
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
Асноўная функцыя афіцыйна-справавога маўлення — паведамленне, канстатацыя бясспрэчных фактаў, якія маюць практычнае значэнне ў адносінах паміж людзьмі, установамі, грамадзянамі і дзяржавай; рэгламентацыя правоў, правілаў, дзеянняў і г.д.
Сфера выкарыстання: у справаводстве (афіцыйнай службовай перапісцы грамадзян з установамі, адных устаноў з другімі, у загадах, пратаколах, распісках і г.д.), у галіне права і заканадаўства (у дагаворах, законах, указах і інш.).
У залежнасці ад сферы размяжоўваюць наступныя падстылі афіцыйна-справавога маўлення:
1) адміністрацыйна-канцылярскі (адміністрацыйныя акты, распараджэнні, загады, справаздачы, заявы, аб’явы, даверанасці, аўтабіяграфіі, характарыстыкі, распіскі, пратаколы і інш.);
2) дыпламатычны (міжнародныя дагаворы і пагадненні, камюніке, ноты, мемарандумы, канвенцыі і інш.);
3) заканадаўчы (законы, канстытуцыі, указы, пастановы, грамадзянскія і крымінальныя акты і інш.).
Асноўныя патрабаванні да афіцыйна-справавога маўлення: доказнасць, канкрэтнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, інфармацыйнасць і ў той жа час сцісласць (эканомія моўных сродкаў), лагічнасць, яснасць, пераканаўчасць, стандартнае размяшчэнне матэрыялу.
12.2. Моўныя асаблівасці
Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога маўлення знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дакумента. Яны абумоўлены патрабаваннямі справавога маўлення — выразіць волю заканадаўцы, прадпісаць паводзіны, данесці пэўную інфармацыю і г.д. Большасці тэкстаў уласцівы наступныя моўныя асаблівасці:
● шырокая распаўсюджанасць абстрактнай лекcікі: насельніцтва, кадры, становішча, санкцыя, іск;
● адсутнасць эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі (усе словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні), а таксама пазалітаратурных сродкаў (дыялектных, жаргонных, прастамоўных, лаянкавых слоў і выразаў);
● наяўнасць тэматычна абумоўленай тэрміналогіі: дэнамінацыя, грашовае ўзнагароджанне, аднаразовая дапамога, кампенсацыя за адпачынак, бесперапынны стаж і інш.;
● выкарыстанне слоў з процілеглым значэннем: ісцец — адказчык, абавязкі — правы, крэдытор — даўжнік, давернік — павераны;
● іменны характар мовы, які абумоўлены ўжываннем вялікай колькасці назоўнікаў;
● ужыванне дзеяслоўных словазлучэнняў (дзеяслоў + назоўнік) замест дзеясловаў: дапамагчы — аказаць дапамогу, удзельнічаць — прымаць удзел, прапанаваць — выказаць прапановы і інш.;
● частотнасць дзеясловаў залежнага стану: вядзецца, ахоўваецца, арганізуецца, спаганяецца і інш., што надае выказванню характар пастаянства і абавязковасці выканання дзеяння;
● частае выкарыстанне адмоўнай часціцы не пры дзеясловах, што надае ім адценне катэгарычнасці і прымусовасці;
● ужыванне дзеясловаў у форме цяперашняга часу (дакументы з такімі дзеясловамі маюць прадпісальны характар): студэнты дапускаюцца да экзаменацыйнай сесіі пры ўмове здачы ўсіх залікаў;
● істотная перавага складаных сказаў над простымі, асабліва складаназалежных з даданай часткай умовы;
● шырокая распаўсюджанасць аднародных членаў сказа;
● прамы парадак слоў, пры якім дзейнік знаходзіцца перад выказнікам, азначэнне — перад азначаемым словам і г.д.;
● наяўнасць канструкцый са складанымі злучнікамі і адыменнымі прыназоўнікамі: у выніку таго, што…, у сувязі з тым, што…, згодна з… і інш.