Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

§ 11. Прадметнiкi зьмяняюць канчатак слоў у адзiночным I множным лiку ў залежнасьцi ад розных пытаньняў такiм спосабам:

пытаньне адзiночны лiк множны лiк

1. хто, што (ёсьць?) работнiк, молат работнiкi, молаты

2. каго, чаго (няма?) работнiка, молата работнiкаў, малатаў

3. каму, чаму (даю?) работнiку, молату работнiкам, малатом

4. каго, што (вiню?) работнiка, молата работнiкаў, малаты

5. кiм, чым (твару?) работнiкам, молатам работнiкамi, малатамi

6. пры кiм, пры чым? работнiку, молаце работнiках, малатох

7. клiкучы, кажам: работнiча! молаце! работнiкi! молаты!

Б. Сьпiсаўшы, падчыркнi прадметнiкi i над кожным напiшы пытаньне, на якое адказвае дадзены прадметнiк:

Жыве ў лесе заяц. Нiхто не баiцца зайца. Кепка жыць зайцу. Зайца ўсе крыўдзяць. Нават малых дзяцей не палохаюць зайцам. Затое шмат цiкавых казак ёсьць пра зайца.

Зайцы зiмою бялеюць. Тады не адрозьнiш зайца ад сьнегу. Галодна бывае зайцам узiмку. Паляўнiчыя страляюць зайцаў. Ваўкi жывяцца зайцамi. Нiхто не бядуе аб зайцах. Зайча, зайча! бедная доля твая!

Лекцыя 8.

А. 1. Залежна ад якiх пытаньняў зьмяняюць свае канчаткi прадметнiкi?

2. Цi канчаткi прадметнiкаў зьмяняюцца таксама ў залежнасьцi ад лiку?

3. Цi прадметнiк можа зьмяняць свой род таксама, як лiк?

§ 12. Скланеньне. Тая форма, якую прымае прадметнiк у залежнась-цi ад пытаньняў, называецца склонам. Зьмена канчатку прадметнiкаў у адзi-ночным I множным лiку па склонах называецца скланеньнем.

Склонаў сем. Кожны з iх мае свой назоў. Вось назовы склонаў i прыклад скланеньня:

склоны (пытаньнi) адз. лiк. множ. лiк.

1. назоўны хто? што? брат, стол браты, сталы

2. род каго? чаго? брата, стала братоў, сталоў

3. давальны каму? чаму? брату, сталу братом, сталом

4. вiнавальны каго? што? брата, стол братоў, сталы

5. творны кiм? чым? братам, сталом братамi, сталамi

6. месны пры кiм? пры чым? браце, стале братох, сталох

7. клiчны браце, стол! брате, сталы

Б. 1. Назовы склонаў i зьвязаныя з iмi пытаньнi навучыся напамяць па парадку.

2. Праскланяй на пiсьме прадметнiкi: сват, конь, дуб, вада, зямля, вакно. Парадак мае быць такi (як у § 12):

склон адз. лiк. мн. лiк.

1. Назоўны (хто?) сват сваты

2. Родны (каго?) свата сватоў i г. д.

УВАГА. Узоры скланеньня знойдзеш у “Другiм коле”, лекцыi 6, 8, 10 i 12.

Лекцыя 9.

А. 1. Што такое прадметнiк, або iмя прадметнае?

2. Што такое iмя собскае, або прадметнiк собскi?

3. Што такое iмя агульнае, або прадметнiк агульны?

4. Назавi колькi прадметнiкаў собскiх i колькi агульных.

5. Колькi ведаеш лiкаў i якiх?

6. Дай прыклады на лiк адзiночны i множны.

7. Што такое скланеньне? Пералiчы склоны папарадку.

8. Праскланяй такiя прадметнiкi: вол, пясок, дождж, канец, хвалько, брат, народ, страх, лось, локаць, конь, верабей, лой, абычай.

Б. Праскланяй на пiсьме: корч, купец, слонь, сажань, каравай, вада, вераця-но, неба.

УВАГА. У першым коле ня трэба каб вучнi аддзялялi канчаткi ад асновы.