Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Сучасная беларуская мова.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
259.91 Кб
Скачать

Літаратура

1. Бадзевiч, З. Цяжкiя пытаннi марфемнай структуры слова /   З. Бадзевiч // Роднае слова. – 2000. – № 9. – С. 33–35.

2. Бардовіч, А.М. Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лукашанец. – Мінск : Беларуская навука, 2000. – 413 с.

4. Бардовіч, А.М. Марфемны слоўнік беларускай мовы / А.М. Бардовіч, Л.М. Шакун. – Мінск : Вышэйшщая школа, 1989. – 718 с.

5. Кірдун, А.А. Словаўтваральны -разбор у школе / А.А. Кірдун // Беларуская мова і літаратура. – 2006. – № 4. –С. 19 – 26.

6. Лукашанец, А.А. Словаўтварэнне / А.А Лукашанец // Беларуская мова : цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі ; пад рэд. А.І.  Падлужнага. – Мінск : Народная асвета, 1987. – С 64 – 97.

7. Ляшчынская, В. А. Марфемны і словаўтваральны аналіз слова на ўроках беларускай мовы / В.А. Ляшчынская // Выкладанне беларускай мовы і літаратуры : кніга для настаўніка ; пад рэд. М.А. Лазарука. – Мінск : Народная асвета, 1983. – С. 46 – 57.

Тэма 10.2 Часціны мовы. Назоўнік

Пытанні:

  1. Катэгорыя ліку назоўніка, яе граматычнае выражэнне.

  2. Адзіночналікавыя і множналікавыя.

Гласарый

Катэгорыя ліку — гэта граматычная катэгорыя, якая выражае колькасць прадметаў у шэрагу аднародных, указвае на адзін або некалькі прадметаў.

Адзіночналікавыя назоўнікі — гэта назоўнікі, якія маюць толькі форму адзіночнага ліку.

Множналікавыя назоўнікі — гэта назоўнікі, якія маюць толькі форму множнага ліку.

Вучэбна-практычныя матэрыялы

Заданне 1. Выпішыце спачатку адзіночналікавыя назоўнікі, затым — множналікавыя.

1. Рабілі калісь ад цямна да цямна, а песціла толькі галеча адна. 2. Сонца, якое, здаецца, так нядаўна села амаль на паўночным захадзе, перапаўзло, хаваючыся за далягляд, на паўночны ўсход і спынілася, каб пачаць памаленьку выплываць наверх. 3. Каласы адспявалі, іх пажалі, сабралі, бараду завязалі ды дажынкі згулялі. 4. У палешукоў надта ж цанілася акуратнасць, чысціня. 5. Нават і коцікі на вербах не такія шэрыя і цёплыя, як поўсць на знойдзеным у канюшыннай кашы зайчаняці. 6. Маланкі паласавалі неба не затухаючы. І гром грымеў не перарываючыся. 7. Дзверы расчыніліся. І Віктар з асалодаю нырнуў у густую цеплыню хаты. 8. І не такія перашкоды людская мужнасць браць магла. 9. Скончыліся заняткі ў школе, прыйшлі летнія канікулы. 10. Нас клікала лета на дымныя сцежкі, дзе наша дзяцінства прайшло басанож, дзе першае гора было, і ўсмешкі, і буйныя слёзы, як чэрвеньскі дождж.

Заданне 2. Выпішыце назоўнікі, якія ўжываюцца толькі ў множным ліку (укажыце, што яны абазначаюць).

Абдымкі, натоўп, абставіны, спакуса, праменне, абцугі, святы, акуляры, ападкі (дождж), арэлі, альтанкі, бацькі, беганіна, безгалоссе, бэз, гняздо, дровы, крыга, краявід, нажніцы, назоўнік, паветра, паводзіны, ногі, папялішча, руіны, насельніцтва, народ, расліна, рэшткі, спаборніцтва, сонца, зямля, хлеб, каласы малако, зеляніна.

Заданне 3. Знайдзіце памылкі ў вызначэнні ліку назоўнікаў. Запішыце словазлучэнні правільна.

Сяброўскія адносіны, розныя агародніны, рыпучая веснічка, рыцарскі даспех, фарбаваная дзвер, кужэльныя карункі, рысавая крупа, поўная прыгаршча, каштанавыя прысады, высокая парэнча, поўны кошык чырвоных калін, моцныя абдымкі, даўняя забабона, занятак па матэматыцы, россыпы буяка, расліннасць субтропіка, насыпаць апілкаў, чорныя валоссе, рыбная кансерва, ладзіць заручыны, ураджай бабовых, дзявочыя хітрыкі, на пятую сутку, розныя насенні, з’еў адну клубніцу, люблю толькі клубніцы, драўніны для мэблі, аснежаныя ядлоўцы, птушыныя пер’і.

Заданне 4. Якія словы нельга ўключаць у прыведзеныя ніжэй групы з пункту гледжання іх ліку.

I.

а) імяніны;

б) дажынкі;

в) акуляры;

г) буцы;

д) нажніцы.

а) канікулы;

б) радзіны;

в) блізняты;

г) сані;

д) граблі.

а) аксесуары;

б) шахматы;

в) прыцемкі;

г) паводзіны;

д) дрожджы.

II. Ці ўтвараюць форму множнага ліку наступныя назоўнікі?

а) утвараюць; б) не ўтвараюць; в) утвараюць, але пры гэтым змяняецца лексічнае значэнне слова.

1. Малако, сена, мэбля, калоссе.

2. Поўнач, барацьба, шчасце, студэнцтва.

3. Хлеб, вада, цукар, магутнасць.

4. Подзвіг, душа, шафа, студэнт.

Тэма 10.2 Часціны мовы. Назоўнік (2 г. лк)

Пытанні:

  1. Катэгорыя склону назоўніка. Асноўныя значэнні склонаў.

  2. Першае скланенне назоўніка. Другое скланенне. Трэцяе скланенне.

  3. Скланенне назоўнікаў у множным ліку.

  4. Рознаскланяльныя назоўнікі. Нязменныя (нескланяльныя) назоўнікі.