Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Назоўнікі 3-га скланення

Назоўнікі 3-га скланення ў назоўным і вінавальным склонах маюць нулявы канчатак: роспач, бездань, сувязь, любоў, радасць.

У родным, давальным і месным склонах назоўнікі з асновай на мяккі, а таксама на губны зычны маюць канчатак : сувязі, радасці, любові, верфі, Кемі, з асновай на зацвярдзелы — : роспачы, печы, мышы.

У творным склоне назоўнікі 3-га скланення пасля зацвярдзелых зычных маюць канчатак : роспаччу, печчу, мышшу, пасля мяккіх -ю; сувяззю, радасцю. Канчатак маюць таксама назоўнікі з асновай на губныя зычныя і р: Об'ю, верф'ю, любоўю, Свір'ю. У творным склоне можа быць падаўжэнне апошняга зычнага асновы, калі ён стаіць пасля галоснага (у форме творнага склону гэты зычны знаходзіцца ў інтэрвакальным становішчы): ноччу, сувяззю, рунню, арцеллю, моладдзю. У словах тыпу радасць, зайздрасць, аповесць, любоў, Свір падаўжэння не бывае: радасцю, зайздрасцю, аповесцю, любоўю, Свір'ю.

Заўвага. У творах мастацкай літаратуры можна сустрэць часам ужыванне асобных назоўнікаў 3-га скланення ў творным склоне з канчаткам -ою(-аю) ці яго аднаскладовым варыянтам -ой(-ай): даланёю, крывёю, гразёю, сенажацяй. Юрка бачыць, якая чырвоная ў Акцызніка ззаду шыя, — здаецца, набегла крывёю (Пташн.). Боль у скронях мацнеў. Антон пацёр даланёю лоб (А. С).

Рознаскланяльныя назоўнікі

Да рознаскланяльных у сучаснай беларускай мове адносяцца наступныя групы назоўнікаў:

назоўнікі, якія з'яўляюцца назвамі маладых істот: дзіця, цяля (цялё), птушаня (птушанё);

тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя;

назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам –а (-я) тыпу бацька, стараста, дзядуля, старшыня, а таксама назоўнікі агульнага роду тыпу плакса, забіяка, ціхоня, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу.

Заўвага. Аўтары некаторых дапаможнікаў па беларускай мове адносяць назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам -а(-я), а таксама назоўнікі агульнага роду да 1-га скланення. На гэта няма дастатковых падстаў: у сучаснай беларускай мове такія на­зоўнікі ва ўскосных склонах маюць канчаткі, ўласцівыя часткова 1-му, часткова 2-му скланенню.

Назоўнікі, якія з'яўляюцца назвамі маладых істот, у назоўным і вінавальным склонах адзіночнага ліку маюць канчатак -я(-ё): ягня (ягнё), жарабя (жарабё), звераня (зверанё). У родным, давальным і месным скло­нах адзіночнага ліку яны маюць канчатак , г. зн. змяняюцца, як назоўнікі 3-га скланення; у творным склоне ўжываюцца з канчаткам -ём, як назоўнікі 2-га скланення.

У родным і вінавальным склонах множнага ліку назоўнікі — назвы маладых істот маюць нулявы канчатак: цялят, птушанят. Ва ўскосных склонах адзіночнага ліку, апрача вінавальнага і творнага, у іх паяўляецца суфікс -яц-, а ва ўсіх склонах множнага ліку -ят- (выключэнне: дзяцей).

Рознаскланяльныя назоўнікі ніякага роду імя, племя, стрэмя пры скланенні могуць набываць суфікс -ен- і змяняцца без яго: імя і імені, племя і племені; імю і імені, племю і племені; імем і іменем, племем і племенем. Склонавыя формы без суфікса (імя, імю, імем) не адрозніваюцца ад форм назоўнікаў 2-га скланення; пры наяўнасці -ен- яны супадаюць з формамі назоўнікаў, што абазначаюць назвы маладых істот: родны, давальны і месны склоны маюць канчатак : імені, племені, творны — -ем: іменем, племенем.

У множным ліку назоўнікі імя, племя, стрэмя ўжываюцца з суфіксам -ён-: імёны — імёнаў, імёнам, плямёны — плямёнаў, плямёнам, страмёны — страмёнаў, страмёнам.

Скланенне назоўнікаў мужчынскага роду на -а(-я) у беларускай мове адрозніваецца ад скланення назоўнікаў жаночага роду (у рускай мове ніякага адрознення ў склонавых канчатках гэтых назоўнікаў няма; параўн. тёте — дяде, тётей — дядей, с бабушкой и дедушкой). Асноўнае адрозненне пры гэтым выяўляецца ў давальным, месным і творным склонах. У родным і вінавальным склонах назоўнікі мужчынскага роду маюць такія самыя канчаткі, што і назоўнікі жаночага роду: у родным — -ы, -і: старасты, бацькі, старшыні, у вінавальным — -у(-ю): старасту, бацьку, старшыню.

Канчаткі творнага склону назоўнікаў мужчынскага роду вызначаюцца характарам асновы і націскам: пасля цвёрдых зычных у ненаціскным становішчы яны маюць канчатак -ам: старастам, бацькам, у націскным — -ою: тамадою, Кузьмою; пасля мяккіх зычных адпаведна — -ем: Пецем, дзядулем і -ёй(-ёю): старшынёй, суддзёю.

Ад асновы і націску залежаць таксама канчаткі давальнага і меснага склонаў гэтых назоўнікаў: канчатак маюць назоўнікі з цвёрдаю асновай: стараста — старасту, пры старасту, мужчына — мужчыну, пры мужчыну; -ю — з мяккаю асновай: Пеця — Пецю, пры Пецю, дзядуля — дзядулю, пры дзядулю. Словы, якія ўтрымліваюць націск на канчатку, у давальным і месным склонах канчаюцца на : тамада — тамадзе, пры тамадзе. У назоўніках з мяккаю асновай пры націскным канчатку (старшыня, суддзя) дапускаюцца варыянтныя канчаткі -ю або : перадаць старшыню і старшыні, гаварыць пры суддзю і пры суддзі.

Гэтаксама скланяюцца і назоўнікі агульнага роду тыпу плакса, забіяка, ціхоня, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: плакса — плаксам, пры плаксу, за­біяка — забіякам, пры забіяку, ціхоня — ціхонем, пры ціхоню. Выключэнне: назоўнік сірата, склонавыя канчат­кі якога не залежаць ад полу асобы, што абазначаецца гэтым словам.