Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лесоведение раздзел 4 май.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
826.37 Кб
Скачать

Раздзел 4. Дынаміка лесу Тэма 4.1. Вегетатыўнае і насеннае ўзнаўленне лесу

Мэта: 1) вывучыць па выніках выканання работы віды на­ту­ра­ль­на­га ўзнаўлення лесу і іх гаспадарчае значэнне, фактары, якія ўплы­ва­юць на паспяховасць парасткавага ўзнаўлення лесу, перавагі і не­да­хо­пы дрэвастояў парасткавага паходжання; 2) пазнаёміцца з этапамі на­сен­на­га ўзнаўлення лесу, фактарамі, якія ўплываюць на яго пас­пя­хо­васць, спосабамі ўліку натуральнага ўзнаўлення пад полагам лесу і на высечках.

Уступнае тлумачэнне

Натуральнае ўзнаўленне лесу – біёлага-экалагічны працэс утварэння новага пакалення лесу натуральным шляхам (без умяшальніцтва чалавека). Яно адбываецца пад полагам лесу і на высечках (гарах, пустках, прагалінах).

Узнаўленне лесу складае адно са звёнаў лесаўтваральнага працэсу. Любая высечка лесу прадугледжвае абавязковае ўзнаўленне. Таму, паводле выказвання Г. Ф. Марозава, «высечка – сінонім узнаўлення» і з’яўляецца найважнейшым бокам жыцця лесу. Узнаўленне лесу мае шматаспектнае значэнне: біялагічнае – гэта аснова ўзнаўлення і фармавання ўсіх кампанентаў насаджэння і сувязяў паміж імі; лесаводчае – фармуе дрэвастой, які ўяўляе сабой асноўны прадмет гаспадарча-лесаводчага ўздзеяння; экалагічнае – узнаўляе і фармуе нанава шматгранныя экалагічныя функцыі лясоў; эканамічнае – забяспечвае пераемнасць комплеснай прадукцыйнасці лясоў; сацыяльнае – захоўвае ўмовы жыцця і працы насельніцтва, непасрэдна звязанага з лесам.

Віды натуральнага ўзнаўлення лесу:

  1. насеннае – узнаўленне, пры якім маладое пакаленне лесу ўтвараецца з насення;

  2. вегетатыўнае – утварэнне маладога пакалення лесу з пнёвых парасткаў, каранёвых атожылкаў або парасткаў;

  3. змешанае.

Катэгорыі ўзнаўлення лесу ў сувязі з высечкамі:

  1. папярэдняе – узнікае пад полагам лесу да яго высечкі;

  2. спадарожнае – узнікае пад полагам лесу ў выніку паступовых ці выбарачных высечак;

  3. наступнае – узнікае на высечках пасля выразання дрэвастою.

Перыяд аднаўлення лесу – перыяд ад высечкі дрэвастою да ўтварэння самкнутага маладога пакалення лесу.

Выбар спосабаў аднаўлення пасля высечкі лесу залежыць ад многіх фактараў. Лесааднаўленчая магчымасць лесу, якая выражаецца ў наяўнасці пад полагам самасеву і падросту гаспадарча каштоўных дрэвавых парод, мае вялікае значэнне як ў лясной гаспадарцы, так і ў жыцці лесу. У адпаведнасці з «Правилами рубок леса в Республике Беларусь» [30], наяўнасць жыццяздольнага падросту ў дастатковай колькасці прымаецца за аснову пры выбары спосабу высечак, тэхналогіі лесасечных работ і мерапрыемстваў па садзейнічанні натуральнаму аднаўленню. Натуральнаму аднаўленню лесу павінны аддаваць перавагу перад штучным ва ўсіх выпадках, калі яно ідзе насенным шляхам гаспадарча каштоўнымі пародамі, якія адпавядаюць умовам месцаўзрастання.

На вегетатыўнае ўзнаўленне (у першую чаргу пнёвыя парасткі) уплываюць наступныя фактары:

  1. святло, цяпло, вільгаць – неабходны для абуджэння спячых пупышак;

  2. таўшчыня пня – парасткаў больш на тонкіх пнях;

  3. узрост высякаемага дрэва – парасткаў больш на пнях маладзейшых дрэў (табл. 36);

Табліца 36

Змяненне магчымасці ўзнаўлення парасткамі з узростам

Парода

Узрост максімальнай парасткавай здольнасці, гадоў

Узрост заканчэння анаўлення парасткамі ад пня, гадоў

Бяроза

15–20

40–50

Вольха

15–20

40–50

Асіна

20–25

50–60

Граб

20–25

60–80

Клён, ліпа, вяз

25–40

60–80

Дуб, бук

60–80

100–120

  1. умовы жыцця – дрэвы ніжэйшых класаў росту (III–IV) любога лісцевага дрэвастою, а таксама дрэвастоі нізкапрадукцыйныя валодаюць больш высокай парасткавай здольнасцю;

  2. сезон высечкі, вышыня пня, якасць зрэзу – найлепшая якасць парасткаў будзе пры зімовай высечцы дрэў, вышыня пня павінна быць не болей за 1/3 дыяметра, а зрэз павінен быць нахіленым або роўным.

Асноўныя характэрныя прыкметы дрэў і дрэвастояў парасткавага паходжання. Дрэвастоі парасткавага паходжання можна вызначыць па:

– дрэвавай пародзе;

– характары размяшчэння дрэў па плошчы;

– форме ствала і кроны;

– хуткасці росту ў першыя гады жыцця (парасткі бярозы растуць у 10 разоў, асіны – у 15 разоў, клёна – у 30 разоў хутчэй за самасеў);

– аднабаковай скучанасці каранёў;

– памеры, форме, апушэнні лісця;

– наяўнасці мацярынскіх пнёў або іх рэшткаў;

– будове гадавых кольцаў (памяншэнне іх шырыні ад цэнтра да перыферыі).

Вегетатыўнае ўзнаўленне лесу мае практычнае значэнне ў выпадках:

– калі неабходна хутка атрымаць узнаўленне лесу, каб не адбылося забалочванне ўчастка;

– калі насеннае ўзнаўленне немагчыма ці адбываецца марудна;

– закладкі плантацый для вырошчвання лазы на прут.

Яно мае вялікае значэнне для падлескавых парод. Пры вялікай гушчыні дрэвавага полага падлескавыя пароды не цвітуць, не пладаносяць, таму размнажаюцца вегетатыўным шляхам.

Насаджэнні вегетатыўнага паходжання маюць наступныя перавагі:

– аднаўленне не залежыць ад паўтаральнасці насенных гадоў;

– хуткасць росту ў першыя гады жыцця;

– можна перадаць новаму пакаленню каштоўныя прыкметы і якасці мацярынскіх дрэў;

– атрыманне новага пакалення не патрабуе дадатковых матэрыяльных затрат.

Недахопы насаджэнняў вегетатыўнага паходжання:

– меншая даўгавечнасць (амаль у 2 разы);

– большая пашкоджанасць гнілямі і хваробамі;

– ніжэйшыя тэхнічныя якасці драўніны;

– меншы працэнт выхаду буйнамернай і дзелавой драўніны;

– перадача патомству непажаданых прыкмет і якасцей мацярынскіх дрэў.

Насеннае ўзнаўленне лесу. Узнаўленне, пры якім маладое пакаленне лесу ўтвараецца з насення, называецца насенным. Насеннае ўзнаўленне – адзіны спосаб узнаўлення хвойных парод.

Паспяховасць натуральнага насеннага ўзнаўлення лесу залежыць ад наяўнасці дастатковай колькасці ўсходжага насення, спрыяльных умоў для прарастання насення, укаранення самасеву і далейшага росту падросту. Для паспяховага насеннага аднаўлення неабходна спалучэнне ўсіх трох пералічаных умоў. Таму працэс насеннага ўзнаўлення лесу працякае ў некалькі этапаў.

Першы этап –  цвіценне і плоданашэнне дрэў. Час цвіцення, выспявання і ападання насення ў лесе залежыць ад біялагічных асаблівасцей дрэвавых парод, а таксама ад кліматычных, араграфічных і глебавых умоў месцаўзрастання, характару дрэвастою. Для асноўных лесаўтваральнікаў Беларусі адпаведныя дадзеныя прыведзены ў табл. 37.

Табліца 37

Час цвіцення, выспявання і ападання насення асноўных

лесаўтваральнікаў Беларусі

Парода

Цвіценне

Выспяванне

Ападанне

Сасна

май – чэрвень

верасень – кастрычнік наступнага года

красавік – чэрвень наступнага года

Елка

май – чэрвень

верасень – кастрычнік года цвіцення

красавік – чэрвень наступнага года

Дуб

май – чэрвень

жнівень – верасень года цвіцення

верасень – кастрычнік таго ж года

Бяроза

красавік – май

ліпень – жнівень года цвіцення

ліпень – жнівень года цвіцення

Вольха чорная

сакавік – красавік

верасень года цвіцення

кастрычнік – снежань года цвіцення

Асіна

красавік – май

май – чэрвень года цвіцення

май – чэрвень года цвіцення

Наступленне ўзросту спеласці (пачатку рэгулярнага плоанашэння) дрэвавых парод у межах віду залежыць ад умоў росту. Перыядычнасць і багацце плоданашэння дрэвавых парод і дрэвастояў, як і наступленне ўзросту спеласці, вызначаецца біятычнымі і абіятычнымі фактарамі. Гэтыя паказчыкі для ўмоў Беларусі прыведзены ў табл. 38.

Другі этап насеннага ўзнаўлення лесу – распаўсюджванне насення. У ходзе эвалюцыі дрэвавыя пароды прыстасаваліся да таго ці іншага спосабу распаўсюджвання насення. Асноўныя з іх: ветрам (большасць відаў), вадой (вольха чорная), птушкамі, звярамі, па шарпаку.

Трэці этап – прарастанне насення. Для прарастання насення дрэвавых парод неабходны цяпло, вільгаць і кісларод.

Чацвёрты этап – укараненне самасеву і пераход яго ў маладняк, для чаго неабходны мінеральны або арганічны субстрат з элементамі жыўлення і святло.

Табліца 38

Узрост спеласці, перыядычнасць і багацце плоданашэння

Парода

Наступленне ўзросту спеласці

Паўтаральнасць насенных гадоў

Сярэдні ўраджай насення на 1 га ў спелых дрэвастоях

на свабодзе

у насаджэнні

кг

тыс. шт.

Сасна

10–15

20–30

3–5

2–3

400–600

Елка

15–20

25–40

3–7

5

1000

Дуб

20–30

30–40

4–8

600–700

200–240

Бяроза

8–15

20–25

кожны год

1

5000

Вольха чорная

10–15

20–30

2–4

2

2000

Асіна

15–20

15–25

кожны год

1

10 000

Вялікі ўплыў на прарастанне насення і ўкараненне самасеву робіць лясны подсціл, таму што мае розную таўшчыню, шчыльнасць, сас­таў, ступень гніення і ступень пакрыцця ім глебы. Паспяховасць ука­ра­нен­ня і далейшага росту і развіцця самасеву і падросту ў значнай ме­ры залежыць ад жывога наглебавага покрыва (відавога складу, ма­гут­нас­ці развіцця і ступені пакрыцця глебы), а таксама ад біялагічных асаб­лі­вас­цей дрэвавых парод і ўздзеяння іншых біятычных і абі­я­тыч­ных фактараў.

На рост і развіццё падросту ў межах адной прыродна-клі­ма­тыч­най лесарасліннай вобласці ўплываюць багацце і вільготнасць глебы, тэм­пе­ра­тур­ныя ўмовы, асветленасць, колькасць і перыядычнасць апад­каў, якія выпадаюць, а таксама фізіялагічныя, біятрофныя, бі­я­фі­зіч­ныя, біяхімічныя (алелапатычныя) і механічныя ўзаемадзеянні дрэ­ва­вых і іншых раслін, мікраарганізмаў.

Вялікі ўплыў на рост і развіццё самасеву і падросту робіць святло. У жыцці самасеву і падросту выдзяляюць гэтак званы «ценевы перыяд», неабходны для прыстасавання раслін да ўмоў навакольнага асяроддзя. Працягласць яго складае для сасны першыя 2–3 гады жыцця, бярозы, асіны – 1–2 гады, дуба – 4–5 год, елкі – 8–10 год. Пасля яго завяршэння патрэбнасць у святле рэзка ўзрастае і пры яго недахопе падрост часцей адмірае (сасна, бяроза, асіна) або выконвае ролю падлеску (дуб, елка).

Колькасць і якасць падросту пад полагам лесу залежыць ад узросту, паходжання, саставу, формы, прадукцыйнасці і самкнутасці дрэвастою, тыпу лесу і лесараслінных умоў, на высечках – ад тыпу лесараслінных умоў, паходжання, саставу і ўзросту мацярынскага дрэвастою, аддаленасці сцен лесу і размяшчэння высечкі ў адносінах да старон свету.

У параўнанні с парасткавымі насенныя дрэвастоі маюць наступныя перавагі і недахопы. Перавагі насенных насаджэнняў: 1) большая даўгавечнасць; 2) меншае пашкоджанне гнілямі; 3) больш высокія тэхнічныя якасці драўніны; 4) больш высокі працэнт выхаду буйнамернай і дзелавой драўніны. Але насеннае аднаўленне мае і недахопы: 1) перыядычнасць у наступленні насенных гадоў; 2) працяглы перыяд аднаўлення; 3) павольны рост у першыя гады жыцця; 4) неабходны дадатковыя затраты на меры садзейнічання натуральнаму ўзнаўленню.