Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 14.

А. 1.Прыгледзься да таблiцы лiчэбнiкаў i скажы, якiя з iх маюць род, а якiя не.

2. Цi лiчэбнiкi скланяюцца? Якiя лiчэбнiкi скланяюцца падобна да пры-метнiкаў, а якiя падобна да прадметнiкаў?

3. Праскланяй: пяты нумар, пяць гавец, сто гадоў.

§ 16. Род могуць зьмяняць толькi парадкавыя лiчэбнiкi, а з колькасных адзiн, -а, -о I два, дзьве, два.

Парадкавыя лiчэбнiкi зусiм падобныя да прыметнiкаў i скланяюцца так-сама, як прыметнiкi. Колькасныя роду не зьмяняюць i скланяюцца падобна да прадметнiкаў. (Узоры скланеньня лiчэбнiкаў глядзi “Другое кола” лекцыя 17).

Б. Перапiсаўшы, падчыркнi колькасныя лiчэбнiкi простай рыскай, а парадкавыя пакручастай:

На гару чацьвёра цягнуць, а з гары адзiн сапхне. Адно кажа - зiма, другое - лета, а трэцяе - а мне ўсё роўна (санi, калёсы i конь). Слонь можа насiць пяць-дзесят, шэсцьдзесят i нават сто пудоў цяжару. Янка Купала радзiўся ў адным годзе з Якубам Коласам - у тысяча восемсот восемдзесят другiм годзе. Ёсць мясцовасьцi, дзе бывае дзьвесьце дажджовых дзён на год. Пад адным брылём чатыры браты (стол). Аднаго бацькi, аднае маткi ня роўныя бываюць дзiцяткi. Адзiн з сошкай, а сямёра з ложкай. У тыднi сем дзён.

Лекцыя 15.

А. 1. Зьвярнуць ўвагу на словы, друкаваныя курсiвам:

Хадзiў цi доўга ён, цi мала, ды толькi нешта адзiн раз бяда ў бару яго спаткала... Во як казаў нам сам Тарас. Нiхто з дамашнiх не згадае, чым рэчка Костуся займае, якая зьвязала сiла, i чым яна так хлопцу мiла. Якi сакавiк, такi красавiк. На ўсё сяло адзiн вол i той гол. На вайну ты паедзеш.

2. На якiя пытаньнi адказваюць словы: я, ты, ён, яна, яно, нiхто, сам?

3. На якiя пытаньнi адказваюць словы: той, такi, якi?

4. Цi словы я, ты, ён, сам, хто самы сабой называюць нейкi прадмет?

5. Цi словы той, такi, гэты самы сабой называюць нейкую прымету?

§ 17. Займеньнiк. Словы я, ты, ён, хто, што, нехта, нешта, сам i па-добныя, хоць i адказваюць на пытаньне хто? што?, але самы не называюць анiякага прадмету, а таму ня лiчацца прадметнiкамi. Гэтыя словы толькi паказваюць на прадмет, яны стаяць заместа iменi прадметнага. Вось, напрыклад, у першым прыкладзе заместа iменi прадметнiка “Тарас” ужыта ён, яго, сам. Каб ня было сказана, што гэта “Тарас”, то мы б i ня ведалi-б, аб кiм iменна гутарка.

Словы мой, твой, свой, такi, якi, увесь, кожны, чый, каторы i падобны да прыметнiкаў або да лiчнiкаў, але анi прыметы, анi лiчбы не азначаюць, а ўжываюцца заместа iменi прыметнага або лiчэбнага.

Словы, што ўжываюцца заместа iменi прадметнага, прыметнага, або лiчэбнага, называюцца займеньнiкамi.

Б. Сьпiсаўшы, падчыркнуць займеньнiкi: што заместа iменi прадметнага - простай рыскай; што заместа iменi прыметнага - пакручастаю.

Як хто хоча, так па свайму гору плача. Не за што сказаць ацi, калi няма чаго ў рот узяцi. Прылажыце руку да левага боку вашае грудзiны i вы пачуеце, як б'ецца ваша сэрца: гэта сэрца разганяе кроў па ўсiм нашым целе. На кiм скрупiцца, а на кiм зьмелецца. На гэтае лета добра i гэта. На сваiм канi, як хачу, скачу. На што нам тыя пiсталеты, калi страляць ня ўмеем? Па мне хоць воўк сабе траву еш. Якое дзерава, такi й клiн. Ня ўвесь сьвет, што ў ваконцы.