Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Літаратура

  1. Сучасная беларуская літаратурная мова : Марфалогія / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад аг. рэд. М. С. Яўневіча. — Мінск : Выд. У. М. Скакун, 1997. — 288 с.

  2. Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.

  3. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.

  4. Шкраба, I. Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія / I. Р. Шкраба. — Мінск: Сэр-Вит, 2007. — 304 с.

Тэма 10.10 Утварэнне прыслоўяў ад розных часцін мовы ( 2 г.)

Пытанні:

1. Утварэнне прыслоўяў ад прыметнікаў і назоўнікаў.

2. Утварэнне прыслоўяў ад займеннікаў і дзеясловаў.

3. Утварэнне прыслоўяў ад прыслоўяў і лічэбнікаў.

Гласарый

Прыслоўе — нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзеяння ці стану, прымету якасці.

Адвербіялізацыя — пераход розных форм зменных часцін мовы ў прыслоўі.

Марфалагічнае словаўтварэнне — гэта ўтварэнне слоў у выніку спалучэння марфем.

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Выканайце тэст.

1. Адзначце невытворныя займеннікавыя прыслоўі:

1) куды;

6) там;

2) зусім;

7) надвое;

3) нашто;

8) потым;

4) тут;

9) калі;

5) заадно;

10) затое.

2. Адзначце прыслоўі, утвораныя ад назоўнікаў:

1) наперавес;

6) упрысядкі;

2) спачатку;

7) вярхом;

3) уперамешку;

8) адразу;

4) часам;

9) спадручна;

5) направа;

10) улева.

3. Адзначце прыслоўі, утвораныя ад асноў невытворных якасных прыметнікаў:

1) звонка;

6) ветліва;

2) востра;

7) праўдзіва;

3) весела;

8) вінавата;

4) агніста;

9) цесна;

5) размашыста ;

10) густа.

4. Адзначце прыслоўі, утвораныя прэфіксальным спосабам:

1) насупраць; 4) назаўсёды;

2) уніз; 5) наперабой.

3) узбоч;

5. Адзначце прыслоўі, утвораныя прэфіксальна-нульсуфіксальным спосабам:

1) назаўжды;

4 ) паабапал;

2) уверх;

5) наперарэз.

3) налётам;

6. Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:

  1. па-бацькоўску; 4) пасярэдзіне;

  2. улетку; 5) неасцярожна.

  3. па-вясковаму;

7. Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:

  1. неабвержна; 4) неабдымна;

  2. знянацку; 5) зняважліва.

  3. бязвыплатна;

8. Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:

1) неафіцыйна;

4 ) укругавую;

2) па-брацку;

5) па-сяброўску.

3) зняважліва;