- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Безасабова-прэдыкатыўныя словы
Парадак разбору. 1. Разрад паводле паходжання (вытворнае ці невытворнае). 2. Лексіка-семантычны разрад. 3. Форма ступені параўнання (калі ёсць). 4. Форма ацэнкі і меры (калі ёсць). 5. Сінтаксічная функцыя.
Узор. На дварэ было веьмі холадна (І. Мележ).
Холадна — вытворнае, абазначае стан прыроды, уваходзіць у склад выказніка.
Літаратура
Сучасная беларуская літаратурная мова : Марфалогія / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад аг. рэд. М. С. Яўневіча. — Мінск : Выд. У. М. Скакун, 1997. — 288 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.
Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.
Шкраба, I. Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія / I. Р. Шкраба. — Мінск: Сэр-Вит, 2007.
— 304 с.
Тэма 10.12 Прыназоўнік (2 г.)
Пытанні:
1. Ужыванне прыназоўнікаў з рознымі склонамі.
2. Асноўныя значэнні прыназоўнікаў (прасторавае, часавае, прычыннае, аб’ектнае).
Гласарый:
Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая ускладняе значэнне ўскосных склонаў і выражае адноісны паміж назоўнікамі (займеннікамі, лічэбнікамі) і іншымі словамі ў словазлучэнні ці сказе.
Прыназоўнікі ва ўжыванні замацаваліся за пэўнымі склонамі: некаторыя з іх спалучаюцца з адным склонам, некаторыя — з двума ці трыма склонамі.
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Запішыце тэкст. Падкрэсліце прыназоўнікава-іменныя спалучэнні і тыя словы, пры якіх яны стаяць. Вызначце, з якімі склонамі ўжыты прыназоўнікі і якія значэнні выражаюцца ў прыназоўнікавых канструкцыях.
Заснуць у гэту ноч не прыйшлося.
У вагоне было цесна і душна. Увесь час Лабановіч стаяў у калідорчыку перад адчыненым акном. Дружна грукацелі колы. Іх грук зліваўся часамі ў нейкія дзіўныя спевы, і варта было толькі падабраць словы, каб колы зараз жа выстукалі і матыў да іх… Адно і тое, адно і тое. Ну проста як бы насміхаліся! Толькі тады, калі поезд падыходзіў да раз’езда або да станцыі, яны змянілі свой рытм і казалі ўжо нешта зусім іншае.
Палессе засталося дзесь ззаду. Іншая краіна, іншыя малюнкі. Месцамі рассцілаліся прасторныя даліны рэчак, вырысоўваліся ў сваіх высокіх беражках. Над далінамі ўзнімаліся роўненька акругленыя схілы, аздобленыя зеленню маладой ярыны. На маладых аксамітных усходах палёў, на прыдарожнай траве, сакавіта-жыццёвай, на лісці кустоў, нібы боыльянты, буйніліся багатыя росы. Выступалі цёмна-сінія сцены высокіх лясоў, прыгожа раскіданых па бясконцых прасторах зямлі.
Заданне 2. Падкрэсліце прыназоўнікі, якія могуць ужывацца з некалькімі склонамі. Назавіце гэтыя склоны.
1. Справа была даўно па абедзве ў троху святы дзень, калі ўсе людзі вясёлы і збіраюцца на гульні (М. Гарэцкі). 2. Сівабароды стары ў сівым армяку, у лапцях, з торбай, стаяў ля пераезду, паклаўшы рукі на доўгі кій і праводзячы цягнік невідушчымі вачыма (Т. Хадкевіч). 3. Жолуд падае з дуба, правальваецца да самай зямлі праз гнілы пласт лісцвянага насцілу (К. Чорны) 4. Пяць коп саломы нажалі замест жыта ды коп па дзесяць саломы замест аўса з ячменем (Ц. Гартны). 5. Перад намі ў сонцы, ў зорах будучыня наша (Я. Купала). 6. З прыступак ганка, спусціўся раённы заатэхнік з пакункам пад локцем, загарэлы, без шапкі, з палавымі ад сонца валасамі (Я. Скрыган). 7. Мы пяём пад шопат хваль пра далёкі край Трансвааль (М.Танк). 8. Пытаўся я ў людзей, брат, сёння наконт зямлі каля Заблоння (Я.Колас). 9. Ад вясны да позняй восені цвітуць за агароджаю настуркі, рамонкі і ружы (Т. Хадкевіч). 10. Мы перабеглі цераз дарогу, і Закрэўскі яшчэ раз стрэліў наўздагон тым двум (К. Чорны). 11. Апраналася панна Ядвіга паводле апошняй моды з Вільні (З. Бядуля). 12. Над галавой снуе павук для навіны аснову (В. Вітка). 13. Войскам насустрач з-пад эстакады грымнулі марш музыканты (М.Лынькоў).
Заданне 3. Выканайце тэст.
1. Адзначце асноўныя прыкметы прыназоўніка:
непаўназначнасць;
замацаванне толькі за адным склонам;
наяўнасць лексічнага значэння;
адсутнасць сінтаксічнай функцыі;
нязменнасць.
2. Адзначце асноўныя прыкметы прыназоўніка:
самастойнасць;
замацаванне за адным, двума, зрэдку трыма скло-намі;
выражэнне сэнсавых адносін паміж словамі;
непаўназначнасць;
наяўнасць службовай функцыі.
3. Адзначце канструкцыі, у якіх выдзеленыя словы — прыназоўнікі:
1) паблізу было ціха; |
6) на працягу дня; |
2) зводдаль дарогі; |
7) пазірала ўслед; |
3) ступіў насустрач; |
8) паглядзеў угору; |
4) нягледзячы на водбліск полымя; |
9) выйшаў следам; |
5) ішоў наперадзе; |
10) палі абапал. |
4. Адзначце групы прыназоўнікаў, якія служаць для выражэння прасторавых адносін:
1) за, на, у; 4) а, над, побач з;
паміж, пра; 5) пра, пры, з.
пад, з-за, а;
5. Адзначце групы прыназоўнікаў, якія служаць для выражэння часавых адносін:
1) а, у, на; 4) па-за, праз, аб;
ад, пад, для; 5) каля, па, з.
3) перад, паўз, з-пад;
6. Адзначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца толькі з ад ным склонам:
1) за; 2) скрозь; 3) пры; 4) апрача; 5) аб.
7. Адзначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з трыма склонамі:
1) паводле; 2) услед; 3) між; 4) за; 5) па.
8. Адзначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з двума склонамі:
1) ад; 2) пры; 3) у; 4) перад; 5) за.
9. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца азначальныя адносіны.
1) зачапіцца за галіну.
2) коўдра ў палоску.
3) вывучыца на інжынера.
4) дрэва з купчастай вершалінай.
5) купіць падарункі да свята.
10. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца параўнальныя адносіны.
1) вышынёй з паўдома.
2) зазірнуць у слоўнік пры неабходнасці.
3) кульбака накшталт змяі.
4) запамінаецца на свежую галаву.
5) крычаць ад роспачы.
11. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца прычынныя адносіны.
1) пакараць за здраду.
2) купіць грошы на кнігі.
3) заснуць пад раніцу.
4) знайсці ў лагчыне.
5) з радасці спявае.
12. Аздначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца аб’ектныя адносіны.
1) жартаваць з мяне.
2) ад’язджаць на вучобу.
3) слухалі з вялікай увагай.
4) паглядзець на хлопчыка.
5) Праз некаторы час.
13. Аздначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца адносіны спосабу дзеяння.
1) працаваць у жніво.
2) лунаць над борам.
3) б’е пярун па ўсіх ладах.
4) гудуць ад золку да цямна.
5) прыходзяць на вадапоі.
14. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца прасторавыя адносіны.
1) былі навокал яго.
2) ударыў пасля адлігі.
3) над нашым краем.
4) ішлі ў лугі.
5) стукаць у сцяне.
15. Адзначце прыназоўніка-іменныя словазлучэнні, у якіх выражаюцца мэтавыя адносіны.
1) хлопец з дзяўчынай ідзе.
2) размаўлялі паміж сабою.
3) ад’язджаць на працу.
4) зарабіць грошы на падарунак.
5) вывучыцца на інжынера.
16. Вызначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з назоўнікам (займеннікам) у вінавальным склоне.
1) пайсці па ваду.
2) ісці па дарожцы.
3) хадзіць у грыбы.
4) ісці праз лес.
5) тужыць па Радзіме.
17. Вызначце прыназоўнікі, якія ўжываюцца з назоўнікам (займеннікам) у месным склоне.
1) сумаваць па мінулым.
2) марыць пра свабоду.
3) закон аб мове.
4) ісці па сцежцы.
5) кпіць з яго.
