- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Запішыце словазлучэнні, паставіўшы займеннікі, запісаныя ў дужках, у патрэбным ліку і склоне.
Зразумеў (ты), напісаў (ты), ля (свой) двара, сам ад (сам) не ўцячэш, несці на (сам), побач са (свая) хата, узяць (свой) кнігі, павіншаваць (ты), не сустрэць (ніхто), удзячны (ты), убачыць (твой) сябра, зразумець (яны) словы, успомніў (ты), адказаў (ты), недалёка ад (мая) вёскі, рад сустрэцца з (яна), пагаварыць з (хто-небудзь), убачыў (усе) нас.
Заданне 2. Праскланяць займеннікі.
Сáм гаспадар, самá дзяўчына, самы прыгожы, самáя лепшая.
Заданне 3. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы з’яўляюцца займеннікамі.
Яна [Ганна] ведала, што Васіль, калі пачуе гэты смех, зазлуе па-сапраўднаму, і не хацела гэтага, і таму стрымлівалася, але смех жыў у грудзях.
На ўсім гэтым абшары вузкія камяністыя дарогі, пераразаючы горыстыя мясціны і мінаючы берагі азёраў, хаваюцца ў пушчах.
Гучанне слова — гэта яго жыцё, яго дыханне.
Што гэта быў за цудоўны час!
Ганна нават і цяпер памятае яе [песню], і чым больш думае пра яе, тым тая песня ўваскрасае ўсё паўней і паўней, прымушае сэрца трывожыцца.
Наляцеў калючы марозны вецер, і захісталіся, заварушыліся, забразгаталі нейкім касцяным бразгатам настылыя галінкі, што ажно Васілю зрабілася жудасна.
Завулачак пашырэў, дамы скончыліся, і цьмяны бляск вады дыхнуў прахалодаю: ад ліўняў, што пранесліся на мінулым тыдні, рака пабурэла і страціла той гуллівы бляск, які лашчыць вока ўлетку.
На гэтым яна [Глаша] забылася, як быццам на адзін момант, але ж заснула добра і моцна.
І перад маімі вачыма праплыло тое апошняе лета перад самым інстытутам, з частымі ляснымі пажарамі, бо яно выдалася сухое, без навальніц і дажджоў, і ўсё сохла і гарэла не толькі ў лесе і на полі, але і ў балотах.
Ноч Купалы ў тым баку Беларусі поўная незвычайных здарэнняў, на думку простага народа, уся прырода ў гэтую ноч весяліцца.
Заданне 4. Зрабіць марфалагічны разбор займеннікаў.
Крыніца побліз маёй вёскі, схаваная ў густым трысці, люстэркам чыстым, самым першым ты мне з’явілася ў жыцці.
Тэма 10.6 Катэгорыя стану дзеясловаў
Пытанні:
Катэгорыя стану дзеясловаў, яе сувязь з пераходнасцю, зваротнасцю.
Актыўныя і пасіўныя канструкцыі, іх ужыванне ў мове.
Творны дзейнага прадмета і творны сродку дзеяння пры дзеясловах залежнага стану.
Дыскусійныя пытанні пра катэгорыю стану ў лінгвістычнай літаратуры.
Вучэбная мэта: пазнаёміць з катэгорыяй стану дзеясловаў, навучыць адрозніваць пасіўныя канструкцыі ад актыўных канструкцый.
Гласарый
Стан — дзеяслоўная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да суб’екта (утваральніка дзеяння).
Незалежны стан — дзеясловы абазначаюць дзеянне, не накіраванае на суб’ект, які ў сказе з’яўляецца дзейнікам.
Залежны стан — дзеянне накіравана на суб’ект, які ў сказе з’яўляецца дапаўненнем.
Творны дзейнага прадмета — утваральнік дзеяння (суб’ект) з’яўляецца ў сказе дапаўненнем у форме творнага склону.
Творны сродку дзеяння — знаходзіцца пры дзеясловах залежнага стану, указвае на сродак дзеяння.
