Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Тыпы скланення назоўнікаў

Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. Назоўнікі, якія характарызуюцца агульнасцю склонавых канчаткаў, аб'ядноўваюцца ў групы, або т ы п ы скланення. У традыцыйнай граматыцы прынята вызначаць тры тыпы скланення, якія ўмоўна называюцца першым, другім і трэцім.

Да п е р ш а г а скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -а(-я): краіна, пустыня, дапамога, раніца, песня, завея.

Да другога скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам: горад, поўдзень, мрой, поплаў, палац, гонар, а таксама ўсе назоўнікі ніякага роду, у тым ліку пяць назоўнікаў на -мя: полымя, семя, вымя, цемя, бярэмя.

Да т р э ц я г а скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду, якія у назоўным склоне маюць нулявы канчатак: рэч, дробязь, плынь, акварэль, Об, верф.

Заўвага. У некоторых працах (гл., напрыклад: Граматыка беларускай мовы. Мінск, 1962, т. 1) назоўнікі мужчынскага і ніякага роду як самы прадуктыўны клас слоў адносяцца да 1-га скланення. У школьнай практыцы склалася традыцыя адносіць іх да 2-га скланення. Пры нумарацыі тыпаў скланення мы прытрымліваемся школьнай традыцыі.

Назоўнікі тыпу паводзіны, абставіны, цымбалы, дровы, нетры (множналікавыя) застаюцца па-за тыпамі скланення.

Склонавы канчатак таго або іншага назоўніка залежыць ад тыпу скланення і характару асновы. Аснова назоўнікаў можа канчацца:

на цвёрды зычны: яліна, сядзіба, клятва; вадаём, сад, спеу; балота, сядло;

на мяккі зычны: вышыня, воля, хвоя; дзень, журавель, вырай; поле, узмор'е, насенне; сувязь, радасць;

на зацвярдзелы зычны: шаша, мяжа, зара; таварыш, пляц, гараж, дождж, лешч; плячо, ружжо, мора; веліч, ціш;

на заднеязычный г, к, х: аблога, пасадка, страха; пірог, гарох, пясок, страх; рэха, воблака.

Пры скланенні назоўнікаў разам са змяненнем канчаткаў можа змяняцца і аснова, галоўным чынам у выніку чаргавання галосных або зычных гукаў: палка — палак, песня — песень; брыгада — у брыгадзе, жыта — у жыце, дарога — на дарозе, рака — у рацэ.

Назоўнікі, якія маюць ва ўскосных склонах канчаткі, уласцівыя розным тыпам скланення, з'яўляюцца рознаскланяльнымі, а назоўнікі, якія не маюць склонавых канчаткаў (лібрэта, папуры, інтэрв'ю, Тбілісі), — нескланяльнымі.

У сістэму назоўнікавага скланення не ўваходзяць субстантывіраваныя прыметнікі. Назоўнікі тыпу араты, ляснічы, настаўніцкая, пірожнае скланяюцца, як прыметнікі адпаведнага роду.

§ 24. Назоўнікі 1-га скланення

Назоўнікі жаночага роду на -а (-я) у родным склоне адзіночнага ліку пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных маюць канчатак : брыгады, працы, сястры, пасля мяккіх зычных : вышыні, зямлі; партыі (партыj-і), арміі (арміj-і).

Давальны і м е с н ы склоны маюць адны і тыя канчаткі: -е, -і, -ы, -э. Канчатак ўжываецца ў назоўніках, якія ў сваёй пачатковай форме маюць аснову на цвёрды зычны, прычым у гэтых склонах замест цвёрдага зычнага паяўляецца мяккі, а замест заднеязычных г, х — свісцячыя з, с: грамада — грамадзе, у грамадзе, краіна — краіне, у краіне, аблога — аблозе, на аблозе, страха — страсе, на страсе.

Назоўнікі, аснова якіх канчаецца на мяккі зычны, у давальным і месным склонах маюць канчатак : вышыня — вышыні, у вышыні, зямля — зямлі, на зямлі, партыя— партыі, у партыі; на зацвярдзелы зычны : сястра — сястры, пры сястры, шаша — шашы, на шашы.

Назоўнікі з асновай на к, які змяняецца на ц, не пад паціскам маюць канчатак : траўка — траўцы, на траўцы, байка — байцы, у байцы, а пад націскам : рака — рацэ, на рацэ, шчака — шчацэ, на шчацэ, дачка — на дачцэ (і на дачцы).

Вінавальны склон назоўнікаў 1-га скланення ў залежнасці ад характару асновы мае канчатак або : краіну, зямлю, партыю (партыj-у).

У творным склоне назоўнікі 1-га скланення маюць канчатак -ой(-ёй, -ай, -яй) і яго варыянт –ою (-ёю, -аю, -яю). Канчатак творнага склону залежыць ад характару асновы і ад націску: пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных пад націскам -ой (-ою), не пад націскам -ай (-аю): сцяной, сястрою, ракою, брыгадай, дарогаю, крыніцаю; пасля мяккіх зычных пад націскам -ёй (-ёю), не пад націскам -яй(-яю): зямлёй, вышынёю, партыяй, гераіняю.

Уласныя назоўнікі — асабовыя імёны, геаграфічныя і астранамічныя назвы, якія канчаюцца на –а (-я) і маюць формы змянення, скланяюцца, як агульныя назоўнікі 1-га скланення: пры Людміле, Надзеі, Веры, у Еўропе, Москве, Гарадзеі, Польшчы, на Волзе, Шчары, Віліі, Венеры.

Склонавыя канчаткі, уласцівыя назоўнікам 1-га скланення, маюць і назоўнікі агульнага роду тыпу плакса, забіяка, ціхоня, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: плакса — плаксай(-аю), пры плаксе, забіяка — забіякай(-аю), пры забіяцы, ціхоня — ціхоняй(-яю), пры ціхоні.