Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Cучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія : вучэб. дапаможнік / М. Ц. Кавалёва [і інш.]. – 3-е выд., дапрац. і дапоўн. – Мн. : Выш. шк., 1993. – С. 24–26; 51–54.

  2. Азарка, В. У. Беларуская мова : спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапаможнік / В. У. Азарка, А. С. Васілеўская, М. М. Круталевіч. – 3-е выд., перапрац. – Мн. : БДПУ, 2007. – С. 35–59.

  3. Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапаможнік / склад.: В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006. – 84 с.

  4. Беларуская мова: у 2 ч. / Я. М. Адамовіч [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. – 5-е выд., выпр. – Мн. : Выш. шк., 2004. – Ч. 1: Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне. Марфалогія: падручнік. – С. 69–108.

  5. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка : вучэб. дапаможнік / В. А. Ляшчынская. – Мн. : РІВШ БДУ, 2001. – 256 с.

  6. Метадычныя рэкамендацыі па курсе «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» / склад. А. М. Лапкоўская. – Гродна : ГрДУ, 2001. – 85 с.

  7. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы : падручнік / Л. І. Ся-мешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мн. : Універсітэцкае, 1996. – 654 с.

Тэма 7. «Фразеалогія»

Пытанні:

  1. Фразеалогія беларускай мовы паводле паходжання.

  2. Спрадвечна беларускія і запазычаныя фразеалагізмы.

  3. Гістарычныя пласты спрадвечна беларускай фразеалогіі.

  4. Фразеалагічныя калькі. Фразеалагізмы, іх адпаведнікі ў іншых мовах.

Гласарый

Спрадвечна беларускія фразеалагізмы ўключаюць: агульнаславянскія фразеалагічныя адзінкі — гэта фразеалагізмы, што дайшлі да нас з агульнаславянскай мовы; б) усходнеславянскія прыйшлі ў беларускую мову з агульнай усходнеславянскай мовы; в) уласнабеларускія фразеалагізмы ўзніклі ў перыяд фарміравання і развіцця беларускай народнасці.

Запазычаныя фразеалагізмы — гэта фразеалагізмы, якія прыйшлі да нас з іншых моў.

Фразеалагічныя калькі — беларускія фразеалагізмы адпавядаюць рускім фразеалагізмам.

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Адзначце, дзе няправільна растлумачаны фразеалагізм.

  1. Адламаць зубы — пацярпець няўдачу, імкнучыся асіліць што-небудзь.

  2. Падрэзаць крылле — збянтэжыць каго-небудзь, увесці ў стан разгубленасці.

  3. Аддаць даніну — вярнуць доўг; аддаць тое, што пазычаў.

  4. Адкрыць Амерыку — дапамагчы каму-небудзь убачыць, уразумець праўду пра каго-небудзь, што-небудзь, паказаць сутнасць каго-небудзь, чаго-небудзь.

  5. Амбіцыі без амуніцыі — пра беспадстаўныя амбіцыі.

  6. Апусціць рукі — страціць здольнасць або жаданне займацца чым-небудзь.

  7. Апусціць (падтуліць) хвост — страціць энергію, бадзёрасць.

  8. За дрэвамі не бачыць лесу — за чым-небудзь дробным не заўважаць значнага, вялікага.

  9. Бегчы куды вочы глядзяць — бегчы вельмі хутка, імкліва.

  10. Ні брат ні сват — пра таго, хто ні ад каго не залежыць, каму ўсё лёгка даецца.

  11. Брацца ў сілу — пачынаць хутка расці, бурна развівацца; усталёўвацца.

  12. Увайсці ў каляіну — азнаёміцца дэталёва або ў агульных рысах з чым-небудзь.

  13. Давялося чарвяку на вяку — пра вельмі рэдкую ўдачу, шчаслівы выпадак.

  14. Увайсці ў гады — стаць вядомым, надоўга захавацца ў памяці людзей; пакінуць след у гісторыі.

  15. Як на далоні — блізка.

  16. Глытаць словы — маўчаць, нічога не гаварыць.

  17. Асінае гняздо — пра зборышча людзей, шкодных для грамадства, а таксама пра іх жыллё, месца знаходжання.

  18. Дайсці да розуму — разабрацца ў чым-небудзь.

  19. Даць галаву на адрэз (на адсячэнне) — рызыкаваць жыццём.

  20. Ні два ні паўтара — пра што-небудзь няпэўнае, неакрэсленае, недакладнае; ні тое ні сёе.

Заданне 2. Прывядзіце беларускія адпаведнікі да фразеалагізмаў з рускай мовы.

В кои то веки, черт его знает, у черта на куличках, олух царя небесного, из уст в уста, иметь зуб, два сапога пора, то и дело, набитый дурак, идти проторенным путем, набить оскомину, плыть по течению, пойти на хитрость, чин чином, десятому заказать, как мертвому припарка, запасть в душу, палец о палец не ударил, с бухты-барахты, впасть в немилость.

Заданне 3. Вызначеце стылістычную афарбоўку фразеалагізмаў. Пастаўце ў дужках адпаведную лічбу: 1 — агульнаўжывальны, 2 — размоўны, 3 — кніжны.

Выводзіць у людзі ( ), краевугольны камень ( ), валіць у адну кучу ( ), кануць у лету ( ), у адзін голас ( ), абламаць рогі ( ), не за гарамі ( ), наступаць на пяткі ( ), яблык разладу ( ), белая пляма ( ), ад чыстага сэрца ( ), кату на пяту ( ), зорка першай вялічыні ( ), камыліць шыю ( ), сын свайго часу ( ), стрымаць слова ( ), варон лавіць ( ), на ўвесь свет ( ), лёгкі на пад’ём ( ), альфа і амега ( ).

Заданне 4. Да фразеалагізмаў рускай мовы падабраць адпаведныя па значэнню беларускія фразеалагізмы. Растлумачыць значэнне фразеалагізмаў. З трыма беларускімі фразеалагізмамі скласці сказы.

Узор: Нос к носу — твар у твар.

Нос к носу; глаза на лоб лезут; сыграть в ящик; попал как кур во щи; реветь белугой; втирать очки; Федот, да не тот; пронизать взглядом.

Для даведак: твар у твар; вочы вырачыць; дуба даць; трапіў у нерат — ні ў зад, ні ўперад; крычаць немым голасам; туман у вочы пускалі; Саўка, ды ў не тых санках; працяць вокам.

Заданне 5. Тэставыя заданні.