- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Устаўшце прапушчаныя літары, раскрыйце дужкі. Лічбы запісвайце словамі.
1. 5 лістапад 1512 года ў царкве (С, с)вятога Урбана сабралася кал… найслаўнейшых (Д, д)актароў (М, м)астацтваў і (М, м)едыцыны (П, п)адуанскага (У, у)ніверсітэта, каб вырашыць пытанне аб допуску да экзам…наў на ступень (Д, д)октара (М, м)едыцыны Францыска Скарыны. 2.Трохі …боку стаяў стары кароцен…кі «(М, м)асквіч». 3. У хату (Л, л)есавік прынёс калыску цікавых казак поўную і сноў. Пра (Ч, ч)арадзея, (Р, р)ымшаву папліску. Пра бацьк(ін, аў) дар і пра яго сыноў. 4. У мяк…ай цішы кол…раў ласкавых успыхваюць аген…чыкамі травы. Дзе (Ф, ф)ея пакінула сл…ды. 5. Святліцца (М, м)лечны (Ш, ш)лях — планетны мост. Ён (Р, р)озуму (В, в)ышэйшага тварэнне! 6. Мурашка ў гэтым свеце неабдымным, малю я (Б, б)ога: «Дай яшчэ адну пагодную, клапотную в…сну!» 7. На (К, к)упалле там птушка садзіцца, пяе, у (П, п)іліпаўку (Б, б)ожая (К, к)ароўка і прысела на прынт…р. 9. На сустрэчу да студэнтаў (Б, б)еларускага (Дз. Дз)яржаўнага (Т, т)эхналагічнага (У, у)ніверсітэта завіталі (М, м)іністр (А, а)дукацыі (Р, р)эспублікі (Б, б)еларусь, (С, с)таршыня (С, с)авета (Р, р)эспублікі (Н, н)ацыянальнага (С, с)ходу (Р, р)эспублікі (Б, б)еларусь, а таксама (М, м)ітрапаліт (М, м)інскі і (С, с)луцкі, (П, п)атрыяршы (Э, э)кзарх (У, у)сяе (Б, б)еларусі. 10. Ефрасіння (П, п)олацкая ў немаладым ужо ўзросце накіравалася да (Г, г)роба (Г, г)асподняга.
Заданне 2. Калі неабходна выбраць вялікую літару, пастаўце лічбу 1, калі малую — лічбу 2.
-
Сябар (С, с) карыназнавец
(Б. б)урыданаў асёл
(А, а)лесеў бацька
Не давядзі (Б, б)ожа
(С, с)карынаўскія першадрукі
(В, в)ялікі пост
(П, п)апа (Р, р)ымскі
(К, к)рыжовыя паходы
(Ж, ж)дановіцкая гародніна
(У, у)зброеныя (С, с)ілы РБ
(Ж, ж)ыцень
Генеральны (П, п)ракурор РБ
(Дз, дз)яржаўны сцяг РБ
(С, с)аюз пісьменнікаў
(С, с)карынаўская стыпендыя
(Б, б)ожы дзьмухавец
Храм (Б, б)ожы
(Дз, дз)ева Марыя
(С, с)тары Запавет
(У, у)васкрэсенне Хрыстова
Заданне 3. Адзначце складаныя назвы, дзе ўсе ўказаныя словы трэба пісаць з вялікай літары. Выпішыце гэтыя прыклады.
1) горад (С, с)тарыя (Д, д)арогі;
2) (М, м)іністэрства (А, а)дукацыі Рэспублікі Беларусь;
3) Выбары (П, п)рэзідэнта (Р, р)эспублікі Беларусь;
4) (М, м)лечны (Ш, ш)лях;
5) (С, с)узор’е (Р, р)ыбы;
6) вёска (К, к)аралёў (С, с)тан;
7) прыйшлі на (Ж, ж)уква (П, п)оле;
8) у (Б, б)елавежскай (П, п)ушчы;
9) (Б, б)еларускі (Н, н)ацыянальны (Т, т)эхнічны (У, у)ніверсітэт;
10) краіны (З, з)аходняй (Е, е)ўропы;
11) (Ч, ч)ырвоная (А, а)рмія;
12) (В, в)ялікае (М, м)ядзвежае возера;
13) (П, п)олацкае (К, к)няства;
14) (В, в)ялікае (К, к)няства (Л, л)ітоўскае;
15) (К, к)іеўская (Р, р)усь;
16) (Р, р)эч (П, п)аспалітая;
17) (Э, э)поха (А, а)светніцтва;
18) (К, к)рычаўскае (П, п)аўстанне;
19) мікрараён (З, з)ялёны (Л, л)уг;
20) дайшлі да (Г, г)нілога (Б, б)алота;
21) вёска (Г, г)нілое (Б, б)алота;
22) зусім (Г, г)нілое (Б, б)алота;
23) (Г, г)ерой (С, с)авецкага (С, с)аюза;
24) (С, с)ярэдняя (Ш, ш)кола № 81;
25) (Ч, ч)ырвоная (К, к)ніга;
26) (М, м)інская (Н, н)ацыянальная (Г, г)імназія № 4;
27) вёска (В, в)ялікае (В, в)озера;
28) (П, п)алац (С, с)порту;
29) (Дз, дз)ень (А, а)баронцы (А, а)йчыны;
30) (К, к)урган (С, с)лавы.
Тэма 6.6 Дыферэнцыяцыя лексікі сучаснай беларускай мовы паводле паходжання
Пытанні
Семантычнае, фанетычнае і марфалагічнае асваенне запазычаных слоў.
Інтэрнацыяналізмы ў беларускай мове.
Калькі і паўкалькі.
Экзатызмы. Варварызмы.
Гласарый
Фанетычнае асваенне — гэта падпарадкаванне іншамоўных слоў фанетычным законам беларускай мовы і правілам вымаўлення.
Граматычнае асваенне — гэта поўнае або частковае падпарадкаванне марфемнай структуры іншамоўных слоў законам беларуксай мовы пры захаванні асноўных элементаў мовы-крыніцы.
Семантычнае асваенне — калі іншамоўныя словы напаўняюцца новымі значэннямі, не характэрнымі да мовы-крыніцы.
Інтэрнацыяналізмы — гэта асобны пласт лексікі, якая выкарыстоўваецца ў шматлікіх роднасных і няроднасных мовах; гэта спецыяльныя тэрміны з розных галін навукі, тэхнікі, культуры.
Варварызмы — гэта слова ці словазлучэнне, якое запазычана з чужой мовы і пакуль што ўспрымаецца як іншамоўнае.
Экзатызмы — гэта запазычаныя словы, якія абазначаюць прадметы і паняцці, не ўласцівыя беларускай рэчаіснасці, а характарызуюць палітычнае, эканамічнае, культурнае жыццё замежных краін.
Калька — гэта слова або выраз, будова якога такая ж, як і будова ўзятага за ўзор слова.
Поўныя калькі ўтвораныя з беларускіх каранёў і беларускіх афіксаў на ўзор адпаведных рускіх слоў.
Няпоўныя калькі ўтвораныя з беларускіх і рускіх структурных элементаў (беларускі корань і рускі афікс або рускі корань беларускі афікс).
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Знайдзіце ў сказах запазычаня словы, якія ў беларускай мове існавалі ці існуюць у выглядзе варыянтаў. Параўнайце, які варыянт запазычанага слова бліжэй да іншамоўнага прататыпа. Вызначце характар асваення слова беларускай мовай.
1. Я часцяком адзін прыходзіў на гэты масток, абапіраўся на жалезныя парэнчы і глядзеў у бездань (Р. Сабалеўскі). Накрытыя радзюжкамі коні грызлі жоўтымі зубамі сухую парэнчу (В. Адамчык). 2. Прасакатаў ужо на жалезным хаду Грамой з Грамабоіхаю з поўнай паўасмінкай у перадку: вянгліна, пірагі, кілбасы (К. Крапіва). Не горшая была і вяндліна, якую прывёз аканом (А. Чарнышэвіч). 3. Праплывалі ў цяжкай, саліднай, як тая конка, форме з кукардамі, пятліцамі, гузікамі рускія чыноўнікі (М. Гарэцкі). Ён… насіў шапку з какардай, форменны дыяганалевы касцюм і бліскучыя хромавыя боты (І. Навуменка). 4. Яна працягвае руку спачатку па пірог, потым зграбае цэлую жменю скрыдікаў каўбасы (А. Васілевіч). Над параю трасла, разганяючы яе скрылікам змучанага вялага сала чарнявая дзяўчына з тоненькай белаю шыяй (В. Адамчык). 5. Стаў, пастаяў, паглядзеў, а тады дастае з кішэні футарал (Л. Калюга). Зноў піла пад пахаю ў чахле, бы ў футтляры скрыпка (Р. Барадулін). 6. Вакол пераліваліся ў розныя калёры крыштальныя карафіны з рознымі вінамі — французскімі і венгерскімі (З. Бядуля) Настойка, па вясковай завядзёнцы, у старых, яшчэ, здаецца,даваеннага ўзору, графінах (С. Каробкіна). 7. Не менш прыгожыя былі і муштукі — пераліваліся вясёлкай (І.Шамякін). Ды ён жа зусім не ведае гэтых людзей, — ні маладых рагатуноў… ні сівых ды лысых масье ў акулярах, з люлечкамі да мунштукамі, з выглядам важным, маўклівым, загадкавым (Я.Брыль).
Заданне 2. Выпішыце спачатку запазычаныя словы, затым словы з запазычаным коранем, але беларускімі прыстаўкамі і суфіксамі і нарэшце ўласнабеларускія словы.
Друкарня, палетак, перапрафіліраваць, таймер, гушкалка, шасэ, рэзервуар, сведчыць, карамелька, прымадонна, цыклон, леснічоўка, рэлейны, узлобак, дынамавец, спаніэль працантоўка, выпукляць, шахіня, алфавіт, жабрацтва, забраніраваць, трэнінг, галетнік, рагатушка, трукач, кандуктар, стрэс, лясун, юбілейны, мачанка, карэкціроўка.
Заданне 3. Выпішыце запазычаныя словы. З дапамогай «Слоўніка іншамоўных слоў» А.М. Булыкі (Мн., 1993) вызначце іх паходжанне.
Гэты прастор мы бачым і ўвесь наступны дзень. Узброеныя біноклямі, як уладары мора, многія вышукваюць з палубы далёкія маякі, рыскі астраўкоў, гадаюць, што гэта. Прайшлі блізка міма вялікага фінскага вострава. Ён увесь у лясах, на беразе некалькі невялікіх будынкаў, маяк.
Жыццё хутка ўваходзіць у норму, экзотыка становіцца будзённасцю. За абедам аб’явілі, што мінаем з левага борта яшчэ нейкі востраў, некалькі чалавек усталі, вярнуліся і — ні слова больш пра яго. Вабіць іншае: напаўняецца пусты яшчэ зранку басейн, з помпаў шыпіць, б’е вада. На карме за басейнам збіраюцца, грэюцца ў шэзлонгах на сонцы. Назіраюць за тымі, хто загарае, купаецца, потым і самі раздзяваюцца і купаюцца. Тут найбольш людна і шумна.
Даволі людна, хоць і не шумна, у салоне бібліятэкі — перабіраюць кніжкі, часопісы (І. Мележ).
Заданне 4. Знайдзіце ў сказах экзатычную лексіку, растлумачце значэнне запазычаных слоў.
1. Расплятае вецер косы, свішча тонкая камча, цяжка дыхае раскосы аргамак каля пляча (С. Грахоўскі). 2. Засланяючы даль краявіду, узняліся ўгару тэрыконы, шмат вышэйшыя за піраміды, збудаваныя пры фараонах (М. Аўоамчык). 3. Паміж красуючых садоў, як рой маленькіх матылькоў, калібры гнёзды дзеткам уюць, газэлі лёгкія жывуць (К. Буйло). 4. Клічуць заўтра тугія тамтамы… І спавіта Афрыка чорная белым сары, нібы бінтамі… (Г. Бураўкін). 5. Яна пра вікінгаў расказвае ў песнях, як снягоў разгон; фіёрды з даўнішнімі назвамі прыводзіць у дзіцячы сон (Я. Сіпакоў). 6. І на далінах, на схілах бачу паміж каласамі скачкі джыгітаў тваіх, бурныя скокі хеўсураў (Я. Брыль). 7. Гаркавы дымок сак-саула. Баран смерць прыняў з-за гасцей. І смыленню цягне з аула, і прысмерк, як плоў, загусцеў (Р. Барадулін). 8. За… (мандарынам) чатыры чалавекі неслі паланкін, нібы будку, з сіняй шаўковай занавескай (Я. Маўр). 9. Я раптам пачуў перастук кастаньет і звон задуменны гітары (П. Панчанка). 10. Куба — мачэта, якім мазалістыя рукі ссякаюць у сафру цукровы траснік, да сонца праз цемру шляхі пракладаюць (М. Танк). 11. Муэдзін кабету прывітае, сам сабе прамовіць муэдзін: «Паранджу, напэўна, апранае, каб хаваць маршчыны ад мужчын…» (А. Вялюгін). 12. Ні рэк, ні азёр вам, а толькі — спякота і подых гарачы сыпучых барханаў. А жыць жа і вам, як і ўсім нам, ахвота. А тут яшчэ… ночы і дні — караваны (А.Бачыла).
