- •Раздзел 4. Дынаміка лесу Тэма 4.1. Вегетатыўнае і насеннае ўзнаўленне лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Узнаўленне лесу
- •Тэма 4.2. Метады і шкалы ацэнкі натуральнага ўзнаўлення лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
- •Кантрольныя пытанні
- •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
- •Тэма 4.3. Фармаванне, рост і развіццё насаджэнняў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Вызначэнне этапаў фармавання насаджэння
- •Тэма 4.4. Класіфікацыя дрэў у лясных насаджэннях
- •Уступнае тлумачэнне
- •Тэма 4.5. Ацэнка сукцэсій лясных экасістэм
- •Уступнае тлумачэнне
- •Тэма 4.6. Устойлівасць і біялагічная разнастайнасць лясной экасістэмы (біягеацэнозу)
- •Уступнае тлумачэнне
Тэма 4.5. Ацэнка сукцэсій лясных экасістэм
Мэта: пасля знаёмства з сукцэсіямі лясных экасістэм, прычынамі, якія выклікаюць сукцэсіі, сучаснымі класіфікацыямі сукцэсій фітацэнозаў, а таксама з найбольш часта сустракльнымі ў прыродзе зменамі дрэвавых парод і іх прычынамі навучыцца даваць сучасную ацэнку зменам парод у залежнасці ад лесараслінных умоў і біялагічных асаблівасцей дрэвавых парод кіраваць працэсам змен парод.
Уступнае тлумачэнне
Кожная раслінная сукупнасць у працэсе развіцця мае схільнасць да якасных і колькасных змяненняў. Адна форма расліннага покрыва змяняе другую, адна якасць змяняецца другой, пры гэтым у прыродных умовах часта ў непажаданым для чалавека кірунку.
Працэсы, якія заключаюцца ў неабарачальнай перабудове фітацэнозаў і вядуць да замены іх іншымі, называюцца зменамі або сукцэсіямі, сукцэсійнымі змяненнямі.
Г. Ф. Марозаў выдзяляў наступныя групы прычын змены парод:
кліматычныя фактары;
біялагічныя і экалагічныя асаблівасці саміх дрэвавых парод;
антрапагенныя фактары.
Часцей адбываецца змена елкі, сасны і дуба драбналістымі пародамі, дуба яго спадарожнікамі, сасны дубам і елкай. Змена парод магчыма ў зоне іх сумеснага разпаўсюджвання і пры адпаведнасці лесараслінных умоў біялагічным асаблівасцям пералічаных парод. Аднак змену хвойных і дуба драбналістымі патрэбна дапускаць у абмежаваных маштабах, паколькі ў выніку гэтага зніжаецца агульная прадукцыйнасць, а таксама таварнасць і таксавая вартасць насаджэння. Таму змена парод можа быць станоўчай і пажаданай толькі ў тых выпадках, калі ў тых ці іншых лесараслінных умовах менш каштоўная парода змяняецца больш каштоўнай.
У. М. Сукачоў (1954 г.) дае наступную класіфікацыю сукцэсій.
1. Сінгенетычныя – вынік размнажэння і рассялення раслін; выклікаюць сінгенез (зяўленне) другога фітацэнозу на месцы зыходнага.
2. Эндаэкагенетычныя – вынік змянення асяроддзя фітацэнозу і экалагічных умоў яго месцаіснавання. Да гэтай катэгорыі змен адносяцца эндагенна-дыгрэсіўная, узнаўляльная (дэмутацыйная) і эндаэкагенетычная змены прыроднай (непарушанай) расліннасці.
3. Голагенетычныя – вынік змянення больш вялікага адзінства, у састаў якога ўваходзіць дадзены біягеацэноз.
4. Экзаэкагенетычныя – назіраюцца пад уплывам змянення экалагічных умоў, выкліканых знешнімі прычынамі. Яны, у сваю чаргу, падраздзяляюцца на клімата-, эдафа-, піра-, заа- і антрапагенныя.
5. Філацэнагенетычныя змены – вынік эвалюцыйных змяненняў відаў раслін, якія ўтвараюць фітацэноз, гэта значыць паслядоўная і безупынная эвалюцыя асацыяцый, якую яны прайшлі ў геалагічна працяглы час.
П. Д. Ярашэнка (1961 г.) прапанаваў некалькі іншае размеркаванне змен парод.
1. Агульныя змены, якія зведваюць раслінныя зоны і вобласці, прадстаўлены значнай колькасцю фітацэнозаў.
2. Асобныя, якія назіраюцца незалежна ад агульных змен і ажыццяўляюцца ў асобных фітацэнозах.
3. Эвалюцыя фітацэнозаў – сінонім філацэнагенезу.
В. С. Гельтманам (1982 г.) зроблены аналіз антрапагенных сукцэсій лясной расліннасці і распрацавана генетычная класіфікацыйная змена лакальных антрапагенных сукцэсій лясных біягеацэнозаў. Антрапагенныя сукцэсіі паводле В. С. Гельтмана маюць чатыры асноўныя ступені вынікаў:
1) дыгрэсіўныя асацыяцыі ў межах таго ж тыпу лесу;
2) вытворныя тыпы лесу той жа лясной фармацыі;
3) вытворныя тыпы лесу іншай фармацыі;
4) вытворныя тыпы расліннасці.
Кантрольныя пытанні
1. Даць азначэнне паняцця «сукцэсіі лясных экасістэм».
2. Якія прычыны выклікаюць сукцэсіі?
3. Сутнасць класіфікацыі сукцэсій фітацэнозаў У.М. Сукачова.
4. Ахарактарызаваць змены фітацэнозаў выдзяляе П.Д. Ярашэнка?
5. Прывесці прыклады найбольш часта сустракальных у прыродзе змен дрэвавых парод і растлумачыць іх прычыны.
6. Якія шляхі актыўнага змянення працэсу сукцэсій парод у пажаданым кірунку?
8. Даць сучасную ацэнку сукцэсій лясных экасістэм.
9. Сутнасць класіфікацыі лакальных антрапагенных сукцэсій лясных біягеацэнозаў паводле В. С. Гельтмана.
Заданне 4.5.1. Указаць прычыны змен парод і намеціць меры, якія забяспечваюць змену ў патрэбным кірунку (табл. 49).
Табліца 49
Варыянты сукцэсій лясных экасістэм
Змена парод |
Прычына змен |
Шляхі папярэджання змены парод у пажаданым кірунку |
Дуба елкай |
|
|
Сасны бярозай |
|
|
Сасны елкай |
|
|
Елкі асінай |
|
|
Дуба грабам, ліпай або клёнам |
|
|
Заданне 4.5.2. У адпаведнасці з характарыстыкай таксацыйнага выдзела (табл. 50) апісаць магчымыя кірункі і працэсы змены парод. Указаць мэтавыя пароды па глебава-тыпалагічных групах (ГТГ) і намеціць меры, якія забяспечваюць змену парод у патрэбным кірунку (калі гэта неабходна).
Табліца 50
Варыянты для выканання задання
Варыянт |
Лясгас |
Састаў дрэвастою |
Уз-рост, гадоў |
Сярэдні D, см H, м |
Шыфр тыпу лесу ТУМ |
Бані-тэт/ паў-ната |
Характарыстыка ўзнаўлення |
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
|
1 |
Слуцкі |
8С2Е+Д |
100 |
35,3 33,0 |
С. кіс. С2 |
Ia/0,8 |
6Е4С, Hсяр. = 1,2 м, 5,5тыс. шт/га, |
|
2 |
Пас-таўскі |
7Ас2Е1Б+С |
45 |
21,0 19,2 |
Ас. імш В2(3) |
II/0,6 |
4Е6Ас, Hсяр. = 1,1 м, 12,0 тыс. шт/га |
|
Заканчэнне табл. 50 |
||||||||
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
|
3 |
Аршан-скі |
1яр.7Д2Я 1Е + Кл I1яр. 10Е |
100
20 |
31,5 22,7 11,0 10,0 |
Д. сн. Д3
|
IІI/0,8
–/0,3 |
7Е 2Д1Яс, Hсяр. = 0,7 м, 8,5 тыс. шт/га |
|
4 |
Петры- каўскі |
7Д3Вол.(ч) +Я,Ас |
110 |
28,5 23,4 |
Д. альх.-пм. С4 |
III 0,7 |
2Д5Вол.(ч)2Ас, Hсяр. = 0,6 м, 6,5 тыс. шт/га |
|
5 |
Уздзен-скі |
5Б2Я2Е1Д |
70 |
32,3 28,8 |
Б. сн. Д3 |
Iа/0,7 |
5Е3Д2Я, Hсяр. = 0,5 м, 7,5 тыс. шт/га |
|
6 |
Пінскі |
9С1Б |
100 |
26,6 25,4 |
С. бр. А2 |
II/0,8 |
4С6Б, Hсяр. = 0,8 м, 9,0 тыс. шт/га |
|
7 |
Вілей-скі |
9С1Б |
100 |
28,0 25,2 |
С. імш. А2 |
II/0,6 |
– |
|
8 |
Расон-скі |
8Е1Б1Ас |
100 |
27,0 25,0 |
Е. чар. С3 |
II/0,7 |
7Б3Е, Hсяр. = 1,3 м, 6,0 тыс. шт/га |
|
9 |
Лагой-скі |
8С1Е1Б |
90 |
22,0 20,0 |
С. дм. А4 |
II/0,6 |
7С3Е, Hсяр. = 0,7 м, 2,5 тыс. шт/га |
|
10 |
Чэр-веньскі |
10С+Б |
90 |
24,0 21,5 |
С. вер. А2 |
III 0,7 |
10С, Hсяр. = 0,6 м, 1,6 тыс. шт/га |
|
11 |
Астра-вецкі |
7Б3С |
60 |
25,0 24,0 |
Б. арл. В2 |
I/0,8 |
4Е6Б, Hсяр. = 1,0 м, 4,5 тыс. шт/га |
|
12 |
Столін-скі |
7С2Ас1Д |
90 |
30,0 31,5 |
С. кіс. С2 |
Iа/0,8 |
– |
|
13 |
Верня-дзвінс-кі |
7Б2Е1Ас |
60 |
21,0 21,0 |
Б. чар. В3 |
II/0,7 |
7Б3Е, Hсяр. = 0,8 м, 5,0 тыс. шт/га |
|
14 |
Пастаў-скі |
9С1Е |
90 |
29,0 30,5 |
С. кіс. С2 |
Iа/0,7 |
10Е, Hсяр. = 0,7 м, 3,8 тыс. шт/га |
|
15 |
Глускі |
7Б2С1Е |
60 |
24,2 22,8 |
Б. чар. В3А3 |
I/0,6 |
10Е, Hсяр. = 0,8 м, 7,0 тыс. шт/га |
|
16 |
Тала-чынскі |
7Ас2Е1С+Б |
60 |
28,0 27,5 |
Ас. кіс. С2 |
Iа/0,7 |
7Е1Ас1С1Б, Hсяр. = 1,8 м, 9,0 тыс. шт/га |
|
