Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Б. Тарашкевіч ''Беларуская граматыка для школ''...doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
01.05.2025
Размер:
790.02 Кб
Скачать

Лекцыя 46.

А. 1. Прачытай такiя словы: боб, лёд, дзядзька, гразь, лёгка, дождж. Напiшы на дошцы так, як чуеш.

2. Напiшы так, як чуваць: касьба, просьба гарадзьба, малацьба.

§ 52. Звонкiя зычныя перад глухiмi I на канцы слова страцiлi сваю звонкасьць I выгаварваюцца глуха :

пiшацца: выгаварваецца:

рэдка рэтка

ножка ношка

гразка граcка

абхапiць апхапiць

боб боп

лёд лёт

дождж дошч i г. д.

Наадварот: глухiя перад звонкiмi выгаварваюцца звонка:

пiшацца: выгаварваецца:

касьба казьба

малацьба маладзьба i г. д.

УВАГА. Каб пазнаць, якую пiсаць лiтару, трэба слова зьмянiць так, каб пасьля зычнага стаяў галосны: плод - плады, плот - платы, гразь - гразi, малацьба - малацiць, дзядзька - дзядзенька i г. д.

3. Зьмянi словы паводле ўзору: дуб - дубы, луг - лугi... (каб выясьнiць, якi зычны - звонкi цi глухi):

слуп -, воз -, мароз -, стораж -, горад -, зуб -, рог -, мох -, бераг -, сноп -, шуб - шуба, каробка -, бабка -;

просьба - прасiць, касьба -, малацьба -, гарадзьба -, прысба -, кветка -, дзетка -, дзедка -, мазґi -.

Б. Падчыркнi тыя зычныя, што iнакш выгаварваюцца, як напiсана:

Адзiн хлеб прыедлiў. Абацаная шапка на вушы ня лезе. Цэп вiсiць у гумне. У гародзе расьце боб. Кот памарозiў лапкi. Жыта было ў лубцы. На слупку сядзела птушка. Конь мае жолаб. I за шчэпку знойдзеш прычэпку. У каго ёсьць матка, у таго галоўка гладка. Адвага або мёд п'е, або кайданы трэ. Бывала горш, але рэдка. Астаткi з хаткi. Насталi новыя парадкi. Iду па кладцы. Адклад ня йдзе ў лад. Град пабiў жыта. Папаў, як у нерат: нi ўзад, нi ўперад. Голад - ня цётка. Па дарожцы кацiлася цялежка. Мы йшлi сьцежкаю. Свая сярмяжка нiкому ня цяжка. Котка злавiла мышку. Лёгка стала на сэрцы. Блiзка вiдаць, ды далёка дыбаць. Бегала лiска каля лесу блiзка. Ежце да ўвочы ня лезьце! Сабаку прывязалi на ланцуг. Мядзьведзь любiць мёд. Вам няёмка доля людзкая. У Слуцку ўсё па людзку. Будзь перш выслухачым, а посьле павяда-чым. Лабудзь рэдкая птушка. Iдзе наш дзядзька i па бруку адзiн за дзесяць робiць груку.

Лекцыя 47.

А. Прачытай i, перапiсваючы, замест крыжыкаў (×) пастаў з, с, ц, дз або зь, сь, ць, дзь (калi чуваць мягкасьць):

Купец зарабiў ×весьце рублёў. Мацi ×хiнулася над дзiцянём. ×кiнь гэтае рызьзё. Упрочкi ×бiрайся, а жыта сей. Пустой птушкi пустыя i пе×нi. Нi ×цяты, нi павешаны. Узiмку ×вяры хаваюцца ў норы. ×лiна бывае зара×лiвая. Ня рыпайце ×вярыма. Шкло якоесь ×мянае. Яблынi ×вiтуць белым ×ветам.

§ 53. Перад мягкiмi зычнымi з, с, ц, дз зьмягчаюцца: зьняць, сьляза, цьвi-цець, дзьве I г. Д. Толькi перад г, к, х яны не зьмяняюцца: згiнуць, схiлiць, скiнуць I г. Д.

Б. 1. Сьпiсаць, паставiць нацiскi i падчыркнуць зьмягчоныя зь, сь, дзь, ць:

Адвага не зьнявага. Адна махнуша не гарыць, а цьмее. Ад напасьцi не прапасьцi. Ад цяплосьцi не баляць косьцi. Ёсьць i дзьвесьце, да не ў адным месьце. Паспорылi за мех, а ў мяху сьмех. Нi сьцяты, нi павешаны. Нясьмела, як убогi, вецер у дзьверы стукне. Распусьцiўся, як старэцкая пуга.

2. Сьпiсваючы, выкiнуць дужкi i непатрэбную лiтару:

Хле(п,б) на стале, а рукi свае. У калысцы адарвалася поча(п,б)ка. У хола(т,д) кожны мола(т,д). У каваля ця(ш,ж)кi мола(т,д). Важы(ш,ж) на ры(б,п)ку, ва(ш,ж)ы на ю(ш,ж)ку. Ты мо(х,г) дзерцi мо(х,г). Ме(ц,дзь)ь капаюць у горах. Ся(ц,дз)ьма на калодзе, пагаворым аб прыгодзе. Адкуль хмары, адтуль i до(шч,ждж).