- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Літаратура
Бурак, Л. І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л. І. Бурак. — 3-е выд., дап. і перапрац. — Мінск : Нар. асвета, 1982. — 223 с.
Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.
Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. — Мінск : Выш. шк., 2005. — 316 с.
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.
Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. — Мінск : Аверсэв, 2006. — 286 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.
Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.
Тэма 11.5.8 Ускладнены сказ
Пытанні:
Субстантыўныя сказы (намінатыўныя, вакатыўныя, назоўны уяўлення).
Няпоўныя сказы. тыпы няпоўных сказаў. Эліптычныя сказы.
Гласарый
Намінатыўныя сказы — гэта аднасастаўныя сказы, якія складаюцца толькі з дзейніка або дзейніка і паясняльных слоў.
Назоўны уяўлення — гэта сказы, якія ўжываюцца пры ўспамінах, называюць прадмет, паняцце, каб выклікаць уяўленне аб ім у таго, хто слухае, чытае.
Вакатыўныя сказы — гэта сказы, у якіх выражаецца эмацыянальная ўзрушанасць, радасць, здзіўленне, папрок, перасцярога; такія сказы афармляюцца як простая мова.
Няпоўныя сказы — гэта сказы, у якіх апушчаны той ці іншы галоўны або даданы член сказа і які ўзнаўляецца з кантэксту або сітуацыі.
Эліптычныя сказы — гэта сказы, для якіх характэрна граматычная непаўната (у сказе няма выказніка), але ў сэнсавых адносінах яны зразумелыя без кантэксту.
Генітыўныя сказы — гэта сказы са значэннем колькаснай характарыстыкі з адным членам сказа ў форме роднага склону назоўніка.
Заданне 1. Адзначце намінатыўныя сказы.
Масква, Масква!.. Шмат паэтаў уславілі цябе — велічную і простую, прыгожую і таленавітую, мудрую і смелую (А. Савіцкі).
Гаворка, смех — усё злівалася ў адзін прыглушаны гул (А. Пальчэўскі).
Цёплая чэрвеньская ноч (У. Савіцкі).
Прарэзлівыя, кароткія птушыныя крыкі ўначы (В. Карамазаў).
Верас на ўзлеску (Я. Сіпакоў).
Сённяшняя Беларусь! Хіба можна параўноўваць яе шчаслівую долю з той, якая была ў яе да ачышчальных грымотаў Кастрычніка (К. Кірэенка).
А во гэты шлях, вось гэтыя старыя бярозы-прысады (Я. Колас).
Канец лета (Кастусь Кірэенка).
Імя хлопчыка — Коля (З. Бядуля).
Халаднаваты туман (Я. Сіпакоў).
Заданне 2. Назавіце тыпы сказаў (намінатыўныя, назоўны ўяўлення, вакатыўныя).
Вясна! Вось нарэшце, яна, вясна! Тая пара, якой я так доўга, так нецярпліва чакаў.
Чорныя яліны. Змрокам напоўнены дом. За вокнамі халодная зорка між дрэў.
Вось і мастак, і чорныя абрысы трох алешын. Холадна. Пуста.
Маці, маці! Адкуль браліся ў яе сілы, упартая, нелюдская цягавітасць і вытрымка?
Ноч каля вогнішча над ракой. Камары, холад, птушыны канцэрт.
Кнігі, кнігі! Я помню ўсіх вас, сябры, з той далёкай, яшчэ даваеннай пары.
Цішыня і вячэрняе сонца. Птушыныя бесклапотныя галасы і кветкі дзікіх ружаў.
Духмень. У неагляднай глыбознай далечы ні адной хмурынкі.
Дзень Перамогі! Ужо каторы раз сустрэла наша Радзіма гэтае вялікае свята.
А грыбоў, грыбоў! Народу! Народу!
«Адаська!» — закрычаў бацька, кідаючыся да сына ў парозе.
Заданне 3. Вызначце тыпы няпоўных сказаў.
Наўкол цішыня і спакой. На сопках багульнік і шыпшына.
Абапал чыстых вуліц — клёны, у цэнтры — парк пад засенню дубоў.
Па суседству з Белым возерам знаходзіцца другое — Чорнае.
«Ты бачыў, як бярэцца? Павудзім, доктар?» — звярнуўся Гукан да Яраша.
Ідуць у лесе, крычаць, гукаюць, як вучні, вырваўшыся са школы.
У мяне маім пятнаццаць зорак, юных, веснавых.
Энергію задум — у канкрэтныя справы.
Разумны, адукаваны, з багатым вопытам, але, як многія старыя вайскоўцы, залішне ўпэўнены і самалюбівы.
Як дзіця. Цэлы дзень можа ганяць галубоў.
«Ляцяць!» — «Дзе?Дзе? — затупаў па даху Яраш.
Ну добра, мне ўсё адно ў бібліятэку.
Над намі цёмнае неба, усыпанае буйнымі зорамі.
Марозікам пахне капуста, жаўруковаю песняю — яблык, вераснем — сопкая бульба, расой — агурок крамяны.
Заданне 4. Спішыце, падкрэсліце няпоўныя сказы. Пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку і растлумачце іх.
У жыце ветру шолах а жыта як чарот (М. Машара). 2. На школьным ганку пачуліся крокі, а потым асцярожны стук у двары (Я. Колас). 3. Возера зноў зрабілася ціхім і спакойным, а вада чыстай і празрыстай (Я. Колас). 4. На плошчы шум, нібы ў час парада, і сэрца зачараваны стук (А. Вялюгін). 5. Наўкола сталі відаць адзінокія дрэвы дзе-нідзе шнуркі вінаградніаў з пахіленымі калочкамі ў кожным кусце (В. Быкаў). 6. Сонейка высокае поіць травы сокамі, а кусты над доламі росамі мядовымі (Я. Пушча). 7. Што ёсць у Мартына? Стрэльба рыбацкая снасць ды прыгожая постаць (Я. Колас). 8. Палез Антось перш па драбінах з драбін цярэбіцца ў галінах. Сяк-так прыладзіў сіта крушку абрус адсунуў бярэ лыжку і толькі чуць крануўся рою, гудзе пчала над галавою (Я. Колас). 9. Вітанне вам палеткі нівы вітанне роднаму сялу! (П. Глебка) 10. Данік, лейцы! (І. Шамякін) 11.На коней! Хутчэй (К. Чорны). 12. Сымон вярнуўся ў хату і нечакана для сябе зразумеў што нікому ён цяпер не патрэбен. Сядзеў не запальваючы святла (А. Чарнышэвіч). 13. Хутчэй! Варушыся! (І. Шамякін) 14. «Я да партызан пайду». — «Калі? Зараз?» — здзівілася Таццяна (І. Шамякін). 15. Лёг аратай на свежу. мяккую раллю быццам на падушку. Не вытрымаў ды заснуў (З. Бядкля). 16. На вышэйшых пясчаных месцых рос хваёвы бор на ніжэйшых гушчар з ельніку алешніку бярозы рознага хмызняку (Я. Маўр). 17. На дварэ сінь Паветра снег неба ўсё заліта сінню. А на ўсходзе чырвань (А. Чарнышэвіч). 18. Яраш перапыніўшы расказ падняў галаву. Здзівіўся: «Раніца?» (І. Шамякін) 19. «Вы паляўнічы?» — «Без стажу. Гады два як стрэльбу маю» (І. Шамякін). 20. Ірка любіла восень. Можа таму што ў Бярозаўцы тады было ціха-ціха. Цішыня плыла недзе адтуль з Палікá з пушчы плыла па рэчцы (І. Пташнікаў).
