Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 48.

А. 1. Прачытай, пастаў нацiск i зьвярнi ўвагу на курсыў i на тоўсты шрыфт:

Стол - сталы, вол - валы, двор - двары, голуб - галубы; цэп - цапы, чэрап - чарапы; рэкi - рака, стрэхi - страха, сёлы - сяло; сёстры - сястра, ёрмы -ярмо, нёс - нясу; вербы - вярба, землi - зямля, сьцены - сьцяна i г. д.

2. Цi ўпрыведзеных прыкладах спатыкаецца о або э не пад нацiскам?

§ 54. Аканьне (яканьне). Гукi о (ё), э (ё) у беларускай мове чуваць ясна толькi пад нацiскам: добры, цёплы, цэп, лес... Калi-ж склад не пад нацiскам, то замест о (ё), э (е) чуваць а (я): дабро, цяпло, лясы. Напiшы лацiнiцай: dobry - dabro, ciopły - ciapło, cep - capy, les - lasy.

Такая замена або чарадаваньне галосных залежна ад нацiску называецца аканьнем.

Дзеля пiсьма трэба ведаць два асноўныя правiлы:

I. Лiтары о, ё, э пiшуцца толькi пад нацiскам, напрыклад: дом, вёрсты, цэп (але дамы, вярста, цапы).

II. Лiтара е нiколi ня пiшацца у складзе перад самым нацiскам, напрыклад: бяда, дзяжа, вяду, зялёны, няма, няхай, ня буду, бяз духу, бяз вас i г. д. (а не беда, дзежа, нема, зелёны, не буду, без вас...).

У далейшых складох можа пiсацца е, калi наступны склад мае а або я, напрыклад: верабей, цецярук, лесавiк, верацяно, перамянiць, безадказны, не знайшла, не магу, не хачу, без мяне i г. д.

У складох посьле нацiску лiтара е пiшацца даволi часта, напрыклад: лецейка, сiненькi, вучыцель, восень, возера, тое поле, сiняе неба, у садзе, у хаце, думаеш, будзе, думае.

УВАГА. Калi пiшацца е не пад нацiскам, вылажана падрабязна у “Другiм коле”: Правапiс, §§ 73 i 74.

Б. Перапiсаць, паставiць нацiск i падчыркнуць е не пад нацiскам:

Няпрыветна цэраз вокны ночка пазiрае. Цiха ў хаце: ўся сямейка сьпiць ды спачывае, натрудзiўшы добра рукi, натамiўшы плечы. Толькi матка зь вераценьнем прытулiлась к печы i прадзе, прадзе кудзельку. Скача вераценца, а за ёй густыя ценi бегаюцьпа сьценцы. На камiнку корч пылае, злотам iскры скачуць. За ваконцам вецер ходзiць, глуха вербы плачуць. Зябнуць вербы на марозе, прытулiўшысь к стрэсе: сьнегам вецер сыпе ў дзьверы, ходзiць шум па лесе. I пад гэты шум трывожны думае старая, а ўсьлед думкам неспакойна вецер падпявае.

Вучыся, нябожа, вучэньне паможа змагацца з нядоляй, з няволяй. Што мучыць сягоньня, што думкi трывожа, - зьбянтэжыць i ня прыйдзе нiколi.

Жаль згiне, як мара; ня будзеш няздарай, нiдзе i нi ў чым не заблудзiш; ты праўду ў няпраўдзе, як сонца мiж хмараў, спазнаеш, як цёмны ня будзеш. Такая прынука, як праца й навука, цi-ж можа нам сiл не дадацi? З такiмi сябрамi, знай, будзе ня штука i гора сваё зваявацi.

Навука дае чалавеку розум. Чужым розумам век не перажывеш. Ваўка ногi кормяць.

УВАГА. Не i без лiчацца складамi таго слова, перад якiм стаяць.

Лекцыя 49.

А. 1. Цi словы не i без маюць свой нацiск?

2. Калi пiшацца не i без, а калi ня i бяз? (Выбяры прыклады з папярэдняй лекцыi).

§ 55. Словы не i бяз не маюць свайго нацiску i лiчацца складамi таго слова перад якiм стаяць. Дзеля гэтага часам пiшацца не, без, часам ня, бяз, гледзячы на тое, у якiм складзе перад нацiскам яны стаяць: не хачу, не магу, не знайшоў; ня буду, ня буду, ня ведаю, ня шумiць; без вады, бяз хлеба.

Цераз, перад i пера - нязьменна пiшуцца з лiтарай е: цераз мост, перад намi, перавоз, перавярнуць.

Словы дзеля i каля пiшуцца нязьменна з лiтарай я на канцы: каля млыну, каля броду, каля мяне, каля вады; дзеля гэтага, дзеля таго.

Б. Перапiсаўшы, пастаў нацiск i падчыркнi не i ня, без i бяз, выясьняючы сабе, чаму пiшацца так, а ня йначай:

Ад прыбытку галава не балiць. Ня слухаеш кiва, паслухаеш кiя. Без пра-вадыра войска гiне. Будзе кiй, да не такi. Няма тае хаткi, каб не было звадкi. Без ахвоты няма работы. Ня так шкада, як нявыгодна. Абацаная шапка на вушы ня лезе. Адзiн другога не пераважыць. Цераз сiлу i конь не пацягне. Тады хiба перастане, як уся сарока бела стане. Дзiця перапалохалася ды захварэла з перапалоху. Без падпалы дровы не гараць. Бяз штукi ня ступiць. Каля плоту расьце крапiва. Перад невадам рыбы ня ловяць. Няпрпыветна цераз вокны ночка пазiрае.