
- •Установа адукацыі «баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт»
- •Вучэбна-метадычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Правапіс запазычаных слоў.
- •Напісанне складаных слоў.
- •Правапіс прозвішчаў, геаграфічных назваў і інш.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Выканайце тэст.
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Адзначце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
- •Адзначце фразеалагічныя калькі.
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •1. Адзначце, які слоўнік паклаў пачатак перыяду развітай лексікаграфіі ў Беларусі:
- •2. Адзначце, які слоўнік з'яўляецца першым друкаваным даведнікам ва ўсходніх славян:
- •3. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •4. Адзначце, фрагмент якога слоўніка прадстаўлены ніжэй:
- •5. Адзначце перакладныя слоўнікі:
- •6. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «3 народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік»:
- •7. Адзначце, хто з'яўляецца аўтарам слоўніка «Беларус- кая фразеалогія: фразеалагізмы, іх значэнне, ужыванне»:
- •8. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •9. Адзначце, да якога фразеалагічнага слоўніка адносіцца наступны слоўнікавы артыкул:
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Інфармацыйна-метадычная частка Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў
- •Тыпы скланення назоўнікаў
- •§ 24. Назоўнікі 1-га скланення
- •Назоўнікі 2-га скланення
- •Назоўнікі 3-га скланення
- •Рознаскланяльныя назоўнікі
- •Скланенне назоўнікаў у множным ліку
- •Нескланяльныя назоўнікі
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Трэнінг уменняў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка Значэнне дзеепрыслоўя, яго сінтаксічныя функцыі
- •Абазначэнне часу дзеепрыслоўямі
- •Утварэнне дзеепрыслоўяў
- •Ужыванне дзеепрыслоўяў
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Адзначце прыслоўі, якія маюць наступную марфемную будову:
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Безасабова-прэдыкатыўныя словы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Інфармацыйна-метадычняа частка
- •1. Мадальнасць і сродкі яе выражэння
- •Літаратура
- •Вучэбна-практычныя матэрыялы
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
- •Літаратура
Літаратура
Сучасная беларуская літаратурная мова: Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія: Вучэб. дапам. / М.Ц. Кавалёва, А.К. Юрэвіч, Ф.М. Янкоўскі і інш. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Мн.: Выш. шк., 1993.
Сучасная беларуская мова : вучэб. дапаможнік / Л. М. Грыгор’ева [і інш.]; пад агул. рэд. Л. М. Грыгор’евай. — Мн. : Выш. шк., 2006.
Сямешка, Л. І. і інш. Курс беларускай мовы: падручнік / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. — Мінск: Універсітэцкае, 1996.
Тэма9.3 Марфеміка ( 2 г.)
Пытанні:
1. Змены ў марфемнай структуры слова.
2. Марфемны аналіз.
Гласарый:
Марфема — найменшая структурная частка слова, якая выражае лексічнае або граматычнае значэнне.
Апрошчанне — такая змена ў будове слова, пры якой вытворная аснова становіцца невытворнай.
Перараскладанне — такая змена ў будове слова, пры якой гук або некалькі гукаў адрываюцца ад адной марфемы і далучаюцца да другой.
Марфемны аналіз — вызначэнне структуры слова, якую яно мае ў сучаснай мове.
Вучэбна-практычныя матэрыялы
Заданне 1. Выканайце тэст.
Дапоўніце адказ:
Аснова, у склад якой уваходзіць толькі корань, - гэта...
1) вытворная аснова; 4) невытворная аснова;
2) складаная аснова; 5) простая аснова.
3) цвёрдая аснова;
Дапоўніце сказ:
Аснова, у склад якой, акрамя кораня, уваходзіць словаўтваральны афікс, гэта...
мяккая аснова; 4) словаўтваральная аснова;
простая аснова; 5) невытворная аснова.
вытворная аснова;
Адзначце словы з вытворнай асновай:
1) бабёр; 4) збыт;
2) сумесь; 5) напор.
3) парада;
Адзначце словы з невытворнай асновай:
1) арыгінал; |
4) асалода; |
2) орган; |
5) проза. |
3) асака; |
|
Адзначце словы, у якіх суадносныя граматычныя формы маюць суплетыўныя асновы:
1) добры; |
6) несці; |
2) я; |
7) вялікі; |
3) везці; |
8) браць; |
4) класціся; |
9) мы; |
5) мала; |
10) дрэнна. |
Адзначце словы са свабоднымі каранямі:
1) абуць; |
6) прывыкнуць; |
2) смеласць; |
7) пчаліны; |
3) звычай; |
8) дубняк; |
4) вясновы; |
9) ліпеньскі; |
5) дабавіць; |
10) адняць. |
Адзначце словы са звязанымі каранямі:
1) прывыкнуць; |
2) пчаліны; |
3) дубняк; |
4) ліпеньскі; |
5) адняць. |
Адзначце “лішняе слова”:
1) падводны; |
6) раней; |
2) вадзяністы; |
7) зранку; |
3) падводзіць; |
8) ранішні; |
4) вадасховішча; |
9) параніць; |
5) вадзіца; |
10) раніца. |
Дапоўніце адказ:
Састаўны афікс – гэта...
1) конфікс; 4) інтэрфікс;
2) прэфікс; 5) постфікс.
3) суфікс;
10. Дапоўніце адказ:
Найменшая структурная частка слова, якая выражае пэўнае лексічнае ці граматычнае значэнне і рэгулярна паўтараецца - гэта...
морф; 4) марфема;
марфаналогія; 5) морфанема.
марфалогія;
11. Адзначце словы, у якіх адбылося перараскладанне:
1) гарлачык; 4) парэчка;
2) канец; 5) паводзіны.
3) сумненне;
Адзначце словы, у якіх адбылося апрошчанне:
сняданак; 4) дар;
студзень (месяц); 5) клубень.
пакаленне;
Адзначце словы, якія маюць наступную марфемную будову:
1) персанал;
2) жывы;
3) радзей;
4) морква;
5) салавей;
6) радыё;
7) саветнік;
8) смех;
9) былы;
10)маўкліва;
Адзначце словы, якія маюць наступную марфемную будову:
1) няцяжка; |
2) прыбаўленне; |
3) праяўляць; |
4) пройгрыш; |
5) прывабліва; |
6) праяўленне; |
7) нячутны; |
8) прыбаўляць; |
9) празорліва; |
10) прыбыццё; |
Адзначце словы, якія маюць наступную марфемную будову:
1) пахудзець; |
2) паўціраць; |
3) па-французску; |
4) паратунак; |
5) па-мужчынску; |
6) па-бацькоўску; |
7) па-суседску; |
8) паражняком; |
9) зварыць; |
10) паўцягваць. |
Заданне 2. Адкажыце, чым адрозніваюцца невытворныя і вытворныя асновы. Выпішыце з тэксту 10 слоў з невытворнымі асновамі і 10 слоў — з вытворнымі, абазначце марфемы (праверце па «Марфемнаму слоўніку беларускай мовы» (2-е выд., 1989) А. М. Бардовіча і Л.М. Шакуна).
Навука выхавння, як ні адна з навук, сваім прызначэннем найбольш блізкая народу. Пакаленне за пакаленнем не толькі спажываюць яе дасягненні, але і дадаюць свой вопыт.
Народная педагогіка. У яе скарбах столькі мудрасці, геніяльнай прастаты, даходлівасці і дасканаласці жанравых формаў: калыханка, пацешка, байка, загадка, прыказка, прымаўка, казка…
Дзеці адкрываюць свет шчыра і даверліва. Вучацца жыць, пераймаючы нас. Калі хочаце ўбачыць сябе вачыма дзяцей — прыгледзьцеся да іх гульняў. Гэта самае праўдзівае люстра. Беспрадметных дзіцячых гульняў няма, іх аснова — заўсёды жыццё, асяроддзе, у якім расце чалавек.
(В.Вітка).
Заданне 3. Зрабіце разбор мафемнага складу наступных слоў.
Работнік, вішняк, перараскладанне, раўніна, апаратчык, павыкошваць, падаконнік, перакладчыца, бабуля, наднёманскія, вучнёўскі, дарожка, прыдарожны, загартоўка, загадчык, лазняк, зваршчык, стральба, вастрыня, Случчына, перакопваць, палескія, паэтычны, паэтэса.