
- •1.1. Мова як грамадска-сацыяльная з’ява
- •1.2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •1.3. Функцыі мовы ў грамадстве
- •1.4. Мова і іншыя сродкі камунікацыі
- •2.1. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў
- •2.2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы
- •3.1. Паняцце білінгвізму і яго асноўныя асаблівасці
- •3.2. Моўная інтэрферэнцыя і яе віды
- •Cінтаксічная спецыфіка беларускай мовы
- •4.1. Фанетычныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.2. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы
- •4.3. Сінтаксічныя асаблівасці беларускай мовы
- •5.1. Мова і маўленне
- •5.2. Формы і тыпы маўлення
- •5.3. Маўленчая дзейнасць і яе віды. Маўленчая камунікацыя
- •5.4. Тэкст, яго ўласцівасці, структура, аналіз
- •8.1. Слова як аб’ект вывучэння лексікалогіі
- •8.2. Сістэмныя сувязі ў лексіцы
- •8.3. Безэквівалентная лексіка
- •8.4. Лексіка паводле паходжання
- •8.5. Лексіка паводле сферы ўжывання
- •8.6. Лексіка паводле ступені ўжывання
- •8.7. Беларуская лексікаграфія
- •8.8. Беларуская фразеалогія
- •2) Фразеалагізмы-словазлучэнні (з камарову лытку, як макаў цвет, спаліць масты, жарабячая парода, як Класіфікацыя фразеалагізмаў паводле функцыянальна-стылістычнай прыналежнасці
- •9.1. Гісторыя фарміравання тэрміналогіі
- •10.1. Тэрміны і іх асаблівасці
- •10.2. Паходжанне тэрмінаў
- •10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
- •10.4. Утварэнне тэрмінаў
- •11.1. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •11.2. Моўныя асаблівасці тэкстаў навуковага стылю
- •11.2.1. Лексічныя і фразеалагічныя асаблівасці
- •11.2.2. Марфалагічныя асаблівасці
- •11.2.3. Сінтаксічныя асаблівасці
- •11.3. Структура і моўная арганізацыя навуковага тэксту
- •11.4. Агульная характарыстыка жанраў навуковай літаратуры
- •12.1. Афіцыйна-справавое маўленне і яго асаблівасці
- •12.2. Моўныя асаблівасці
- •12.3. Дакумент. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі
- •12.4. Справавыя лісты, іх групы і моўныя асаблівасці
10.2. Паходжанне тэрмінаў
Паводле паходжання тэрміны дзеляцца на ўласнабеларускія (баяры, веча, спадчына, найміт, маёмасць і інш.) і запазычаныя з іншых моў (гл. вышэй асн. прыкметы запазычанай лексікі). «Генетычны аналіз тэрмінаў, зроблены на матэрыяле “Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі”, паказвае, што характэрнай асаблівасцю беларускай грамадска-палітычнай тэрміналогіі з’яўляецца высокая ўдзельная вага тэрмінаў, утвораных шляхам злучэння інтэрнацыянальных разам з беларускімі элементамі: бюджэтнае кіраванне, ведамаснае кіраванне, канстытуцыйнае кіраванне, рэспубліканскае кіраванне, самадзяржаўнае кіраванне, фінансавае кіраванне, цэнтралізаванае кіраванне. Гэтыя тэрміны складаюць найбольш шматлікую генетычную групу (каля 46 %). Другую па велічыні групу тэрмінаў складаюць беларускія словы і словазлучэнні, якія займаюць 34 % ад усяго матэрыялу аналізуемага слоўніка: кіраванне, кіраўніцтва справамі, кіраванне вытворчасцю, выдаткі на кіраўніцтва; адносны ўзровень развіцця, жыццёвы ўзровень выдаткаў вытворчасці; ураўнаванне грамадзян у правах, ураўняльнае землекарыстанне; умовы працы. Інтэрнацыянальныя тэрміны складаюць у слоўніку каля 20 %» [3, с.53]. Пры запазычванні слоў-тэрмінаў адбываецца частковая адаптацыя, падпарадкаванне іх законам беларускай мовы:
а) гукі [ж], [дж], [р], [ч], [ш] вымаўляюцца цвёрда (джунглі, чынш, рэферэндум);
б) фрыкатыўны гук [г] (генеалогія, гісторыя, гіпотэза);
в) аканне (аўстралапітэк, алігархія, арда, апазіцыя);
г) дзеканне-цеканне (дзюбель, траверцін, гандзізм).
У складзе гістарычнай тэрмінасістэмы беларускай мовы маюцца запазычанні з лацінскай (абдыкацыя, консул, цэнзура, фракцыя, трыбунал, рэпрэсія і інш.), грэчаскай (этнас, эпоха, фараон, тыран, неаліт і інш.), англійскай (парламент, блакада, сэрвіс, стандарт і інш.), нямецкай (цэх, путч, гетман, неандэрталец, нацызм і інш.), польскай (крыжакі, касцёл, каморнік і інш.), французскай (урбанізацыя, рэваншызм, жандарм і інш.) і іншых моў.
10.3. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў
Усе тэрміны паводле сваёй будовы групуюцца ў тры асноўныя структурныя тыпы:
Навуковая тэрміналогія прадстаўлена такімі часцінамі мовы, як назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі.
Асноўную колькасць слоў-тэрмінаў складаюць: а) агульныя назоўнікі: перабудова, нацыя, генацыд, асаднікі, паланізацыя, шляхта і інш.; б) уласныя назоўнікі выкарыстоўваюцца ў назвах вучэнняў, напрамкаў: марксізм, гандзізм, кальвінізм, сталыпіншчына і інш.; в) дзеясловы: эксплуатаваць, прыгнятаць, русіфікаваць, рэфармаваць і інш.; г) рэдкасныя прыслоўі: адзінагалосна і інш.
У тэрмінах-словазлучэннях вылучаюць наступныя мадэлі: а) прыметнік + назоўнік (ПН): магдэбургскае права, палітычныя рэпрэсіі, феадальная раздробленасць, Грунвальдская бітва, сталыпінская рэформа, акупацыйны рэжым і інш.; б) прыметнік + прыметнік + назоўнік (ППН): Брэсцкая царкоўная унія, Міжнародны ваенны трыбунал, новая эканамічная палітыка і інш.; в) назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (НПН): князі славянскага паходжання, рух славянскіх перасяленцаў і інш.; г) прыметнік + назоўнік + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ПНПН): духоўная культура беларускай народнасці, палітычная моц беларускіх княстваў і інш.; д) назоўнік + назоўнік у Р.склоне + прыметнік + назоўнік у Р.склоне (ННПН): рэалібітацыя ахвяр палітычных рэпрэсій, працэс утварэння беларускай народнасці і інш.