Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

§ 14. Згода прыметнiкаў з прадметнiкамi. Прыметнiкi зга-джаюць свой род, лiк I склон з тымi прадметнiкамi, да каторых адносяцца: цёп-лая шапка, цёплых шапак I г.Д.

Б. 1. Праскланяй на пiсьме: ясны дзень, цёмная ноч, круглае вакно (узоры скланеньня прадметнiкаў гл. “Другое кола” лекцыя 14).

2. Перапiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi:

У нашага свата харошая хата, печ яго маляваная, чэсьць яго каханая. Высака стаiць яснае сонца. Жоўтае жытняе поле цiха калосьсем шумiць. Сiняя хваля шумiць i бурлiць. Ня шумi ты гэтак смутна, маладзенькi колас! Начлежнiкi выбралi высокi сухi груд ды разлажылi агонь. Праляцела борзда ле-та, наша сьветлая пара. Льецца Нёман памiж гораў, сьветлы, чысты, як раса. Сiняе неба стала яшчэ сiнейшае. Найсiнейшае неба бывае на ранiцы.

Лекцыя 13.

А. 1. Калi скажам так: два ляжаць, два стаяць, пяты ходзiць, шосты носiць*), то на якiя пытаньнi адказваюць словы два, пяты, шосты?

2. На якое пытаньне адказваюць словы: чацьвёра, сямёра, сто, двое, трое, тысяча?

3. На якое пытаньне адказваюць словы: першы, другi, трэцi, дзесяты, дваццаты?

4. Каторы цяпер год?

*) Загадка: чалавек i дзьверы.

§ 15. Iмя лiчэбнае або лiчэбнiк. Словы, што адказваюць на пытаньне колькi? I каторы па парадку? - называюцца лiчэбнiкамi, або iмем лiчэбным.

Тыя лiчэбнiкi, што адказваюць на пытаньнне колькi? называюцца колькаснымi: адзiн, два, тры i г.д.

Тыя лiчэбнiкi, што адказваюць на пытаньне каторы па парадку? называюцца парадкавымi: першы, другi, трэцi i г.д.

5. Вось таблiца лiчэбнiкаў:

лiчэбнiкi колькасныя лiчэбнiкi парадкавыя

1. адзiн, адна, адно першы, -ая, -ае

2. два, дзьве, два другi, -ая, -ое

3. тры трэцi, -яя, -яе

4. чатыры чацьверты, -ая, -ае

5. пяць пяты, -//-, -//-

6. шэсьць шосты, -//-, -//-

7. сем сёмы, -ая, -ае

8. восем восьмы, -//-, -//-

9. дзевяць дзевяты, -//-, -//-

10. дзесяць дзесяты, -//-, -//-

11. адзiнаццаць адзiнаццаты, -//-, -//-

12. дванаццаць дванаццаты, -//-, -//-

13. трынаццаты -//-, -//-, -//-

14. чатырнаццаць -//-, -//-, -//-

15. пятнаццаць -//-, -//-, -//-

16. шаснаццаць -//-, -//-, -//-

17. семнаццаць -//-, -//-, -//-

18. васемнаццаць -//-, -//-, -//-

19. дзевятнаццаць -//-, -//-, -//-

20. дваццаць дваццаты, -//-, -//-

21. дваццаць першы дваццаць першы, -//-, -//-

30. трыццаць трыццаты, -//-, -//-

40. сорак саракавы, -//-, -//-

50. пяцьдзесят пяцьдзесяты, -//-, -//-

60. шэсьцьдзесят шэсьцьдзесяты, -//-, -//-

70. семдзесят -//-, -//-, -//-

80. восемдзесят -//-, -//-, -//-

90. дзевяцьдзесят -//-, -//-, -//-

100. сто соты, -//-, -//-

101. сто адзiн сто першы, -//-, -//-

200. дзьвесьце двухсоты, -//-, -//-

300. трыста трохсоты, -//-, -//-

400. чатырыста чатырохсоты, -//-, -//-

500. пяцьсот пяцьсоты, -//-, -//-

600. шэсьцьсот шэсьцьсоты, -//-, -//-

700. семсот семсоты, -//-, -//-

800. восемсот восемсоты, -//-, -//-

900. дзевяцьсот дзевяцьсоты, -//-, -//-

1000. тысяча тысячны, -//-, -//-

2000. дзьве тысячы двутысячны, -//-, -//-

1000000. мiлiён мiлiённы, -//-, -//-

Б. 1. Перапiсаць таблiцу лiчэбнiкаў, дапаўняючы прапушчанымi парадкамi (ад 13 да 19 i ад 60 да 90).

2. Напiсаць славамi: 1848, 1905, 1914, 1917, 1927; 1812-ы, 1831-ы, 1863-i.