- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
Дзеепрыслоўе, як нязменная форма дзеяслова, марфалагічна не можа выражаць часавых значэнняў — форм часу дзеепрыслоўі не ўтвараюць. Калі ў дзеясловах форма часу абазначае адносіны дзеяння да моманту гутаркі (гавару — гаварыў — буду гаварыць), то ў дзеепрыслоўях значэнне часу выражаецца толькі ў адносінах да часу дзеяслова-выказніка, г. зн. ім уласціва толькі адноснае абазначэнне часу.
Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае звычайна незакончанае дадатковае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Асірацелыя старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не варушачы ніводным лістам... (К-с). Яны [маладыя] ступаюць смела па зямлі, свае пратоптваючы сцежкі (Грах.). Лясны жаваранак вольны, снуючыся ў яснай сіні, песню пеў у жытнім кліне (К-с).
Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае закончанае дадатковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам: Набраўшы вады, дзяўчына ўжо звыкла намерылася пацягнуць вочап і раптам задумалася, аслабіла рукі (I. М.). Падышоўшы бліжэй, Грыбаед моўчкі паклаў у доле вінтоўку, стомлена сеў і зняў шапку (В. Б.). Стаўшы на каленкі і спаласнуўшы далоні ў вадзе, Хрысця зачэрпнула поўныя прыгаршчы і прыпала да іх вуснамі (Бр.). Гэта назіраецца не толькі тады, калі дзеепрыслоўе стаіць перад дзеясловам-выказнікам, а і ў тых выпадках, калі яно знаходзіцца пасля выказніка: Глядзелі хлопцы, як на дзіва, як дзядзька, цеста замяшаўшы, качаў галушкі, міску ўзяўшы (К-с). Вада з глыбінь зямлі бруіцца, прабіўшы дужыя пласты (Бр.). Тут жа, у лесе, размясціліся нанач, адпусціўшы сялянскую фурманку (Лыньк.).
Дзеепрыслоўе можа прымыкаць да дзеяслова-выказніка розных часоў — цяперашняга, прошлага і будучага: Ідучы па сцежцы, мы захапляемся вясновай раніцай. Ідучы па сцежцы, мы захапляліся вясновай раніцай. Ідучы па сцежцы, мы будзем захапляцца вясновай раніцай. Хоць час дзеяслова ва ўсіх гэтых выпадках мяняецца, часавае значэнне дзеепрыслоўяў застаецца тое самае: падкрэсліваецца, што абодва дзеянні адбываюцца адначасова (ідзём і захапляемся, ішлі і захапляліся, будзем ісці і захапляцца).
Такім чынам, катэгорыі часу дзеепрыслоўі не маюць, яна злілася ў іх з катэгорыяй трывання і не выражаецца ні лексічным значэннем, ні формаўтваральнымі суфіксамі.
Утварэнне дзеепрыслоўяў
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання, дзеепрыслоўі закончанага трывання — ад дзеясловаў закончанага трывання.
Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў I спражэння з дапамогаю суфіксаў -учы(-ючы), ад дзеясловаў II спражэння — з дапамогай суфіксаў -ачы(-ячы): піш-уць — піш-учы, ід-уць — ід-учы, спява-юць — спява-ючы; кос-яць — кос-ячы, бач-аць — бач-ачы, ходз-яць — ходз-ячы.
Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфінітыва (або прошлага часу) з дапамогаю суфіксаў -ўшы (пасля галосных) і -шы (пасля зычных): раскіну-ць — раскіну-ўшы, прачыта-ць — пра-чыта-ўшы, зразуме-ць — зразуме-ўшы, прынес-ці — пры-нёс-шы, абтрэс-ці — абтрос-шы.
Ад асноў прошлага часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі ў тых выпадках, калі ў інфінітыве дзеясловы маюць суфікс -ці, а аснова заканчваецца на гук [с], які ўзнік у выніку дысіміляцыі [д], [т]: прывес-ці — прывяд-уць — прывё-ў — прывё-ўшы, сплес-ці — сплят-уць — сплё-ў — сплё-ўшы; калі ў інфінітыве маюць суфікс -ну-, які ў форме прошлага часу выпадае: высахну-ць — высах — высах-шы, намокну-ць — намок — намок-шы; калі дзеясловы ў інфінітыве заканчваюцца на суфікс -чы, у якім гук [ч] узнік са спалучэння кт: спя-чы — спёк — спёк-шы.
