
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Нескланяльныя назоўнікі
У сучаснай беларускай мове ёсць група нескланяльных назоўнікаў; яны не змяняюцца па склонах і не маюць склонавых канчаткаў.
Нескланяльныя назоўнікі — гэта пераважна словы іншамоўнага паходжання. Граматычны лад беларускай мовы імкнецца падпарадкаваць скланенню любы запазычаны назоўнік. Шмат якія іншамоўныя словы скланяюцца, як назоўнікі таго ці іншага тыпу скланення: запазычаныя назоўнікі акварыум, гербарый, семінар адносяцца да 2-га, аптэка, тэорыя — да 1-га, а дуэль — да 3-га скланення.
Нескланяльнымі ў беларускай мове з'яўляюцца тыя запазычаныя словы, асновы якіх канчаюцца на галосны (такія асновы нехарактэрныя для ўласнабеларускіх слоў). Склон і лік нескланяльных назоўнікаў вызначаецца паводле іх сувязі з іншымі словамі і сінтаксічнай функцыі ў сказе: Самая цікавая жывёла — рыжы дзінга, далікатны, разумны і вельмі спрытны сабака (Луж.) — назоўны склон адзіночнага ліку; Пасля іх часта пачалі бачыць разам у парку, у кіно (Скр.). Я быў з амерыканцамі, людзьмі ў рабочых робах, на сёмай авеню (Клр.) — месны склон адзіночнага ліку.
Да нескланяльных назоўнікаў належаць:
агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання, якія канчаюцца на галосны: амплуа, дэндзі, журы, лібрэта, арыёза, метро, рагу, лэдзі, таксі;
уласныя назоўнікі (імёны, прозвішчы, геаграфічныя назвы) іншамоўнага паходжання на галосны: Пабла Нэруда, Джардана Бруна, Амерыга Веспучы, Гётэ, Дзідро, Неру, Джапарыдзе, Фрунзе, Марока, Закапане, Хакайда, Нагасакі, Лідзіцэ, Капры, Чылі, По, Янцзы Місісіпі, Місуры;
усе запазычаныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: фрау Кёрзінг, мадам Элізабет, пані Рузвельт, Эжэні Катон;
славянскія прозвішчы на -о паціскное: Крайко, Ланько, Турло, Шкуро, Лапо, а таксама прозвішчы, якія канчаюцца на зычны, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: Богдан, Гулевіч, Міхасёнак, Шурпяк, Кісель, Макась, Андрэйчык (артыкул Ніны Гулевіч, сшытак Веры Міхасёнак, курсавая праца Ганны Богдан);
складанаскарочапыя словы літарнага і змешанага тыпу: член КПСС (Камуністычпай партыі Савецкага Саюза), сельская гаспадарка БССР (Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі), студэнты БДУ (Беларускага дзяржаўнага універсітэта), супрацоўнікі райана (раённага аддзела народнай асветы), паведамленне БелТА (Беларускага тэлеграфнага агенцтва). Некаторыя абрэвіятуры, утвораныя з першых гукаў слоў, могуць скланяцца. Калі словы такога тыпу скланяюцца, іх канчаткі пішуцца малымі літарамі ВАК (Вышэйшая атэстацыйная камісія) — паведамленне ВАКа, дысертацыя зацверджана ВАКам; ЛіМ (газета «Літаратура і мастацтва») — артыкул у ЛіМе, супрацоўнік ЛіМа;
назоўнік маці: Дзіця з крыкам кінулася да маці і не магло ад яе адарвацца (К. Ч.). Прыходжу я сюды, нібыта ў госці, і да змяркання з маці гавару (Грах.).
Тэма 10.2 Часціны мовы. Назоўнік
Пытанні:
1. Скланенне асабовых імёнаў, прозвішчаў і геаграфічных назваў.
2. Словаўтварэнне назоўнікаў.
Гласарый
Скланенне — гэта змяненне назоўнікаў па склонах у адзіночным і множным ліку.
Словаўтварэнне — гэта раздзел vовазнаўства, у якім вывучаецца будова вытворных слоў, спосабы і сродкі іх утварэння.
Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі спосабамі словаўтварэння: суфіксальным, прыставачным, прыставачна-суфіксальным, нульсуфіксальным, асноваскладаннем.
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Вызначце склон назоўнікаў, што абазначаюць імёны і прозвішчы людзей, пры спісванні сказаў падкрэсліце канчаткі.
1. Вада ў Бесядзі здалася Зазыбу занадта халоднай. 2. Нядобрыя думкі варухнуліся ў маёй галаве, і я яшчэ пільней пачаў сачыць за Гуртавенкам. 3. «Пра сказанае тут — нікому ні слова! Нават свайму Валодзю». 4. Чапялушку пашанцавала больш, чым некаторым. Яго не забілі, не паранілі. 5. Вацуру паклікаў да сябе камісар брыгады. 6. Апейку было лёгка, радасна. 7. Пасля Айчыннай вайны я сустрэўся ў Мінску з даўнім таварышам Цімохам Крысько, які стаў вядомым паэтам Васілём Віткам. 8. Спачатку я глядзеў на Случанку збоку, але хутка сані параўняліся з ім, і тады я ўбачыў ягоны твар. 9.Хлопцы спакойна пайшлі за Кірылкам… 10. «Яны сапраўды паабедалі?» — спытаў гаспадар, маючы на ўвазе Шарэйку і сына.
Заданне 2. Запішыце ўласныя назоўнікі, што стаяць у дужках, у адпаведнай склонавай форме.
Цяпер у гэтай хаце жыве яго жонка Паўліна з дзецьмі (Мішка, Каця, Галя, Надзя), маленькім (Петрык). 2. Адразу ж успомнілася размова з вусатым паштавіокм (Дземідзенка). 3. Там, бліжэй да чыгункі, была хата старога (Дрозд), дзеда ці (дзядзька Базыль Маленда). 4. Успомнілася размова з (Аксіння Плакса), якая хоць і не хваліла (Дамір), але па-жаночаму спагадліва гаварыла аб яго сямейным горы. 5. Неўзабаве белыя мухі замітусяцца над зямлёй, над гэтым вось клёнам і над ім (Хвядос Чупрыла). 6. Мы з (Санька) вачэй не можам адарваць ад сяржанта. 7. Увішнасць (Марцін Жмура) здзіўляла і радавала (Надзейка). 8. Кожны добра думае пра (аграном Пахота) — гаспадар ён харошы і чалавек харошы. 9. Саша паправіла шалік і стала перад (Малашкін), гатовая ў дарогу.
Заданне 3. Выберыце правільную форму творнага склону адзіночнага ліку ўласных назоўнікаў.
I.
1. Горад Мсціслаў |
а) Мсціславам; б) Мсціславым |
2. Князь Мсціслаў |
б) Мсціславам; б) Мсціславым |
3. Васіль Быкаў |
а) Быкавам; б) Быкавым |
4. Горад Магілёў |
а) Магілёвам; б) Магілёвым |
5. Дзяржаўны дзеяч Калінін |
а) Калінінам; б) Калініным |
6. Абласны цэнтр Калінін |
а) Калінінам; б) Калініным |
7. Рыгор Барадулін |
а) Барадулінам; б) Барадуліным |
8. Горад Жлобін |
а) Жлобінам; б) Жлобіным |
II. Утварыце форму творнага склону.
Горад Барысаў |
Янка Сіпакоў |
Даль |
Васіль Барысаў |
Прыгожы Кіеў |
Цень |
Паўнаводная Об |
Неаглядная шыр |
Медзь |
Першая радасць |
Сібір |
Бацька |
|
Крычаў |
|
III. Запішыце назвы ў адпаведных склонавых формах.
Аб (Васіль Ганчар) |
Пры (Міхась Сарока) |
З (Кузьма Пушча) |
Аб (Алесь Бандарэнка) |
Заданне 5. Тэставыя заданні.
1. Адзначце словы, утвораныя суфіксальным спосабам.
1) арганіст; |
4) назіральнасць; |
2) выява; |
5) радца. |
3) падрахунак; |
|
Адзначце правільнае.
Абрэвіятуры могуць утварацца:
1) з пачатковых літар слоў;
2) з пачатку першага слова і канца другога;
3) з поўных слоў;
4) з усечаных слоў;
5) з пачатковых гукаў слоў.
Адзначце словы, утвораныя прэфіксальным спосабам.
1) садаклад; |
4) паўметра; |
2) звышідэя; |
5) выселкі. |
3) прыхаджане; |
|
4. Адзначце правільнае.
Пры ў тварэнні назоўнікаў спосабам складання выдзяляюцца такія тыпы, як:
1) складанне слоў;
2) складанне асноў;
3) складана-суфіксальны;
4) бязафіксны;
5) складана-прыставачны.
5. Адзначце правільную дэфініцыю тэрміна субстантывацыя.
1) пераход іншых часцін мовы ў назоўнікі;
2) пераход іншых часцін мовы ў прыметнікі;
3) пераход іншых часцін мовы ў займеннікі;
4) разнавіднасць марфалагчінага спосабу словаўтварэння;
5) разнавіднасць лексіка-семантычнага спосабу словаўтварэння.
Тэма 10.3 Прыметнік
Пытанні:
1. Канчаткі прыметнікаў множнага ліку.
2. Асаблівасці скланення прыналежных прыметнікаў.
3. Утварэнне якасных, адносных і прыналежных прыметнікаў.
4. Пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі.
Гласарый
Прыметнік — самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета і выражае гэтае значэнне ў катэгорыях роду, ліку і склону.
Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх прыналежнасць пэўнай асобе ці жывой істоце.
Якасныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў, што могуць праяўляцца ў рознай ступені.
Адносныя прыметнікі абазначаюць прыметы прадметаў праз іх адносіны да прадмета або іншай прыметы.
Ад'ектывацыя — пераход дзеепрыметнікаў у прыметнікі.