Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать
  1. Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:

1) напаследак;

4 ) наўкруга;

2) пазалетась;

5) наўскасяк.

3) непрыемна;

10. Адзначце складаныя прыслоўі:

1) штогод;

6) тамсама;

2) куды-небудзь;

7) тады-сяды;

3) вогненна-ярка;

8) абыякава;

4) сумна-тужліва;

9) дзе-нідзе;

5) таксама;

10) ) штодзень.

11. Адзначце ўрыўкі з вершаў Уладзіміра Караткевіча, у якіх выдзеленыя словы страчваюць граматычнае значэнне прыслоўя і набываюць значэнне прыназоўніка:

1) А вакол травіцы роснай рай I бярозак белая сям'я.

6) Я крануў яе ціха рукою —

I пялёсткі спеў завялі,

I паўсталі вакол чарадою

Ўсе паданні роднай зямлі.

  1. Наўсцяж канавы мокрай

Пышны кураслеп жаўцее,

I купае тлусты лопух

У вадзе мясісты ліст.

7) Кожны раз, як дамоў ад'язджаю,

Еду я міма дома твайго.

3) Роднымі зрабі чужыя вочы, Шэрыя, як неба над табой,

А пасля пакліч, калі захочаш,

За цябе на самы страшны бой.

8) Устану ранкам насустпрач сонцу

I па цёплай зямлі пабрыду

Там, дзе яблыні мараць бясконца

У блакітным вясновым саду.

  1. Спяшаюцца ногі ў зімовую бель

Насустрач вясне і ільду.

9) За чорнаю ружай ідзі ўсцяж дарог,

Ідзі праз хлусню, цямноцце і дым, —

Каб неяк убачыць блакітны стог

I месяц зялёны ў тумане над ім...

  1. Позіркам ясным мяне не адорыць,

Поруч з агнём не ляжа ў мурог

I не папросіць, каб сеў я побач

I ад бяды невядомай бярог.

10) Поруч з бронзы сякеры, дзіды, нажы,

Беларускі каран старадаўні са Смілавіч

Пад іконай цьмянаю мірна ляжыць.

Заданне 2. Згрупуйце прыслоўі па спосабе ўтварэння ад пэўных часіцн мовы і якім спосабам.

    1. адразу —

    2. замужам—

    3. ноччу —

    4. здаўна —

    5. удвайне —

    6. упустую —

    7. удвух —

    8. па-другому —

    9. спярша —

    10. наўздагон —

    11. прыпяваючы —

    12. анічуць —

    13. нападхват —

    14. няшмат —

    15. памалу —

    16. падоўгу —

    17. дзе-небудзь —

    18. калісьці —

    19. па-мойму —

    20. чамусьці —

    21. па-іхняму —

    22. чагосьці —

Заданне 3. Вызначце, ад якіх часцін мовы і якім спосабам утварыліся выдзеленыя прыслоўі.

I. 1.  Лета набірала сілу. Стогадовы гарадскі сквер зелянеў сакавіта, молада. Не па-гарадскому шчабяталі птушкі ў купчастых кронах клёнаў, ясеняў, ліп (І. Новікаў). 2. Вада яшчэ пазаўчора была сцянута першым лядком (Я. Брыль). 3. Дрэвы, пасаджаныя рукою Багушэвіча, пышна разрасліся на прыволлі і цяпер шалясцяць лісцем пад лёгкім подыхам ветру (С. Александровіч). 4. Хрысціна пабегла нацянькі і толькі перад вёскай запаволіла бег (А. Асіпенка). 5. Праваруч, на пачатку палеткаў, стаіць ясло (Я. Скрыган). 6. Ён жыў з жонкай прыпяваючы (З. Бядуля). 7. Ужо зусім пад вечар дабрылі мы дахаты (Я. Брыль). 8. А ўначы, калі выпадала хвіліна заснуць, яму снілася ўнучка і сцежка да партызанскіх зямлянак, прыцярушаная снегам (І. Чыгрынаў).

II. 1. Адразу за хатамі там пачыналіся зарснікі хвойніку, за якім наводдалек было балота і аксамітны, заўсёды зялёны луг (І. Мележ). 2. Ён яшчэ бачыў, як Касмачоў абхапіў аберуч нямецкага аўтаматчыка і грымнуў яго галавою і плячыма вобземлю (К. Чорны). 2. Вучыў мяне лес пазнаваць прыгоства, суладнасць і чары прыроды, дзе птаства спраўляе штогод карагоды, дзе тояць крыніцы празрыстыя воды для рэчак, каб край умываць (Я. Колас). 4. І тайна была побач, і тайна была далёка (В. Казько). 5. Некалі я настаўнічаў у глухім таёжным сяле. Хата мая стаяла за ваколіцай, паміж глыбокім ярам і пакручастаю крынічнаю Біязінкаю, за ёю шумела тайга, зялёная ўлетку, барвовая і бронзавая ўвосень, зімою маўклівая, закуржавелая, нібы адлітая з чыстага срэбра (С. Грахоўскі).