Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

§ 49. Дзеканьне I цеканьне. У беларускай мове няма мягкiх д I т, а заместа iх мягкiя дз I ц: дзецi (а не детi), плыць (а не плыть), дзядзька (а не дядька).

Б. 1. Сьпiсаць i паставiць нацiск:

Шыла ў мяшку не схаваеш. Ажывае ярына. Расталi ў небе кучы хмар. На мяжы расьце бяроза. Поўнач пеўнi пракрычалi. Гасьне корчык на камiнку. Папсавала гразь дарогу. Цяжка стала жыць. Малы жук, а вялiкi гук. Чыжык, чыжык, дзе ты быў? Палажы дрожджы на палiцы. Рэчкi цякуць у мора. Жэўжыкi абарвалi грушы. Дробны дождж сячэ ў вакно. Ляцелi шэрыя грушы. Цэп любiць галоднага, а каса сытага. Па беленькай жэрдачцы чырвоны певень едзе (лучына з агнём). Зьбiлiся ў кружочак. Неба пакрылася чорнаю хмарай.

Лекцыя 45.

А. 1. Палажыўшы далонь на цемя, выгаварывайце выразна, працяжна: с-з; ш-ж; ц-дз; ч-дж. Цi не заўважыце якой розьнiцы?

2. Прыстаўце паказальны палец да горла там, дзе пад барадой нашчупва-ецца, а ў некаторых мужчын i выразна вiдаць, быццам гузачок (г. зв. "адамавы яблык"). Нашчупаўшы гэты гузачок i трымаючы на iм канец пальца, выгавар-вайце выразна зыкi3: б-п; в-ф; д-т; г-х; ж-ш; дз-ц; дж-ч.

Якая розьнiца памiж першымi i другiмi ў кожнай пары?

§ 50. Дрыжэньне галасавых струнаў. Калi выгаворваем такiя зыкi, як з, ж, дз, дж, б, в, д, г, ґ, то вычуваем дрыжэньне галавы i гартанi. Галава i гартань дрыжаць ад дрыжэньня галасавых струнаў (галасавых вязяў).

Галасавыя вязi - гэта два мускулы ў гартанi, каторыя, як двое вуснаў, раз-мыкаюцца, змыкаюцца або зусiм замыкаюць гартань. Замыкаючыся, яны нацяг-ваюцца падобна да струнаў.

Калi яны разамкнуты i не нацягнуты, то паветра, праходзячы з лёгкiх, не прыводзiць iх у дрыжэньне, i мы чуем глухiя зыкi: п, ф, х, к, с, ш, ц, ч (бач рыс.1.).

Калiж галасавыя вязi змыкаюцца i нацягнуцца, як струны (бач рыс.2), то паветра, iдучы з лёгкiх, прыводзiць iх у дрыжэньне, вытварае голас. Гэтае дры-жэньне перадаецца ўсёй гартанi i ўсёй галаве.

Пры дрыжэньнi галасавых струнаў мы чуем звонкiя зыкi: б, в, г, ґ, з, ж, дз, дж, л, р, м, н.

Сам назоў паказвае, што ўсе галосныя выгаварваюцца з голасам, гэта значыць, з дрыжэньнем галасавых струн.

Рыс. 1. Гартань адкрытая i “галасавыя струны” (вязi) не нацягнутыя пры выгавары глухiх зычных.

Рыс 2. Гартань закрытая i “галасавыя струны” нацягнутыя пры выгавары звонкiх зычных i галосных.

§ 51. Звонкiя I глухiя зычныя. Зычныя могуць выгаварваца звонка (з голасам) I глуха (бяз голасу), прычым звонкаму адпавядае глухi:

б п (бабы - папы)

в ф (вон - фон)

д т (дам -там)

ґ к (мазґi - маскi)

г х (гам - хам)

з с (заву - саву)

ж ш (жаль - шаль)

дз ц (дзень - цень)

дж ч (хаджу - хачу)

л, р, м, н ня маюць адпаведных глухiх.

Б. 1. Сьпiсаць, паставiць нацiск i падчыркнуць звонкiя зычныя рыскай:

Пусты ўлетку нашы сёлы: ўсе на полi за сярпом, толькi дзетак крык вясёлы льецца ў вулiцах руччом. Вецер кудры iх цалуе, мые дождж iх бледны твар; з iмi сонейка жартуе i цяпло iм шле, як дар. Сьвiшчуць птушкi над балотам. Над балотам стогнуць кнiгi. Жураўлi ў гары крычаць. Папсавала гразь дарогу. Перавалы загулi. Гусi дзiкiя крычаць.

2. Заместа пытальнiка пастаў адпаведны глухi зычны: з-?; г-?; дз-?; ґ-?;

б-?; дж-?; ж-?; д-?; в-?.

3. Цi зьвiнiць ненацягнутая струна на скрыпцы, на гiтары? Цi дрыжыць скрынка музыкальнага iнструменту, калi струны зайграюць? Параўный людзкi голас з голасам розных iнструментаў.