Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Літаратурныя эпохі (2).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
117.76 Кб
Скачать

Літаратурныя эпохі, кірункі, плыні, школы

  1. Антычная літаратура: скарбніца паняццяў з тэорыі літаратуры. Універсальныя мастацкія сістэмы Антычнасці і Сярэднявечча.

  2. Сярэднявечча і Адраджэнне: тыпалогія літаратурнага працэсу.

  3. Барока і класіцызм як літаратурныя напрамкі.

  4. Асветніцтва - ідэйна-культурны pyx і мастацкая сістэма. Кірункі асветніцкай літаратуры. Сентыменталізм.

Антычнасць

Антычная літаратура (на лац. «старажытны») складаецца з літаратуры Старажытнай Грэцыі і літаратуры Старажытнага Рыма. Яна ўзнікла некалькі тысяч год таму і лічыцца самай даўняй літаратурай у Еўропе. Грэцкая літаратура, а дакладней яе пісьмовыя помнікі, былі створаныя не раней за VIII ст. да н.э. Да гэтага існавала багатая вусная творчасць плямёнаў, што насялялі кантынентальную Грэцыю і востраў Крыт. Распаўсюджаным жанрам яе былі міфы, якія пазней сталі асновай сюжэтаў усёй пісьмовай літаратуры не толькі Грэцыі, але і Рыма.

У старагрэцкай літаратуры сфармаваліся ўсе асноўныя гатункі (роды) літаратуры, вядомыя нам і сёння: эпас, лірыка і драма. Станаўленне гераічнага эпасу звязана з творчасцю Гамера і яго наступнікаў (да VIII ст. да н.э.), першымі выдатнымі паэтамі-лірыкамі былі грэцкія паэты Архілох, Сапфо, Алкей, Анакрэонт і іншыя VІІ-VІ ст. да н.э.), першымі выдатнымі драматургамі — майстры трагедыі Эсхіл, Сафокл, Эўрыпід, камедыёграф Арыстафан (V-ІV ст. да н.э.). Далей-шае развіццё эпічных жанраў прывяло да ўзнікнення грэцкага рамана (найболып вядомы аўтар — Лонг).

Старажытнарымская літаратура, развіваючы сюжэтыку і формы старагрэцкай, дала свету найперш плеяду выдатных паэтаў — Катула, Вяргілія, Гарацыя, Авідыя і іншых.

Антычная літаратура ўяўляе сабою адзін з духоўных падмуркаў, на якім стаіць будынак сусветнай літаратуры. У творах грэцкіх і рымскіх аўтараў, апроч людзей, звычайна дзейнічаюць багі і паўбагі (героі). Над усімі імі пануюць Мойры, багіні, якія сцвярджаюць наканаванае. У гэтым выяўляецца непахіснасць і трываласць Сусвету. У творах антычнай літаратуры дзеянні і думкі багоў і людзей паказваюцца паралельна, іх аўтары ўжываюць рэалістычныя дэталі ў апісанні побыту, звяртаюцца па натхненне да музаў. 3 грэцкай трагедыі бярэ свой пачатак катарсіс — запраграмаванае аўтарам унутранае ачышчэнне, узвышэнне душы гледача спектакля.

Сярэднявечча

Храналагічныя межы сярэдневяковай літаратуры прыня-та вызначаць паміж V і ХІV-ХV стагоддзямі ў Еўропе, паміж II—III і ХV-ХІХ стагоддзямі ў Азіі. Як цэласная сістэма яна склалася ў VІІІ-ХШ стагоддзях. Асаблівую ролю ва ўсёй культуры Сярэднявечча выконваюць новыя монатэістычныя веравызнанні — хрысціянства ў Еўропе, будызм, іслам і іншыя на Усходзе. Сацыяльныя працэсы (узнікненне імперый і вялікіх каралеўстваў і царстваў), амаль неабмежаваная ўлада царкоўнай іерархіі зрабілі галоўнымі асяродкамі сярэдне­вяковай культуры з аднаго боку двары імператараў і каралёў, з другога боку — манастыры.

Адносная стабільнасць вялікіх дзяржаўных утварэнняў на Усходзе спрыяла росквіту прыдворнай літаратуры і прыдворнага мастацтва, Выдатных паэтаў далі свету Кітай (Лі Бо, Ду Фу, Бо Цзюйі, Ван Вэй і інш.) і Персія (Рудакі, Румі, Фірдаўсі, Амар Хаям, Нізамі і інш.). Яны здолелі пэўным чынам узняцца над сваім часам, знайсці новыя паэтычныя сродкі для выяўлення глыбінных чалавечых пачуццяў. Напрыклад, вершы Ду Фу — гэта як бы погляд з вышыні птушынага палёту на Кітай, яго мінуўшчыну і будучыню, людзей з іх штодзённымі турботамі і памкненнямі. Амар Хаям, стварыўшы для сваіх рубаі звыклы фон (шынок, ганчарня, гарадская вуліца), у кожным радку праводзіць думку пра вечны кругабег жыцця, услаўляе рухомасць і разнастайнасць прыроды, праводзіць выразную мяжу паміж дабром і ліхам, годна сцвярджае сваё творчае «я».

Еўрапейскія літаратуры на аснове агульнахрысціянскага (а потым і нацыянальнага) патрыятызму і выпрацаванага з гадамі рыцарскага кодэкса пачынаюць імкліва развівацца крыху пазней — з канца XII — пачатку XIII стагоддзяў. Пры гэтым станаўленне літаратурных гатункаў (родаў) шмат у чым паўтарае адпаведны працэс у старагрэцкай літаратуры: напачатку высокага ўзроўню дасягае гераічны эпас (француз­ская «Песня пра Раланда», нямецкі «Спеў пра Нібелунгаў», ірландскія і скандынаўскія сагі, усходнеславянскае «Слова пра паход Ігаравы» і г. д.), потым зяўляюцца сапраўдныя шэдэўры лірычнай паэзіі (вершы і песні трубадураў у Правансе, трувэраў у Паўночнай Францыі, мінезінгераў ў Нямеччыне вагантаў у розных краінах Цэнтральнай Еўропы), развіваецца народы тэатр у Англіі, Францыі, Нямеччыне, батлейка ў Беларусі.

У сярэднявеччы адзіны дагэтуль паток літаратуры канчаткова падзяляецца на ўласна літаратуру і фальклор. Менавіта фальклор новых («варварскіх») народаў.спалучыўшыся з духоўнай цэласнасцю хрысціянства, ляжыць у аснове галоўнага гатунку сярэдневяковай літаратуры —эпасу. Фальклор стварыў свайго героя - вольную, мужную, паўнакроўную асобу, цесна злітую з народам, а хрысщянства ўводзіла гэтую асобу ў пэўныя рамкі, ставячы перад ей свой недасяжны ідэал (гл , напрыклад, «Песню пра Раланда»).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]