- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Літаратура
Бурак, Л. І. Пунктуацыя беларускай мовы / Л. І. Бурак. — 3-е выд., дап. і перапрац. — Мінск : Нар. асвета, 1982. — 223 с.
Буракова, М. У. Беларуская мова. Арфаграфія і пунктуацыя / М. У. Буракова В. А. Ляшчынская, З. У. Шведава; пад рэд. В. А. Ляшчынскай. М-ва адукац. РБ, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2006. — 237 с.
Лепешаў, І. Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І. Я. Лепешаў, Г. М. Малажай, К. М. Панюціч. — Мінск : Выш. шк., 2005. — 316 с.
Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. — Мінск : Нац. цэнтр прававой інфарм. Рэсп. Беларусь, 2008. — 144 с.
Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы: падруч. для студэнтаў філал. спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М. С. Яўневіч, П. У. Сцяцко. — Мінск : Аверсэв, 2006. — 286 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.
Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.
Тэма 11.5.7 Безасабовыя сказы
Пытанні:
Безасабовыя сказы. Адрозненне іх ад інфінітыўных.
Выражэнне галоўных членаў безасабовых сказаў.
Гласарый
Аднасастаўныя сказы — гэта сказы з адным галоўным членам (або дзейнікам, або выказнікам).
Безасабовыя сказы — гэта аднасастаўныя сказы, у якіх выказнік абазначае дзеянне або стан незалежна ад дзеючай асобы.
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Выпішыце аднасастаўныя безасабовыя сказы, падкрэсліце выказнік ў гэтых сказах..
1. Марозам і снегам, водарам елкі, святочным пахам пакупак і яшчэ нечым прыемным, здаровым павеяла ад яго на Зосю (І. Шамякін). 2. Куды б ні прыйшлося паехаць, пайсці, — песню бярыце з сабою! (Н.Гілевчі) 3. Веры хацелася выскачыць на вуліцу, упасці ў пульхлы снег, надыхацца колкай марознай свежасцю (С. Грахоўскі). 4. Добраму чалавеку ўсюды добра (прыказка). 5. Хмары сонейка закрылі; зор уночку не відаць (Я. Колас). 6. Ехалі. На душы было неяк святочна (Ф. Янкоўскі). 7.Нікуды не хацелася спяшацца, ні аб чым не хацелася думаць. Так бы сядзець, маўчаць і глядзець на зачараваны азёрны прастор (С. Грахоўскі) 8. Край мой беларускі, край! Дай мне прыгарнуцца, дай! Да твайго ляснога вераснога долу (Н. Гілевіч). 9. Агня агнём не загасіць (прыказка). 10. Васілю Цімафеевічу было добра дома. Тут яго заўсёды разумелі, заўсёды гатовы былі падтрымаць, чым маглі. Тут было ўтульна, чыста, светла і тут у яго душы таксама было хораша і светла (І. Мележ). 11. Не пакідай іяне, мой светлы сум, з табой мне хораша на адвячорку хадзіць і слухаць лесу ціхі шум (Н. Гілевіч). 12. Камісар! А чаму нам не арганізаваць сваю саманадзейнасць? (І.Шамякін) 13. У самалёце як бы добра ні было, а на зямлі сябе адчуваем куды спакайней і лепш (С. Грахоўскі).
Заданне 2. Выпішыце: а) безасабовыя сказы, б) інфінітыўныя сказы. вызначце: а) формы выражэння галоўных членаў, б) што ёсць у іх агульнага і адрознага паводле значэння.
1. Не быць Радзіме безыменнай, зямлі бацькоў не анямець (Н. Гілевіч). 2. Зноў над роднай зямлёй вее водарам хмельным, вясновым (Н. Гілевіч). 3. Без мукі няма навукі (Прыказка). 4. Шумна і гучна ўлетку на беразе Нёмана (Я. Колас). 5. Не злічыць у небе ясных зорак, не злічыць у сэрцы светлых дум (М. Багдановіч). 6. Бору пад ветрам гнуцца, поўні — дрыжаць слязою (Р. Барадулін). 7. Змяркалася, і ўсюды было гэтак ціха, як і ўдзень (К. Чорны). 8. Неба заслала хмарамі (І. Шамякін). 9. Аляксею было даручана таксама вартаваць (П. Пестрак). 10. Паслухаць бы драздоў свістанне ў час ружовага світання (П. Панчанка). 11. Расці дубам, расці, мужнець, над родным краем ім шумець, пад сонцам новы дзень вітаць. (Я. Брыль). 12. Лёгка ўстаецца, спорна працуецца (М. Лынькоў). 13. Шкада мне зялёнай нівы, што шуміць у полі (Я. Колас).
Заданне 3. Перабудуйце асабовыя сказы ў безасабовыя.
Узор. Маці не спіць. — Маці не спіцца.
1 Пахне мята. 2. Снег замёў дарогу. 3. У навальніцу мы не спім. 4. Я хачу працаваць на заводзе. 5. Міхась не хацеў плакаць. 6. Алесь не сядзіць у хаце. 7. Набліжаецца вечар. 8. Сястра сумуе. 9. Раніцай яшчэ бывае мароз.
Заданне 4. Складзіце пары сказаў, каб у адным выпадку гэтыя словы былі выказнікам безасабовага сказа, а ў другім — акалічнасцю ў двухсастаўным сказе.
Узор. 1. Добра вясной у лесе. 2. Вучань добра выканаў заданне.
Добра. Хораша. Весела. Ціха. Радасна.
Заданне 5. Адзначце нумары безасабовых сказаў.
Аднак жа і пакідаць гэтыя мясціны шкада.
Вечарэла. На вуліцы было цёмна.
У тыя гады рана браліся за работу.
Бралася на дождж.
Нізіны зацягнула туманам.
Натка зацягнула шнуркі ў чаравікі.
Усчаўся моцны вецер, неба зацягнула вялізная хмара.
Яму проста люба было пабыць у лесе, паглядзець на гэтыя слаўныя адзінокія хвоі, на старасвецкія дубы па краях палянкі.
Тут пахне рыбаю і морам, салёным ветрам і водарам тайгі.
Пахне маладая зеляніна, мокрая зямля.
Успомнілася маці.
Пасля цэлага тыдня спёкі сабралася навальніца.
Распагодзілася толькі на трэція суткі.
Дарогу засыпала залатое лісце.
Пахне спелай збажыной і вішнёвым сокам.
Захапіла навальніцаю неаглядны ўвесь прастор.
Вялізная цёмная хмара захапіла ўсё неба.
Прыгажосць трэба берагчы, а не знішчаць.
Ёсць што купіць і чым палюбавацца.
Па-над роднаю зямлёю стаяла ціша.
