
- •1. Прадмет, задачы і функцыі гістарычнай навукі. Крыніцы вывучэння гісторыі Беларусі
- •Пытанні для самакантролю
- •2. Асноўныя канцэпцыі гістарычнага працэсу. Цывілізацыя і фармацыя
- •3. Цывілізацыі старажытнай гісторыі
- •Пытанні для самакантролю
- •1. «Вялікае перасяленне народаў» і Беларусь
- •Пытанні для самакантролю
- •2. Старажытнаруская дзяржава ў іх-хііі стст. Полацкае княства
- •Пытанні да самакантролю
- •3. Барацьба ўсходніх славян з крыжакамі і мангола-татарамі
- •1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы утварэння вкл
- •Пытанні для самакантролю
- •2. Дынастычная барацьба ў 70-90-х гадах хiVст. Крэўская ўнія і яе вынікі. Грунвальдская бітва і яе значэнне
- •Пытанні для самакантролю
- •3. Знешняя палітыка вкл у хiv - хvIст. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай
- •Пытанні для самакантролю
- •1. Каталіцкая царква і яе роля ў сацыяльна-палітычным і духоўным жыцці традыцыйнай цывілізацыі
- •2. Цывілізацыйнае развіццё краін Заходняй Еўропы ў XIII-XV стст.
- •3. Еўрапейскі Рэнесанс, яго змест і сутнасць
- •4. Еўрапейская Рэфармацыя
- •Пытанні для самакантролю
- •5. Рэнесанс у Беларусі і яго асаблівасці
- •6. Рэфармацыя ў Беларусі
- •Пытанні для самакантролю
- •7. Фарміраванне беларускай народнасці ў другой палове XIII- першай палове XVII стст.
- •8. Этнічная свядомасць насельніцтва Беларусі ў другой палове XIII - першай палове XVII ст. Этымалогія “Белай Русі”
- •Пытанні для самакантролю
- •1. Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе XVI-XVII стст. “Новы час”, станаўленне капіталізму
- •Пытанні для самакантролю
- •2. Статут 1588 г. Дзяржаўна-прававое становішча вкл у складзе Рэчы Паспалітай
- •Пытанні для самакантроля
- •3. Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у пачатку XVII ст. Узаемаадносіны з Расіяй
- •4. Казацка-сялянская вайна 1648-1651 гг.
- •5. Трынаццацігадовая вайна і яе вынікі (1654-1667 гг.)
- •6. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яго наступствы
- •7. Падзелы Рэчы Паспалітай і ўключэнне беларускіх зямель ў склад Расіі
- •Пытанні для самакантролю
- •1. Пачатак прамысловага перавароту ў Заходняй Еўропе.
- •Пытанні для самакантролю
- •2. Еўрапейская Асвета і яе ідэі
- •Пытанні для самакантроля
- •3. Эканамічнае і палітычнае развіццё Расіі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст. (асаблівасці цывілізацыйнага развіцця)
- •Пытанні для самакантролю
- •4. Сацыяльна-эканамічная палітыка самадзяржаўя ў Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •5. Вайна 1812 г. І Беларусь
- •Пытані для самакантролю
- •6. Грамадска–палітычнае жыццё ў Беларусі ў першай палове хіх ст.
- •Пытанні для самакантролю
- •1. Палітычная мадэрнізацыя краін Заходней Еўропы. Асноўныя напрамкі мадэрнізацыі і яе змест
- •Пытанні для самакантролю
- •2. Адмена прыгоннага права ў Расійскай імперыі. Асаблівасці правядзення рэформы 1861г. На Беларусі
- •3. Буржуазныя рэформы ў Расійскай імперыі 60-80-х гг., іх сутнасць, значэнне і асаблівасці правядзення на тэрыторыі Беларусі
- •4. Развіццё капіталізма ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы Беларусі ў парэформенны перыяд
- •5. Паўстанне 1863-64 гг., яго вынікі і значэнне. К.Каліноўскі
- •Пытанні для самакантролю
- •6. Рэвалюцыя 1905-1907гг., яе ўздзеянне на палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Асаблівасці правядзення сталыпінскай аграрнай рэформы ў Беларусі
- •7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1900-1913гг.
- •Пытанні для самакантролю
- •8. Першая сусветная вайна і Беларусь
- •9. Прычыны Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі. Асаблівасці рэвалюцыі на Беларусі
- •10. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця ад лютага да кастрычніка 1917 г.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Беларусь у перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны
- •1. Кастрычніцкія падзеі на Беларусі. Устанаўленне Савецкай улады
- •2. Утварэнне бсср
- •3. Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 9. Беларусь у міжваенны перыяд
- •Узбуйненне тэрыторыі бсср. Утварэнне ссср
- •Гаспадарчае развіццё Беларусі ва ўмовах новай эканамічнай палітыкі ( 1921 – 1928 гг.)
- •Эканамічнае і сацыяльнае развіццё Беларусі ў гады першых пяцігодак: індустрыялізацыя і калектывізацыя
- •Грамадска-палітычная сістэма бсср у 1920-1930-я гг.
- •Пытанні для самакантролю
- •1.Перадваенны сусветны крызіс і пачатак другой сусветнай вайны
- •2. Напад Германіі на ссср. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторыі Беларусі
- •3. Антыфашысцкая барацьба на тэрыторіі Беларусі
- •4. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
- •Пытанні для самакантролю
- •Грамадска-палітычнае развіццё Беларусі ў другой палове19 40-х – пачатку 1980-х гг.
- •2. Сацыяльна – эканамічнае развіццё Беларусі
- •3. Развіццё адукацыі, навукі, культуры
- •Пытанні для самакантролю
- •1. Абвастрэнне эканамічнага і палітычнага крызісу у ссср у другой палове 1980-х і асаблівасці яго праяўлення у Беларусі
- •1. Фарміраванне новай палітычнай сістэмы ў Беларусі
- •2.Трансфармацыя эканамічнай сістэмы Рэспублікі Беларусь: крызіс, стабілізацыя, перспектывы развіцця
- •3. Рэспубліка беларусь у міжнародным супольніцтве. Беларуская дыяспара
- •4. Перспектывы сацыяльна – эканамічнага і культурнага развіцця Беларусі на 2006-2010 гг.
5. Паўстанне 1863-64 гг., яго вынікі і значэнне. К.Каліноўскі
Несправядлівасць аграрнай рэформы выклікала шырокі сялянскі незадавол. Сялянства хвалявалася, адмаўлялася падпісваць устаўныя граматы, уздымалася на адкрытую барацьбу з памешчыкамі. Палітычнае становішча ў Расіі рэзка ўскладнілася. У гэтых умовах у Польшчы, Літве і Беларусі пачаў разгортвацца нацыянальна-вызваленчы рух, накіраваны супраць рэшткаў прыгону, супраць самадзяржаўя, за правы чалавека і грамадзяніна.
Традыцыйна вызваленчы рух у Польшчы, Літве і Беларусі падзяляўся на дзве плыні. У 1861-1862 гг. гэта былі «белыя» і «чырвоныя». «Белыя» належылі да арыстакратыі, а «чырвоныя» - да дэмакратычных колаў грамадства. Але мэта ў іх была агульная – адрадзіць незалежнасць Бацькаўшчыны. «Белыя» разлічвалі дамагчыся гэтага шляхам перагавораў з царом, з дапамогай Францыі, іншых краін Захаду, а «чырвоныя» абапіраліся на паўстанне насельніцтва, на свае сілы. Пры гэтым «белыя» пад Бацькаўшчынай разумелі Рэч Паспалітую ў межах 1772 года, а «чырвоныя», асабліва са складу рэвалюцыйнага крыла, прызнавалі права беларусаў, літоўцаў, укараінцаў на самавызначэнне.
Рэвалюцыйна-дэмакратычнае крыло «чырвоных» у Беларусі ўзначальваў К.Каліноўскі, які рыхтаваў паўстанне, выдаваў «Мужыцкую праўду», змагаўся за свабоду народа.
Паўстанне пачалося зімой 1863 г. Для кіраўніцтва паўстаннем былі створаны кіруючыя органы: Цэнтральны нацыянальны камітэт (ЦНК) у Варшаве і Літоўскі правінцыяльны камітэт (ЛПК) у Вільні. Узначаліў ЛПК К.Каліноўскі. У кіраўніцтве ЦНК галоўная роля належыла «белым», якія ў лютым 1863 г. адхілілі К.Каліноўскага ад кіраўніцтва ЛПК. К.Каліноўскі ўзначаліў паўстанне ў Гродзенскай губерні.
Летам 1863 г. «белыя» зразумелі, што Францыя і Захад не будуць дапамагаць паўстанню і яны пачалі адыходзіць ад барацьбы. У чэрвені 1863 г. ЛПК зноў узначаліў К.Каліноўскі. Аднак час быў ўжо марна страчаны. Акрамя таго, ЦНК не разлічваў на сялян, зямлю абяцалі толькі тым сялянам, якія змагаліся за перамогу, астатнія нічога не атрымлівалі. Таму паўстанне падтрымала толькі невялікая частка сялянства. Атрады паўстаўшых на 75% складаліся са шляхты і толькі на 18% з сялян. Значны поспех быў у К.Каліноўскага ў Гродзенскай губерні, дзе сяляне складалі каля 33% ад агульнай колькасці паўстанцаў. Усяго ў паўстанні ўдзельнічала да 80 тысяч беларусаў.
Баявыя дзеянні скончыліся ў канцы жніўня 1863 г., калі ЦНК загадаў К.Каліноўскаму спыніць паўстанне і перанесці барацьбу на вясну 1864 г.
Зімой 1864 г. К.Каліноўскі быў арыштаваны. З турмы ён перадаў пісьмо – запавет беларускаму народу. У «Лісце з-пад шыбеніцы» К.Каліноўскі заклікаў беларусаў да барацьбы за нашу нацыянальную ідэю. «Ваюй, народзе, за свае чалавечае і народнае права, за свае веру, за зямлю сваю родную», - сказаў у апошнюю хвіліну жыцця К.Каліноўскі.
Такім чынам, паўстанне 1863-1864 гг. вызначала далейшыя гістарычныя накірункі вызваленчай барацьбы беларускага народа за незалежнасць і нацыянальную дзяржаўнасць.
Пытанні для самакантролю
1. За што і як змагаліся паўстанцы 1863-64 гг. у Беларусі?
2. Ці дало гэтае паўстанне штуршок для развіцця беларускага нацыянальнага руху, нацыянальнай ідэі і якую ролю у гэтым адыграў К.Каліноўскі?
3.У чым сутнасць нацыянальнай ідэі беларусаў?