Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 3.

А. 1. У падазеных словах выдзялi устаўку памiж корнем i канчаткам:

стол- стал--а стал--н-ы столь-н-iц

стол--а стал--ы стал--н-ая столь-н-iц

стол--у стал--ы стал--н-ае столь-н-iк

i г.д. i г.д. i г.д. i падобн.

§ 5. Устаўка (або суфiкс). Так нязьменная часьць слова, што стаiць памiж корнем I канчаткам, называецца устаўкай, напрыклад: воль-н-ы, гаспад-ар-а, ляс-ун-а, ляс-н-ы, лясь-н-iч-ы, балот-н-ы.

Як бачым, побач можа стаяць колькi ўставак: гаспад-ар-оч-к-а, стал-iч-н-ы, акал-iч-н-асьц-i...

У слове гаспадар маем: корань + устаўка (канчатка=04). У слове гаспадара маем: корань i устаўку + канчатак.

2. У пададзеных словах выдзялiць часьць, што перад корнем: на-стаўнiк, па-ставiць, за-гадка, за-гад, уз-рост, усь-цягнуць, пера-ход, а-сьцярожны, ад-бiць, па-маленьку, наў-цёкi.

§ 6. Прыстаўка (або прэфiкс). Тая часьць слова, што стаiць перад корнем, называецца прыстаўкай, напр.: на-лог, на-стаўнiк, на-стольнiк, вы-бары, пярэ-бары, па-раз-носiць, су-сед, па-з-на-ходзiць i г.д. Як бачым, слова можа мець па дзьве i болей прыставак.

§ 7. Тое, што ведаем аб падзеле слова, можна прадставiць гэтак:

с лова = прыстаўка + корань + устаўка + канчатак

iнакш: аснова + канчатак

з чаго вiдаць, што:

аснова = прыстаўка + корань + устаўка.

3. Сколькi корняў маюць такiя словы: мяцелiца, панядзелак; сенакос, старадаўны?

§ 8. Большасьць слоў мае адзiн корань, але бываюць такiя, што маюць па два, напр.: сен-а-жаць, агн-я-цвет, сен-а-кос, нач-лег, Бел-а-русь, Вялiк-дзень, поў-нач, прав-а-пiс I г. Д.

Б. 1. Сьпiсаць i раздзялiць словы рыскамi на прыстаўку, корань i канчатак, аснову-ж падчыркнуць, напрыклад: па-дарож-н-ы, мяц-ел-iц-а, (падчыркнуць па-дарож-н-, мяц-ел-iц-):

Дарога, дарожны, падарожны, прыход, захад, уходаўся, загадаць, загадка, загадчык, прывет, прывiтаць, няпрыветны, сьцяна, сьценка, сьценны, прысьце-нак, пiсьмо, пiсулька, напiсаць, пiсьменства, вясна, веснавы, прадвесьне, увес-ну, лета, ўлетку, летась, леташнi, пазалеташнi, лецейка, жаць, жнiво, жняя, дажынкi.

Лекцыя 4.

А. Успомнiце, якiя дагэтуль вы спатыкалi устаўкi i якое значэньне прыдавалi вы корню.

§ 9. Вось некаторыя устаўкi прадметнiкаў, прыметнiкаў I дзеясловаў:

I. Устаўкi прадметнiкаў:

ар, ец, iк (ык) , ок, цель, ыр, ун i iнш. азначаюць нешта ажыўленае, дзейнае: гаспад-ар, стал-яр, знах-ар; куп-ец,хлап-ец; лясьн-iк, муж-ык, язд-ок, вучы-цель, багат-ыр, скак-ун i г.д.

iч, овiч, евiч i iнш. азначаюць патомкаў i фамiлii: Марцiнкевiч, Мiцкевiч, Смолiч, Багдановiч.

ць, асьць, iн(я), ын(я) i iнш. азначаюць словы разумовыя жан.р. - памя-ць, люб-асьць, велiч-ыня, глыб-iня i г.д.

л(а), iшч(а), ств(о) i iнш. для азначэньня “неажыўленых” прадметнiкаў нiякага роду: мы-ла, шы-л-а, вогн-iшч-а, пажар-ышч-а, хара-cтв-о i г.д.

Некаторыя устаўкi прыдаюць слову павялiчальнае або памяншаль-нае значэньне (павялiчальныя i памяншальныя устаўкi): лап-iшч-а, лап-ка. Iншыя устаўкi прыдаюць ласкавае значэньне: лап-ач-к-а, сястр-ыц-а, брат-к-а, брац-ей-к-а, лец-ей-к-а i iнш.