- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
У залежнасці ад сваёй функцыі ў сказе назоўнікі змяняюцца па склонах. Склон — граматычная катэгорыя, якая паказвае на сінтаксічную ролю назоўніка і яго сувязь з іншымі словамі ў сказе.
У сучаснай беларускай мове шэсць склонаў: назоўны — хто? што?, родны — каго? чаго?, давальны — каму? чаму?, вінавальны — каго? што?, творны — к і м ? ч ы м ?, месны — пры кім? на чым? Назоўны склон — п р а м ы, астатнія — ускосныя. Пачатковаю формай назоўніка з'яўляецца форма назоўнага склону адзіночнага ліку.
Назоўны склон мае значэнне суб'екта, асобы, якая выконвае дзеянне. У так званых пасіўных канструкцыях назоўны склон можа абазначаць прадмет, які падпадае пад уздзеянне з боку другога прадмета: Станцыя напоўнілася людзьмі (К. Ч.).
Назоўнікам назоўнага склону выражаецца ў сказе дзейнік і іменная частка выказніка (назоўны прэдыкатыўны): Алесь, Сяргей і Мазалёк снуюць тут ужо з гадзіну (Б.). І ўсё ж акіян — гэта шчодрасць без краю (М. Т.). Мір — гэта і праца, і шчасце, і радасць! (М. Г.).
Форму назоўнага склону мае таксама прыдатак, які адносіцца да дзейніка: Сядзеў каля Сашы Андрэй-пагранічнік, ды бульбу ім Валя пякла, медсястра (А. 3.).
Формаю назоўнага склону выражаецца зваротак: Беларусь, я твой воін адданы і сын (Панч.). Ты прыгажэеш год ад году, мой край! Якім ты дзіўным стаў! (Бр.). Ой ты, вецер неспокойны, дзьмеш ты безустанку (К-с).
3 а ў в а г а. Зваротак у сучаснай беларускай мове выражаецца і клічнаю формай: сынку, браце, Ясю, голубе. А ты як мяркуеш, сынку? — запытаў у яго дзед Талаш (К-с). Ой ты, месяц, любы дружа, паплыві на мора (Р.). Краю мой родны! Як выкляты богам, столькі ты зносіш нядолі (Багд.).
Кожны ўскосны склон мае свае пэўныя значэнні. Ускосныя склоны могуць ужывацца з прыназоўнікамі і без іх, месны — толькі з прыназоўнікамі. Прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай формы: параўн. лесу — з лесу (з пэўнай прасторы, занятай лесам), да лесу (напрамак руху), каля лесу (г. зн. у непаерэднай блізкасці ад лесу).
Паміж склонаваю формай і прыназоўнікамі існуе цесная сувязь. Так, прыназоўнікі да, для, без ужываюцца толькі з родным, на — з вінавальным і месным, за — з вінавальным і творным склонамі.
Склонавыя формы назоўніка часам адрозніваюцца націскам, як, напрыклад, форма назоўнага склону множнага ліку ад формы роднага склону адзіночнага ліку: рукі — рукі, травы — травы, дугі — дугі. Такім чынам, граматычнае значэнне склонавай формы вызначаецца канчаткам, прыназоўнікам і націскам.
Родны склон самы багаты на значэнні. Ён можа мець:
значэнне часткі, якая бярэцца ад цэлага (так званы родны раздзяляльны): Хлеба луста нялёгка ўсім, брат, дастасцца (К-с);
азначальнас значэнне: Мужна і моцна гучыць у паэзіі тэма міру і мірнай працы (К-с). Павевы гісторыі павінны быць у літаратуры (К Ч.);
прасторавае значэнне: Добра ноччу ляжаць ля ракі... (Лупс.). Да Баранавіч даехалі мы цягніком... (А. Карп.). 3 таго боку бухты сіняй, з дальніх казачных краёў дабіраліся эліны да таўрыдскіх берагоў (Аст.). Паміж пнёў буяў верас і купчасціўся ядловец (К. Ч.);
значэнне часу: Кожнай ночы хто-небудзь прыязджае у лагер партызанскіх сем'яў... (Б.). А пад гарой Дняпровы хвалі з вясны да восені шумяць (Куп.);
значэнне прычыны: Не раз у маёвую ноч дрыжэлі ад страху паны (Бяд.). Дарэктар з радасці спявае, дадому едзе, спачывае (К-с);
значэнне мэты і прызначэння: Буду верыць — для шчасця жыве чалавек (Грах.). І вось алешына пусціла, дзеля свята, белы цвет (Б.). Партызаны расчысцілі снег, падрыхтавалі месца для вогнішча (К-с);
значэнне прыналежнасці: Словы Антанты Міхайлаўны балюча адгукнуліся ў сэрцы Лабановіча (К-с). Нават і адсюль відно было, як хадзілі рукі муляроў (К. Ч.);
значэнне прамога аб'екта (пры пераходных дзеясловах, калі дзеяннем ахопліваецца толькі частка прадмета, а таксама калі пры дзеяслове ёсць адмоўе не): Позна ўначы вярнуўся Максім, прывёз трохі сена (К-с). Ніна ніколі не бачыла гэтых чабурэкаў, бо яна яшчэ ні разу не была ў Крыме (М. Л.). Жыццё не любіць тлену (Лыньк.).
Давальны склон мае асноўнае значэнне ўскоснага аб'екта. Ён абазначае асобу ці прадмет як адрасат, на які накіравана дзеянне: падзякаваць настаўніцы, дапамагчы таварышу, напісаць брату. Ніхто сакратару не пярэчыў (Кр.) І людзі ўсміхаюцца хмарцы сваей (А. К.). На лаўку дзядзька сеў послушна, уздыхнуў, падзякаваў суседу (К-с).
Форма давальнага склону ўжываецца ў канструкцыях са словамі прывітанне, наклон, слава: Гонар і слава людзям, якія бадзёра, няспынна і няўхільна крочаць да вялікай мэты — да камунізма (Кр.). Прывітанне героям космасу! Слава савецкім касманаўтам!
У безасабовых сказах давальны склон можа мець значэнне ўскоснага суб'екта: Нават пешаходу нелъга было выбірацца ў дарогу (Лыньк.).
Вінавальны склон мае:
значэнне прамога аб'екта; такі вінавальны паказвае, што дзеянне ахоплівае ўвесь прадмет: Люблю мой край, старонку гэту (К. Б.). Лось разграбаў сыпучы снег зялёным капытом (Кір.). Зноў зіма наслала снежныя кілімы, зажурыла беллю паплавы, лугі... (Тр.);
значэнне прадмета думкі, мовы, пачуцця: Падзяку шэпчуць дрэвы за гэты добры дар... (Гл.). Трывогу гэтую адчуваў і Пятро (Шам.). Калі казаць пра човен дзедаў, то трэба ўжо, каб кожны ведаў пра дзеда Юрку хоць бы змала (К-с). У гэтую хвіліну хлопец забыўся на краты ў акне (К. Ч.);
прасторавае значэнне: Пішуць, што на пасёлкі людзі ідуць (Кр.). Ішлі на Крым і на Варшаву і дасягнулі перамог (Гл.). Жыта на хлеб малоць у млын не вазіў (М. Л.). Я памог яму распрэгчы каня і пад паветку зацягнуць сані (М. Т.);
значэнне часу: Свіслач дзень і ноч гоніць срэбра хваль... (К-с). Янка Купала кароткі час адпачываў у Капылі (Хв.). І прыпеўкі і звонкі хлапечы смех знікалі некуды на ўсю ноч (Б.). Пад дзень хмары разышліся, выглянуў месяц (К. Ч.). У тую восень і зіму вуглоўская моладзь ладзіла вечарыны ва Устронні (Б.);
значэнне мэты: Ніводзін яшчэ нецярплівы каханак на спатканне, як да цябе, не спяшаў (Луж.). Вы клікалі нас, маладых арлянят, па песню, па сонца, па шчасце камуны (Бр.). У свае апраўданне я прывяду словы Л. Талстога... (А. Карп.).
Т в о р н ы склон, як і родны, вызначаецца багаццем значэнняў.
Часцей за ўсё ўжываецца творны ўскоснага аб'екта. Сюды можна аднесці і значэнне прылады, сродку вытворчасці пры дзеясловах фізічнага дзеяння: пілаваць пілою, пісаць алоўкам (творны інструментальны). Уздыхае свободна рака, плешча хваляй у бераг няроўны (Астр.). Хваробы лечаць і атрутамі (Багд.). Разам будзем араць поле трактарам сталёвым (Куп.). Творны ўскоснага аб'екта часта сустракаецца ў безасабовых сказах: І кмінам, і смажанай рыбай, і ветрам падзьмула з гары (А. К.). Востра пахла тады гаркавай лазой і талым снегам (Лыньк.). І павявае з долаў цудоўным халадком... (Гл.).
З іншых значэнняў творнага склону можна выдзеліць:
значэнне сумеснага дзеяння: Міколку з бацькам засталося толькі пераглянуцца між сабою (Лыньк.). Шэпчуцца явар з калінаю ў сумнай даліне над ярам (Куп.);
прасторавае значэнне: Ішлі аранжарэямі, ішлі тым самым запушчаным паркам (Каратк.). Крочылі полем спаленым, шляхамі страшнай вайны (Е. Л.);
значэнне часу: Суботнім днём пасля заняткаў Ніна адыходзіла дадому (М. Л.). Я б хацеў майскай ноччу пачаць гэта доўгае апавяданне (Аст.);
значэнне спосабу дзеяння і параўнання: А горад шумеў і гаманіў рознымі галасамі (К-с). А вы старайцеся, каб людзі потым не клялі вас, а ўспаміналі добрым словам (Кул.). Ступіў наш дзядзька крокам смелым (К-с). Срэбнаю стужкаю вывіваўся Неман... (К-с). Залочанымі пырскамі будзе ўзлятаць з-пад ног раса... (Гал.).
Апрача таго, творны склон ужываецца ў складзе іменнага выказніка — творны прэдыкатыўны: Мне свет увесь здаецца Беларуссю,— такі на захад і на ўсход просторны шлях (Гл.). Дагэтуль мой тата служыў у пана парабкам (К. Ч.).
Асноўнае значэнне м е с н а г а склону — абазначаць месца дзеяння: А ў агародзе мак чырвоны, раскрыўшы гожыя лісточкі, з іх ткаў прыўдалыя вяночкі (К-с). Сам агонь у полі тлее, нікагусенькі няма (К-с). Хмары ўсё плылі па высокім небе (К. Ч.). Па гэтым беразе хадзіў калісь рыбак (Панч.). Стары Мазоль служыў на царскім чарнаморскім флоце (Б.). Я суняўся і насцярожыўся, стуліўшыся пры бярэзіне (Скр.).
Апрача таго, месны склон мае:
значэнне часу: Роўна а другой гадзіне пастроіліся... (Луж.). Едзем паўз бярэзнік беланогі, што ў расе на досвітку прадрог (Панч.). Па зіме вясна ўбірае твар зямлі, лясы, лугі (К-с). У юнацтве я ўсё чагосьці чакаў... (А. Карп.);
значэнне прычыны, падставы, спосабу дзеяння: Я думаў, ты здолееш мне памагчы ў працы, якую па старасці маёй нельга адкладваць (Каратк.). Ён па старым войсковым звычаі агледзеўся (В. Б.);
значэнне стану: Не даходзячы крокі тры, велікан спыніўся ў нямым здзіўленні (К-с). Скрыгочуць ворагі зубамі ў злосці (Гл.). Мы ўсе за тую зіму пасталелі так, як у горы сіраты сталеюць (Грах.);
значэнне ўскоснага аб'екта: дагавор аб дружбе і ўзаемадапамозе, указ аб узнагароджанні. Алесь тужыў па свежай баразне (Б.). Па няволі ніхто не плача (Прык.). Перш за ўсё трэба сказаць аб стварэнні вадасховішчаў на рэчках Пціч, Вяча, Волма («Звязда»).
