
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
1. У беларускай мове больш пашыраны аднасастаўныя няпэўна-асабовыя сказы. Напрыклад: бел. Дом пабудавалі – рус. Дом построен.
2. Значэнне прыналежнасці ў беларускай мове выражаецца значна часцей, чым у рускай мове, прыналежнымі прыметнікамі: мужаў аўтамабіль, дырэктараў дом (параўн. руск.: автомобиль мужа, дом директора).
3. Нямала разыходжанняў у дзеяслоўным кіраванні:
Расійскія канструкцыі |
Беларускія адпаведнікі |
Выбрать по своему вкусу |
Выбраць на свой густ |
Пойду за водой |
Пайду па ваду |
Создан по образцу |
Створаны на ўзор |
Стрелять по бандиту |
Страляць у бандыта |
Заболеть гриппом |
Захварэць на грып |
Читать про себя |
Чытаць самому сабе |
Благодарить соседа |
Дзякаваць суседу |
Заведующий кафедрой |
Загадчык кафедры |
Два раза в неделю |
Два разы на тыдзень |
Говорить о погоде |
Гаварыць пра надвор’е |
Жениться на Тане |
Ажаніцца з Таняю |
Быстрее всех |
Хутчэй за ўсіх |
Шутить над другом |
Жартаваць з сябра |
Тэма 5. МАЎЛЕННЕ. КАМУНІКАЦЫЯ. ТЭКСТ
5.1. Мова і маўленне
Мова і маўленне — паняцці блізкія, узаемазвязаныя, але адначасова і розныя. Мова ўяўляе сабой набор унармаваных адзінак і правілы іх арганізацыі. Мова не звязваецца ні з сітуацыяй зносін, ні з вызначанай мэтай ужывання, таму што яна служыць сродкам для фарміравання маўленчых выказванняў. Мова як сродак зносін рэалізуе свае магчымасці ў працэсе функцыянавання, г.зн. у маўленні. Маўленне – працэс зносін, канкрэтная рэалізацыя моўнай сістэмы з мэтай перадачы зместу, думкі, волевыяўлення, пачуцця і інш.
У адрозненне ад мовы, маўленне з’яўляецца матэрыяльным (успрымаецца слыхам, зрокам), сітуацыйна абумоўленым, больш актыўным, дынамічным, мэтанакіраваным, індывідуальным і суб’ектыўным. Маўленне — гэта «двухбаковая з’ява: гэта працэс (маўленчая дзейнасць) і вынік гэтага працэсу, рэалізацыя (тэкст)» [8, с.11].
5.2. Формы і тыпы маўлення
Тып маўлення |
Змест |
Структура тэксту |
Моўныя сродкі |
Апавяданне |
Паведамляецца аб чым-небудзь у пэўнай часавай паслядоўнасці; дзеянні, з’явы адбываюцца адна за адной |
1.Пачатак дзеяння 2.Развіццё дзеяння. 3. Канец дзеяння. |
Дзеясловы закончанага трывання; акалічнасныя словы са значэннем часу; злучнікі; простыя апавядальныя сказы; складаназалежныя сказы з даданымі часу; бяззлучнікавыя сказы; сказы з аднароднымі дзеяслоўнымі выказнікамі і інш. |
Апісанне |
Даецца адначасовае апісанне асоб або прадметаў, прыкмет дзеянняў, з’яў, падзей у статычным малюнку |
1.Агульнае ўражанне. 2.Пералік розных прымет. 3.Агульная ацэнка. |
Прыметнікі і дзеепрыметнікі; дзеясловы незакончанага трывання цяперашняга і прошлага часу; састаўныя іменныя выказнікі; назыўныя і безасабовыя сказы і інш. |
Разважанне |
Выяўляюцца розныя меркаванні, разважанні, погляды, прычыны і вынікі. |
1.Асноўная думка (тэзіс). 2. Доказы гэтай думкі. 3. Вывад. |
Падпарадкавальныя злучнікі; займеннікі; складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі, прычыны і ўмовы; пабочныя словы і сказы і інш. |