Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
практика.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
566.78 Кб
Скачать

55 Этнаграфічныя матэрыялы: Бачэйкава_2013

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ «ПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ»

Архіў

гісторыка-філалагічнага факультэта

кафедра айчыннай і ўсеагульнай гісторыі

фонд № _____________

вопіс № _____________

справа № ____________

сшытак № ___________

аркушаў _____________


Матэрыялы

фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі ПДУ ў Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці

(1-12 ліпеня 2013 г.)

Запісы Аўсейчыка У.Я., Казлова Д.І.,

Палынскай Д.В.

Зроблены ў вв. Свяча, Бачэйкава, Багданава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці

Наваполацк 2013

[130701_002]

В. Багданава Бешанковіцкага раёна

Зб.: – Як у сваты хадзілі?

Інф.: Ну ка мне у сваты прыхадзілі.

Зб.: – А вот хто гэта ішоў у сваты?

Інф.: Дык цяпер жа ўжо памёрлі, адна я асталася. Мне ж ужо 86 гадоў.

Зб.: – А вот хто даўжон ісці? Бацька ідзе жаніха ці каго так бралі?

Інф.: – Прыехаў адзін малец ка мне. Адзін і другі прыехаў, вянчацца не хацелі. Бацька не аддаваў мяне замуж, а бацька веруючы мой быў…НРБ…сагласіўся вянчацца, палюбіў мяне, павянчаўся, гэта ў 50 гаду.

Зб.: – А вот скажыце можа тут такія празднікі бальшыя? Вот тут жа Купала будзець, Ян празднік такі?

Інф.: – Ну вот цяпер Купалу спраўляюць, ужо палюць.

Зб.: – А вот раней як Купалу спраўлялі? Так жа ці па другому?

Інф.: – А мы тожа Купалу спраўлялі як мы малыя былі. Празднавалі, цвяты рвалі ноччу, пелі купальскую песню.

Зб.: – А пра загон ці пелі?

Інф.: – Усю ноч хадзілі. Бывала лампу якую сарвеш. Дзе якія калёсы стаяць выцягнеш на дарогу, ну абышто рабілі.

Зб.: – А дзеўкі вянкі ці плялі на Купалле?

Інф.: – Плялі і вянкі, пускалі на раку, на ваду. Чый які вянок замецюць, чый з якім вянком сходзіцца. Вось гэты малец пускаў і дзеўка. Вот за таго замуж і вышлі.

Зб.: – А вот папараць ці шукалі?

Інф.: – Ай не, мы не шукаем, гаварылі, а мы баяліся. Ну нешта такое чараўнік.

Зб.: – А вот чараўнікі гавораць ці падраблялі на Купалле?

Інф.: – Можа і было, я не знаю. Мы не чаравалі тады былі.

Зб.: – А вот гаварылі, што і малако маглі адабраць у каровы?

Інф.: – Можа якія былі. Гэта не знаю. А ў мяне самой, як я ўжо стала хазяйкай. Прышла цыганка, а ў мяне дзеці былі. Вот прышла цыганка варажыць к нам сюды. Гавора дай мне малака кажа папіць. Я ей наліла малака кружку. Карова ў мяне была тут, хазяйкай была. А яна зробіла нешта, пальцам пабалтала ў малако гэта, пабалтала ды гаворыць: “Якое кажыць малако, усё роўна як яечкі бялком наліты, як яйца сырыя”. Малако зробіла гэтак цыганка. Во гаворыць, плаціце мне, тады кажыць малако вам здзелаю добрае, а то ў вас карова счарованая. Во я ей тут поўны гарнаш яец дала, махеравае плацце дала, грошай 25 рублей дала, тады ж на тыя грошы былі. Абманвалі цыгане.

Зб.: – А вот не было па блізасці яўрэяў тут, ці жылі?

Інф.: – Яўрэі былі. Тут яўрэі былі, яшчэ я малая была, ягады насілі. Я там жыла ў Багданава, у той дзярэўне, каля лесу. Насіла яўрэям прадавала ягады стаканамі. Ну яўрэі нічога ж, яны куплялі ягады і ўсё. Тут жылі яўрэі.

Зб.: – Так а вот чым атлічаюцца яўрэі ад хрысціян? Вера можа ў іх другая?

Інф.: – У іх канешне не такая вера. Яны Богу молюцца, у нас іконы ў цэркве, а яны молюцца і ў вакно глядзяць. А цяпер жа тут яшчэ ёчць яўрэі недзе.

Зб.: – А вот кладбіща ў іх адзельнае было?

Інф.: – Было кладбіща, у нас тут у Бачэйкава. Там ёсць такая дарога к раке і там кладбіща іхняе. А яно ўжо зарасло. Яўрэяў няма ж з вайны, іх жа пабілі.

Зб.: – А чаго вот немцы не любілі яўрэяў?

Інф.: – А хто іх ведае чаго пабілі гэты немцы. Яны многа каго пабілі і рускіх пабілі і ўсіх. У мяне дзядзьку майго, цётку маю забілі. Хату палілі, а бацька быў мой вераючы. Хаты палюць, а ён стаіць на каленях і Богу моліцца. Богу моліцца, а немец ждаў, не паліў хату пакуль ён памоліцца, а тады паваліўся з хаты, выйшаў, хату запалілі. А я малая як немцы прыйшлі была. Тады ж мяне забралі ў Германію. Сколькі мне было 15 гадоў ці што. У Германію забралі дзярэўню нашу, маладзёж забралі. У Германію вывезлі. Вот у 42 гаду забралі ў Германію, а ў 45 гаду я прыехала. І ўсе хаты, што я ішла з Віцебска, трошку падвязлі нас, пяшком ішлі, ішлі, не маглі сваю дзярэўню ўзнаць, адны толькі печы і каміны стаялі, хат няма. Я не магла ўзнаць, дзе гэта я жыла там. Усё спалена было, але мой бацька масцер быў, дык пастроіў хату сабе, пастроіў, маліўся Богу.

Зб.: – А вот тут блізка стараверы можа жылі, не казалі?

Інф.: – Не, стараверы жылі каля лесу, іх цяпер няма там ні аднаго. Некуды павыехалі цяпер, няма старавераў.

Зб.: – Так можа расказвалі, гаварылі, што з кружкі адной вады папіць не давалі?

Інф.: – Не знаю, ну у старавераў каровы былі, пасвілі. Яны былі такія самыя людзі як мы.

Зб.: – Можа вера чым атлічаецца ў іх?

Інф.: – У іх вера, толькі звання не было такога, імя як у нас. Быў адзін малец у мяне звалі яго Меркей, Хоцька, Панфей. Вот тры мальцы помню.

Зб.: – Так яны якія беларусы?

Інф.: – Я не знаю. Жылі тут, значыць счытаюцца беларусы.

Зб.: – А вот можа раскажыце як даўней хлеб пяклі?

Інф.: – Ну так я сама хлеб пякла. Тут пякла як стала хазяйкай, дзеўкай замуж вышла. Ну вот мы пяклі на бульбах. Зварым бульбу, стаўчом яе, а тады цёпленькай вадзічкай развядзём, мукі ўсыпім і паставім каб ён укіс, гэта нанач вечарам ужо ставім. А утрам ужо за ноч укіснець, тады мукі дабаўляем, месім яго, крэпка дабаўляем мукі каб не раскатаўся, булачкі. Вот і садзім у печку.

Зб.: – А садзілі можа на ліст які кляновы?

Інф.: – Кляновы ліст падсцілалі, а хто-нібудзь як вот цяпер к троіцы аір падсцілалі, аірам пяклі хлеб. А ў печ садзілі была такая дашчаная лапата.

Зб.: – А вот заквашвалі ў дзяжы хлеб?

Інф.: – У дзяжы, была дзяжа-закваска. Тая дзяжа ня мыліцца, выскрабеж яе чыста-чыста, закрыеш і паставіш к другому разу хлеб учыняць.

Зб.: – А хлеб жа з жытнёвай мукі пяклі?

Інф.: – Са ржаной.

Зб.: – А з пшанічнай?

Інф.: – А з пшанічнай булкі пяклі к пасхе. Самі дзелалі пшанічную муку. Пшаніцы такія былі стоўпы, таўкачом абтаўчэш, як пасееш. Папылаеш ветрам, выпрыеш усё, а тады яшчэ ў ступу ўсыпеш і вады ўліеш. Доўга таўчэш, а тады мыеш у вадзе, мыеш, на сонцы сушыш. Гэта к пасхе булкі пяклі. Ну і ў жорны малолі. У нас дажа жорны былі … НРБ … круціш, круціш, во гэтак і муку так дабывалі. Булкі пяклі, бліны пяклі. Усё самі дзелалі.

Зб.: – А вот на Вялікдзень валачобнікі ці хадзілі?

Інф.: – Ну я хадзіла. Тады я малая была, як я хадзіла. Там мама мая хадзіла, яшчэ там хадзілі. Яны сабіралі яйцы якія-небудзь, а я толькі карзінку насіла, але пеялі.

Зб.: – А якія песні пеялі?

Інф.: – Валачобнікі валачыліся, валачыліся.., Хрыстос Васкрэсен Божа тожа пеялі.

Зб.: – А вот адзельна ці пеялі дзеўке маладой, як вот у хаце ёсць, гаварылі можа Дзявоцкі Хрыстос?

Інф.: – Пеялі, каторая дзеўка ўжо замуж зашла. Пеялі гэтак.

Зб.: – А вот мальцу тожа пеялі адзельна?

Інф.: – Пеялі.

Зб.: – А вот за гэта ім нешта давалі патом?

Інф.: – Яйкі давалі.

Зб.: – Ну а яшчэ што давалі?

Інф.: – Тады была гарэлка, самагонка. Тады ў хату пазавём. Вот у нас валачобнікі, я вот тут была замужам, а валачобнікі прышлі, песні пяюць, пяюць. Ну пусціла я іх у хату са сваім мужыком. Яец далі, выпіць далі, закусіць. Пасха, напяклі ж усяго.

Зб.: – А вот на Вялікадня ці ходзяць тут на кладбіща?

Інф.: – Ходзяць. Ходзяць на Радуніцу і бацюшка ў нас ёсць. Царква ў нас ёсць, бацюшка быў там. Там кладбіща на Кляшчынскім за ракой, там бацюшка быў.

Зб.: – А з сабой ці носяць што на кладбіща?

Інф.: – Ну яйкі носяць. Гэта па божаму не паложана, але ж пасядзяць на магіле закусюць, дажа вып'юць. На магілу булкі пакрышуць, яечак пакрышуць вараных.

Зб.: – А для чаго крышуць, не гаварылі?

Інф.: – Гэта па мёртвым крышуць, яны ж не з'ядуць, а з'ядуць толькі вароны адны.

Зб.: – А ў якія яшчэ дні памінаюць радзіцелей?

Інф.: – Перад тройцай былі дзяды – паміналі. Ну а так бываець многа такіх памінавенняў.

Зб.: – А вот ці гаварылі як памёр пакойнік, на следующы дзень будзіць яго нада ісці на кладбіща?

Інф.: – Сразу пахароняць, дык ходзяць на кладбіща. Сягоння дзелаюць памінкі ў доме, а назаўтра пойдуць на магілку дзелаць памін.

Зб.: – А вот можа раскажыце ці ёсць здесь французскія пагрыба?

Інф.: – Не, я такіх не знаю.

Зб.: – А валатоўкі ці чулі можа тут?

Інф.: – Гэта я не знаю.