Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 6.

А. 1. Праскланяй стол, дождж, хвалько i, напiсаўшы на дошцы, аддзялi рыскай канчатак ад асновы (стал-а, стал-у i г. д.).

УЗОРЫ СКЛАНЕНЬНЯ.

I. Мужчынскi род.

§ 14. Цьвёрды зычны перад канчаткам, напрыклад: вол, пясок, дождж, канец, хвалько; брат, народ, страх.

адзiночны лiк множны лiк

1) 2)

Назоўны вол стол вал-ы стал-ы

Родны вал-а стал-а вал-оў стал-оў

Давальны вал-у стал-у вал-ом стал-ом

Вiнавальны вал-а стол вал-оў стал-ы

Творны вал-ом стал-ом вал-амi стал-амi

Месны вал-е стал-е вал-ох стал-ох

Клiчны бач нiжэй § 17, IV.

Другiя прыклады:

адзiночны лiк.

3) 4) 5) 6)

Н. пясок дождж канец хвальк-о

Р. пяск-у даждж-у канц-а хвальк-а

Д. пяск-у даждж-у канц-у хвальк-у

В. як назоўны як родны

Т. пяск-ом даждж-ом канц-ом хвальк-ом

М. пяск-у дажд-ы канц-ы хвальк-у

множны лiк.

Н. пяск-i даждж-ы канц-ы хвальк-i

Р. пяск-оў даждж-оў канц-оў хвальк-оў

Д. пяск-ом даждж-ом канц-ом хвальк-ом

В. як назоўны як родны

Т. пяск-амi даждж-амi канц-амi хвальк-амi

М. пяск-ох даждж-ох канц-ох хвальк-ох

У-ва ўсiх гэтых прыкладах нацiск прыходзiцца на канчатак слова: вал-а, вал-у, вал-ом, вал-е, вал-ы, вал-оў i г. д.

К алi-ж нацiск ня прыходзiцца на канчатак, то заместа о стаiць а (аканьне). У месным склоне е i не пад нацiскам. Прыклады:

адзiночны лiк.

7) 8) 9)

Н. брат народ страх

Р. брат-а народ-у страх-у

Д. брат-у народ-у страх-у

В. як родны як назоўны склон

Т. брат-ам народ-ам страх-ам

М. брац-е народз-е страс-е i страх-у

множны лiк.

Н. брат-ы народ-ы страх-i

Р. брат-оў народ-аў страх-аў

Д. брат-ом народ-ам страх-ам

В. як родны як назоўны склон

Т. брат-амi надод-амi страх-амi

М. брат-оў народ-ах страх-ах

§ 15. Мягкi зычны перад канчаткам. Прыклады:

адзiночны лiк:

10) 11) 12)

Н. лось локаць конь

Р. лас-я локц-я кан-я

Д. ляс-ю локц-ю кан-ю

В. як Р. як Н. як Р.

Т. лас-ём локц-ем кан-ём

М. лас-i локц-i кан-i

множны лiк:

Н. лас-i локц-i кон-i

Р. лас-ёў локц-яў кон-яў, кон-ей

Д. лас-ём локц-ям кон-ям

В. як назоўны

Т. лас-ямi локц-ямi кон-ямi, конь-мi

М. лас-ёх локц-ях кон-ях

§ 16. Прадметнiкi на -й скланяюцца падобна:

адзiночны лiк:

13) 14) 15)

Н . верабей лой абычáй

Р. вераб’-я ло-ю абычá-ю

Д. вераб’-ю ло-ю абычá-ю

В. як Р. як назоўны

Т. вераб’-ё ло-ем абычá-ем

М. вераб’-i ло-i абычá-i

множны лiк:

Н. вераб’-i абычá-i

Р. вераб’-ёў абычá-яў

Д. вераб’-ём абычá-ям

В. як Р. як Н.

Т. вераб’-ямi абыча-ях

М. вераб’-ёх абыча-ях

УВАГА. 1. Слова лой множнага лiку ня мае.

2*). Каб выразьней прадставiць канчаткi скланеньня посьле мягкага зычнага i прадметнiкаў на , можна напiсаць лацiнiцай так: łoś, łaś-u, łaś-om, łaś-i i г. д.; wierabiej, wierabj-a, wierabj-u, wierabj-om, wierabj-i i г. д.

Б. 1. Прыклады для скланеньня: воз, гарод, двор, залом, пiсар, рамень, цень, салавей, сук, гарэх, пятух, мурог, нарог, кош, нож.

2. У якiм склоне пiшацца е не пад нацiскам?