
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Правапіс запазычаных слоў.
Тут Б. тарашкевічам былі распрацаваны толькі некаторыя агульныя правілы:
напісанне адной літары замест падвойных: каса, маса, тэлеграма, Фінляндыя;
перадача мяккага [л’]: Лёндан, лёзунг, маналёг, лёяльны;
адсутнасць дзекання і цекання: дынаміт, аптэка, студэнт;
цвёрдасць [з], [с], [ц]: асыстэнт, газэта, пазыцыя.
І яшчэ: аўтар выказваў меркаванне, што аканне і яканне паступова будзе рапаўсюджвацца на запазычаныя словы, гэта “стане жыццёвай патрэбай”.
Напісанне складаных слоў.
Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
У 20-я гады робяцца спробы спрасціць некаторыя правілы правапісу і сфармуляваць новыя, якіх не было ў падручніку Б. Тарашкевіча. З гэтай нагоды і была склікана ў 1926 г. у Мінску Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. У ёй прынялі ўдзел 69 чалавек: вядучыя супрацоўнікі Інбелкульта, прафесары і дацэнты БДУ, навучальных устаноў масквы, ленінграда і Кіева, пісьменнікі, выкладчыкі тагачасных педтэхнікумаў, а таксама 10 замежных моваведаў і культурных дзеячаў з германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Латвіі і Літвы.
Першымі на канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні беларускай графікі. Сваё бачанне будучага азбукі выказалі Я. Лёсік і прафесар П. Растаргуеў. Я. Лёсік прапаноўваў наступнае:
афрыкаты дж і дз абазначаць літарамі д і з з дыякрытычнымі знакамі над імі;
асобна абазначаць выбухны гук г, як гэта рабілася ў некаторых выданнях на першым этапе развіцця новай беларускай мовы;
літару й замяніць літарай j;
ётавыя літары ё, е, ю, я ў пачатку складоў перадаваць спалучэннямі jэ, jо, jу, jа;
літару ы замяніць літарай і.
П. Растаргуеў прапанаваў абазначаць афрыкаты дз і дж літарамі сербскага алфавіта ŋ і ħ. Прапановы іх камісія большасцю галасоў не прыняла.
Акрамя гэтага, на канферэнцыі абмяркоўваліся і пытанні рэформы беларукага правапісу. прапаноўвалася ўвесці поўнае аканне і яканне; адмовіцца ад ужывання мяккага знака для абазначэння асіміляцыйнай мяккасці; перайсці на лацініцу і іншыя.
На падставе многіх рашэнняў канферэнцыі ў 1930 годзе быў апублікаваны праект беларускана правапісу, у распрацоўцы якога прынялі ўдзел С. Некрашэвіч, Я. Лёсік, Янка Купала, П. Бузук, А. Багдановіч і інш.
Аднак у гэты час распачаліся рэпрэсіі супраць беларускай інтэлігенцыі. У лік рэпрэсіраваных трапілі Некрашэвіч, Лёсік, пазней — П. Бузук. Былі накладзены забароны на іх працы.
Аднак партыйнымі ўладамі курсам на “зліццё”нацый і нацыянальных моў, лёс гэтага праекта, так як і лёс многіх яго рапрацоўшчыкаў, аказаўся трагічным. А крыху пазней, у 1933 годзе, быў апублікаваны новы праект, падрыхтаваны Інстытутаммовазнаўства АН БССР, які ў многім адрозніваўся ад ранейшага, а таксама ад некаторых папярэдніх прапаноў Б. Тарашкевіча. менавіта на аснове гэтага праекта 26 жніўня 1933 года Савет Народных Камісараў БССР зацвердзіў пастанову “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”, якая афіцыйна ўзаконьвала адзіныя і абавязковыя для ўсіх арфаграфічныя правілы.
Значэнне гэтай пастановы для развіцця заключаецца ў тым, што яна ўпершыню афіцыяльна ўзаконіла пэўныя нормы беларускай арфаграфіі, г.зн. абвясціла іх як абавязковыя пры вядзенні дзяржаўных спраў, у школьным навучанні, у перыядычным друку, мастацкай і навуковай літаратуры, радыёвяшчанні і г.д.
Такім чынам, гэтая пастанова замацавала і стабілізавала асноўныя правілы сучаснай беларускай арфаграфіі, аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларускага правапісу, асабліва такія, як напісанне іншамоўных і складаных слоў, а таксама напісанне пачатковых в, о, т, сч, галосных э. е (Шэўчэнка, Владімір, Орол, Тіханаў).
А ў 1934 годзе на аснове пастановы быў выдадзены “Правапіс беларускай мовы”. У ім было ўведзена 23 пункты новых правілаў. Вось некаторыя з іх:
не абазначалася на пісьме мяккім знакам асіміляцыйная мяккасць: снег, святло, каменне, галлё;
зычныя асновы [к], [т], [ц], [ч] у спалучэнні з суфіксальным [с] перадаваліся літарай ц: брацкі, кравецкі, ткацкі; зычны [д] перад суфіксальным [с] захоўваўся: завадскі, грамадскі і некаторыя іншыя правілы.
Аднак і ў гэтай пастанове не да канца былі вырашаны многія праблемы беларукага правапісу. Вось толькі некаторыя непаслядоўнасці перадачы на пісьме галосных і зычных:
ненаціскны галосны [о] ў іншамоўных словах абазначаўся літарай а: камісія, арганізацыя; выключэнне складалі словы з канцавым [о]: бруто, нето, а таксама інтэрнацыянальна-рэвалюцыйныя словы, якія пісаліся на ўзор рускай мовы: соцыялізм, комунізм, рэволюцыя;
захаванне ў запазычаных уласных імёнах э, е, а таксама пачатковых в, о, т, сч: Шэшчэнка, Нева, Владзімір, Орол, Тіханаў, Счасліўцаў і інш.
Трэці этап у развіцці беларускай літаратурнай мовы пачаўся з дыскусіі ў перыядычным друку па пытаннях беларуксага правапісу, якая працягвалася і пасля Вялікай Айчыннай вайны. У ёй прынялі ўдзел пісьменнікі, навукоўцы, настаўнікі роднай мовы і літаратуры.
У 1951 г. была створана Арфаграфічная камісія на чале з Я. Коласам, якая распрацавала і вынесла на абмеркаванне "Праект змен і ўдакладненняў беларускага правапсіу". У выніку было вырашана, што беларуская арфаграфія не патрабуе карэнных змен, а толькі частковага ўдакладнення. На гэтай падставе 11 мая 1957 г. Савет Міністраў БССР прыняў пастанову "Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу. (зачытаць пастанову Дзяругіна Т.)
На аснове гэтай пастановы ў 1959 г. выйшлі "Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі" 1959 г.
Вось толькі некаторыя змены і ўдакладненні, якія былі ўнеены ў правапіс і дзейнічаюць сёння:
пашырэнне акання (з пэўнымі выключэннямі): рэвалюцыя, сацыялізм, камунізм, Арол, Шаўчэнка, але: Токіо, трыо, світэр, тэатр;
напісанне я ў першым пераднаціскным складзе “у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах з славянскай лексічнай асновай, а таксама даўно запазычаных з неславянскіх моў”: Дзяніс, Бялінскі, але: Версаль, Неапаль;
удакладненне дзекання і цекання (устанаўліваліся напісанні тыпу Ціміразеў замест Тіміразеў);
напісанне ў імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвахна месцы пачатковага [в] — у адпаведнасці з вымаўленнем — У: Уладзімір, Урублеўскі;
замацавана раздзельнае напісаннечасціц б (бы), ж (жа);
уведзена напісанне раздзяляльнага мяккага знака: Мальер, Нью-Йорк, канферансье;
выпрайцаваны правілы правапісу складаных і складанаскарочаных слоў;
частка паў- стала пісацца праз літару а: паўлімона, паўдома і некаторыя іншыя правілы.
Чацвёрты перыяд пачынаецца з 1959 г. Гэты перыяд у развіцці беларускага правапісу вызначаецца далейшай распрацоўкай і ўдакладненнем складаных, недакладных напісанняў. Вялікае значэнне ў такой справе мелі выдадзеныя падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, слоўнікі: “Граматыка беларускай мовы” (1962 — 1966, т. 1-2), Я. М. Камароўскі “Беларускі правапіс” (1965), “Сучасная беларуская арфаграфія” (1985), Ф. Янкоўскі “Сучасная беларуская мова” (1984), “Беларуска-рускі слоўнік” (1962, выд. 2-е, 1988 — 1989), “Слоўнік беларускай мовы. Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне” (1987), “Арфаграфічны слоўнік” М. Лобана, М. Судніка (1990, 6-е выд.) і інш.
Тым не менш далейшае развіццё беларускай мовы і мовазнаўства выявілі шэраг недахопаў у існуючай арфаграфіі. Аднак толькі ў другой палавіне 80-х гадоў у выніку грамадска-палітычных змен у жыцці нашага грамадства стала магчымым непрадузята, без палітынай афарбоўзкі ацаніць мінулае беларускага правапісу, аабліва рэформу 1933 г. На старонках перыядычнага друку, пачынаючы з 1990 года, распачынаецца дыскусія аб адпаведнасці суанага правапісу запатрабаванням грамадства. У ходзе дыскусіі вызначыліся два супрацьлеглыя падыходы да праблемы уніфікацыі існуючай арфаграфіі.
Сутнасць першага — неадкладнае правядзенне рэформы і карэнны перагляд асобных нормаў сучаснага правапісу.
Сутнасць другога падыходу — зрабіць удакладненні і пераацэнку асобных правілаў, “каб не прынесці шкоды як таму, хто чытае, так і таму, хто піша” (А. Падлужны).
З гэтай нагоды 19-20 лістапада 1992 года ў Мінску прайшла акадэмічная канферэнцыя “Праблемы беларускага правапісу”, па выніках работы якой у лютым 1994 года дзяржаўная камісія вынесла на абмеркаванне грамадскасці прапановы па спрашчэнні асобных правілаў.
У прадмове да выніковага дакумента Дзяржаўнай камісіі па ўдакладненні правапісу беларускай літаратурнай мовы гаворыцца: “само пытанне аб удакладненні правапісу нашай літаратурнай мовы не надуманае і не кімсьці навязанае, як гэта здаецца некаторым шаноўным грамадзянам. Яно ўзнікла таму, што нельга далей пакідаць па-за ўвагай той разнабой у мове друку, радыё і тэлебачання, які выразна абазначыўся і набывае ўсё большыя маштабы. У грамадскай моўнай практыцы ўсталёўваецца свавольства і хаос, што вельмі згубна адбіваецца на агульным узрлўні пісьменнасці ў краіне, не кажучы пра тое, што гэта не робіць нам, грамадству і дзяржаве гонару”.
Камісія вынесла на разгляд удакладненні па 12 пунктах існуючых правіл. Сярод іх:
Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі, сьнедаць, бяззьмен, з’езд, разьюшаны.
Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць.
Канкавыя спалучэнні асновы на -эр, -эл (ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз -ар, -ал (ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.
Падпарадкаваць напісанне пачатковага ненаціскнога у ў запазычаных словах агульнаму правілу правапісу у, ў: ва ўніверсітэце, правесці ўніфікацыю, вайсковая ўніформа.
Асабовыя ўласныя імёны пісаць згодна з нацыянальнай традыцыяй, улічваючы пажаданні бацькоў і носьбітаў: Жана і Жанна, Ілья і Ілля, але: Тацяна.
У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых, неапраўданых выключэнняў.
Такім чынам, работа па нармалізацыі сучаснага беларускага правапісу працягваецца, і ў “Настаўніцкай газеце” ад 17 кастрычніка 2005 года выйшаў артыкул “Новае ў правапісе галосных і зычных гукаў”.
Пытанні для самападрыхтоўкі: