
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1.Праскланяйце прыметнікі: новыя дамы, сінія дзверы, мінскія вуліцы, залатыя каласы, матчыны рукі, бацькавы сыны. Вызначце іх канчаткі.
Заданне 2. Спішыце словазлучэнні, дапісваючы канчаткі прыметнікаў. Укажыце, дзе магчыма варыянтнасць канчаткаў. Растлумачце напісанне выдзеленых канчаткаў назоўнікаў.
Асенн… лесу, бесклапотн… сініцы, па бясхмарн… небе, леташн… лісце, чырвон… сыраежкі, гнутк… лісічкі, ісці па цёмн… лесе, сін… хусткай, трапятк… ластаўкі, асенн… прыроды, па вялік… пакоі, сярэдн… росту чалавек, вясёл… агеньчыкі, стройн… сосны, па шыферн… даху, вячэрн… пары, шум зялён… прыбою, доўг… ноччу, у бязмежн… небе, шчыр… душой, крытычн… розум, па пясчан… беразе, ясн… надвор’е. позн… кветкай, ля цёпл… матчын… шчакі, па бетонн… падмурку, маленьк… аблачынкі, спакойн… і разважлів… чалавек, па драўлян… мосце, аперацыі па безнаяўн… разліку.
Заданне 3. Адзначце словазлучэнні, у якіх адбылася з’ява ад’ектывацыі.
Нязломная воля, астуджанае малако, запрошаны госць, сцішаная гаворка, гаючая крыніца, рашаючая перамога, неўміручы подзвіг, пражытыя гады, незагойная рана, ускудлачаныя валасы, калючыя зоркі, абмытая зямля, заплеценыя валасы, ляжачы камень, знаёмы чалавек, пажаўцелыя лісты, прачытанае апавяданне, неўміручая мова.
Заданне 4.Вызначце спосаб утварэння наступных прыметнікаў.
1) праславуты; |
10) унутрыгарадскі; |
2) безбілетны; |
11) наземны; |
3) дапятроўскі; |
12) кісла-салодкі; |
4) антываенны; |
13) левабярэжны; |
5) Васеў; |
14) пяціметровы; |
6) Аленін; |
15) вечназялёны; |
7) бульбяны; |
16) малавядомы; |
8) звераваты; |
17) глыбокапаважаны; |
9) падснежны; |
18) высокаадукаваны. |
Тэма 10.4 Лічэбнік
Пытанні:
1. Скланенне колькасных і парадкавых лічэбнікаў.
2. Няпэўна-колькасныя словы.
Гласарый
Лічэбнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі, колькасць аднародных прадметаў ці парадак пры іх лічэнні.
Колькасныя лічэбнікі абазначаюць адцягненыя лікі або колькасць аднародных прадметаў.
Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць парадак прадмета пры іх лічэнні.
Няпэўна-колькасныя словы маюць значэнне няпэўнай колькасці: многа, шмат, нямала, мала, крыху, трохі і г.д.
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Спішыце сказы, раскрываючы дужкі і ўжываючы патрэбную форму лічэбнікаў. Лічбы запішыце словамі.
1. На двары, каля паветкі, стаяла (два, двое, абодва) саней, а пад паветкай — амаль (адзін, адна, адно) пры адным — (чатыры, чацвёра) коней: (два, дзве, двое, абодва, абедзве) з іх, відаць, грузавыя, а (два, дзве, двое, абодва) верхавыя. 2. З (трох, траіх) дзяцей старэйшаму хлопчыку 10-ты год. 3. Усе (чатыры, чацвёра) хлопцаў скончылі школу сёлета. 4. (Абодва, два, двое) рабочыя зноў сталі на рыштаванні. 5. З 9-га класа пайшло на фронт (шаснаццаць, шаснаццацера), прыйшло толькі (чатыры, чацвёра). 6. Дзяўчаты — іх было (тры, трое) — сядзелі за столікам. 7. Падводы ехалі па (двух, дзвюх, абодвух, абедзвюх) баках рэчкі. Сёння (першае, першага) верасня. 9. Да вёскі трэба пайсці кіламетры з (паўтара, паўтары).
Заданне 2. Запішыце лічбы словамі. Дробавыя лічэбнікі праскланяйце.
4, 6. 8, 12, 17. 44, 79, 414, 800, 1997, 100 001, 2/3, 8/9, 3/5.
3-ці, 7-мы, 18-ты, 79-га, 411-му, 800-м, у 2001-м, 32-тысячны, 214-мільённы.
Заданне 3. Праскланяць лічэбнікі.
Двое, пяцёра, семдзесят, дзвесце, чатырыста трыццаць чацвёрты.
Заданне 4. Падкрэсліце няпэўна-колькасныя словы, адзначце, што яны выражаюць.
1. Дарог у свеце многа, а ты між іх сваю знайдзі. 2. Колькі дзён і гадоў чарадою шмыганула, прайшло ў небыццё, я ж бягу і бягу за табою, і цябе не здагнаць мне, жыццё. 3. Заўсёды ў родным краі ў зімні час нямала выпадае снягоў у нас. 4. Як многа гаворым і нудна аб рэчы такой, як паэзія, — ці быць ёй святочнай ці буднай, ідыліяй ці марсельезаю. 5. Шмат бацькоў на нядаўняй вайне ў жвір лягло…6. Шмат слоў, якія не астылі ні ад дажджоў, ні ад снягоў і не згубілі даўняй сілы і першага агню свайго. 7. Снег пацерушыў трохі і перастаў. 8.Калісьці і я, хлапчук з малой прыбалотнай вёсачкі, ішоў за некалькі вёрст у воласць, дзе была бібліятэка. 9. Усё ж, думаў я, пакідаць родных, усіх, з кім гэтулькі галоў жыў, нядобра. 10. У вялікім садзе мноства вулляў. 11. Шмат новых літаратурных імён заззяла на небасхіле нашай прыгожай пісьменнасці.
Тэма 10.5 Займеннік
Пытанні:
Скланенне займеннікаў.
Пераход слоў іншых часцін мовы ў займеннікі.
Марфалагчіны аналіз займенніка.
Гласарый
Займеннік — самастойная часціна мовы, якая ўказвае на прадмет, прымету, колькасць, але не называе іх.
Пранаміналізацыя — пераход іншых часцін мовы ў займеннікі.