
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Літаратура
Сучасная беларуская літаратурная мова : Марфалогія / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад аг. рэд. М. С. Яўневіча. — Мінск : Выд. У. М. Скакун, 1997. — 288 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.
Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.
Шкраба, I. Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія / I. Р. Шкраба. — Мінск: Сэр-Вит, 2007. — 304 с.
Тэма 10.11 Катэгорыя стану
(Безасабова-прэдыкатыўныя словы) (2 г. лк)
Пытанні:
1. Безасабова-прэдыкатыўныя словы (катэгорыя стану). Катэгарыяльнае (абагульненае) значэнне, марфалагічныя прыметы, сінтаксічная роля.
2. Лексіка-семантычныя групы безасабова-прэдыкатыўных слоў.
3. Групы безасабова-прэдыкатыўных слоў па суадноснасці з іншымі часцінамі мовы.
4. Марфалагічны аналіз безасабова-прэдыкатыўных слоў.
Мэта: Пазнаёміцца з асаблівасцямі разгляду пытання аб безасабова-прэдыкатыўных словах ў лінгвістычнай літаратуры. засвоіць парадак марфалагічны аналізу безасабова-прэдыкатыўных слоў.
Інфармацыйна-метадычная частка
1. У беларускай мове выдзяляецца група слоў, якія з'яўляюцца нязменнымі, але абазначаюць не прымету дзеяння ці якасці, а стан каго-небудзь ці чаго-небудзь. Такія словы выступаюць выказнікамі пераважна ў безасабовых сказах і атрымалі назву слоў катэгорыі стану або безасабова-прэдыкатыўных слоў. Напрыклад: Заўсёды ў лесе добра мне: у ім так ціха, урачыста, калі прытоіцца ўсё чыста і ветрык нават не дыхне (К-с). Слова добра ў гэтым сказе з'яўляецца выказнікам і абазначае стан задавальнення, прыемнага самаадчування (прыслоўе добра мае зусім іншае значэнне, яно выражае станоўчую ацэнку дзеяння: добра чытае, добра вучыцца). Падобная розніца выяўляецца паміж словамі катэгорыі стану ціха, урачыста і адпаведнымі прыслоўямі: гаварыў ціха, урачыста аб'явіў.
Многія словы катэгорыі стану не маюць амонімаў сярод прыслоўяў. Да іх адносяцца такія, як зорна, месячна, сорамна, боязна, моташна, млосна, душна, можна, трэба, нельга, неабходна, шкада, пара і інш.
Словам катэгорыі стану ўласціва значэнне ладу і часу. Для выражэння прошлага і будучага часу, а таксама ўмоўнага ладу ўжываецца звязка: было весела, было б весялей, стане цёпла, зробіцца крыўдна.
Такім чынам, словы катэгорыі стану, нягледзячы на сваю блізкасць па форме да прыслоўяў, а часта і аманімічнасць з імі, адрозніваюцца ад прыслоўяў лексічным значэннем, сінтаксічнай функцыяй і граматычнымі значэннямі ладу і часу. Гэта і выдзяляе катэгорыю стану ў асобны разрад слоў (у асобную часціну мовы). Праўда, тэрмін «катэгорыя стану» не з'яўляецца агульнапрынятым у лінгвістычнай навуцы. Сваёй структурай ён адрозніваецца ад назваў іншых часцін мовы (назоўнік, прыметнік і г. д.). Некаторыя лінгвісты называюць гэтую групу слоў безасабова-прэдыкатыўнымі словамі, прэдыкатыўнымі прыслоўямі, прэдыкатывамі.
У разрад слоў, які называюць катэгорыяй стану, уваходзяць, як зазначалася раней, нязменным словы, што абазначаюць стан і з'яўляюцца выказнікамі, галоўным чынам у безасабовых сказах. Гэтыя словы могуць абазначаць:
псіхічны і фізічны стан чалавека ці ўвогуле живой істоты: сорамна, сумна, весела, смешна, крыўдна, страшна, шкада, прыемна, трывожна, холадна, цёпла;
стан прыроды: ціха, холадна, ветрана, цёмна, светла, зорна, месячна;
стан асяроддзя: утульна, брудна, накурана, чыста, сыра, холадна, цесна, прасторна;
ацэнку стану ў адносінах часу чаго-небудзь, неабходнасці, магчымасці і г.д.: рана, позна, пара, трэба, можна, нельга.
Словы катэгорыі стану часта спалучаюцца з інфінітывам, могуць мець пры сабе дапаўненні і акалічнасці; калі яны абазначаюць стан асобы, то назва асобы пры іх ужываецца ў форме давальнага склону: Смела наперад, не трэба баяцца цяжкасцей і перашкод (Гл.). І люба слухаць кожны раз гул Беларускага вакзала, дзе Горкі сустракае нас (Агн.). 3-за аднае такое раніцы варта не паспаць яшчэ адну ноч (К-с). Доўга затрымлівацца нам было нельга (У. К.).
Словы катэгорыі стану, як і якасныя прыслоўі, могуць мець формы ступеней параўнання і формы ацэнкі і меры. Утвараюцца гэтыя формы так, як і адпаведныя формы прыслоўяў: весялей, халадней, найлепш, страшнавата.
2. Як ужо адзначалася, многія словы катэгорыі стану і многія якссныя прыслоўі з’яўляюцца амонімамі. Аднак на гэтай падставе нельга лічыць, што словы катэгорыі стану ўтварыліся з прыслоўяў, што прыслоўі пераходзяць у катэгорыю стану. Словы катэгорыі стану ўтварыліся і ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў і, магчыма, былі пераходнай ступенню ад прыметнікаў да прыслоўяў. І ў сучаснай мове катэгорыя стану бліжэй да прыметнікаў, чым прыслоўі. Нярэдка на аснове прамых значэнняў прыметнікаў развіліся значэнні катэгорыі стану, а на аснове пераносных – значэнні прыслоўяў: у пакоі цёпла — цёпла віншавалі, стала холадна — холадна сустрэлі.
Некаторыя словы катэгорыі стану маглі ўтварыцца толькі ад прыметнікаў, бо падобных прыслоўяў няма: зорна, месячна, зелена, хлебна, рыбна, душна і інш. Калі рыбна, то і юшна (Прык.). Калі камарна, то і хлебна (Прык.). Куды ні глянеш, усюды зелена.
Пераважная большасць слоў катэгорыі стану ўтворана ад асноў прыметнікаў пры дапамозе суфікса -а(-о). Некаторыя з гэтых слоў маюць адпаведныя амонімы сярод кароткіх прыметнікаў: патрэбна, неабходна, варта; параўн. Гэтая кніга мне патрэбна і Патрэбна сёе-тое абмеркаваць. Яна не варта вас і Не варта турбавацца.
Некалькі слоў катэгорыі стану паходзіць ад назоўнікаў: пара, час, сорам, дзіва, шкада, страх і некаторыя іншыя.
Марфалагічны разбор