Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Сучасная беларуская літаратурная мова : Марфалогія / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад аг. рэд. М. С. Яўневіча. — Мінск : Выд. У. М. Скакун, 1997. — 288 с.

  2. Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.

  3. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.

  4. Шкраба, I. Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія / I. Р. Шкраба. — Мінск: Сэр-Вит, 2007. — 304 с.

Тэма 10.13 Злучнік

Пытанні:

  1. Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў.

  2. Марфалагічны аналіз злучніка.

Гласарый

Злучнік — службовая часціна мовы, якая ўжываецца для сувязі членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў у тэксце.

Злучальныя словы — гэта знамянальныя словы, якія ў структуры складаназалежнага сказа сумяшчаюць службовую функцыю з функцыяй самастойнай часціны мовы.

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы — злучнікі:

1) Адным заўсёды ганаруся, што я — сумленны чала-век (А. Астрэйка).

6) Пах травы быў не такі, як у сярэдзіне лета (І. Мележ)

2) Праспявай мне песню маленства, што спявала не раз над калыскай (П. Трус).

7) Усю ноч Ганна праляжала як нежывая (І. Мележ)

3) Вось і на гэты раз усплыла ў памяці дзікая груша, што расла на невялічкай палянцы ў лесе (Р. Ігна-ценка).

8) I ёсць любоў да горада, складаная і нявыказаная, як радасць і боль (С. Грахоўскі).

4) Што нясе нам вясна маладая? (Я. Колас)

9) Сады стаялі як бы чужыя (П.  Галавач).

5) Што значыць адзін чалавек у параўнанні з вялікаю сілай народнай!? (А. Куляшоў)

10) Як не клеіцца работа — ад турботы не ўцячэш (А. Астрэйка).

Заданне 2. Пры спісванні сказаў устаўце патрэбныя злучнікі і злучальныя словы. Вызначце від даданых частак. Скажыце, якімі членамі сказа з’яўляюцца злучальныя словы, да якіх часцін мовы яны належаць.

1. Мы прыходзім у свет, … уславіць яго, усё аддаць за жыццё і змаганне (Н.Тарас). Бываюць такія людзі, .., здаецца, і не вызначаюцца нічым асаблівым, а вельмі вабяць да сябе (Я.Брыль). 3. Андрэй ішоў між тоўстых бяроз, … нізка звесілі сваё тонкае вецце (А. Чарнышэвіч). 4. … і змораныя былі нашы падарожнікі, але перад такім незвычайным паляваннем забыліся на ўсё на свеце (Я.Маўр). 5. … прайшло маленства, там пачынаецца радзіма (К. Чорны). 6. З Іванам Дамінікавічам мы бачыліся і размаўлялі часцей за ўсё вечарамі, … ён і сам адпачываў ад напружанай працы (К. Крапіва). 7. Салдат разгаварыўся з Панасам, распытаў, … ён такі, за што забралі (Я.Колас) 8. … ў Айчынную вайну туга душу маю сціскала — нібы праз дымную сцяну прыходзіў да мяне Купала (Э. Агняцвет). 9. Мы не хочам жыць так далей, … жылі нашы дзяды (Я. Колас) 10.  Чалавечае шчасце вялікае, быццам сусвет, … ствараюць яго не адзінкі — мільёны людзей (Е. Кірыенка). 11. У вёсцы Пасадзец пабудавана прасторная сярэдняя школа, … прысвоена імя Змітрака Бядулі (М. Хведаровіч).

Заданне 3. Спішыце, падкрэсліце злучальныя словы. Скажыце, да якой часіцны мовы яны належаць, якую сінтаксічную ролю ў сказе выконваюць. Пастаўце прапушчаны знакі прыпынку, растлумачце іх.

1. Густы туман што нібы белым дымам пакрываў пасеку і будынкі пачаў марудна і непрыкметна спаўзаць у нізіну (А.Стаховіч). 2.Ваолдзька пазіраў на палеткі і адчуваў як зеленавата-жоўтыя хвалі выклікаюць у сэрцы прыліў радасці (М. Гарэцкі). 3. Іван Мележ шчыра расказваў як ён працаваў над раманам «Людзі на балоце» (М. Аўрамчык). 4. Хоць чалавек ён і не гаваркі аднак яго любяць паслухаць і старыя і малыя. (Р. Сабаленка). 5. І з хваляваннем кожны з нас ступіў на бераг запаветны дзе вырашаўся ў грозны час у бітвах лёс усёй планеты (М.Танк). 6.Станіслаў не помніў як ён вылез з агародчыка і амаль бегам накіраваўся да сакратара камсамольскай арганізацыі (П.Пестрак). 7. І чым далей тым бачу болей я камбайнёраў маладых (Я.Брыль). 8. Ды яна насцярожана чакала чым скончыцца яе маўчанне (І. Шамякін). 9 Непрыкметна зараснікі хвойніку і бярэзніку якія стаялі па баках дарогі перайшлі ў густы векавы бор (М.Гамолка). 10. Ужо кіламетраў пяць прайшоў дзед Талаш калі пачало ўзыходзіць сонца (Я. Колас). 11. Пасля некалькіх шэрых дзён і цёмных начэй надышла ясная яноч калі святло месяца купалася ў струменях Нёмана і рассыпаючыся на мільярды іскраў плыло і плыло — хваліста, мігатліва (П.Пестрак). 12. Потым снег пачаў ісці так густа што на пенчуках на валунах з’явіліся пухнатыя белыя шапкі (М. Лынькоў).

Заданне 4. Зрабіце марфалагічны разбор злучніка ў сказе.

1.Стары так кіпеў, што Яўхім не стаў спрачацца.

2. Не шкадуюць рук музыкі, а танцоры — рук і ног.