Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
практика.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
566.78 Кб
Скачать

Запісана ў 2013 годзе Аўсейчыкам у.Я. Ад Дзятлоўскай Зінаіды Ягораўны 1926 года нараджэння ў вёсцы Багданава Бешанковіцкага раёна.

Тлумачэнне:

Зб.: – Аўсейчык У.Я.

Інф: – Дзятлоўская З.Я.

НРБ – нельга разабраць гуказапіс.

********

[713_0027]

В. Свяча Бешанковіцкага раёна

Зб.(1): – А вот напрымер як раньшэ ў сваты хадзілі, як раньшэ свадзьба прахадзіла?

Інф.: Тожа ж таксама знакоміліся, а тады вялі знакомілі з радзіцелямі і так было, што надумаў у сваты і паехаў кудыта. Там ёсць дзяўчына, прышоў ага матка можа і ня хоча аддаваць, а дзяўчыне ён панравіўся і так выхадзілі замуж. Ну а бальшынство ж канешне знакоміліся на танцах. Раньшэ танцы былі, цяпер во клуб гэты адзін вот і той закрыты, нікаго нет ужо. А раньшэ ў Свеччыне танцы, у Забор’е танцы, в Давыдкавічах танцы і ўжо запіскі пішуць, прыглашаюць туды свячан, туды забарцаў і сабіралася маладзёж. Пяшком жа хадзілі, во во дзе тая Свеч, дзе тая Дукоўшчына. Гэта 8 кіламетраў адседа, а хадзіла маладзёж, гуляла і аттуда прыходзілі сюды ў клуб. Гулялі вот ну гармошкі былі, балалайкі, бубен, цымбалы былі, весела была.

Зб.(1): – Можа памятаеце, што пеялі?Якія песні пеялі?

Інф.: – Ну пелі песні, пелі песні ўсякія. Мы ўжо пазабывалі іх тыя песні.

Зб.(1): – Што ў вашых песнях была? Раскажыце, што гэта за песні?

Інф.: – І вайна ж была. Каму маць, а каму радна была. Як мы жылі там, за Вулянкай там жа сама партызанщына была за Вушачах. Вот так мы гадавалі і гараваліся ў ніщаце. А тут жа немцы былі, зямлю пахалі і хлеб елі, і картошку сажалі, а мы там былі ў Вушачах у адступленні дык мы нічога ня відзелі, прышлі з адступлення на сваю ўсадзьбу усё згарэлае было толькі трубы гэты коменныя. З яловых лапак мамка будку здзелала нам, пасадзіла як сабачанят, 6 дзяцей, адна без бацькі ні кала, ні двара, ні ў рот чаго ўзяць. Ну і пайшла на Родзіну к сваей матке ў Слабодку. Там прынясла прыгоршчу зерна, нейкіх круп яшчэ. Пака яна хадзіла, халодна ўжо было, мы тую чыгунку тапілі, накалілі крэпка ну і тую спалілі. Прыходзім, сядзім і плачам. Брату меньшанькаму труба звалілася на жывот, абажгла яму ўсё, сядзіць без штанёначак, голенькі, рубашачка, а больна як. Гэта ж боль, пальчык адзін сажгі і то больна. Вот дык што плачым усе, а куды ісці. Ну ўзяла я яго, павяла ў Вулу, раньшэ ж не было ні каня, ні каровы. Мы з адступлення прыйшлі ў нас нічога не было, як стаім, што прыняслі з сабой так і жылі. Ну а песні аднака падрасталі, ужо гулялі хат не было, у каго гармошка там астаўшысь была. На вуліцу вот так во размяцём бальшак, танцавалі басымі нагамі па каменню па гэтаму аж пяткі млелі і польку, і кадрыль, і вальс усё як та была весела, абшчаліся. Еслі ў цябе там няма так чагосьці, а тая раздабыла там, спякла які сачэнь, адламаюць які кусочак і табе прынясе, дасць і падзелімся, сядзім.

Зб.(2): – А можа памятаеце, калі вот так збіраліся можа танцы якія з песнямі былі?

Інф.: – Ну і каробачку танцавалі.

Зб.(2): – А, можа памятаеце словы якія-нібудзь?

Інф.: – Вот пална, пална каробушка, ёсць і сітца, і парча, пажалей мяне душа зазнобушка з маладзецкага пляча і такія пелі ну я ўжо ня помню.

Зб.(1): – А маць ваша пела што-нібудзь?

Інф.: – Ну і мама пела вот цяпер як іспалняюць па целевізару і ўсё ўспамінаю, што ў цэркве стаяла карэта там пышная свадзьба была. Во гэту песню во помню як яна пела, гора было дзяцей куча, а зімой на печке і помню і яна пела гэту песню.

Зб.(1): – А што яшчэ пела можа памятаеце?

Інф.: – Я б вам сказала дык я дужа не ўвлекалася гэтым. Нам некалі было ўвлекацца, нам некалі было пець нада была 6 ртоў накарміць і во такімі вот падрасталі вот і ўхадзілі із даму. Мяне прыстроілі з 6 класа ў бальніцу ў Слабодкі. Старшы брат пайшоў пака вучыцца на механізатара ў Сукараве, а тады ў армію пайшоў асталася мама адна і з гэтымі 4 меньшых. Вот тады тыя падрасталі і ў 12 лет там, у 10 у нянькі пайшлі. Адправіла, нашла там чалавека ў Вуллі дзяцей маленькіх глядзець. Вот так мы і расхадзіліся. Ну тады ўжо трошку падраслі, мяне сюды ў Слабодку, у бальніцу забрала цёця гэта маміна родная сястра. Бальніца адкрывалася, санітаркай пайшла. Ну што я там песні б там пела. Цяпер мяне не заставіў бы там работаць у бальніцы у той, а мы за тыя капейкі, за тую такую гразь капалі санітарка, уборшчыца. Ну можа дзе хто там і знае якія песні, ну каб гэта я знала, я б іх прыдумала, успомніла. Як нада дык яно ня помніш.

Зб.(1): – А вось мама ваша ці расказвала як раней у сваты хадзілі?

Інф.: – У сваты як хадзілі ну вот дагаварываліся, бралі ўжо там ці кросную, тады ўжо бацька ішоў, мамка навернае не хадзіла толькі бацька, ну і прыходзяць ужо к дзяўчыне вот так і так прышлі вот мы к вам гаварылі, што ў вас дзяўчына ёсць ну вот це ўжо людзі к каму прышлі застолле там якое-небудзь ладзюць, на стол там што-нібудзь, а што раньшэ была, еслі яічніцу спякуць гэта ўжо бальшое угашчэніе было, ну і бутылку паставюць самагонку гналі канешне. Купляць дзе б бралі за што. Ну сядзяць ужо, гавораць, дагаварываюцца, калі свадзьбы б не была. Панравіліся, пазнакоміліся, пайшлі, распісаліся і вот табе і свадзьба. Ну і радзіцелей там прывялі, пасадзілі, яічніцу спяклі, бутылку на стол паставілі, яго радзіцелі, мае радзіцелі, во во такая свадзьба. Во так і жывём ужо 56 год, жывём і радуемся, і ругаемся.

Зб.(2): – Ну вы скажыце, а ці былі раней заручаны можа якія?

Інф.: – Ну вот я да этага і хацела вам эта сказаць. Заручаны, ну прыглашаюць маладзёж, пішуць запіскі, ну як абыкнавенная вечарынка, толькі што называлася ўжо заручаны. Сабіраюцца канешне, маладзёжы была многа і танцуюць да утра, гуляюць, а на заўтра ўжо свадзьба апяць прыходзяць са ўсіх дзеравень, прыходзюць нявесту глядзець ужо наражаная усё. За сталом сядзяць, а мы выглядываем хоть праз акно, хоць у хату. Зайдзеш там, у первый у прыстроек, выглянеш нада ж маладуху паглядзець ну а тады еслі ў другой хаце там танцы ужо там ужо відзіш прыйдзець жа маладая і з жаніхом там глядзім ужо. Інцерэсна было. Вот вот такія былі.

Зб.(2): – А ці караваі рабілі?

Інф.: – А хто іх раньшэ пёк, с чаго было печ тыя караваі. Свадзьба была, так еслі і напякуць пышак з мукі, пышак надзелаюць гэтых нарэжуць і гэта на тарэлку і еслі сахар яшчэ ў каго ёсць, трошку кіпяточкам там развядуць ды пальюць па іх сладкія. Ой што ты ужо ўгашчэнне, а стаім пад вакном малыя, а там хто ўжо за сталом гэту пышку ўжо табе чэраз акно. Раньшэ самадзелачная гэта такая ўкусняціна была. Што ты, а хто там гуляець свадзьбу, выйдзець за стала. Помню ў нас Марыя такая была выйшла, танцуець, барыню пляшыць, плацье чорнае, какое-то тонкае ў яе было здзесь на разіначке, а там гэтых пышак натканых ну і падружкам раздаюць, ядзім смачна, што ты

Зб.(1): – А ці пеялі песні на свадзьбе нейкія?

Інф.: – Ай пелі, чорт іх знаець я іх няпомню.

Зб.(1): – Жанчыны старыя да, пеялі?

Інф.: – Пелі, і маладыя пелі, і старыя пелі. Мы ў вайну я сама каб мне цяпер хто сказаў як ты гэта помніла, а мы ж пелі песні, сабіраліся ў адну хату, пелі і бажэственныя песні колькі іх была многа і мы пелі малымі ж былі па 7 гадоў, па 5 было.

Зб.(1): – Ну вось раскажыце якія бажэственныя песні вы пелі?

Інф.: – Хоць мы бедна жылі, но мы паследні кусок дзялілі з саседзямі, хадзілі, дружылі, пелі, танцавалі, на сабе і драва таскалі, і ў щавель у той хадзілі за 10, за 5 кілометраў, картошку гнілую сабіралі па полю, каторая перазімавала, капалі ў зямле, яна на вярху, яе б цяпер ня еў, пясок елі, крахмал гэты пяклі, елі. А што было дзелаць? Галодная смерць страшнее ўсяго.

Зб.(2): – Ці былі пасля вяселля перазолкі якія-нібудзь? Дык а гэта як увогуле было?

Інф.: – Ну вот чэраз нядзелю ўжо пажаніліся, матушка прыглашае дочку з зяцем к сабе ўжо на госці, ну потым сабіраюць ужо сваіх блізкіх, кросную, кроснага, саседзей, еслі дружныя вот, ну там можна сястру, брата. Ну вот апяць такое самае гулянне, застолле, песні, танцы і ўсё.

Зб.(2): – А вось, а ці былі якія-нібудзь прыкметы, там на вясяллі, каб маладыя там багата жылі, шчасліва, можа сажалі там куды маладую ці іх разам?

Інф.: – Сажалі, во яшчэ хата стаіць во гэта, у гэтай хаце жыла дзеўка, гэта ягонага роднага бацькі брат тут жыў у гэтым даму і вот Ірыну замуж аддавалі. Адзевалі фату, плацце, там у тый хаце чэраз дарогу і пасадзілі на дзяжу, на хлебніцу. Хлебніцы былі і апракінулі хлебніцу дном уверх паставілі і накрылі шубаю.

Зб.(2): – Дык а навошта гэта так рабілі?

Інф.: – Гэта каб багата ўжо жыла б і паўшубкам накрылі ну аўчын такі, ну кагда паднялі гэту нявесту ўвадзілі ў дом, за стол саджалі і дзяжу гэту паднялі, а там чорная кошка пад дзяжой. Так яны і ня жылі. Вось гэта сейчас я ня помню, а ён мне хазяін часта расказваець так яны і ня жылі і ён быў харошы, красівы, высокі. Яна навучаная была, харошая дзеўка, разашліся. Хай самі разашліся, сын адзін у іх быў, купілі ў Лепелі дом, яна ў магазіне работала, была бугалцерам і сын утапіўся.

Зб.(2): – А яшчэ можа якія прыкметы былі, можа што паказвалі, сачылі за чэм як маладыя сябе паводзюць?

Інф.: – Гэта што еслі і дзелалася, дзелалася, каб ніхто ня відзеў, гэта дзелалася неўзнарок, каб ніхто ня відзеў, а канешна дзелалі, мне ненада іхнае. Я цяпер успомню 20 гадоў таму назад дачка замуж выхадзіла, во гэта сама хата развалюха. Прачнёмся, дверы адкрываць, не адкрываюцца дверы, я таўкнула разляцелася, ляжыць гарбуха хлеба абрэзаная, мякіш выразаны толькі скарынка кругом і мукой пасыпаная. Ну гэта ж толькі хто-та нейкае дзела сыпаў, нешта не так. Апяць двор вымела, гавораць вечарам старыя людзі мусар нелязя вынасіць толькі на ўтра вынасіць на мусарную яму ілі на мяжу і паліць абязацельна. Ну я ж не знала гэтага, падняла як жа хлеб жалка, вот на тым дварэ ляжыць булка хлеба, мой шафёрам работаў, думаю неначэ гэта вазіў рабочых і яны булку хлеба каб не выкідываць кінулі каб я аддала карове. Я яе так падымаю руками ж голыми, взяла гавораць нельзя руками, а там крыж нарысован, на ўсю булку выразан крыж ну я ж канешна рукамі ўхапіла ай як жа хлеб валяецца пайшло ў мяне на пропасць і авечкі прападаць сталі ўсё, а дочкін мужык умер і апяць две куколкі ў нас, садзік тут чэраз адзін дом быў, я думала дзеці можа ішлі ў садзік і кінулі ну ніхто яшчэ не шоў гэта было ўтра на тую кучку, як я расказвала, што мусар змела і ў вугалочак, думала ўтрам аднясу. Ляжыць две куколкі, плячо ў плячо і чорнымі ніткамі звязаны ну эта ж апяць хто-та дзелаў, ён знаў, што дзелаў. Абкрываліся прастынямі, шлі пад вокны на кладбіщы пераймалі. Ідзёш вот напрымер, с танцаў маладзёж ідзець, а ён скоціцца з гарушкі з кладбіща ў прастыні, гэта ж канешне і іспугаецца маладзёж. Ай, дзелалі і раньшэ гэта.

Зб.(2): – Дык, а хто гэта рабіў, хто гэта падкладаў?

Інф.: – А еслі б знаў хто.

Зб.(2): – Дык, а ці былі такія вось як называюць гэта такіх людзей, якія так рабілі?

Інф.: – Вот еслі бы эта я знала хто гэта дзелаў, я б ей сягодня гэтага не прасціла. Мой зяць памёр за 6 дней, стала плоха, быў поўны, здаровы такі, ну і ўсё і ў бальніцу, і туда, і сюда, і умер.

Зб.(2): – Дык а тады як вось хлеб падкінулі з гэтым крыжом, што вы рабілі?

Інф.: – Нічога я ня дзелала, каб я гэта знала дык нада было, гаварылі, што нада была на мяжу і спаліць, лапатай узяць яго, каб усё гэта…НРБ… Вот у нас там Вусаў жывець, там у той уліцы каля рэчкі дом кірпічны, маленькій, па леву сторану первая хатка, ён усё знаець і кнігі гэтыя ёсць ён і чытаець, людзям памагаець, ваду загаварываець.

Зб.(2): – Дык а колькі яму гадоў, стары ўжо?

Інф.: – Ён пастаршэ за мяне, яму навернае, ён з 30, можа дажа з 28 году.

Зб.(2): – Дык а ён ваду кажацца загаварываў таксама?

Інф.: – Да, к яму людзі ездзююць і прыезжаюць ад усюды на машынах, і едуць і едуць, ёсць якая помащ, нет.

Зб.(2): – Ну вось раскажыце яшчэ што-небудзь, а як хрэсьбіны спраўлялі?

Інф.: – Ну хрэсьбіны такія, як і свадзьбы, застолле, гулянкі. Ну вазілі ж сначала ў цэркву, перакрасцяць, кросную, кроснага выбіралі, яны вазілі радзіцелі, некросныя вазілі хрэсціць у цэркву. Тады прыязжалі, апяць гэта застолле, кум, кума.

Зб.(2): – А імя як дзяцёнку давалі?

Інф.: – Там і імена давалі ў цэркве.

Зб.(2): – Так, а хто выбіраў імя, радзіцелі?

Інф.: – Радзіцелі мне кажыцца выбіралі. Усё врэмя імя была як яго вязлі ў цэркву.

Зб.(2): – А вось бабкі-павітухі ці былі раней?

Інф.: – А ну чаго былі ў саміх 4-6 дзяцей была, а бабка роды прымала. Жыла наша бабка, мы яе так і звалі. Мамка падаркі ёй купляла на кофту, на плацце. Там вот і раньшэ былі, акушэрак жа не было, бальніцы не было, усякае было, паміралі з голаду, усяк. Цяпер у бальніцэ паміраюць, а раньшэ самі ражалі.

Зб.(1): – А вось раскажыце, ці была на хрэсьбінах нейкая каша вось бабіна?

Інф.: – На хрэсьбінах вось на памінках.

Зб.(2): – Ну вось каша ці бліны вот эта бабка, каторая роды прымала, яна не прынасіла нічога?

Інф.: – Пачаму, прынасіла. Яна, як родзіць ужо маладзіца, прыдзець і адзеваць, і купаць прыхадзіла, яна ж купала первае врэмя і прынасіла там, напякуць бліноў, намакаюць там у што ёсць і ў мак, і ў сала, масла ў каго што было. Раньшэ мак таўклі і намакаюць у мак, стаўкуць яго і ўкусны быў, і п’яніц не было. Раньшэ ж тожа пілі, самагонку гналі, еслі відзеце, калі ў кіно паказываюць пра людзей кружкамі такімі, як піва п’юць, вот толькі яны дзеравянныя былі, і пілі, і стаканамі пілі, і танцавалі, песні пелі. Я ж іхніх песен ня помню канешне. Ну я што помніла ад мамы, а што я магла ад яе запомніць, еслі я пайшла з 6 класа ужо работаць. Я факцічэскі ў чужых людзей і вырасла, і гадавалася.

Зб.(2): – Ну вось раскажыце вось кажыцца бабка-павітуха дзяцей купала спачатку, а там можа якія зёлкі бралі яшчэ гэтую ваду, ну травы можа якія?

Інф.: – Ну вот ну што яны грэць не разрашалася ў печкі, гэта я ўжо ў свякровы жыла, нада купаць, печка топіцца, а я і паставіла чугунок пагрэць ваду, а яна мне і сказала, што нельзя, як вытапіцца печка патом станаві, быццам гэта такія прыметы ў іх былі, еслі перад полынню грэеш ваду гарачый рабёнак будзе вот такі во ці парэнь, ці дзеўка, ну вот во гэта я помню. Эта ўжо мне свякроў так гаварыла ну і я так ужо стала дзелаць, ну мы ж маладыя тожа ж не панімалі.

Зб.(2): – Дык а травы ніякія не рабілі там? Там чыстацел можа які?

Інф.: – Вот быў такі чыстацел ён і цяпер ёсць, у нас на склепе расцець і вот брызгункі. Травы ўсе яны надабныя.

Зб.(2): – Ну а яшчэ якія травы для чаго яны былі?

Інф.: – Зверабой пілі, во мы сабіраем дажа бярозу, балят ногі, нарві лісця гэтага, у насок надзень і на ноч спаць і то харашо, лапухі во гэты дзядоўнік, што прыліпаець ліст гэты туды тым бокам белым, ня верхнім прыкладаць. Калена во ўшыбла недаўна несла траву ўпала чэраз парог, ударыла, пайшла, дык гэта мне сам врач Яцко яшчэ быў жывы гаворыць, вазьмі во прылажы на ноч, трапкай абвяжы ілі платком харашо аж пячэ слышна, што гэта цянець, но адцягіваець гэту боль. Канешне еслі гэта ад касцей, то гэта ўжо не паможыць, а еслі гэта ўшыб сверху, то очэнь харашо памагаець. Трыпутнік во лісця во гэты, пальчык там баліць ілі нарыў памыць, прылажыць, харашо рассасываець. Зверабой мы сабіраем, чай п’ём, гэта ад печані харашо. Чабар ад прастуды, маліну ламаем во цэлую торбу ліпы, малінніку насушыла. Думаю дачка прыедзець ей аддам.

Зб.(2): – А калі вось трэба травы сабіраць?

Інф.: – Як цвітуць нада сабіраць.

Зб.(2): – А вось скажыце, а дзяцей у першы раз купалі ў пялёначках?

Інф.: – Усё врэмя, пака ён падрасце. Ужо так жа мусіць жарка, ну ваду шчупаюць вот так во лакцём, каб гэта еслі ўжо не жарка лакцю, значыць можна лажыць у пялёначке купаць. Ну, а каб пашараваць яго разнімуць пялёначку, мыльцам памылюць, пашаруюць трапачкай ілі распашоначкай ягонай і абдаваць яго чысценькай вадзічкі прыладзюць. А так усё врэмя ў пялёнкі.

Зб.(1): – А вось скажыце, калі купаюць рабёнка, можа сярэбраную манету нейкую ложуць? Ці было такое?

Інф.: – У каго былі кідалі.

Зб.(2): – Дык а для чаго гэта?

Інф.: – Ну вот для чаго во сярэбраны крэст у ваду апускаюць і ваду свецюць, і год стаіць і не мутнее. Вот пастаў яе на два дні і яна ўжо закісла, патаму што гэта ад серабра завісіць. Кідалі да, у каго залатнікі былі, пупок расце, накладалі, прывязывалі, у каго была лажылі. Ну раньшэ бераглі ў старых людзей была гэта.

Зб.(2): – А вось скажыце бабак-павітух іх па вёсцы не каталі, тут не на чым?

Інф.: Як вот масленіца дык цягалі гэту калодку, барану. Барану гэту ці калодку зачэпюць там на вяровачку, цянуць і песні пелі.

Зб.(2): – Ну вось раскажыце можа якія гульні дзіцячыя былі?

Інф.: А чым мы гулялі. Дзеці ў камушкі гулялі, насабіраем 5 камянькоў во і гуляем, у скачкі, у стукалачку, у палачку, у хаванкі во такія гульні былі.

Зб.(2): – А вось як моладзь на вячоркі збіралася ці чулі вы пра такую гульню як жаніцьба Цярэшкі? Ці жанілі Цярэшку тут?

Інф.: Я чула, но сама ні разу не ўчаствавала?

Зб.(2): – А ведаеце як яна там прахадзіла?

Інф.: Не знаю як яны там Цярэшку жанілі. Была помню такое, но я нікагда не была.

Зб.(2): – А тут у вёскі ці ігралі хто?

Інф.: А я тут не з гэтай вёскі, я прывадная.

Зб.(2): – Ну вось моладзь збіралася, яны там толькі танчылі, гулялі?

Інф.: Пралі верацяном, ужо я і то прала.

Зб.(2): – Толькі дзяўчаты пралі? А хлопцы ці прыхадзілі на такія вечары?

Інф.: А хлопцы пад вокнамі смеяліся да пастуквалі, можа ў іх былі якія гульні. Ну ўжо, кагда к дзяўчатам прыхадзілі, у хаванкі, у якія фанцікі накручывалі з бумажак, падавалі хто каму, у шапку кідалі, накрывалі. Хто які выцянець фанцік, там якога ты там парня сабе выцянула. Вот гэта была ім інцерэсна. А так сядзім во, капусты прынясуць міску, капусты качан гэты кіслы, сядзім, прадзём на верацяно. 5-6 дзяўчат в адну хату збяромся, песні пелі і пралі і хто большэ напрадзець. А тады прынясеш дамоў, ткалі ж кросны, матка мяшкі нада былі, матрас нада быў і палавік нада быў, і рубашка, і штаны ўсё нада была з гэтага. Як па 6 дзяцей дык па адной рубашке дык 6 нада, нада ж было напрасці, не спалі як цяпер.

Зб.(2): – Так а з чаго пралі?

Інф.: Лён сеялі, нада было вырасціць яго, памяць, напрасць, вылежаць яго, а тады як ужо выткаюць гэтыя скуты выбяліць. Цягалі іх на балота і замачывалі ў бочках, суроўка гэта выйдзець чорная вада з іх пака белай станець патом расцілалі мокрай на пожнях. За дзень ён высахнець зноў памочыш каб гэта ён бялеў.

Зб.(2): – Дык і за колькі гэта часу лён падрыхтоўваўся? Ну вось менавіта як сабралі?

Інф.: Да, гэта ўжо ўвосень. Лён ужо абмалоціш, сабярош яго, а патом нада ж каб ён выляжаўся. Расцілаюць на расу, нядзелю можа тры лежацца, а тады ён начынаець ламацца, маканькій значыць падымаць нада. Свозюць яго ў сараі, а патом сноп возьмуць, пуні такія ёўні былі, як бані сейчас, баню гэту вытапяць, насадзюць яго на палачкі каб высах, тады мялкі такія былі з ручкай вот як скамейка гэта длінная такая падымалася і апускалася. І вот мнуць яго там патом траплом трэпюць, штоб кастра гэта вытрыхалася, патом на грэбень такі з гваздзей зделан быў чэшуць яго, гэту пакулу дальшэ, хужэ адзельна, каторый самы ўжо харошы як волас такі пралі на рубашкі там, скацеркі, на ручнікі. Вышывалі, сядзелі самі ўзоры там старынныя такія вот і вышывалі гэтыя ручнікі і ў мяне ёсць гэтыя павышаныя. Прыйдзеш і сядзіш, і кірпаеш вышываеш.

Зб.(2): – Так гэта вы самі вышывалі?

Інф.: Сама і сама кружэўцо, а палаценец куплёны, а сама вышывала, канва чэраз канву. Во ў каго ўзор брала, а я не знаю ці связала б я цяпер, але связала б чаго не. А гэта во скацерць тожа яшчэ матэрыялу не была, гэта ж ужо пасля вайны, жаўцела лета, купіла во, шыла сама і во вышывала.

Зб.(2): – Так як узоры раней неяк прыдумлялі?

Інф.: А рысункі прадаваліся, а там можа ў каго была, возьмеш у яго, гэта снімеш і тады гэта самае прынясеш дамой на бумажку, ну і глядзіш туды счытаеш сколькі крэсцікаў і ставіш.

Зб.(2): – А арнаменты ці вышывалі якія?

Інф.: Не, больша нічога я не вышываю.

Зб.(1): – Можа што-нібудзь значыць неяк гаворуць, што каб там шчасця больша было ці каб багата?

Інф.: Да ўсё вышывалася і пцічкамі, і ўсякімі. У людзей усякае было. Ну ў мяне ўжо во гэты прадаваліся карцінкі такія і я купіла і з тых перасняла і во. Раньшэ ж было модна палаценец каб вісеў у хаце вышыты і ікона што б была закрыта рушніком што б красіва было.

Зб.(1): – Вось гэта во завадская, а гэта вось гэта вы ўжо самі зрабілі?

Інф.: Гэта я сама дзелала, вязала, а вышывала гэты завадскія ніткамі во.

Зб.(1): – Ці ёсць тканыя ў вас?

Інф.: Няма тканых, я ўжо ня ткала, гатовае купіла, вышыла.

Зб.(2): – Ну вось вы кажыце на іконе павінен быў рушнік вісець, а што яшчэ павінна быць у хаце раней? Сколькі далжно быць ікон? Дзе яны павінны быць іконы?

Інф.: Ну вот прымерна, еслі хата вот сюды стаіць абычна к сонцу далжно быць, на северную старану ніхто яго не вешаў, вот на гэтай сценке ў мяне, а там у той хаце на тый сценке гэта вуглу.

Зб.(1): – А вось скажыце, калі маладзёж раней збіралася, вот недаўна Купалле было, як святкавалі Купалле раскажыце?

Інф.: Ну вот Купалле раньшэ было інцерэснае, а ўжо ў гэтым гаду ў нас маладзёжы як та мала было і Купалле гэтага не была саўсем неінцерэсна.

Зб.(1): – А ў старыну як было?

Інф.: І ў старыну так было. Палілі мазніцы, хадзілі, цяпер дык во каля клуба, а раньшэ мы хадзілі ў жыта, ну рож ужо бальшая, ужо пачці спелая, хадзілі гармошкі, маладзёж. Парні бралі банкі кансервныя, мазі туды наліюць, запалюць, хадзілі на вяровачку ілі на провалачку нацэпюць, бегалі з гэтымі мазніцамі, не было ж шын гэтых, як цяпер, што запалюць і гарыць цэлую ноч, а дзерывяннае была калёса. Вот гэтыя снімуць, а тады запалюць высока, на жардзіну гараць. Ну а маладзёж танцуець касцёр гэты гарыць.

Зб.(2): – Песні ж нейкія спявалі спецыяльныя?

Інф.: Дзеўкі песні пяюць, а парні занімаюцца, хто іграе, хто мазніцу гэту круціць, бегаюць.

Зб.(1): – А вось скажыце можа памятаеце якія песні спявалі купальскія?

Інф.: Я б вам сказала, каб я яе хоць адну знала да канца. На Івана ночка мала гэту пелі, каб хто пеў дык я пела б, а сама я іх няпомню. Ну вот перад Пятром пелі. Перад Пятром, пятым днём разбіў конь капытам.

Зб.(2): – Ну а гадалі можа як?

Інф.: Ну гадалі, што мы вянкі плялі, а тады хадзілі на рэчку і брасалі. Вот куды вянок паплывець, еслі паплывець далёка значыць ты далёка замуж выйдзеш, еслі астановіцца дзе-нібудзь ну можа дзе за трасіну зацэпіцца, радам астановіцца значыць блізка ўжо замуж выйдзеш. Вот такія вот былі прыметы.

Зб.(2): – А вось, а калі вянок парвецца ў вадзе?

Інф.: Вот гэта я не знаю, ці парваўся ён калі у каго. Ты ж спляцеш яго, бросіш на ваду, паплыў.

Зб.(2): – А з любых кветак плялі вянок?

Інф.: Ну было такое Іванава галава называўся, ну тут няма на поле ёсць, фіалетавыя такія цвяточкі, кругленькія, сцебялёк у яго такі тоўсценькі, рамашкі і Іванава галава і брат з сястрой, вось з гэтых во і брасалі.

Зб.(2): – А кветку папараць ці шукалі ці не?

Інф.: Дык кветку папараць гэту іскалі ў 12 часоў ночы, у самую поўнач і гавораць, што яна цвіцець толькі ў 12 часоў. Хадзілі, іскалі, ну хто пайдзе ў лес, у нас там як рошча была ў бабушкі, дык мы пабяжым у рошчу, іскалі, но мы не находзілі гэта нада ў лес наверна тожа папаратнік там расце.

Зб.(2): – Дык а што будзе, калі найдзеш гэтую кветку?

Інф.: Гэта шчасце ўжо нашоў.

Зб.(2): – А вось казалі, што на Купалле моладзь ужо была такая як бы разгульная вельмі, усё было можна моладзі?

Інф.: Дык яно было і ёсць, еслі ён такі васпітаны так ён прыдзержываецца трохі правіл, а еслі такія ёсць сумасшэдшыя яны тада і рвуць, і мечуць. Гэта была ідуць на танцы са Свячэй туды ў Слабодку на танцы, сабакі якочуць ёкатам, как толькі ўвайшлі яны ў дзярэўню ўсё как яны павымерлі, а яны ідуць, на хаду забор ламаюць. Вот цяпер ужо не ламаюць забор, а раньшэ Купала забора ўжо не было, лазяюць на крышу, хочаш калёса зацянуць, хочаш трубу закрыюць, печкі на ўтра тапіць, а труба закрыта. Но дальшэ па дзярэўнях ходзюць, падпіраюць дверы, каб старуха гэта ня вылезла на ўтра, сараі закрываюць і дажа ў нас цялегу снялі, цялежку, каторая к каню прывінчываецца, два каляса на крышу зацянулі, сані дзета ў каго-та стаялі, сані на крышу зацянулі.

Зб.(2): – А вось скажыце праз вогнішча яшчэ прыгаюць да, гэта навошта?

Інф.: Пачаму прыгаюць, во касцёр гарыць ну і прыгаюць чэраз агонь.

Зб.(2): – Для чаго?

Інф.: А хто іх знаець для чаго? Ну вот прыгаюць як вот такая забава ў іх была, хто смялейшы той і прыгнець.

Зб.(2): – А вось на Вялікдзень можа валачобнікі хадзілі?

Інф.: Валачобнікі раньшэ хадзілі, песні пелі вот гэта і красіва. А сёлета ўжо не хадзілі і ў прошлым гаду, толькі на тый Маладзёжнай вуліцы, а спіш спрасонню так красіва, ну выносіш ім калі ёсць бутылка віна вынесеш, а так абычна яічкі вынесеш, а ёсць бутылка віна дык зайдуць усе і тут яе разап’юць у карыдоры і песню спяюць.

Зб.(2): – А гралі на чым-нібудзь?

Інф.: На гармошке граюць хто умеець, а з імі ходзюць можа 10 чалавек, хто ўмеець пяець, хто няўмеець падпяваець.

Зб.(2): – А вось як называўся чалавек які мех насіў?

Інф.: Гэта як валачобнікі хадзілі? Ну дык вот яны носюць з сабой карзіну.

Зб.(2): – Ну дык а як называлі таго хто гэта носіць?

Інф.: А я ня помню як, не знаю як, проста ён насіў сумку гэту карзіну, у карзіну ложаш яічкі і там калі віна бутылка ёсць, ёсць дасі. Я і ў гэтым гаду прыгатовіла была, думаю ай ну што я з імі буду дам во бутылку віна, яіц і хай ідуць, падаждала пакуль песню спяюць, спелі ну ідзіце, а то могуць так вот, заігралі і дальш пайшлі к другім. Ну харашо дажа, а спрасоння так красіва.

Зб.(2): – А вось на Вялікдзень, што ўвогуле робюць тут абавязкова, можа стравы якія спецыяльныя?

Інф.: Ну на Вялікадня ну што ну гэта самае валачобнікі гэта на другі дзень ходзюць, не на той на первый ходзюць вечарам, Хрыста ўжо велічаюць і гэта падаркі ім ужо даеш. Ну падарак які там, гасцінца і булку атрэжаш сваю печаную, хто што дасць, яны ўсё бяруць, патом сабіраюцца і гуляюць пасля валачобнікаў.

Зб.(2): – Ну вось можа гульні якія былі дзіцячыя на Вялікадня, там у яйкі гулялі?

Інф.: Гэта ня дзеці, гэта ўзрослыя качалі яічкі, быў такі вот тачок, каб не скатываўся на гэту ілі кару атарвуць з палкі, ілі ў каго дзеланая была самадзелка і качалі, вот тваё пакацілася, вот тваё ўдарылася значыць выйграў забіраеш, следующы каціць, вот так гулялі, качалі яічкі.

Зб.(1): – А ці гадалі вы дзеўкамі на Раждяство?

Інф.: Гадалі, сядзім, сабяруцца дзяўчаты і хлопцы, хлопцы больш па падваконням, во там, а дзеўкі ж гадаюць ім жа гэта інцерэсна. У мяне брат старшы, старшэ мяне яшчэ з вайны ж там не было хаты, у землянках жылі і вот чэраз акно селі, паставілі свечку, хлеб і вугалькі там, соль, хлеб, вугалькі і яшчэ што-та чацьвёртае і пазаді свечку і нада задумаць, што ты там ужо думаеш, што ты хочаш сабе прыдумаць, а брат пайшоў ды так во на акно распяўся, а гэта ж ужо 12 часоў, а яна як закрычыць і на пасцель, спугалася, паказалася ёй, што чорт ужо лезець у вакно. Вот кідалі бацінкі, возьмеш во чэраз крышу перакінеш і куды во носам ляжыць, еслі лёг сюды, значыць пойдзеш сюды замуж, еслі туды, значыць у тую старану. Хадзілі на ўліцу, слушалі дзе хто, ці гудзіць, ці шуміць, дзе які трэск, во такое слухалі, а машына, за шафёра замуж выйдзеш вот так, трактар, за трактарыста, во такое хадзілі, слухалі на вуліцу.

Зб.(2): – А ці сбывалася?

Інф.: Сбывалася, было.

Зб.(1): – А раскажыце ці быў во такі случай ці сбывалася?

Інф.: Мне сбылось, во за шафёра. Усё калі ня выйду ўсё гудзіць. Нада мусар вынасіць да сонца, гэта ж дзелалася, вот вымесці хату і мусар гэты панесці і слухаць дзе сабакі брэшуць. Ну што пачуеш тое і сбываецца. Во сколькі вы знаеце, а я ўжо забыла, а помню во.

Зб.(1): – А плот ці абнімалі вы?

Інф.: Абнімалі і забор, сколькі дроў вазьмеш ахапак прынясеш, а тады каля печы бросіш і счытаеш сколькі прынёс, еслі ўлішку значыць адзін, еслі ў пару значыць будзеш у пару.

Зб.(1): – А з петухом неяк жа гэта была таксама, раскажыце як гэта была?

Інф.: Ай у хату вот гэта на Раждзяство навернае нада петуха, дажа ўжо вот тут в этай хаце мы жылі, укралі каля магазіна ягоныя радзіцелі там жылі вот і дзеўка Надзя ўжо была ўзрослая, а мой быў у арміі, я ўжо ў іх была і мальчык у мяне быў радзіўшыся. Прыняслі петуха, насыпалі яму зярна, каб гэта ці будзець ён клюваць гэта зярно, Саша быў маленькій дык ён на заўтра расказваець, прыйшлі парні ну ці варажылі дзеўкі, варажылі ён так ім, а што яны дзелалі, мучалі петуха, а пятух крычаў, а зярно не кляваў. А дальшэ во што ён там, а дзедка Міхалка …НРБ… цалаваў, а ім гэта інцерэсна, хахочуць, апяць у яго распрашываюць. Куры зімой пад печкай жа начавалі, гэта цяпер куры разумныя, ня мёрзнуць во, начуюць у сараі, а з пад печы нада было цягнуць канешне ён крычаў. Вот ён чуў, што пятух крычаў, а пшанічку не кляваў.

Зб.(2): – А трэба каб клюваў?

Інф.: Нада каб клюваў, да.

Зб.(1): – А кагда клюець значыць тады што?

Інф.: Значыць клюець.

Зб.(1): – Значыць скора замуж выйдзець?

Інф.: Да, да.

Зб.(1): – А якія яшчэ ў вас забавы былі, калі з дзяўчатамі збіраліся, што рабілі яшчэ, можа свечкі палілі, можа на ваду капалі?

Інф.: І свечкі палілі, і бумагі палілі, кідалі скамякаець яе вот так во запаліць і кінець, а тады на тарэлку бросіць якімі яна там узорамі распраміцца тожа глядзелі, распрадзялялі. А як гадалі ў зеркала і свечкі ставілі ну расказываюць людзі, што відзелі, выхадзілі вот, выйдзець чалавек там, а ты сядзіш адзін там можа ад страху ён выхадзіў у зеркала паказываўся не знаю як там гэта, я на такое не варажыла. Ну варажылі гэта я знаю добра.

Зб.(2): – На сон можа загадывалі?

Інф.: Два зеркала ставілі, адзін проціў аднаго, паставюць і ты сядзіш, і свечкі паставюць, і вот у 12 часоў што-та там ужо загадваеш, вот далжно табе там паказацца ў зеркала. Паказвалась, дажа паказвалася людзям. Як гэта ўжо мая мама расказвала гроб, абыкнавенный кажуць выйшаў гроб, дзеўка тая ўмерла вот. Варажыла, вот табе наваражыла сабе.

Зб.(2): – А вось перад сном ці гадалі?

Інф.: Хлеб лажылі пад галаву, гарбушку вот спякуць хлеб на каляду заўтра ж празднік Каляды і тады вот первую гарбушку атрэжуць і спадложуць, і загадваюць ужо сужаный, ражаный прыдзі ка мне гэта сама ўгашчацца. Ну вот, еслі сасніцца, а еслі не сасніцца значыць нічога ня будзець. А мама мая яна ўсё ждала, што бацька прапаў без весці, так яна ўсё врэмя як на Каляду мы гэта не зналі, а яна сабе гэта ўжо пякла хлеб і лажыла пад падушку, загадвала, ці жыў бацька, усё на яго. І ёй паказалася, што ён прыйшоў і душыць яе, яна так крычала, мы яе разбудзілі, скрозь сон яна крычала. Мама, мама мы яе разбудзілі, чаго ты? А яна гаворыць заўтра раскажу. С цех пор яна больш і не стала варажыць, не стала ён не жыў, пагібшы вот. Мы яго найшлі пасля вайны Літоўскае гэта самае СССР мясцечка Падаліс, а дзярэўня Ракуушкі, яно па латвійскаму вот так называецца і мы паехалі, гэта годы 4 ілі 5 таму назад. Ягоны ўнук ужо на машыне быў і дзве маіх я і яшчэ сястру ўзялі. Нашлі на Брацкай магіле яго, там многа кладбіщ, захаронеты па 200, па 300 чалавек і мы яшчэ на тры кладбіща зайшлі ілі на чатыры. Наша первая буква в і мы сразу як зайшлі вароты жалезныя, Брацкая магіла, два салдаты з автаматам стаяць наперадзе і там іх 300 чалавек пахаронета, і сразу на первай даске, па 9 чалавек на каждай, 9 радоў гэтых. Нашлі тожа ўсё сніўся, вот устрэчаю я яго возле царквы, там дзе я жыла ў бабушкі ў Слабодкі і гавару, ты за праўдай ілі мне сон, а ён мне кажа, ты мяне нашла так мне ўжо, а я яго праважала ён. Я была ў бабушкі, кагда вайна началася і ён прыйшоў прашчацца і я яго, ну якая я была прашчацца, што толькі помню за возера паправажала. Салдаты пайшлі, ён забег к бабушке папрашчацца ўжо са мной. Ну ўсё-такі, калі мы яго там нашлі на кладбіщы ўжо мне сны не сталі сніцца, я яго больш нікагда ня віжу.

Зб.(2): – А вось кажуць, што ёсць такія сны, якія сбываюцца, да? Дык адкуль гэтыя сны з’яўляюцца? Хто іх Бог пасылае?

Інф.: Каму-нібудзь і сразу, а каму-нібудзь і чэраз врэмя як каму

Зб.(2): – Так а што можа прысніцца каб збылося?

Інф.: А хто знаець, што можа прысніцца.

Зб.(2): – Ну а ніхто не казаў, што снілася што-нібудзь і сбылося?

Інф.: Вот так як і мне як прыснілася, што я нашла так і нашла бацьку.