Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать
  1. Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.

1) табаку важыць;

4) бібікі біць;

2) на горкі яблык;

5) на край свету.

3) кашу заварыць;

  1. Адзначце фразеалагічныя калькі.

1) ставіць на карту;

4) агнём і мячом;

2) спачываць на лаўрах;

5) залатая сярэдзіна.

3) з жабіны прыгаршчы;

3. Адзначце запазычаныя фразеалагізмы.

1) агарод гарадзіць;

4) на кругі свая;

2) і куры не шэпчуць;

5) казанская сірата.

3) дамоклаў меч;

4. Адзначце фразеалагічныя паўкалькі.

1) з ветру вяроўкі віць;

4) на ўсю іванаўскую;

2) без году тыдзень;

5) адваротны бок медаля.

3) апошні з магікан;

5. Адзначце кніжныя фразеалагізмы.

1) абіваць парогі;

4) яблык разладу;

2) альфа і амега;

5) перакаваць мячы на аралы.

3) прыйсці на памяць;

6. Адзначце прастамоўныя фразеалагізмы.

1) хвастом віляць;

4) ахілесава пята;

2) падаваць надзеі;

5) ганяць сабак.

3) кацялок варыць;

Літаратура

  1. Беларуская мова: у 2 ч. / Я. М. Адамовіч [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – 5-е выд., выпр. – Мн. : Выш. шк., 2004. – Ч. 1: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія: падручнік. – С. 69–108.

  2. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Ся-мешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мн. : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

Тэма 8.2. Лексікаграфія. Фразеаграфія ( 2 г.)

Пытанні:

1. З гісторыі беларускай лексікаграфіі. Лексікаграфічная праца Ф. Скарыны, Л. Зізанія, П. Бярынды, І. Насовіча, Я. Ціхінскага і інш.

2. Лексікаграфічная праца ў 20-я гг. XX ст.

3. Фразеаграфія як раздзел мовазнаўства. Беларускія фразеалагічныя слоўнікі.

4. Зборнікі ўстойлівых параўнанняў, крылатых выслоўяў і афарызмаў, перыфраз.

5. Будова фразеалагічнага і парэміялагічнага артыкула.

Гласарый

Лексікаграфія — раздзел мовазнаўства, які распрацоўвае пытанні тэорыі і практыкі складання слоўнікаў.

Фразеаграфія — раздзел мовазнаўства, які сістэматызуе фразеалагічныя адзінкі, вывучае тэорыю і практыку складання фразеалагічных слоўнікаў.

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Тэставыя заданні

1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:

  1. «Лексіс» Л. Зізанія;

  2. «Лексікон» П. Бярынды;

  3. «Слоўнік дрыбінскіх шапавалаў» Е. Раманава;

  4. «Віцебскі краёвы слоўнік» М. Каспяровіча;

  5. «Слоўнік беларускай мовы» I. Насовіча.