Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Вызначце пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні галосных і зычных гукаў.

Несці — нёс — нясу —носьбіт; выберу — бяру — выбіраць; лёд — лядок — ледзяны; сохнуць — сухі ;— засыхаць; замок — замыкаюць — замкнуць; сную — аснова — заснаваць; церці — сціраць — цёрла; гнаць — ганю — перагон; агонь — агню — аганёк — агеньчык; везці — вёз — вязе — возіць — вазіць; легчы — лёг — ляжыць — палажыў; бляск — блішчыць — блёсткі; крошка — крышыць; снег — снягі.

Заданне 2.  Выканаць тэст.

  1. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі галосных гукаў.

1) сем — сёмы;

6) баец — баяздольнасць;

2) вяселле — павесяліцца;

7) далёкі — далячынь;

3) палёгка — лягчэй;

8) шэсць — шосты;

4) холад — халадзільнік;

9) дрожджы — дражджавы;

5) стрэл — страляніна;

10) сэрца — сардэчны.

  1. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі галосных гукаў.

1) бяроза — бярэзнік;

6) зрэдку — радзейшы;

2) сок — сакавіты;

7) сцялю — слаць;

3) рубель — рубля;

8) вяселле — вясёлы;

4) дрэва — драўніна;

9) сохнуць — сушыць;

5) светлы — світаць;

10) ордэн — ардэнаносец.

  1. Адзначце пары слоў з пазіцыйнымі чаргаваннямі зычных гукаў.

1) кідаць — кінуць;

6) стагі — стог;

2) казаць — казка;

7) луг — на лузе;

3) мазаць — мажу;

8) пляту — пляці;

4) малады — маладзейшы;

9) казаць — кажу;

5) берагі — на беразе;

10) паглядаць — глянуць.

  1. Адзначце пары слоў з гістарычнымі чаргаваннямі зычных гукаў.

1) малаціць — малацьба;

6) спявала — спяваў;

2) мяту — мяці;

7) шкода — пашкоджаны;

3) карміць — кармлю;

8) перавозіць — перавозчык;

4) сухі — сушыць;

9) сады — у садзе;

5) пяку — пячы;

10) густы — гушча.

Заданне 3. Устаўце патрэбныя літары (д, дз, т, ц).

Дынас…ыя, дыс…ыпліна, …ераза, …япліца, …ыбет, …элевізар, брыг…ір, гвар…еец, …весце, …ёмны, …ыбуля, …эманстрацыя, …есяты, …ікавы, …ыгр, …ыяграма, мара…ёр, ме…ыцына, гвар….ыя, ман…ёр, каран…ін, Мала…ечна, бало…істы, …эхніка, бан…эроль.

Заданне 4. Выпішыце з тэксту словы з пазіцыйнымі змяненнямі зычных гукаў. Падбярыце да іх аднакаранёвыя словы, у якіх гэты гук быў бы ў незалежнай пазіцыі.

Бабка Параска цяжка ўздыхнула і выйшла з пакоіка. Не сядзелася ў ім і Лабановічу. Перад тым, як пакінуць сваё трэцяе і апошняе настаўніцкае месца, яму захацелася яшчэ раз абысці ўсе тыя дарогі і сцежкі, дзе не раз вандраваў ён у вольныя хвіліны. Такія вандроўкі шмат прыносілі яму радасці і задавалення, і многія мясцінкі ў ваколіцах Верханя сталіся блізкімі і дарагімі. Не раз паўставалі і не раз паўстануць яны ў вачах Лабановіча, вабячы да сябе. як самыя прыязныя сябры. Дык як жа не развітацца з імі.

Тэма 2.6. Інтанацыя

Мэта: паўтарэнне, абагульненне і паглыбленне ведаў студэнтаў пра гукавую сістэму беларускай мовы.

План

1. Паняцце пра інтаналогію.

2. Кампаненты інтанацыі, або інтанемы (мелодыка, інтэнсіўнасць, рытм, тэмбр, тэмп, паўза).

3. Фанетычны аналіз.

Гласарый

Інтанацыя (лац. intonare — “гучна вымаўляць”) — гэта сукупнасць сродкаў арганізацыі вуснай мовы, якія характарызуюць яе сэнсавы і эмацыянальна-экспрэсіўны бакі.

Мелодыка — гэта павышэнне або паніжэнне тону голасу. Рытм маўлення — гэта чаргаванне націскных і ненаціскных складоў, размеркаванне паўз. Тэмп — хуткасць працякання маўлення. Інтэнсіўнасць — сіла вымаўлення. Паўза — перапынак у гучанні. Тэмбр — гэта эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка маўлення. Тактавы, фразавы і лагічны націск — гэта выдзяленне адрэзкаў маўлення і найбольш значымых слоў у фразе.

Фанетычны аналіз — усебаковы аналіз гукавога і літарнага складу слова.