
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Літаратура
Буракова, М.У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава, пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.
Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. — Мінск : Выш. шк., 2005. — 316 с.
Новае ў беларускай арфаграфіі. Правілы. Заданні. Тэсты. Слоўнік : вучэбны дапаможнік / У. І. Куліковіч. — Мінск : Новое знание, 2009. — 104 с.
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.
Тэма 4.2. Графіка
Вучэбная мэта: засваенне этапаў фарміравання графічнай сістэмы беларускай мовы; раскрыццё зместу і задач графікі як раздзела мовазнаўства; знаёмства з гісторыяй стварэння алфавіта.
План:
1. 3 гісторыі беларускай графікі.
2. Кірыліца - аснова беларускай графікі. Удасканаленне шрыфту беларускім першадрукаром Ф. Скарынам. Увядзенне грамадзянскага алфавіта (1708).
3. Выкарыстанне ў беларускім пісьменстве з канца XVII ст. лацінскай графічнай сістэмы (лацінкі). Паралельнае выкарыстанне ў кнігадрукаванні XIX - пачаткуXX ст. кірыліцы і лацінкі. Тэксты, напісаныя арабскім пісьмом. Кітабы.
Гласарый:
Г р а ф і к а (грэч. §гаркікё, ад %гаркд — пішу, малюю) – раздзел мовазнаўства, які вывучае пісьмовыя знакі, а таксама су-адноеіны літар і гукаў, называецца.
А л ф а в і т — гэта ўсе літары той ці іншай мовы, размешчаныя ў пэўным парадку. Слова алфавіт (ад грэч. аІркаЬёіоз) утварылася ад назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта — альфа а і бэта (3 (навагрэч. — віта).
У аснове сучаснага беларускага алфавіта ляжыць к і р ы л і ц а — старажытная славянская азбука, якая была створана ў 863 г. і ў гонар першага славянскага асветніка Кірыла атрымала назву кірыліцы.
Вучэбна-практычныя матэрыялы
1. Выканайце тэст.
1. Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) першым этапам пісьма было ідэаграфія;
б) піктаграфія ўяўляе сабой цэлае, не расчляненае на словы, паведамленне ў малюнках;
в) фанетычнае пісьмо арыентуецца на гучанне, а не на значэнне.
г) ранняй формай фанетычнага пісьма было складовае пісьмо;
д) элементы ідэаграфіі да нашых дзен не дайшлі.
2 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) першымі да складовага пісьма прыйшлі шумеры і егіпцяне;
б) другім этапам развіцця фанетычнага пісьма стала літарнае пісьмо;
в) вядомы адзін тып літарнага пісьма – кансанантнае;
г) стваральнікам першай літарнай(кансанантнай) сістэмы пісьма былі фінікійцы;
д) першы фінікійскі алфавіт складаўся з 25 літар.
3 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) грэкі змянілі парадак фінікійскага пісьма, але захавалі абрысы літар;
б) грэкі крыху змянілі абрысы фінікійскіх літар і іх назвы, але захавалі парадак;
в) грэкі абазначылі літарамі галосныя гукі;
г) фінікійскае пісьмо ўключае 24 літары – 17 зычных і 7 галосных;
д) фінікійскае пісьмо ўключае 26 літар – 19 зычных і 7 галосных.
4 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) раздзел мовазнаўства, які вывучае абрысы пісьмовых знакаў і замацаваныя за імі гукавыя значэнні называецца графікай.
б) тэрмін “ графіка” абазначае толькі сукупнасць літар;
в) беларускае пісьмо ў сваёй аснове літарна-гукавое;
г) сукупнасць літар у традыцыйна ўстаноўленым парадку называецца алфавітам;
д) у графічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і вялікія.
5 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) у беларускім алфавіце 32 літары;
б) 33 літары;
в) 34 літары;
г) 10 літар для абазначэння галосных гукаў, 21 літара для абазначэння зычных гукаў;
д) літара ь(мяккі знак) гука не абазначае.
6 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) у аснову беларускага алфавіта пакладзены кірыліца і лацініца;
б) Петр I правёў афіцыйную рэформу кірыліцкага пісьма;
в) узоры літар грамадзянскага алфавіта былі прапанаваны Ф.Скарынай;
г) рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай;
д) пасля рэформы кірыліцкага пісьма літары былі набліжаны да глаголіцы.
7 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) літару ё ўвёў Ламаносаў;
б) літара й была зацверджана Расійскай Акадэміяй навук;
в) літара э была ўзаконена Пятром I .
г) літара ё была ўведзена пісьменнікам М.Карамзіным;
д) літара й была зацверджана Пятром I .
8 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) перадача на пісьме гукаў моцных пазіцый – сфера арфаграфіі;
б) перадача на пісьме гукаў моцных пазіцый – сфера графікі;
в) перадача гукаў слабых пазіцый – сфера арфаграфіі;
г) з пункту погляду асноўных значэнняў усе літары падзяляюцца на адназначныя і двухзначныя;
д) пераважная большасць беларускіх літар мае адно значэнне.
9 Адзначце правільныя сцвярджэнні :
а) літары, якія маюць два асноўныя значэнні, называюць двухзначнымі;
б) колькасць літар беларускага алфавіта адпавядае колькасці гукаў;
в) літары, якія маюць адно гукавое значэнне, называюцца адназначнымі;
г)сутнасць складовага прынцыпу ў тым, што адзін і той жа гук на пісьме абазначаецца адной і той жа літарай;
д) паводле гукавога прынцыпу ўжываюцца адназначныя літары.
10. Адзначце правільнае:
Графіка — гэта...
мінімальная адзінка сістэмы пісьма, якой абазначаецца слова, марфема, склад або фанема;
сукупнасць графічных знакаў пэўнай сістэмы пісьма, размешчаных у агульнапрынятым парадку;
раздзел мовазнаўства, які вывучае суадносіны паміж літарамі і гукамі ў фанаграфічным пісьме;
раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму правіл, што вызначаюць аднолькавае напісанне;
знак пісьма, складзены са зліцця дзвюх літар, пры якім элемент адной літары з'яўляецца агульным для наступнай.
11. Адзначце асноўны прынцып беларускай графікі:
марфемны; 4) лексічны;
марфалагічны; 5) семантычны.
складовы;
12. Адзначце. у якім годзе Ф. Скарына надрукаваў першую кнігу:
1) 1490;
2) 1519;
3) 1540;
4) 1517;
5) 1562.
13. Адзначце, у якім годзе апублікавана першае выдане «Беларускай граматыкі для школ» Б. Тарашкевіча.
1) 1915;
2) 1912;
3) 1918;
4) 1930;
5) 1991.
14. Адзначце, калі польскі сейм забараніў на Беларусі карыстанне беларускай мовай.
1) 1569;
2) 1696;
3) 1772;
4) 1830;
5) 1795.
Заданне 2. Запішыце наступныя словы ў алфавітным парадку.
Экзамен, семестр, спецыяльнасць, асістэнт, неабсяжны, экскурсія, малаціць, малацьба, прасіць, просьба, дубок, дубкі, перапісаць, перапісчык, шчасце, матчына, шчырасць, бярозка, абмеркаваць, бярозавы, расказаць, казка, абсаджаны, геаграфія, дацэнт, цэнтральны, дзеці, гекзаметр, адпрацаваць, адведаць, даход, імгненна, пограб, ледаход, дождж, дажджынкі, кладка, кладу, бабка, восень, лесавоз, вясёлы, жыццё, заказ, ясень, ячмень, яблыня, узор, юстыцыя, ювелірны.
Тэма 5.1 Арфаграфія
Пытанні:
Ужыванне вялікай літары.
Гласарый
Арфаграфія — гэта раздзел мовазнаўства, які вывучае і распрацоўвае сістэму правіл, што вызначаюць аднастайную перадачу вуснай мовы на пісьме. Напісанне вялікай літары заснавана на дыферэнцыйным прынцыпе.
Вялікая літара ўжываецца: 1) для вылучэння сказаў, вершаваных радкоў; 2) для размеджавання агульных і ўласных назваў; 3) для стылістычнага выдзялення слоў з пэўнай сімволікай.