Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение раздзел 4 май.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
826.37 Кб
Скачать

Тэма 4.3. Фармаванне, рост і развіццё насаджэнняў

Мэта: пасля знаёмства з узроставымі перыядамі ў жыцці лесу і характэрнымі этапамі фармавання лясных фітацэнозаў і іх асаблівасцямі навучыцца вызначаць групы ўзросту дрэвастою і этапы фармавання лясных фітацэнозаў.

Уступнае тлумачэнне

Рост – павелічэнне аб’ёму і вагі расліны незалежна ад таго, за кошт якіх частак расліны гэта павелічэнне адбылося. Рост лёгка назіраць, можна вымераць, адбываецца ён пастаянна, але з рознай інтэнсіўнасцю.

Развіццё – якасныя змяненні, якія адбываюцца ўнутры раслін за перыяд часу ад прарастання да з’яўлення на дадзенай расліне свайго насення. Развіццё – схаваны працэс.

Рост і развіццё праходзяць адначасова пад уплывам адных і тых жа фактараў. Сукупнасць прыродных фактараў, прыдатных для праходжання развіцця дрэў, часта не адпавядае ўмовам, неабходным для іх росту. Гэта несумяшчальнасць можа быць як у колькасным выражэнні асобных фактараў, так і ў іх суадносінах.

У ходзе фармавання лясных насаджэнняў выдзяляюць наступныя ўзроставыя перыяды ў жыцці лесу: маладнякі, сярэднеўзроставыя, прыспелыя, спелыя і перастойныя дрэвастоі, а таксама ўзроставыя этапы: этап узнаўлення, або індывідуальнага жыцця дрэвавых раслін, юнацкі этап, этап сталасці і этап старэння [7].

Этап узнаўлення, або індывідуальнага жыцця дрэвавых раслін, уключае перыяд ад з’яўлення ўсходаў да змыкання крон маладых дрэў. Юнацкі этап працягваецца да пачатку ўстойлівага і багатага плоданашэння дрэвавых раслін. Этап сталасці характарызуецца стабільнасцю біялагічнага кругавароту рэчываў і энергіі. Этап старэння дрэвастою характарызуецца заканчэннем яго росту ў вышыню.

Кожны ўзроставы этап (або перыяд) у жыцці лесу характарызуецца колькаснымі і якаснымі параметрамі, якія залежаць ад кліматычных змяненняў, воднага рэжыму, глебавага харчавання, а таксама дзейнасці чалавека. Узроставыя змяненні дрэвастояў звязаны не толькі з павелічэннем памераў парасткаў, галін і сучча, ствала і каранёў дрэў. Разам з тым змяняюцца біяэкалагічныя якасці дрэў, ствараюцца канкрэтныя ўмовы асяроддзя, якія садзейнічаюць фармаванню новых пакаленняў лесу.

Пры вызначэнні групы ўзросту дрэвастою трэба ўлічваць узросты галоўнай высечкі дрэвастою. У Рэспубліцы Беларусь прыняты наступныя ўзросты галоўнай высечкі:

II група лясоў: сасна 81–100 гадоў;

елка 81–100 гадоў;

дуб, ясень 101–120 гадоў;

ліпа, граб 71–80 гадоў;

бяроза 61–70 гадоў;

вольха чорная 51–60 гадоў;

асіна 41–50 гадоў.

У I групе лясоў узрост галоўнай высечкі на адзін клас узросту вышэй, акрамя асіны.

Узроставая структура і асаблівасці ўзроставай будовы маюць вялікае практычнае значэнне, паколькі вызначаюць спосаб і ўзрост высечкі, шляхі выкарыстання натуральнага ўзнаўлення лесу і павышэння прадукцыйнасці дрэвастояў.

Кантрольныя пытанні

1. Рост і развіццё раслін.

2. Асноўныя прынцыпы натуральнага зрэджвання.

3. Узроставыя перыяды ў жыцці лесу.

4. Асаблівасці ўзаемаадносін раслін у лесе.

5. Характэрныя этапы фармавання лясных насаджэнняў.

6. Даць характарыстыку кожнага этапа фармавання лясных фітацэнозаў.

Заданне. Выкарыстоўваючы лесаводча-таксацыйную ха­рак­та­рыс­ты­ку насаджэнняў (табл. 29), для 10–12 таксацыйных выдзелаў выз­на­чыць групу ўзросту дрэвастою і этап фармавання ляснога фі­та­цэ­но­зу. Атрыманыя дадзеныя занесці ў табл. 48.

Табліца 48