
Зб.: – А вот выносіць пакойніка нада ж як галавой уперад ці нагамі?
Інф.: – Нагамі.
Зб.: – А чаму так не казалі?
Інф.: – Ну, не знаю.
Зб.: – А хто вот яго выносіць?
Інф.: – Хто яму капаець.
Зб.: – А вот ці гаворуць тут вот што сваім родным дык і нельзя вынасіць не яму капаць?
Інф.: – Не знаю, я знаю, кагда мама памёрла тады ж раньшэ грабоў гатовых не было і пакуль ездзілі ў Бешанковічы там з Бешанковіч прывязлі як раз гэты дзень адышоў. Ну на вечар гаворым ай ня будзем ужо, заўтра пакладзём нашто яе трывожыць і ўзялі ды гэта на заўтра мы яе паклалі дык гэта племяннік мой клаў, нікаго не было з мужчын, а мама была поўная такая. Дык яго жонка гаворыць, ідзі, памагі бабулю пакласць, Надзька, я не магу ідзі, калі ды калі прыйдзецца, гэта ён пайшоў і паклаў і мама не прыйшла і ён слава Богу сягоння жывець.
Зб.: – А так гаварылі што родным ня дужа?
Інф.: – Нельзя.
Зб.: – А вот як выносяць во гэта ж працэссія патом выстраеваецца?
Інф.: – Да, за грабом, за машынай.
Зб.: – А вот у якім парадку, хто сначала должан ісці?
Інф.: – Родзічы ідуць, там жонка, мужык, хто як каго хароніць, а тады ўся радня ідзець, саседзі, хто прыйшоў яго праважаць.
Зб.: – А хто вот першый должан ісці?
Інф.: – Вянкі нясуць унукі, саседзі нясуць уперадзі машыны, а тады яго ўжо радня ідзець ззадзі.
Зб.: – А вот крэст ці нясуць уперадзі?
Інф.: – Уперадзі нясуць, палаценца павязываюць.
Зб.: – А гэта ўсім павязываюць, ці толькі мужчынам?
Інф.: – Не, усім.
Зб.: – А вот бацюшка ён самый першый ідзець ці за крастом?
Інф.: – Не, бацюшка едзець на мышыне у нас.
Зб.: – А вот гаворуць як вязуць чэраз вёску пакойніка дык нада выйсці вот папрашчацца?
Інф.: – Да.
Зб.: – А ў акно ці можна глядзець як вязуць пакойніка?
Інф.: – Ну як каму можна, як я вот, харанілі маю падругу, можна сказаць па рабоце, а што я калі не магла я ў аконца стала, прашчалася, прашчай гавару, шчасліва табе там быць.
Зб.: – А вот на кладбіща прыедуць, тады што ўжо бацюшка моліцца?
Інф.: – Да, магілку апырснець вадзічкай свящонай тады апускаюць яго, папрашчаюцца з ім хто хочыць там, а тады апускаюць яго, забіваюць гроб, апускаюць, закапваюць, каждый па жменечкі 3 разы.
Зб.: – А бацюшка ці апечатываець магілу патом?
Інф.: – Як?
Зб.: – Ну ці выціскаець крыжык на магілу?
Інф.: – Да, да.
Зб.: – А вот ці гаварылі можа як бацюшкі не было так і бабушкі там вадзічкай?
Інф.: – Было ўсяго і былі такія бабкі, што пелі гэта на крыле ў цэркві, тыя тады хадзілі, адпевалі.
Зб.: – А вот ці было такое, што можа ну толькі родственнікам ці там нельзя кідаць зямлю, не гаварылі?
Інф.: – Не, усе кідалі.
Зб.: – А грошы кідалі раней тожа ўсе?
Інф.: – Не, толькі радня, купляла места выходзіць.
Зб.: – А вот бывалі случаі, капаюць яму і там косці найдуць?
Інф.: – Закапываюць, пакладуць гроб, паставюць, закапаюць, а тады косці кідаюць.
Зб.: – А вот гроб нічым не накрывалі, пакрывалам вот?
Інф.: – Неа, а цяпер накрываюць.
Зб.: – А чаму, можа бацюшка так гаворыць?
Інф.: – Бацюшка гаворуць сказаў так.
Зб.: – А вот крэст дзе нада ў галаве ці ў нагах ставіць?
Інф.: – У нагах.
Зб.: – А чаму так?
Інф.: – Кагда ён устаець, яму нада ўзяцца.
Зб.: – А тут дзе як болей ставюць у галаве? Ну тут во на кладбіщы вашым?
Інф.: – У нагах.
Зб.: – А вот ці гаварылі вот ну цяпер жа ж тожа навернае патом после кладбіща варочаюцца на памінкі?
Інф.: – Да, усе заходзюць у хату памінаць.
Зб.: – А вот што сразу нада рукі памыць?
Інф.: – Рукі, палаценца, на дварэ вада там мыла мый рукі, выцірай і захадзі ў хату садзісь.
Зб.: – А вот каго спярва садзюць, вот неяк гаворуць на кут садзюць?
Інф.: – Ай, у нас хто яму капаў, хто мыў, хто памагаў, ну яны садзяцца, заходзюць, а тады свае госці ўжо садзяцца.
Зб.: – А вот ці гаварылі, што вот адзельную тарэлку ставюць вот на стол?
Інф.: – Гэта ставіцца. Тарэлка маленькая і ставіцца румачка і наліваецца хазяіну ці хазяйке ну хто паміраець і ставюць тожа ці на ваконца пака госці ці куды, а так яна ўжо стаіць на стале, калі госці ўсе разышліся і гэта да 6 нядзель.
Зб.: – А скажыце, а вот якія блюда можа спецальна нада на памінкі прыгатовіць?
Інф.: – Тожа кашу ў першую очэрэдзь была, а там што ў каго было.
Зб.: – Кашу вот з чаго гатовілі?
Інф.: – З пярлоўкі, цяпер з рысу варуць, ізюм, сахарку сыпюць.
Зб.: – Тоесць яна такая салодкая каша?
Інф.: – Салодкая.
Зб.: – А дык з ёй можа начыналі з ёй?
Інф.: – З яе начынаюць, на каждый стол ставюць у начале стала і ў канцы, і на каждым сталу вот так во і каждаму там ложачка клалася у гэту тарэлачку, каждый памінаў.
Зб.: – А дык можа вот начыналі як сначала маліліся, а патом?
Інф.: – Неа, не бацюшка, адпеў у нас бацюшка, усё сваё дзела здзелаў і тады.
Зб.: – А бацюшку вот ці прыглашаюць на памінкі?
Інф.: – Прыглашаюць но ён, мы прыглашалі, ён і з сынам харашо і з дачкой дык ён не. Спасібо, бальшое спасібо, но я не магу гаворыць.
Зб.: – А вот на якія дні патом памінаюць вот як памёр чалавек?
Інф.: – Раньшэ на 7 дзень паміналі, а цяпер на 9, а тады шасціны, чэраз 6 нядзель.
Зб.: – А што вот нада на 7 дзень вот?
Інф.: – Ну што тожа каша, ну бутылку ставюць, закускі дома.
Зб.: – А вот на кладбіща не хадзілі?
Інф.: – Хадзілі, на першый жа дзень ходзюць як пахаронюць.
Зб.: – Гэта на следующый дзень, да?
Інф.: – Гэта будзюць чалавека, каб уставаў есці.
Зб.: – А дык можа і нясуць есці яму?
Інф.: – Ну, нясуць і есці, туды кашу тожа, туды там якой каўбасіны, катлеціны кусочкі сабіралісь у тарэлачкі.
Зб.: – А вот шасціны, што тады робяць?
Інф.: – Ну тожа таксама як пахароны, усё ладзюць і катлеціны, і халоднае, кашы, усё, усё, што ёсць у чалавека.
Зб.: – А гасцей ці прыглашаюць?
Інф.: – Канешна прыглашаюць.
Зб.: – Гэта хто там памагаў капаць?
Інф.: – Хто мыў, хто што памагаў, хто есці варыў.
Зб.: – А ў год ці дзелаюць памінкі?
Інф.: – Дзелаюць.
Зб.: – Гэта тожа якія?
Інф.: – Як і пахароны.
Зб.: – І ў царкву ходзюць, да?
Інф.: – Да, раньшэ раз памянеш, а цяпер можна заказаць малебін, будуць месяц маліцца за ягоную душу толькі заплаці.
Зб.: – А вот ну год, а патом далей памінаюць?
Інф.: – Гэта ўжо як хочаш свая сям'я.
Зб.: – А вот восенню не гаварылі тут магілкі не прыкладаюць вот дзёрнам, не абкладаюць, тут такога няма?
Інф.: – Не, у нас такога няма, каб дзёрнам абкладалі, цяпер у нас усё ў памятніках, усе магілачкі абліты надгробніцамі такімі.
Зб.: – А вот вясной пясочкам ці абсыпаюць?
Інф.: – Да.
Зб.: – А калі гэта нада?
Інф.: – У любый дзень, каб тваі магілкі красіва. У мяне дачка вот дзеда і бабу, бацьку і бабу дык яна хто ня прыйдзець гаворуць, а калі яна ўбіраець у цябе, яна едзець з работы, яна сразу не дамой паедзець гэта к дню раждзенія яна вымяцець іх каждага і к Троіцы, і к Калядам едзіць, снег паскідаець з іх.
Зб.: – А вот калі памятнік можна ставіць, гаворуць жа год должан прайсці?
Інф.: – Да, к году.
Зб.: – А дык вот гэта апрыдзялённый дзень нейкій ці як вот год?
Інф.: – Не, як хочаш, год прайшоў і ставь.
Зб.: – А вот даўней жа памятнікаў так не было?
Інф.: – Канешна не было.
Зб.: – А вот што ставілі?
Інф.: – Нічога не ставілі, калі крэсцік паваліўся, новы крэсцік укапывалі.
Зб.: – А каменькамі ці абкладывалі?
Інф.: – Абкладывалі после вайны.
Зб.: – А можат во на старым кладбіщы во ёсць такія даўнейшыя магілы?
Інф.: – Ну яны не ўхожаныя, бугры і бугры стаяць.
Зб.: – Дык а вот гаварылі, што можа такія вялікія з камняў красты такія?
Інф.: – Гэта ў нас во тут во ёсць як на рэчку ідзеш, даходзіш да гэнага да канторы па Часніцкай шасэ і першая паваротка будзець і так к рэчке яна пайшла. Вот там камней многа, там яўрэі хараніліся, дык там камней многа дужа бальшых.
Зб.: – А вот не гаварылі тут такія вот кладбіща як у эпідземію вот людзі паміралі, вот што камней такіх?
Інф.: – Не.
Зб.: – А вот ці чулі вот можа расказывалі пра паноў, якія тут жылі?
Інф.: – У нас жыў адзін Мядвецкі.
Зб.: – А як ён, што пра яго расказывалі?
Інф.: – Ён харошый быў, ягоны сын прыезжаець сюды, у яго тут былі і дама ў нас пастроены, як на бальніцу ідзеш, справа, там усе паразрушаліся ва врэмя вайны, а там дальшэ нада ідці к рэчке тожа тамака стаяла яго аранжырэя, парк быў высажаны ім. Ён гаворыць, калі б во гэта мама мая расказывала, што калі работалі ў яго, ён і пакорміць і па 5 капеек дасць. Заробіў ты харашо, 10 табе капеек, плоха значыць 5.
Зб.: – А вот калі вот ён ну не стала паноў гэта ўжо вайной ці да вайны яшчэ?
Інф.: – Не, мусіць да вайны іх не стала.
Зб.: – А вот ці можа помніце пра вайну ці расказывалі тут во?
Інф.: – Хто што расказываець.
Зб.: – Калі сюды немцы прышлі, ня помніце?
Інф.: – Не знаю, гэтага я не скажу, я знаю толькі што у 44 гаду папа мой з фронту пісаў пісьма нам, пісьма прыходзілі, а ў 45, 27 апрэля прыйшло ізвяшчэніе. Ён у Польшы ўжо, Польшу асвабадзілі, усё і сталі раку пераплываць. Ён быў лейценантам і плыў першым, яны жа не на лодках…НРБ…і стаў паднімацца на бераг ужо і сразу тут снайпер, і дзядзька тут во ў нас ёсць дзярэўня за Скакуноўшчынай, дык ён з ім ваяваў. Дык ён уцёк з вайны і папу зваў, а папа гаворыць, не, я сваім дзецям дарогу ня буду загажываць ілі гаворыць грудзь у крэстах ілі галава ў кустах, усё раўно я гаворыць дамой не пайду, каб маім дзецям усяка тыкалі, што бацька прадацель.
Зб.: – А вот можа расказывалі вот после вайны цяжка жылося?
Інф.: – Я ж гэта помню, я после вайны харашо помню, дажа помню як мы ў адступленне адхадзілі, у нас карова была і гэта сястра, мама мяне нясець на руках, а тая сястра за юбку дзяржыцца, а большанькая 7 гадоў ці 8 была вядзець кароўку на хустачке…НРБ…і вядзець, каровы равуць гэтыя людзі, мужыкі, каторыя асталіся дома каней пазапрэгалі, сваіх дзяцей на цялегі, а мы ўтраёх з мамай валім па гразі, каб хто-нібудзь сказаў, што давай падвязём, а тады зайшлі ў лес як сталі бамбіць, гэта я добра помню. Мама нас усіх у кучку, а сама так во наверх як курыца на цыплят і гаворыць, дзеткі, калі ўжо заб'юць дык ужо ўсіх умесце, а карову дальшэ прывязалі каля сасны. А тады быў туды мы шлі ў партызаны, што дзядзька і сын работалі вучэцелямі, прышлі нашы туды у гэну дзярэўню і гаворуць, Анька з сваімі дзяцьмі ідзець, Максім гэтат сабраўся і прыйшоў за намі ў лесе крычыць Анька, Анька, а мы баімся, можа растраляць прышлі нас, а тады мамка гаворыць Ралевіч я тут, ён так недалёка быў, пачуў, забраў нас, мяне на рукі і Надзю павёў, карову мы завялі туды і ўжо карову мы аттуда не павялі. Галадалі, хадзіла мама хлеба прасіла, бульбінку хто што дасць, а хто і не даець, што за немцамі беглі, галадалі, страх як і щавель елі, і лебяду, а мама дзе-нібудзь там зярна прыдумаець трошку к гэтаму ўсяму і спячэць такія пірагі, елі.