Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение раздзел 4 май.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
826.37 Кб
Скачать

Вызначэнне этапаў фармавання насаджэння

№ вы-дзела

Група лесу*

Характарыстыка насаджэння (састаў, узрост,

характарыстыка падросту)

Этапы фармавання

клас узросту

група ўзросту

узроставы этап

*5–6 таксацыйных выдзелаў умоўна аднесці да лясоў I групы, астатнія – да лясоў II групы.

Тэма 4.4. Класіфікацыя дрэў у лясных насаджэннях

Мэта: набыцць навыкі карыстання рознымі класіфікацыямі дрэў, што неабходна пры вывучэнні будовы дрэвастояў і ў канчатковым выніку з’яўляецца асновай назначэння дрэў у высечку пры правядзенні высечак догляду і несуцэльных высечак.

Уступнае тлумачэнне

У працэсе росту дрэвавых раслін наступае момант, калі яны пачынаюць актыўна ўзаемадзейнічаць паміж сабой. Гэта ўзаемадзеянне часцей за ўсё праяўляецца праз канкурэнцыю за асноўныя жыццёвыя фактары. З узростам і павелічэннем памераў дрэў гэтыя адносіны прымаюць усё больш востры характар. Частка дрэў пачынае займаць панавальнае становішча, а частка – падначаленае. З часам буйныя дрэвы растуць яшчэ хутчэй, а дробныя яшчэ марудней і ў канчатковым выніку адміраюць.

Такім чынам, у лесе з цягам часу праходзіць адміранне асобных дрэў, якое называецца натуральным зрэджваннем. Асноўнымі прычынамі натуральнага зрэджвання з’яўляюцца: па-першае, розныя наследаваныя якасці, якія вызначаюць большую зменлівасць іх прыродных уласцівасцей, і, па-другое, разнастайнасць асобных умоў асяроддзя. Да такіх умоў адносяцца: рознае асвятленне і абаграванне, здзірваненне глебы травамі, зменлівасць рэльефу, вільготнасць і склад глебы. Усё гэта ў сукупнасці забяспечвае розным асобінам поспех у барацьбе за існаванне з іншымі, прыстасаванне да жыцця і ў выніку – зыход да натуральнага адбору.

Веданне гэтых працэсаў дапамагае лесаводу прадбачыць кірунак натуральнага адбору. Вельмі важна ўмець правільна вылучыць «дрэвы будучага» і весці іх догляд, рэгуляваць, а часам і замяняць натуральны адбор штучным.

Класіфікацыя дрэў у лесе. Народная мудрасць даўно стала зводзіць разнастайнасць формаў дрэў у лесе да невялікай колькасці ўмоўных тыповых аднастайных катэгорый. Адна з першых навукова абгрунтаваных класіфікацый па росце – класіфікацыя Крафта, якая была прапанавана з мэтай догляду лесу ў чыстых, аднаго ўзросту дрэвастоях. Г. Крафт выдзеліў пяць класаў дрэў на гэтак званых ступенях «панавання» і «прыгнечання» (мал. 9).

IVб I II III IVа II III IVб II Ivб III I Vа III II III II III IVа II Vб

Мал. 9. Класіфікацыя дрэў у лясных насаджэннях паводле Г. Крафта

I класс – выключна панавальныя дрэвы з моцна развітой кронай, з буйнымі па вышыні і дыяметры стваламі (мал. 8а).

II клас – панавальныя дрэвы з добра развітой кронай.

III клас – менш панавальныя, па вышыні некалькі ўступаюць дрэвам I і II класаў, кроны іх слабей развітыя. Кроны I, II і III класаў утвараюць асноўны, панавальны полаг дрэвастою.

IV клас – прыгнечаныя дрэвы – кроны сціснуты раўнамерна з усіх бакоў ці аднабакова, але верхавіны іх уваходзяць у ніжнюю частку асноўнага полага. Дрэвы IV класа, у сваю чаргу, дзеляцца на два падкласы: IVa – дрэвы з вузкай, але раўнабокай кронай; IVб – з аднабокай, сцягападобнай кронай.

V клас – якія моцна адсталі ў росце, не дасягаюць верхавінай агульнага полага, адміраюць і мёртвыя дрэвы. Яны таксама дзеляцца на два падкласы: Va – дрэўцы з яшчэ жывой кронай; Vб – якія адміраюць ці ўсохлі, але стаяць на каранях.

Размеркаванне дрэў па класах Крафта праводзіцца толькі ў межах невялікіх біягруп, дзе праяўляюцца канкурэнтныя ўзаемаадносіны асобных раслін. Але разам з відавочнымі вартасцямі (прастата, зручнасць) гэта класіфікацыя суб’ектыўная.

У адрозненне ад класіфікацыі Крафта, класіфікацыя праф. Б. Дз. Жылкіна па прадукцыйнасці аб’ектыўная і заснавана на матэматычных разліках [15]. Прыналежнасць дрэў да таго або іншага класа прадукцыйнасці ўстанаўліваецца па сярэднім дыяметры насаджэння і адпаведных кожнаму класу інтэрвалах адносных дыяметраў (I – 1,46 і болей; II – 1,45–1,16; III – 1,15–0,86; IV – 0,85–0,76; V – 0,75 і меней). Для таго каб вызначыць межы класаў у любым насаджэнні, яго сярэдні дыяметр памнажаецца на прыведзеныя паказнікі адносных дыяметраў.

Акрамя таго, улічваецца таксама якасць ствала і якасць кроны. Пад якасцю ствала – добрая, сярэдняя і дрэнная – разумеюць звычайнае вытворчае дзяленне на дзелавыя, паўдзелавыя і дрывяныя. Па якасці кроны дрэвы дзеляцца наступным чынам: 1) добрая якасць кроны: вузкія, з тонкім суччам, раўнамерна развітыя, уласцівыя дрэвам хуткага росту, з добрым прыростам у вышыню; 2) кроны сярэдняй якасці: шырокія, з тоўстым суччам, уласцівыя дрэвам з марудным прыростам у вышыню; 3) дрэнныя: нераўнамерна развітыя, дэфармаваныя кроны і кроны з іншымі дэфектамі.

У апаведнасці з «Правилами рубок леса в Республике Беларусь» (2004 г.) [30], пры правядзенні высечак догляду ўсе дрэвы па гаспадарча-біялагічных адзнаках размяркоўваюцца на тры катэгорыі: I – лепшыя, II – дапаможныя (карысныя), III – непажаданыя (падлеглыя высечцы) [30].

Лепшыя дрэвы павінны быць здаровымі, мець прамыя ствалы, добра сфармаваныя кроны, пераважна насеннага паходжання. Яны выбіраюцца з дрэў галоўных парод I, II і III класаў росту.

Дапаможныя дрэвы спрыяюць ачышчэнню лепшых дрэў ад сучча, фармаванню іх ствалоў і крон, выконваюць глебаахоўныя і глебапаляпшальныя функцыі.

Да дрэў, падлеглых высечцы, адносяцца: 1) дрэвы розных парод, якія перашкаджаюць росту і фармаванню крон у лепшых і дапаможных дрэў; 2) крывыя, з развілкамі і пасынкамі, шматверхавінныя, дужа збежыстыя (тыпу «воўк»); 3) сухастойныя, бураломныя, ветравальныя, фаутныя і якія адміраюць. Дрэвы, падлеглыя высечцы, могуць быць усіх класаў росту і знаходзіцца ва ўсіх частках дрэвастояў.

Кантрольныя пытанні

1. Паняцце пра барацьбу за існаванне ў лесе, дыферэнцыяцыю дрэў і натуральным зрэджванні.

2. Асноўныя прычыны натуральнага зрэджвання.

3. Класіфікацыя дрэў у лесе па «панаванні» і «прыгнечанні».

4. Класіфікацыя дрэў па прадукцыйнасці Б. Дз. Жылкіна.

5. Гаспадарча-біялагічныя катэгорыі дрэў у адпаведнасці з «Правилами рубок леса в Республике Беларусь».

Заданне. Выкарыстоўваючы метадычныя ўказанні «Будова дрэвастояў» [34], устанавіць прыналежнасць кожнага дрэва да таго ці іншага класа росту паводле Г. Крафта, класа прадукцыйнасці паводле Б. Дз. Жылкіна і гаспадарча-біялагічную катэгорыю па «Правилам рубок леса в Республике Беларусь».