
- •Раздзел 4. Дынаміка лесу Тэма 4.1. Вегетатыўнае і насеннае ўзнаўленне лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Кантрольныя пытанні
- •Узнаўленне лесу
- •Тэма 4.2. Метады і шкалы ацэнкі натуральнага ўзнаўлення лесу
- •Уступнае тлумачэнне
- •Выбар метаду ўзнаўлення лесу на высечках
- •Кантрольныя пытанні
- •Нарматывы для назначэння суцэльных высечак з захаваннем падросту
- •Тэма 4.3. Фармаванне, рост і развіццё насаджэнняў
- •Уступнае тлумачэнне
- •Вызначэнне этапаў фармавання насаджэння
- •Тэма 4.4. Класіфікацыя дрэў у лясных насаджэннях
- •Уступнае тлумачэнне
- •Тэма 4.5. Ацэнка сукцэсій лясных экасістэм
- •Уступнае тлумачэнне
- •Тэма 4.6. Устойлівасць і біялагічная разнастайнасць лясной экасістэмы (біягеацэнозу)
- •Уступнае тлумачэнне
Тэма 4.2. Метады і шкалы ацэнкі натуральнага ўзнаўлення лесу
Мэта: у выніку выканання работы навучыцца: улічваць стан натуральнага ўзнаўлення і даваць яму аб’ектыўную ацэнку; вызначаць колькасць па ўліку на 1 га і ацэньваць па розных шкалах паспяховасць працэсу натуральнага ўзнаўлення; у залежнасці ад паспяховасці працэсу натуральнага ўзнаўлення і лесагадоўчых умоў рэкамендаваць тыя ці іншыя меры садзейнічання натуральнаму ўзнаўленню лесу.
Уступнае тлумачэнне
Абследаванне натуральнага ўзнаўлення лесу выконваецца з мэтай атрымання аб’ектыўных дадзеных:
аб дынаміцы натуральнага ўзнаўлення і яго паспяховасці ў розных тыпах лесу, у залежнасці ад катэгорыі не пакрытых лесам лясных зямель і маладнякоў, асаблівасцей мацярынскага насаджэння, шырыні лесасекі, спосабаў высечкі і тэрмінаў прымыкання лесасек, тэхналогіі лесасечных работ, наяўнасці і захавання падросту, даўнасці высечкі;
наяўнасці падросту каштоўных парод пад полагам спелых насаджэнняў, яго стане і добранадзейнасці;
уплыве на ход аднаўлення выкарыстоўваемай тэхнікі і тэхналогіі распрацоўкі лесасек, спосабаў нарыхтоўкі і тралёўкі драўніны;
уплыве на ход лесааднаўлення выкарыстоўваемых спосабаў высечак і ачысткі месцаў высечак, пакідання абнасененых дрэў, садзейнічання натуральнаму ўзнаўленню лесу, пасьбы жывёлы, лясных пажараў і іншых фактараў;
эфектыўнасці мерапрыемстваў па захаванні падросту ў працэсе высечкі.
Неабходнасць вывучэння ўзнаўлення лесу ўзнікае вельмі часта і шырока выконваецца пры лесаўпарадкаванні, у працэсе гаспадарчай дзейнасці ў лясгасах.
Праграма абследавання ўзнаўлення лесу звычайна ўключае наступныя паказнікі.
Агульная колькасць раслін у аднаўленні, у тым ліку і па пародах.
Узроставая структура раслін з падраздзяленнем іх на групы: самасеў 1–2 гады; падрост 2–5 гадоў, 6–10 гадоў, 11–15 гадоў і г. д. Можна выкарыстоўваць і іншыя градацыі.
Структура па вышыні раслін з падраздзяленнем іх на групы: 0,1–0,5 м, 0,6–1,5 м, 1,6 м і больш.
Стан раслін. Па стану падрост падраздзяляецца на жыцця здольны (здаровы), пашкоджаны, прыгнечаны і адмерлы (мёртвы). Ацэнка стану падросту вядзецца па знешніх прыкметах раслін, вызначаных візуальна.
Жыццяздольны падрост і маладняк хвойных парод характарызуюцца наступнымі прыкметамі: густое ахваенне, зялёная або цёмна-зялёная афарбоўка ігліцы, прыкметна выражаная кальчаковасць, востраверхавінная або конусападобная сіметрычная густая або сярэдняй гушчыні крона працягласцю не менш за 1/3 ствала ў групах і 1/2 ствала – пры адзінкавым размяшчэнні, прырост па вышыні за апошнія 3–5 гадоў не страчаны, прырост верхавіннага парастка не меншы за прырост бакавых галінак, гладкая або дробналускаватая кара без лішайнікаў.
Жыццяздольны падрост цвердалістых парод характарызуецца нармальным аблісценнем кроны, прапарцыянальна развітымі па вышыні і дыяметры стволікамі.
Паходжанне раслін (насеннае ці парасткавае, папярэдняй ці наступнай генерацыі).
Састаў аднаўлення па дрэвавых відах. Ён вызначаецца па суадносінах колькасці раслін падросту дрэвавых парод і запісваецца формулай, як і састаў дрэвастою.
Размеркаванне раслін аднаўлення на плошчы: выдзяляюць тры катэгорыі ў залежнасці ад сустракальнасці. Сустракальнасць падросту «С» уяўляе сабой суадносіны колькасці пляцовак з наяўнасцю хаця б аднаго экзэмпляра падросту «ni» да агульнай колькасці пляцовак «n». Калі С > 0,65, то аднаўленне лічыцца раўнамерным, калі С = 0,40–0,65, то размеркаванне падросту па плошчы нераўнамернае; групавая пры С < 0,40 (у групе не менш за 10 шт. дробных або 5 шт. сярэдніх і буйных асобін жыццяздольнага самкнутага падросту).
Метады абследавання натуральнага ўзнаўлення лесу. Для вывучэння ўзнаўлення прымяняюцца наступныя метады: суцэльны, вакамерны, уліковых пляцовак.
Суцэльны метад працаёмкі, прымяняецца вельмі рэдка, на асоба каштоўных участках.
Пры невялікай дакладнасці работ дапускаецца вакамерная ацэнка ўзнаўлення. Пры гэтым вызначаюцца паказнікі колькасці раслін ва ўзнаўленні, яго састаў, сярэдняя вышыня, узрост і характар размяшчэння падросту на плошчы. Ацэнка ўзнаўлення даецца па спецыяльнай шкале.
Часцей у лесагаспадарчай практыцы карыстаюцца метадам уліковых пляцовак.
Абследаванне ходу натуральнага ўзнаўлення пад полагам лесу і на не пакрытых лесам землях, у тым ліку з праведзенымі мерамі садзейнічання натуральнаму ўзнаўленню лесу, выконваецца на ўліковых пляцоўках, велічыня якіх залежыць ад гушчыні падросту [31]:
– пры вельмі густым (больш за 13 тыс. шт. на 1 га) падросце велічыня кожнай пляцоўкі 1–2 м2;
– пры густым (8–13 тыс. шт. на 1 га) падросце велічыня кожнай пляцоўкі 4–5 м2;
– пры сярэдняй гушчыні (2,1–8,0 тыс. шт. на 1 га) падросту велічыня пляцоўкі 10 м2;
– пры рэдкім па гушчыні (менш за 2,0 тыс. шт. на 1 га) падросце велічыня пляцовак 20 м2.
Улічваюцца маладняк і падрост хваёвых і цвердалістых парод ва ўзросце больш за 2 гады, драбналістых – больш за 1 год і дадаткова ў лісцевых парод парасткі ад пня. Да падросту адносяць самасеў вышынёй 0,1–2,5 м, а да маладняку – больш за 2,5 м і дыяметрам на вышыні грудзей да 8 см. Улік падросту праводзіцца па кожнай пародзе на ўліковых пляцоўках прамавугловай або круглай формы. Уліковыя пляцоўкі размяшчаюць па дыяганалі ўчастка, у шахманым парадку, а таксама радамі ўздоўж візіраў, пракладзеных праз 50–100 м, на высечках – пасярэдзіне паміж волакамі на аднолькавай адлегласці адна ад адной (праз 5–20 м).
Агульная колькасць пляцовак на выдзеле пры абследаванні ходу натуральнага аднаўлення залежыць ад яе плошчы і прымаецца роўнай: да 5,0 га – 30 пляцовак, ад 5,1 да 10,0 га – 50, звыш за 10,0 га – 100 пляцовак. Маладняк улічваецца на пробных плошчах памерам 100 на 50 м з разлікам адна проба на выдзеле да 3 га, дзве – ад 3 да 10 га і тры – звыш за 10 га.
Ацэнка натуральнага ўзнаўлення лесу праводзіцца для вызначэння спосабу (натуральнага або штучнага) фармавання насаджэнняў гаспадарча каштоўных парод. Яна вядзецца пад полагам дрэвастояў, якія паступаюць у высечку, і на лесасеках двух, пяцігадовай даўнасці па шкалах, распрацаваных для парод розных дрэвавых відаў або гаспадарчых груп у адпаведнасці з «Правилами рубок леса в Республике Беларусь» (Мінск, 2004) [31] і «Настаўленнем па лесааднаўленню і лесаразвядзенню ў Рэспубліцы Беларусь» (Мінск, 2006) [32].
Паспяховасць аднаўлення ацэньваецца па шкалах (табл. 44, 45, 46) [31, 32]. У іх улічваецца колькасць падросту гаспадарча каштоўных або ўсіх парод, яго ўзроставая ці вышынная структура. Пры неабходнасці пасля высечкі галоўнага карыстання намячаюць мерапрыемствы па садзейнічанні натуральнаму ўзнаўленню лесу або па стварэнні суцэльных ці частковых лясных культур.
Табліца 44