Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Скланенне назоўнікаў у множным ліку

Тыпы скланення назоўнікаў у сучаснай беларускай мове адрозніваюцца толькі ў склонавых формах адзіночнага ліку. У множным ліку адрозненняў паміж тыпамі скланення амаль не назіраецца (выключэнне складае родны склон).

У н а з о ў н ы м склоне множнага ліку назоўнікі з цвёрдаю і зацвярдзелаю асновамі маюць канчатак : вербы, браты, дажджы, вокны, рэчы, а назоўнікі з мяккаю асновай і з асновай на г, к, х: хвоі, вучні, здарэнні, далоні, рэчкі, берагі. Назоўнікі з суфіксам -анін (-янін) маюць у назоўным склоне множнага ліку канчатак (пры гэтым -ін выпадае): грамадзянін — грамадзяне, мінчанін — мінчане, армянін — армяне. Пры ўтварэнні формы множнага ліку назоўнікаў сусед, чорт, калена назіраецца чаргаванне апошняга цвёрдага зычнага асновы з мяккім: сусед — суседзі, чорт — чэрці, калена — калені, а назоўнікаў вока, вуха — чаргаванне заднеязычнага з шыпячым: вока — вочы, вуха — вушы.

У родным склоне множнага ліку назоўнікі розных скланенняў маюць канчаткі –оў (-ёў), -аў(-яў): вербаў, вучняў, дажджоў, ласёў, вокнаў, здарэнняў, рэчаў, далоняў. Канчатак -аў(-яў) маюць тыя назоўнікі 1-га скланення, аснова якіх канчаецца збегам зычных: тундра — тундраў, кроква — крокваў, кафедра — кафедраў. Некаторыя назоўнікі 1-га скланення ўжываюцца з нулявым канчаткам: рук, ног, дарог, зорак, соек, ластавак; асобныя назоўнікі могуць мець варыянтныя формы: сёстраў — сясцёр, бярозаў — бяроз, яблыняў — яблынь, хвояў — хвой. Назоўнікі жаночага роду на -ія(-ыя) у родным склоне паслядоўна ўжываюцца з нулявым канчаткам: аўдыторыя (аўдыторыj-а) — аўдыторый, авацыя (авацыj-а) — авацый, камедыя (камедыj-а) — камедый, лінія (лініj-а) — ліній, эпідэмія (эпідэмj-а) — эпідэмій.

Назоўнікі 3-га скланення, апрача канчатка -аў(-яў), могуць мець націскны канчатак -ей(-эй): касцей, начэй, мышэй. Такі канчатак маюць і асобныя назоўнікі 2-га скланення: вушэй, плячэй, коней, а таксама назоўнікі дзеці, госці — дзяцей, гасцей. Назоўнікі 3-га скланення, якія ўтрымліваюць націск на аснове, могуць мець варыянтныя канчаткі: сенажацей — сенажацяў, асаблівасцей — асаблівасцяў, вадкасцей — вадкасцяў.

Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў залежаць ад катэгорыі адушаўлёнасці-неадушаўлёнасці: у неадушаўлёных назоўніках яны супадаюць з канчаткамі назоўнага склону: паставілі сталы, пабудавалі электрастанцыі, наладзілі сувязі, у адушаўлёных — з канчаткамі роднага склону: узнагародзілі перадавікоў, пасвілі гусей, кароў, цялят.

Заўвага. У мове мастацкай літаратуры сустракаецца ўжыванне асобных адушаўлёных назоўнікаў у форме вінавальнага склону, якая супадае з формаю назоўнага: Вас пагадавала, а цяпер унукі гадуй (Луж.). Я каровы на сонцы пасвіў (Каратк.). Мы свае гусі пасём (М. Л.).

У давальным, творным і месным склонах назоўнікі множнага ліку маюць адпаведна канчаткі -ам (-ям): вербам, хвоям, вучням, дажджам, вокнам, здарэнням, рэчам, далоням; -амі(-ямі): вербамі, хвоямі, вучнямі, дажджамі, вокнамі, здарэннямі, рэчамі, далонямі; -ах(-ях): на вербах, хвоях, пры вучнях, дажджах, на вокнах, аб здарэннях, у рэчах, далонях.

Заўвагі: 1. Некаторыя назоўнікі ў творным склоне множнага ліку маюць канчатак -мі: коньмі, дзецьмі, слязьмі. Іран, ты слязьмі ўвесь заліты... (Панч.). Ехаць нельга, як кажуць, ні саньмі, ні калясьмі (Луж.).

2. Назоўнікі плечы, вочы, вушы, а таксама дзверы, грошы побач з канчаткам –амі (-ямі) захоўваюць у творным склоне старажытныя формы парнага ліку: плячыма, вачыма, дзвярыма, грашыма.

3. У мове мастацкай літаратуры першай трэці XX ст. сустракакаецца форма меснага склона з канчаткам -ох(-ёх): Смуткавала дудка тая аб тых родных каранёх, аб праўдзівых песнях краю, мілым лузе і палёх (К-с). Такія канчаткі ў наш час не з'яўляюцца літаратурнаю нормаю.