- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Літаратура
Сучасная беларуская літаратурная мова : Марфалогія / Н. В. Гаўрош [і інш.] ; пад аг. рэд. М. С. Яўневіча. — Мінск : Выд. У. М. Скакун, 1997. — 288 с.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.] ; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мінск : Выш. шк., 2010. — 662 с.
Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Ба-дзевіч. — Мінск: Універсітэцкае. — 1996. — 654 с.
Шкраба, I. Р. Сучасная беларуская мова : Марфалогія / I. Р. Шкраба. — Мінск: Сэр-Вит, 2007. — 304 с.
Тэма 10.9 Дзеепрыслоўе (2 г. лк)
Пытанні:
1. Дзеепрыслоўе як форма дзеяслова. Дзеяслоўныя прыметы дзеепрыслоўя (катэгорыі трывання, стану; зваротныя і незваротныя формы; дзеяслоўнае кіраванне назоўнікамі, утварэнне дзеепрыслоўяў ад дзеяслоўных асноў). Прыметы прыслоўя. Сінтаксічная роля дзеепрыслоўя.
2. Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі.
3. Дзеепрыслоўі закончанага і незакончанага трывання, іх утварэнне.
4. Асаблівасці ўжывання дзеепрыслоўяў.
5. Марфалагічны аналіз дзеепрыслоўя.
Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
Дзеепрыслоўе — нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дадатковае дзеянне і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам. Напрыклад: Назбіраўшы яшчэ сушняку, Міколка з дзедам расклалі невялікі агонь (Лыньк.). Дзеепрыслоўе назбіраўшы абазначае дадатковае дзеянне (назбіралі) і паясняе асноўнае дзеянне, выражанае дзеясловам-выказнікам расклалі (расклалі калі? назбіраўшы сушняку). Змярканнем, святло запаліўшы, газеты чыталі (М. Т.). Дзеепрыслоўе і ў гэтым выпадку абазначае дадатковае дзеянне і паясняе дзеяслоў-выказнік (чыталі к а л і ? запаліўшы святло).
Дзеепрыслоўі маюць асаблівасці дзеяслова і прыслоўя.
Дзеепрыслоўі ўтвараюцца ад дзеясловаў, захоўваюць агульнасць асновы і лексічнага значэння: распытваць — распытваючы, хвалявацца — хвалюючыся, імкнуцца — імкнучыся, збудаваць — збудаваўшы, прынесці — прынёсшы.
Дзеепрыслоўі маюць граматычныя прыметы дзеяслова: бываюць незакончанага і закончанага трывання: гаварыць — гаворачы, сказаць — сказаўшы; адчыняць — адчыняючы, адчыніць — адчыніўшы; могуць быць зваротнымі: абудзіўшы — абудзіўшыся, прытуліўшы — прытуліўшыся; уключаюцца ў сістэму станаў, хоць маюць толькі адзін стан — незалежны: сустрэўшы сябра—сустрэўшыся з сябрам, вяртаючы кнігу — вяртаючыся з горада; захоўваюць кіраванне таго дзеяслова, ад якога ўтвораны: спяваць песню — спяваючы песню, запаліць святло — запаліўшы святло, вярнуцца з лесу — вярнуўшыся з лесу; да дзеепрыслоўяў, як і да дзеясловаў, могуць прымыкаць прыслоўі, якія паясняюць іх: ісці хутка — ідучы хутка, зразумець правільна — зразумеўшы правільна.
Улічваючы адзначаныя асаблівасці, агульныя з асаблівасцямі дзеясловаў, дзеепрыслоўі не выдзяляюць як асобную часціну мовы, а ўключаюць у сістэму форм дзеяслова1.
Дзеепрыслоўі маюць і прыметы прыслоўяў: не змяняюцца: спяваючы, убачыўшы, разгарнуўшы; паясняюць дзеяслоў: Бабёр насцярожвае слых і, стаіўшыся, слухае (Б.); у сказе найчасцей выконваюць ролю акалічнасцей — спосабу дзеяння, часу, прычыны і інш.: На бой смяротны ідучы, мой край, не ведаў ты спакою на міг ні ўдзень, ані ўначы (Бр.).
Дзеепрыслоўе найчасцей выкарыстоўваецца з паясняльнымі словамі, утвараючы з імі дзеепрыслоўнае словазлучэнне, якое ў сказе выступае як адзін член сказа. Саломку выгнуўшы дугою, звісае колас над зямлёю (К-с) — у гэтым сказе дзеепрыслоўнае словазлучэнне выконвае сінтаксічную ролю адасобленай акалічнасці спосабу дзеяння (звісае як? саломку выгнуўшы дугою). Мы салют аддаём, памятаючы пра свой абавязак (А. К.) — дзеепрыслоўнае словазлучэнне ў гэтым сказе паясняе выказнік аддаём і з'яўляецца акалічнасцю прычыны (салют аддаём ч а м у ? памятаючы пра свой абавязак). Не даязджаючы да вёскі, Лёня полем павярнуў управа (Б.) — дзеепрыслоўнае словазлучэнне выступае ў ролі акалічнасці часу (павярнуў к а л і ? не даязджаючы да вёскі).
Дзеепрыслоўі, калі яны маюць пры сабе паясняльныя словы, могуць выконваць у сказе і сінтаксічную функцию дадатковага выказніка: Пацалаваўшы Марылю і сына, каваль рушыў змрокам дня ў вялікую дарогу (К. Ч.). У такім выпадку дзеепрыслоўе можна замяніць спрагальнай формай дзеяслова (параўн. пацалаваў і рушыў). Наста паправіла хустку, абвязаўшы тужэй ля шыі і насунуўшы на лоб да самых вачэй (Пташн.) (параўн. паправіла, абвязала, насунула).
Дзеепрыслоўі, як правіла, прымыкаюць да дзеяслоўнага выказніка: Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной (Багд.). Зрэдку дзеепрыслоўі прымыкаюць і да іменнага састаўнога выказніка: Развітваючыся пасля вячэры, панна Ядвіся была сур'ёзная і не папрасіла суседа заходзіць да іх вечарамі (К-с).
Іншы раз дзеепрыслоўі прымыкаюць да інфінітыва, які выступае не ў ролі выказніка, а ў ролі іншых членаў сказа, напрыклад дзейніка: Сядзець жа дома, не маючы пэўных заняткаў, было нецікава (К-с).
Дзеепрыслоўі ўжываюцца не толькі ў двухсастаўных, а і ў аднасастаўных сказах: безасабовых: Добра ў садзе хадзіць, сустракаючы сонечны ранак, чулым сэрцам лавіць звонкі голас дзявочых вяснянак (Панч.); абагульнена-асабовых: Не палажыўшы, не возьмеш (Прык.). Свайго не меўшы, ляжаш спаць не еўшы (Прык.).
Заўвага. У паўночна-ўсходніх беларускіх гаворках, часам і ў мове мастацкай літаратуры, дзеепрыслоўі на -ўшы, -шы ўжываюцца ў ролі выказніка (са звязкай і без яе): Сын даўно ажаніўшыся. Ужо сонца было зайшоўшы (з гаворак Полаччыны). Пан быў ужо ўстаўшы (М. 3.).
Некаторыя вучоныя вылучаюць дзеепрыслоўе і дзеепрыметнік як асобныя, самастойныя часціны мовы.
