
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Падзяліце тэкст на фразы і такты.
Усё адыходзіць у нябыт, астаюцца толькі плёны чалавечай працы. І няхай яны маленькія, нязначныя, але. уліваючывся ў агульную плынь людскіх пошукаў і здабыткаў, аддаюць ёй сябе, і таму ўжо жывуць у наступных пошуках, здабытках. Важна толькі, каб іх заўважылі, асэнсавалі другія людзі. А тады іх могуць знішчаць пажары, вайна, пошасці, яны ўсё роўна не знікаюць бясследна. Яны будуць жыць у памяці, у вопыце людскім.
І. Карпаў
Заданне 2. Абазначце націскныя склады ў наступных словах.
Алфавіт, аргумент, блукаць, вусы, выпадак, вярба, дакумент, дыспансер, дыямент, жыхар, загрудкі, індустрыя, квартал, крыху, інструмент, камбайнер, карабель, кулінарыя, крапіва, магазін, малы, маляр, муляр, працэнт, статуя, сталяр, бульбяны.
Заданне 3. Напішыце словы па-беларуску і абазначце націск.
Арест, ближе, бобр, босой, валенок, везти, верба, ветряный, восьмеро, вчера, глиняный, далее, донести, доска, дочка, задаром, зерно, изредка, имя, каменный, коршун, крапива, малый, молодость, наверху, наволочка, некоторые, нести, оба, одиннадцать, осока, ремень, широко, простыня.
Заданне 4. Зрабіць фанетычны разбор выдзеленых слоў.
А на дварэ ўжо вечарэе, і ночка блізка, змрок гусцее.
Тэма 5.4. Арфаграфія (2 ч.)
1. З гісторыі беларускай арфаграфіі.
2. Станаўленне сучаснай беларускай арфаграфічнай сістэмы ў XIX - пачаткуXX ст.
3. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча. Яе роля ў замацаванні і ўсталяванні арфаграфіі.
Вучэбная мэта: засваенне прынцыпаў беларускай арфаграфіі;
Гласарый
Арфаграфія — раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца і распрацоўваюцца правілы аднастайнай перадачы вуснай мовы на пісьме (а іншы раз і афіцыйна даецца дазвол на варыянтнасць).
Традыцыйныя напісанні — гэта напісанні, якія перадаюцца па традыцыі.
Арфаграфія (ад грэч. orthos правільны і grapho пішу) гэта сістэма правілаў перадачы вуснай мовы, якія ўстанаўліваюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх, унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак (марфем).
Другое паняцце "Арфаграфія" гэта раздзел мовазнаўства, якія вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме.
У адрозненне ад іншых відаў пісьма (стэнаграфіі, фанетычнай транскрыпцыі) арфаграфія з’яўляецца важнейшым сродкам пісьмовых зносін. З гэтай сацыяльнай функцыі арфаграфіі вынікае, што арфаграфічныя правілы абавязковыя. Важнае значэнне для прфаграфіі мае ўстойлівасць, стабільнасць, даступнасць правіл, таму што правапісам карыстаюцца мільёны людзей.
Леў Уладзіміравіч Шчэрба (г. Чэрвень 1880 г. 1944 г.), рускі савецкі мовазнавец, акадэмік, прафесар Пецярбургскага універсітэта, які закончыў у 1903 г., даследаваў праблемы агульнага мовазнаўства, граматыкі, фанетыкі, лексікаграфіі, графікі, арфаграфіі пісаў:
"Арфаграфія гэта выдатны сродак зносін мільёнаў людзей. Пісаць непісьменна значыць злоўжываць часам людзей, да якіх мы адрасуемся, а таму зусім недапушчальна ў правільна арганізаваным грамадстве..."
Гэтыя словы яшчэ раз падкрэсліваюць значэнне арфаграфіі, арфаграфічных правілаў.
Станаўленне правілаў сучаснпага беларускага правапісу непасрэдна звязана з развіццём новай беларускай літаратуры і інтэнсіўнасцю кнігадрукавання. У сувязі з гэтым увесь перыяд развіцця сучаснага беларускага правапісу можна ўмоўна падзяліць на некалькі этапаў, на працягу якіх адбывалася фарміраванне асноўных прынцыпаў нацыянальнай арфаграфіі.
1 этап. Пачатак XIX ст. 1918 г.
2 этап. 1918 1934 гг.
3 этап. 1934 1959 г.
4 этап. 1959г. нашы дні.
Кожны з гэтых этапаў характарызуецца спецыфікай і асаблівасцямі, якія залежалі ад эканамічных і сацыяльна-палітычных умоў развіцця грамадства.
Што датычыцца першага этапу гэта быў пачатак станаўлення беларускай арфаграфічнай сістэмы, паколькі цалкам адсутнічалі традыцыі і пераемнасць паміж новай і старабеларускай пісьменнасцю, якая фактычна спыніла сваё існаванне пасля пастановы Варшаўскага сейма 1696 года. Першы этап характарызаваўся адсутнасцю навуковых даследаванняў беларукай мовы, аднастайных правілаў напісання галосных і зычных на першым этапе развіцця нацыянальнай мовы не сфарміравалася. Вызначыліся толькі прыярытэтныя напрамкі ў станаўленні арфаграфічнай нормы, якія, безумоўна, у далейшым былі ўзяты за аснову. У сувязі з гэтым у межах першага этапу можна выдзеліць два перыяды:
пачатак ХІХ ст. — 1906 г.
1906 г. — 1918 г.
Першы характарызаваўся адсутнасцю навуковых даследаванняў беларускай мовы, асабліва малым тыражом асобных выданняў (за гэты час выйшла ўсяго каля 80 кніг на беларускай мове) і, як вынік, вялікім арфаграфічным разнабоем. Кожны з пісьменнікаў гэтай пары абапіраўся на блізкі яму дыялект і афармляў свае творы, як лічыў патрэбным. Найбольш значны ўплыў на фарміраванне арфаграфічнай сістэмы аказалі В. Дунін-Марцінкевіч і Ф. Багушэвіч. Менавіта іх вопыт напісання слоў улічвалі пазнейшыя пісьменнікі.
Другі перыяд істотна адрозніваўся ад першага маштабамі кнігадрукавання (з 1906 па 1917 гг. выйшла больш 200 кніг і брашур на беларускай мове).
З 1906 г. законам “аб свабодзе друку” была адменена забарона на беларускую кнігу. Пачынаюць з’яўляцца беларускія выдавецтвы і выдавецкія аб’яднанні, легальныя беларускія выданні. У Пецярбургу дзейнічала беларускае таварыства (“суполка”) “Загляне сонца і ў нашэ ваконцэ” (1906 — 1914), якое выдала 38 кніг агульным тыражом больш за 100 тысяч экземпляраў. Сярод іх “Першае чытанне для дзетак беларусаў” Цёткі, “Жалейка” Янкі Купалы, “Абразкі” З. Бядулі, “Песні” Ц. Гартнага і інш. працуюць выдавецтвы і на Беларусі: у Вільні, Мінску і іншых гарадах: “Наша хата”, “Мінчук”, “Беларускае выдавецкае таварыства”, “Палачанін” і іншыя.
Першымі легальнымі беларускімі газетамі былі “Наша доля” (жнівень 1906 — студзень 1907) і “Наша ніва” (лістапад 1906 — 1915).
Сярод часопісаў на беларускай мове выходзілі сельскагаспадарчы штомесячнік “Саха” (Вільня 1912 — 1915), сатырычны часопіс “Крапіва” (Вільня, 1913), літаратурна-навуковы штомесячнік для моладзі “Лучынка” (Мінск, 1913 — 1914), студэнцкі часопіс “Раніца” (Пецярбург, 1914) і іншыя
Менавіта ў гэты час у літаратуру прыходзяць такія таленавітыя майстры слова, як Янка Купала, Якуб Колас, Цётка, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, якія самааддана працавалі над стварэннем нацыянальнай літаратуры і мовы.
Разам з тым значна ўзрастае цікавасць да пытанняў, звязаных з правапісам. У друку з’яўляецца шэраг публікацый, у якіх аўтары робяць першыя спробы ўнармаваць напісанне. Гэта “Граматыка і родная мова Я. Лёсіка (“Вольная беларусь, 1918, № 4 і 14), “Аб наш правапіс” А. Луцкевіча (“Гоман”, 1918, № 29), “Jak prawilna pisac pa bielarusku. Ulazyй Ant. Luckewic” (Вільня, 1917).
Спецыфіка беларускага кнігадрукавання ХІХ — пач. ХХ ст. заключалася ў выкарыстанні дзвюх графічных сістэм: лацінкі ў яе польскім варыянце і кірыліцы — так званай “гражданкі” (рускі шрыфт). Напрыклад, “Наша ніва”, каб пашырыць кола чытачоў, да 1912 года друкавалася і гражданкай і лацінкай. Прычым, лацінка лепш адлюстроўвала фанетычныя асаблівасці беларускай мовы. Гэта можна растлумачыць значна большымі традыцыямі друкавання на ёй у ХІХ стагоддзі. Аднак прыкладана пасля 1906 года кірылічнае пісьмо становіцца пануючым, а пісанне ім больш дасканалым.
На другім этапе развіцця беларускай літаратурнай мовы (1918 1934 гг.) ў сувязі з шырокім яе ўжываннем у розных сферах грамадскага жыцця паўстала вострая неабходнасць упарадкаваць яе правапісныя і лексіка-граматычныя нормы. Адным словам, стварыць правапіс і падручнік па беларускай мове для школ. Такім падручнікам стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча (факсімільнае выданне — у 1991 г.).
Б. Тарашкевіч студэнт Пецярбургскага універсітэта. У напісанні падручніка яму дапамагалі Яўфім Карскі, Аляксандр Шахматаў. 1-е выданне было на лацініцы, потым пазней было перавыдадзена на кірыліцы. “Беларуская граматыка для школ” стала першым удалым вопытам стварэння нарматыўнай граматыкі беларускай мовы, якая з 1918 па 1929 год вытрымала 5 выданняў. І гэта невыпадкова, бо пры стварэнні кнігі аўтар:
упершыню абагуліў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся на той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у перыядычным друку;
улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні акадэміка А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага, якія актыўна дапамагалі яму ў стварэнні падручніка);
улічыў вопыт папярэднікаў (у Вільні асобнымі выданнямі выйшлі брашуры “Як правільна пісаць па-беларуску” (1917) і “Беларускі правапіс” (1918)).
Ужо тады Б. Тарашкевічам былі зафіксаваны многія правілы пісання слоў, якімі мы карыстаемся і сёння. Вось толькі некаторыя з іх:
аканне, яканне для ўласнабеларускіх слоў: рака, цана,вясна, зялёны. праўда, ён не выключаў магчымасць напісання літары я ў другім пераднаціскным складзе, калі ў першым няма літар а (я): лясуна, нявучоны, але: цецярука, лесавік і інш;
дзеканне, цеканне, якое распаўсюджвалася толькі на ўласнабеларускія словы: дзень, дзядзька, ціха;
правапіс прыставак на з-, у адпаведнасці з фанетычным прынцыпам: знікнуць, с[адзіць; прыставак і прыназоўнікаў на д-, звонкіх перад глухімі і на канцы слоў, а таксама глухіх перад звонкімі ў адпаведнасці з марфалагічным: падсохла, ад хаты; лёгка, сад, дуб; просьба, шесцьдзесят;
правапіс ў, і, й: кароўка, даў, поўны, аэранаўт; краіна, пута й гола ўсюды, ён яго і поіць, і корміць, заіка;
правапіс прыстаўных зычных: вока, востры, вугаль, гэты, гарэх. Аднак ён дапускаў напісанне прыстаўных перад пачатковым а, калі перад гэтым словам стаіць прыназоўнік у (складовае): дом у вагні, але: на лузе гарэў агонь.
Такім чынам, да заслугі Б. Тарашкевіча можна аднесці чатковую ліквідацыю арфаграфічнага разнабою ў школьным навучанні і выдавецкай справе.
На граматыку Б. Тарашкевіча арыентаваліся і іншыя мовазнаўцы.
Так, Я. Лёсік апублікаваў “Практычную граматыку” (1922) і падручнік “Беларуская мова. Правапіс” (1923), дзе правапіс Б. Тарашкевіча пададзены без змен і прыняты для навучання ў школах БССР.
Аднак, нягледзячы на станоўчае ў “беларускай граматыцы для школ”, заставалася яшчэ многа спрэчных, нявырашаных пытанняў. Да іх адносіліся: